sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
4.33K subscribers
2.77K photos
12 videos
2 files
2.75K links
Навігатар па прафесійных магчымасцях для беларускіх дзеячаў і дзяячак мастацтва, творчых індустрый і актывізму.
Для анонсаў - @sekktor_admin
Кам'юніці чат - @sekktor_chat
Забусціце нас - https://t.me/sekktor?boost
Download Telegram
Örebro County - мастацкая #рэзідэнцыя ў рэгіёне Эрэбру, #Швецыя

▫️Для каго: #мастакі, #дызайнеры, #пісьменнікі і іншыя #творцы.
▫️Калі: 6 тыдняў падчас вясны і восені 2023.

Рэзідэнцыя прапануе 4 праграмы ў розных муніцыпалітэтах. Мастакоў прымуць гістарычны музей папяровай фабрыкі, вёска культурнай спадчыны Нара, універсітэцкі горад Эрэбру і стары горназдабыўчы раён Хелефорс. Чакаецца, што жыхары будуць прымаць удзел у нэтворкінг-сустрэчах і прадэманструюць сваю працу і практыку падчас публічных мерапрыемстваў. Ёсць магчымасць зладзіць фінальную імпрэзу ці прэзентацыю вынікаў.

Праграма прапануе:
- пражыванне
- працоўнае памяшканне
- узаемадзеянне з мясцовымі інстытуцыямі, супольнасцямі і грамадскасцю
- стыпендыю 36 000 SEK (~3 200 EUR).

Ддл: 6 лютага.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты
🥁Music’s Institution and the (De)colonial - музычная #канферэнцыя пра дэкаланізацыю, #Швецыя

▫️Для каго: #даследчыкі, #кампазітары, #музыкі.
▫️Калі: 4-5 траўня.

Лундскі ўніверсітэт запрашае творцаў і даследчыкаў, чыя праца даследуе праблемы каланіялізму і дэкаланіяльны супраціў у дачыненні да мінуўшчыны і сучаснасці музыкі. Перавагу аддаюць афлайн-фармату.

Арганізатары кампенсуюць выдаткі на праезд.

Ддл: 14 лютага.
👉Падаць заяўку.

#даследванні #крытыка #музыка
💎OpenArt - #конкурс заявак на праекты пад адкрытым небам у Эрэбру, #Швецыя

▫️Для каго:
#творцы розных дысцыплін.
▫️Калі: чэрвень-верасень.

OpenArt – выстава сучаснага мастацтва на адкрытым паветры, даступная для публікі і днём, і ноччу. Большасць твораў – #скульптура і #інсталяцыі, але OpenArt вітае мастакоў, якія працуюць у іншых дысцыплінах. Паколькі большасць праектаў носіць часовы характар, неабходна беражна ставіцца да вытворчасці і матэрыялаў. Напрыклад, ці можна іх потым перапрацаваць?

Арганізатары прапануюць:
- ганарар 900 EUR
- вытворчая падтрымка і бюджэт пры стварэнні новага твора
- транспарціроўку твораў
- праезд і пражыванне падчас усталёўкі
- выдаткі на ўсталёўку.

Ддл: 28 лютага.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты
🇸🇪Мастацкая #рэзідэнцыя ў Лапландыі, #Швецыя

▫️Калі: 18 верасня – 13 кастрычніка 2023 г
▫️Дзе: муніцыпалітэт Йокмоккс
▫️Для каго: творцы ў візуальных мастацтвах, якія займаюцца перфарматыўнымі практыкамі, з досведам у 2+ гады.

Йокмок - горад на поўнач ад Палярнага круга ў арктычнай Швецыі і Сапмі. Падчас знаходжання вы як творца атрымаеце магчымасць сустрэцца з мастакамі і рамеснікамі з рэгіёна, але вы таксама зможаце правесці даследаванне па пэўнай тэме, звязанай з месцам.

Рэзідэнцыя прапануе
• Неабкладаемая падаткам стыпендыя ~1345 EUR
• Навучальныя візіты/ мерапрыемствы/ матэрыялы/ выдаткі на праезд да 1345 EUR
• Пражыванне і працоўная прастора
• Індывідуальныя праграмы падчас знаходжання на аснове тэмы / пажаданняў

Ддл: 31 сакавіка.
🔗Даведацца больш.
🟣#конкурс па стварэнні антырасісцкага помніка ў Мальмё, #Швецыя

▫️Для каго: #мастакі, #скульптары, #архітэктары.
▫️Калі: сакавік 2024 - верасень 2025.

Запрашаюць распрацаваць праект помніка, які будзе звязывать гісторыю і будучыню. Важна, каб мастацкі працэс стварэння помніка стаў часткай памятнай акцыі, у якой жыхары Мальмё могуць прыняць удзел. Творцы павінны прапанаваць праект, які можа складацца з некалькіх мастацкіх пластоў, інтэрпрэтуючы і прымаючы да ўвагі як месцазнаходжанне, так і розныя аспекты антырасісцкага манумента. Тэмы, якія павінны прасочвацца ў помніке – антырасізм, супраціў і памінанне.

Арганізатары конкурсу прапануюць:
- ганарар тром мастакам за стварэнне эскіза ~8500 EUR
- бюджэт на абраны праект ~212 000 EUR.

Ддл: 9 жніўня.
👉Падаць заяўку.

#памяць #скульптура #архітэктура #урбанізм #Urban
🌲Art Inside Out - міждысцыплінарная творчая #рэзідэнцыя ў #Швецыя

▫️Для каго:
міждысцыплінарныя #мастакі.
▫️Калі: 11 - 24 сакавіка і 15 траўня - 24 чэрвеня.

Тэма – рэальнасць і міфы, зямное і фантастычнае, мінулае і сучаснасць. Рэзідэнцыя звязана з замкам Цёлёхольм у Кунгсбаку, на заходнім узбярэжжы Швецыі. Запрашаюць даследаваць скандынаўскі і кельцкі фальклор. Вынікам рэзідэнцыі стане выстава.

Арганізатары прапануюць:
- 100 000 SEK
- вытворчы бюджэт 50 000 SEK
- праезд
- пражыванне.

Ддл: 26 кастрычніка.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты
🎭Тэатральная #рэзідэнцыя ад Еўрапейскай тэатральнай канвенцыі

▫️Для каго:
маладыя #рэжысёры, #драматургі, #акторы.
▫️Калі: 4 - 8 тыдняў у 2024.

Творцы далучацца да тэатральнай вытворчасці тэатраў-членаў ETC і атрымаюць вопыт працы ў еўрапейскіх тэатрах. Праграма накіравана на міжнароднае супрацоўніцтва і пашырэнне творчага інструментарыя. Запрашаюць Teatro do Noroeste у #Партугалія, Göteborgs Stadsteater у #Швецыя,
Slovak National Drama Theatre у #Славакія, Deutsches Theater Berlin у #Германія, Slovensko Narodno Gledališče Nova Gorica у #Славенія і National Theatre of Kosovo у #Косава.

Арганізатары прапануюць:
- праезд
- пражыванне
- настаўніцтва
- пакрыццё выдаткаў на пражыванне
- удзел у Міжнароднай тэатральнай канферэнцыі ETC у Славеніі.

Ддл: 29 кастрычніка.
👉Падаць заяўку.

#тэатр #выканальніцкія_мастацтвы #публічныя_прасторы
📝Alliances and Commonalities - #канферэнцыя па мастацкім даследаванням у #Стакгольм, #Швецыя

▫️Для каго:
#даследчыкі, #куратары, #творцы.
▫️Калі: 17 - 19 кастрычніка 2024.

Стакгольмскі ўніверсітэт мастацтваў запрашае на канферэнцыю «Альянсы і агульнасці». Заклікаюць даследаваць трэнне, бо гэта тое, што дазваляе нам жыць, танцаваць, хадзіць і дзейнічаць у фізічным і матэрыяльным свеце. Калі целы датыкаюцца адно з адным, яны злучаюцца і ўзаемадзейнічаюць. Метады даследавання могуць быць рознымі – эмпірычныя, пачуццёвыя, паэтычныя, эксперыментальныя і г.д.

Ддл: 31 кастрычніка.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты #даследванні #публічныя_прасторы
🎉🎉🎉Адукацыйны #курс-#рэзідэнцыя для пачаткоўцаў у менеджменце культуры ад Culture makes у Вільнюсе і Гётэбаргу, #Літва #Швецыя

▫️Для каго: #арт_менеджары, #куратары, #культдзеячы, #актывісты, якія маюць досвед рэалізацыі ці практыкі як мінімум у 2-х культурніцкіх праектах, ажыццяўляюць сваю дзейнасць цалкам або ў большай ступені ў Беларусі і маюць новы праект або ідэю праекта ў распрацоўцы.
▫️Калі: па 7 дзён у сакавіку 2024 (Вільнюс) і верасні 2024 (Гётэбарг).

🔸Culture makes – праект беларускіх і шведскіх арт-менеджараў, які стартаваў у траўні 2023 года з маштабнага практыка-арыентаванага даследавання, што вывучала якасны ўзровень прафесійнай супольнасці, эканамічныя мадэлі функцыянавання і аўдыторыю беларускай культуры.

🔹Навучанне будзе ахопліваць ключавыя аспекты прафесійнага менеджменту. Курс складаецца з двух 7-дзённых семінараў і сустрэчы выпускнікоў у Вільні.

Ддл: 15 снежня.
👉Падаць заяўку.

#арт_менеджмент #публічныя_прасторы #адукацыя
📝 SI 2024 - #стыпендыя па ўстойлівым развіцці і лідарстве ад Шведскага Інстытута, #Швецыя

▫️Для каго: #актывісты, прадстаўнікі #НДА і інш.

SI прапануе высокаканкурэнтную стыпендыю, якая дапамагае замежным студэнтам атрымаць ступень магістра на дзённым аддзяленні альбо паўдзельнічаць у праграме глабальных прафесіяналаў. Праграмы накіраваны на развіццё прафесійных кампетэнцый будучых сусветных лідараў, якія плануюць працаваць у галіне ўстойлівага развіцця. Кандыдаты павінны мець дакладнае ўяўленне аб тым, як навучанне будзе садзейнічаць устойліваму развіццю іх краін і рэгіёнаў.

Праграма прапануе:
- пакрыццё кошта навучання
- пакрыццё выдаткаў на пражыванне
- праезд
- стыпендыю 12 000 SEK
- пакрыццё выдаткаў на медыцынскую страхоўку
- удзел ў сетцы SI для будучых сусветных лідэраў.

Ддл: 15 студзеня 2024 - на магістарскую праграму.
Ддл: 28 лютага 2024 - на праграму глабальных прафесіяналаў.
👉Падаць заяўку.

#адукацыя #грамадскія_праекты #актывізм
🚀Падборка важных дэдлайнаў на самыя бліжэйшыя дні 👇👇


🗓Да 15 снежня:

«EU4Belarus – SALT (Support for Advanced Learning and Training)» адкрывае новы #конкурс на атрыманне акадэмічных стыпендый
👉Падаць заяўку.

#курс-#рэзідэнцыя для пачаткоўцаў у менеджменце культуры ад Culture makes у Вільнюсе і Гётэбаргу, #Літва #Швецыя.
👉Падаць заяўку.


🗓Да 17 снежня:

#вакансія на тэлеканале «Белсат» - журналіст_ка у беларускамоўную рэдакцыю ў #Варшава, #Польшча.
👉Падаць заяўку.

DAAD Artists-in-Berlin - #конкурс стыпендый для прызнаных артыстаў у галіне #кіно, музыкі/гуку і літаратуры ў #Берлін, #Германія.
👉Падаць заяўку.

BredaPhoto - #конкурс-#фестываль фатаграфіі аб падарожжах у #Нідэрланды.
👉Падаць заяўку.


🗓Да 18 снежня:

Strengthening civil societies: CCP Fellowships - #стыпендыя-#стажыроўка ў грамадзянскіх арганізацыях.
👉Падаць заяўку.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
2 магчымасці для творцаў, якія з’яўляюцца рэзідэнтамі ЕС

▫️Для каго: #творцы розных дысцыплін.

1️⃣UmArts - #рэзідэнцыя міждысцыплінарных даследаванняў у #Швецыя

▫️Калі: 4 тыдні восенню 2024 і зімой 2025.

Праграма арыентавана на міждысцыплінарныя #даследванні у галіне выяўленчага #мастацтва, гуку, #media_art, выканальніцкага мастацтва, архітэктуры, дызайну і г.д.

Удзельнікі атрымаюць:
- працоўнае месца
- стыпендыю 3650 EUR
- праезд і пражыванне.

Ддл: 15 студзеня.
👉Падаць заяўку.

2️⃣Green Streets of Europe - #праграма-#рэзідэнцыя па выканальніцкаму мастацтву ў #Данія

Еўрапейскія фестывалі выканальніцкіх мастацтваў будуць супрацоўнічаць з артыстамі для сумеснай распрацоўкі больш устойлівых фарматаў міжнародных гастроляў і фестывальных праграм.

Арганізатары прапануюць:
- пражыванне
- харчаванне
- ганарар за фестывальны паказ
- праезд.

❗️Заклік адкрыты не для ўсіх еўрапейскіх краін.

Ддл: 14 студзеня 2024.
👉Падаць заяўку.

#міждысцыплінарныя_праекты #выканальніцкія_мастацтвы #фестываль
🎉 Köttinspektionen Dans - #рэзідэнцыя па танцу ў #Швецыя

▫️Для каго: #танцоры, #харэографы, #артысты танца.
▫️Калі: 28 траўня - 23 чэрвеня 2024.

Köttinspektionen – культурны цэнтр, які займаецца танцам, тэатрам і выяўленчым мастацтвам. Рэзідэнцыя арыентавана на прафесійных танцораў, якія шукаюць ціхую прастору для працэсуальнай працы, каб паспрабаваць новыя метады, кінуць выклік звыклым практыкам і інструментам. Праграма стартуе падчас фестывалю перформансаў Revolve Performance Art Days, і артысту прапануецца прыняць удзел у фестывалі з публічным выступленнем.

Арганізатары прапануюць:
- удзел у Revolve Performance Art Days
- доступ да памяшканняў для рэпетыцый, выступленняў і тэхнічнага абсталявання
- суткавыя і ганарар 60 000 SEK
- пражыванне
- відэадакументацыю перформанса
- PR на публічных мерапрыемствах.

Ддл: 15 студзеня 2024.
👉Падаць заяўку.

#харэаграфія #танец #перформанс #выканальніцкія_мастацтвы #фестываль
🏡2 праграмы па захаванню і даследаванню спадчыны

1️⃣ Цэнтр еўрапейскай спадчыны - адукацыйная праграма і #конкурс на лепшыя мясцовыя практыкі

▫️Для каго: #актывісты, #урбаністы, #архітэктары, прадстаўнікі #НДА і г.д.
▫️Калі: 3 візіты ў 2024-2025.

Еўрапейскі цэнтр спадчыны прапануе праграму навучання для прадстаўнікоў гарадоў і спецыялістаў па спадчыне. Можна падаць заяўку і ад інстытуцыі, і ад спецыяліста.

Прапануюць:
- 2 візіты ў еўрапейскіх гарадах
- 1 візіт на Каўказе
- 4 анлайн-семінары.

Ддл: 10 студзеня 2024.
👉Падаць заяўку.

2️⃣ The World Heritage Scholarship - #грант-#рэзідэнцыя ў #Швецыя

▫️Калі: 1 месяц у 2024.

«Упрыгожаныя фермерскія дамы Хельсінгланда» унесены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Цікавяць праекты, якія могуць быць звязаныя і з дамамі, і з іншымі аб'ектамі Сусветнай спадчыны. Вітаюцца розныя падыходы: ад мастацкага і культурнага да даследчага.

Прапануюць:
- пражыванне
- #грант на праект 4500 EUR.

Ддл: 15 лютага.
👉Падаць заяўку.

#актывізм #спадчына #урбанізм
🎉 Творчая #рэзідэнцыя ў #Швецыя

▫️Для каго: #творцы розных дысцыплін.
▫️Калі: 16 верасня - 5 кастрычніка.

Запрашаюць творцаў папрацаваць на поўначы ад Палярнага круга ў арктычнай Швецыі. Нягледзячы на невялікую колькасць насельніцтва ў Ёкмоку багатае культурнае жыццё і шмат актыўных дзеячаў культуры. Рэзідэнты змогуць засярэдзіцца на мастацкай працы і пазнаёміцца з творцамі рэгіёна.

Арганізатары прапануюць:

- стыпендыю 15 000 SEK
- выдаткі на вучэбныя візіты/мерапрыемствы/матэрыялы/праезд да 15 000 SEK
- пражыванне
- асабістую працоўную прастору
- індывідуальную праграму падчас рэзідэнцыі.

Ддл: 17 сакавіка.
👉Падаць заяўку.

#міждысцыплінарныя_праекты #арт #мастацтва
🌿 Artist in Coexistence - мастацка-даследчая #рэзідэнцыя ў #Швецыя

▫️Для каго: #творцы розных дысцыплін.
▫️Калі: 2 тыдня ў 2024.

Artist in Coexistence – гэта платформа для мастацкіх даследаванняў з постгуманістычнага пункту гледжання. Запрашаюць творцаў папрацаваць у цеснай сувязі з месцам – востравам пасярод мора, дзе і знаходзіцца рэзідэнцыя. Мастакам павінна быць цікава, як постгуманістычная перспектыва можа ўзбагаціць іх уласную мастацкую практыку, а таксама як іх праца можа садзейнічаць планетарным зменам.

Арганізатары прапануюць:
- грант 10000 SEK
- пражыванне
- працоўная прастора
- вытворчы бюджэт 5000 SEK.

Ддл: 29 лютага.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты