sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
4.33K subscribers
2.77K photos
12 videos
2 files
2.75K links
Навігатар па прафесійных магчымасцях для беларускіх дзеячаў і дзяячак мастацтва, творчых індустрый і актывізму.
Для анонсаў - @sekktor_admin
Кам'юніці чат - @sekktor_chat
Забусціце нас - https://t.me/sekktor?boost
Download Telegram
🤖Міжнародны славацкі #фестываль анімацыі Fest Anča прымае працы канкурсантаў на 2022 год

Можна дасылаць кароткаметражныя анімацыйныя #фільмы і музычныя кліпы, створаныя пасля 1.01.2020 года і прадстаўленыя з англійскімі субтытрамі.

Узнагароды плануюцца ў наступных катэгорыях:
* Лепшы анімацыйны кароткаметражны фільм (1000 EUR)
* Лепшы студэнцкі мультфільм (500 EUR)
* Лепшае музычнае анімацыйнае відэа  (500 EUR)
* Лепшы анімацыйны кароткаметражны фільм для дзяцей  (500 EUR)
* Лепшы славацкі анімацыйны кароткаметражны фільм (1000 EUR)

Сёлетні конкурс на ўдзел адкрыты праз Film Freeway. Зараз дзейнічае рэгістрацыйны збор - 5 еўра за фільм.
Ддл: 31.01.2022.
Правілы і заяўка - на сайце конкурса

#анімацыя #відэа #відэа_арт #Славакія
🎓 Для беларусаў даступная #стыпендыя на навучанне ў краінах Вышаградскай групы

Фонд краін Вышаградскай чацвёркі (#Польша, #Чэхія, #Славакія, #Венгрыя) мае стыпендыяльныя праграмы для студэнтаў у больш чым 190 ВНУ Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. На 2022-23 год ёсць магчымасць трапіць на праграму і беларусам - на працяг адукацыі ў магістратуры ці аспірантуры.

❗️Краіна паходжання кандыдата і яго першы ўніверсітэт не павінны быць аднолькавымі з краінай і ўніверсітэтам, куды плануецца падача заяўкі.

Падтрымка: 2500 EUR у семестр.

Перыяды навучання:

⁃ 1-4 семестры ў магістратуры
⁃ 1-2 семестры -на адукацыю/ #даследванні ў аспірантуры (post-Master studies).

Што патрэбна магістрантам:
- дакумент, які пацвярджае асобу,
- стэнаграма або запіс за апошнія два семестра або дадатак да дыплома,
- ліст аб прыёме ў абраны ўніверсітэт.

Для аспірантаў - толькі дакумент, які пацвярджае асобу, і ліст аб прыняцці ва ўніверсітэт з падрабязным планам работы.

Ддл: 15 сакавіка

Падрабязней пра стыпендыю тут.

#студэнты
🫂 #валанцёрства на год ад European Solidarity Corps. Публікуем 2 прапановы ў адным пасце, гартай ніжэй!

Агульныя патрабаванні:
- узрост 18-30,
- валоданне анг. мовай

Агульныя ўмовы:
- асобны пакой,
- кішэнныя грошы,
- аплата страхоўкі, трэнінгаў і моўн. курсаў+частк. выдаткі на візу і пералет

1️⃣ Цэнтр культуры Záhrada, #Славакія
Для каго: #журналісты, #дызайнеры, #фатографы

Вы будзеце ініцыяваць праекты і тэматычныя мерапрыемствы, сустракацца з таленавітымі людзьмі.

Ёсць 3 накірункі валанцёрства

🌟Тэхнічны памочнік, гукавы і светлавы дызайн
Падрабязней
🌟 Арганізатар супольнасці, тэхнік, стваральнік кантэнта
Падрабязней
🌟 Фатограф, стваральнік сацыяльных сетак і кантэнта
Падрабязней
Ддл: 22 траўня

2️⃣ Pfarre Hildegard Burjan, #Аўстрыя
Неабходна дапамагаць валанцёрам каталічнай абшчыны ў іх паўсядзённых справах. Вы будзеце ладзіць дзіцячыя і моладзевыя мерапрыемствы, летнікі, падтрымліваць украінцаў, дапамагаць бежанцам і малазабяспечаным .
Ддл: 6 чэрвеня
Падрабязней

#SMM #сацыяльная_праца
💫Кошыцэ - Крэатыўны горад ЮНЕСКА - прапануе медыя-мастакам праграму 2-месячнага знаходжання, #Славакія

Гэтая спецыяльная #рэзідэнцыя імкнецца стварыць прастору для медыя-творцаў для распрацоўкі ўласнага мастацкага праекта. Можна стварыць новы праект або працягнуць працу над чымсьці ў стадыі распрацоўкі, змяніўшы перспектыву і падпадаючы пад тэму паралельнага оўпэнколу «Змена паводзін».

Для каго: #творцы ў сферы #медыя-#мастацтва, якія нарадзіліся, жывуць або працуюць у любым з крэатыўных гарадоў ЮНЕСКА (у спісе ёсць такія гарады, як Вільнюс, Каўнас, Львоў, Гдыня, Кракаў, Лодзь, Грац, Тбілісі і многія іншыя).

Калі
: 16 кастрычніка – 16 снежня 2022.

Арганізатары: НДА «Крэатыўная індустрыя Кошыцэ» – каардынацыйны цэнтр Крэатыўнага горада медыямастацтва ЮНЕСКА, і K.A.I.R. (Кошыцкая праграма арт-рэзідэнцыі).

Ключавыя пытанні ў межах тэмы:
- Якія змены ўносяць тэхналогіі ў наша разуменне маральных, сацыяльных і палітычных дзеянняў?
- Як гэта ўплывае на саму форму дзеяння, успрыманне дзейнасці, гарызонт дасяжных магчымасцей?
- Як гэтыя змены ў паводзінах, выкліканыя тэхналогіямі, уплываюць на ўяўленне аб нашых супольнасцях, нашай ідэнтычнасці, нашай чалавечнасці?

Прадастаўляецца:
- Стыпендыя 2000 EUR.
- Транспартныя выдаткі.
- Размяшчэнне ў Кошыцэ і доступ да студыі ў KAIR.
- Бюджэт на тэхнічную вытворчасць (да 4000 EUR).
- Магчымасць удзельнічаць у мастацкім і грамадскім жыцці горада.

Ддл: 25 ліпеня.
Падрабязнасці і заяўка
🔥Tabačka Kulturfabrik: TBCK Forward - #рэзідэнцыя для жанчын-мастачак і прафесіяналаў культуры ў Кошыцэ #Славакія

▫️Для каго: #жанчыны_творцы і #культ_дзеячы з Цэнтральнай і Усходняй Еўропы з Цэнтральнай і Усходняй Еўропы

Бягучы конкурс адкрыты на дзве праграмы:

1️⃣TBCK Forward, прысвечаная сферам дзейнасці: #кіно, #sound_art, #медыя_мастацтва, мастацкіх даследаванняў і #драматургіі.
▫️Калі: адзін месяц у перыяд ліпень - верасень 2023.
▫️Прадастаўляецца:
⁃ стыпендыя 500 EUR,
⁃ кампенсацыя выдаткаў на транспарт,
⁃ пражыванне ў Tabačka Kulturfabrik.


2️⃣TBCK Forward Perform, прысвечаная сферам дзейнасці: #выканальніцкія_мастацтвы, фізічны #тэатр, сучасны #танец і новы #цырк, дзе асаблівая ўвага будзе нададзена прапановам жанчын-артыстак, якія імкнуцца разважаць і пашыраць магчымасці жанчын ва ўсім свеце.
▫️Калі: 2 тыдні ў перыяд ліпень - верасень 2023.
▫️Прадастаўляецца:
#стыпендыя ў памеры 1000 EUR,
⁃ кампенсацыя выдаткаў на транспарт,
⁃ пражыванне (макс. 4 чал.).
Можна падацца індывдуальна ці калектывам.

Ддл: 31 траўня 2023.
🔗👉Даведацца больш.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
✏️🎭V4@Theatre Critics NITRA 2023 - #рэзідэнцыя ад Тэатральнага інстытута Збігнева Рашэўскага для тэатральных крытыкаў, #Славакія

▫️Для каго: #даследчыкі тэатра, крытыкі, тэатразнаўцы.
▫️Калі: 22-27 верасня.

У межах фестывалю Divadelná Nitra запрашаюць маладых крытыкаў для прагляду і абмеркавання спектакляў з тэатральнымі прафесіяналамі Еўропы.

Удзельнікам прапануюць:
- удзел у фестывалі
- пражыванне
- харчаванне
- выдаткі на праезд.

🔥Ддл: 17 ліпеня.
👉Падаць заяўку.

#тэатр #даследванні #перформанс #фестываль #публічныя_прасторы
🏡Kultúrne centrum Malý Berlín - архітэктурная #рэзідэнцыя ў #Славакія

▫️Для каго: #архітэктары, #урбаністы, #даследчыкі.
▫️Калі: кастрычнік - снежань.

Удзельнікі атрымаюць магчымасць папрацаваць над абранай тэмай, пазнаёміцца з мясцовым кантэкстам і прапанаваць праект у супрацоўніцтве з галоўным архітэктарам горада Трнава і яго аддзелам. Можна выбраць накірунак праекту з двух тэм: «жывы горад» (адаптацыя сацыялістычных жылых кварталаў да змены клімату) і «ізаляваныя суполкі» (жыллёвае вырашэнне для рома-меньшасці).

Арганізатары прапануюць:
- стыпендыю 1000 EUR / месяц
- выдаткі на праезд да 500 EUR
- пражыванне
- доступ да аддзелаў гарадскога кіравання.

Ддл: 3 верасня.
👉Падаць заяўку.

#урбанізм #архітэктура #публічныя_прасторы
🔥📣#Славакія. Досвед у арт-рэзідэнцыі + Магчымасці для беларускіх дзеячаў культуры” - наш эфір з Ганнай Палей

▫️Калі: 18 жніўня, 17:00 СЕТ / 18:00 Мінск
▫️Для каго: #культменеджары, #творцы любых дысцыплін, #актывісты і г.д.

Спец-анонс ад @sekktor: у бліжэйшую пятніцу запрашаем на наш поп-ап паблік-ток з Ганнай Палей! Для анлайн-сустрэчы мы маем адразу дзве тэмы ў адной:

🚩Ганна распавядзе пра свой досвед рэзідэнцыі ў культурніцкім цэнтры Maly Berlin ў горадзе Трнава. Гэта праграма ад Slovak Art Council для культурніцкіх менеджараў і куратараў, у рамках якой ёсць і іншыя рэзідэнцыі. Мы пагаворым на пытанні:
⁃ Як праграма “спраектаваная”?
⁃ Што прапануецца менавіта менеджарам у адрозненне ад творцаў.

🚩 Агляд магчымасцяў па міжнародных калабарацыях для творцаў у Славакаіі
- А таксама агульныя назіранні, уражанні па ўмовах для культурніцкай/арт-дзейнасці ў гэтай краіне.

🦹‍♀Ганна Палей - менеджарка сацыякультурніцкіх праектаў. У 2019 годзе заснавала ў Мазыры прастору “Першы крок”, дзякуючы якой зладзіла шэраг адукацыйных і публічных арт-праектаў. Кансультуе творцаў па складанні партфоліа і самапрамоцыі ў сферы #мастацтва. Фаўндарка платформы maramora.co, разам з якой мы маем серыю з 4 гайдаў па арт-рэзідэнцыях.

ℹ️Maramora.co - адукацыйная платформа, якая распрацоўваецца беларускамі і працуе з экспертамі і аўтарамі з розных краін. Платформа прапануе (у тым ліку, размесціць на платформе вашыя) аўтарскія курсы, лекцыі, гайды, а таксама інтэрв'ю, тэксты і праекты, якія дэманструюць трансфармацыйны патэнцыял мастацтва і мастацкай адукацыі.

👍Сустрэча адкрытая!
🔗👉Далучыцца да сустрэчы ў ZOOM.

Калі вы маеце сваю тэму для паблік-тока, будзем рады абмеркаваць! Пішыце нам у @sekktor_chat, альбо ў прыват - @sekktor_hello.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥Рэзідэнцыя для архітэктараў, горадабудаўнікоў і даследчыкаў у Malý Berlín у горадзе Трнава, #Славакія

▫️Для каго: славацкія і замежныя #архітэктары, #горадабудаўнікі і #даследчыкі. Рэзідэнцыя лепш за ўсё пасуе заяўнікам з выразным даследчым фокусам або падыходам, а таксама здольным працаваць самастойна.
▫️Калі: кастрычнік - снежань 2023.

Адабраныя кандыдаты/_кі атрымаюць магчымасць працаваць над абранай тэмай, пазнаёміцца з мясцовым кантэкстам, і прапанаваць рашэнне ў непасрэдным супрацоўніцтве з галоўным архітэктарам горада Трнава і яго дэпартаментам тэрытарыяльнага развіцця і планавання, будаўніцтва і навакольнага асяроддзя. Па сканчэнні рэзідэнцыі ўдзельнік/_ца прадставіць свае ідэі і працы публіцы.

Тэматычныя кірункі:
⁃ “Ізаляваныя супольнасці” – жыллёвае рашэнне для рома.
⁃ “Жывы горад” – адаптацыя сацыялістычных жылых кварталаў да змены клімату.

Рэзідэнцыя прапануе:
⁃ Стыпендыя 1000 EUR/мес (усяго 3000 EUR)
⁃ Кампенсацыя выдаткаў на праезд да 500 EUR
⁃ Пражыванне падчас рэзідэнцыі.
⁃ Нетворкінг-магчымасці з мясцовай сцэнай.

🔥Ддл: 3 верасня.
👉🔗Даведацца больш.

#архітэктура #урбаністыка #даследванні
Памятаеце, мы ладзілі паблік-ток з Ганнай Палей пра рэзідэнцыі і магчымасці ў #Славакія? На maramora.co акурат выйшаў адмысловы і вельмі падрабязны гайд ад Ганны з “наводкамі” на буйныя мастацкія і культурніцкія цэнтры ў гэтай краіне!

Апісаныя ўстановы прапануюць шырокі спектар магчымасцяў для супрацоўніцтва і артыстычнай дзейнасці, а таксама забеспячваюць пляцоўку для абмеркавання грамадсказначных пытанняў.

🙌Мы прыводзім хуткі агляд падборкі, а за падказкамі аб супрацы, прыкладамі папярэдніх буйных праектаў пляцовак і за кантактамі - спяшайцеся ў сам матэрыял!


🌟Malý Berlín, Trnava, незалежны культурны цэнтр, актыўна спрыяе міжнароднаму супрацоўніцтву. Падтрымлівае ўкраінскіх эмігрантаў, асабліва мастакоў, адкрыты для кантактаў з беларус(к)амі. 
Сферы: #сцэнічныя_мастацтвы, выяўленчае #мастацтва, музыка, сучасны #танец, тэатр.
Прапануе конкурсы і рэзідэнцыі. Мы паўтаралі іх оўпэнкол для архітэктараў, убраністаў, даследчыкаў.

🌟Stanica, Nova Synagogue, Žilina, - незалежная культурная прастора і лабараторыя вакол старой чыгуначнай станцыі.
Сферы: #перфарматыўныя_мастацтвы, музыка, фільмы, выяўленчае мастацтва, адукацыйныя праграмы. 
Прапануе ўдзел у арт-рэзідэнцыях, канцэртах, тэатральных пастаноўках.

🌟Nova Cvernovka, Bratislava, - творчы цэнтр з разнастайнай культурнай і адукацыйнаю праграмамі.
Сферы: #музыка, выяўленчае мастацтва, #літаратура, #кіно, #тэатр, #мультыдысцыплінарныя_праекты.
Прапануе конкурсы, рэзідэнцыі. Прымаюцца заяўкі на персанальныя выставы ў 2024 годзе.

🌟Julius Koller Society, Bratislava, - факусуецца на прасоўванні творчасці Юліуса Коллера і культурным дыялогу на мясцовым і міжнародным узроўні
Сфера: выяўленчае мастацтва.
Ім можна прапанаваць ідэі ў рамках сучаснага мастацтва, якія адпавядаюць іх місіі.

🌟Telocvicna, Bratislava, - танцавальны рэзідэнцыйны цэнтр. Падтрымлівае прафесійных танцораў, ладзіць міжнародныя праекты, даследаванні і адукацыйныя праграмы.
Сфера: танец.
Ладзяць наборы танцораў з Цэнтральнай, Усходняй Еўропы і Балкан.

🌟Tranzit, Bratislava, - эмансіпацыйныя практыкі ў мастацтве, салідарнасць, вызаванне канонам.
Сферы: сучасныя мастацкія практыкі, тэорыя мастацтва і сацыяльныя дыскурсы.
Супрацоўнічаць можна праз удзел у выставах, дыскусіях, майстар-класах.

🌟Šopa Gallery, Košice, - фокус на маладыя і сярэдняга пакалення мастакоў.
Сфера: сучаснае візуальнае мастацтва.
Ладзяць наборы і конкурсы для сольных выканаўцаў і куратараў, выставы, грамадскія мерапрыемствы.

🌟Východoslovenská Galéria, Košice, прасоўвае сучаснага мастацтва з акцэнтам на інклюзіўнасць і грамадскія праблемы.
Сферы: сучаснае візуальнае мастацтва, #міждысцыплінарныя_праекты.
Ім можна прапанаваць супольныя выставачныя і адукацыйныя праекты.

🌟Záhrada, Banská Bystrica, - пляцоўка для мастацтва, грамадзянскай актыўнасці, тэатральных і праваабарончых ініцыятываў.
Сферы: тэатр, танец, #перформанс, праваабарончыя мерапрыемствы, грамадзянская актыўнасць. 
Супрацоўнічаць можна праз прапановы супольных праектаў, удзел у рэзідэнцыях і інш.

***

💸Нагадаем, за гэты і кожны матэрыял на maramora.co можна падзякаваць данатам.
📺Глядзець паблік-ток на Youtube.

#мабільнасць #нетворкінг
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🎭Тэатральная #рэзідэнцыя ад Еўрапейскай тэатральнай канвенцыі

▫️Для каго:
маладыя #рэжысёры, #драматургі, #акторы.
▫️Калі: 4 - 8 тыдняў у 2024.

Творцы далучацца да тэатральнай вытворчасці тэатраў-членаў ETC і атрымаюць вопыт працы ў еўрапейскіх тэатрах. Праграма накіравана на міжнароднае супрацоўніцтва і пашырэнне творчага інструментарыя. Запрашаюць Teatro do Noroeste у #Партугалія, Göteborgs Stadsteater у #Швецыя,
Slovak National Drama Theatre у #Славакія, Deutsches Theater Berlin у #Германія, Slovensko Narodno Gledališče Nova Gorica у #Славенія і National Theatre of Kosovo у #Косава.

Арганізатары прапануюць:
- праезд
- пражыванне
- настаўніцтва
- пакрыццё выдаткаў на пражыванне
- удзел у Міжнароднай тэатральнай канферэнцыі ETC у Славеніі.

Ддл: 29 кастрычніка.
👉Падаць заяўку.

#тэатр #выканальніцкія_мастацтвы #публічныя_прасторы
🎭 Philanthropy In the Performing Arts - тэатральная #канферэнцыя падчас фестывалю ў #Браціслава, #Славакія

▫️Для каго: #даследчыкі, #куратары, тэатральныя #крытыкі і г.д.
▫️Калі: 15 - 16 траўня 2024.

Тэатральны інстытут Браціславы запрашае на канферэнцыю падчас фестывалю Nová Dráma.

Тэма – «філантропія ў перфарматыўных мастацтвах». Цікавяць артыкулы і даклада пра тое, як выканальніцкія мастацтвы могуць прадбачыць будучыню і змяніць свет да лепшага. Вітаюцца даследаванні і з боку выканаўцаў, і з боку фіантропаў: спонсараў, донараў і падтрымліваючых арганізацый.

🔸Частка матэрыялаў будзе апублікавана ў рэцэнзуемым часопісе.

Ддл: 31 студзеня.
👉Падаць заяўку.

#даследванні #перформанс #тэатр
🎥 Kine Úsmev - творчая #рэзідэнцыя ў #Славакія

▫️Для каго: #творцы розных дысцыплін.
▫️Калі: 1 месяц у інтэрвале 10 красавіка 2024 - 15 лютага 2025.

Рэзідэнцыі прызначаны творцаў, якія працуюць у розных творчых галінах (#кіно, #тэатр, #танец, #музыка, #літаратура, #дызайн, #архітэктура). Праекты павінны быць звязаны з кінамастацтвам ці хаця б натхняцца ім – гэта можа быць стварэнне твора па матывах фільма, падрыхтоўка перформансу з элементамі кіно і г.д. і г. д. Чакаецца, што рэзідэнты публічна прэзентуюць свае праекты.

Арганізатары прапануюць:
- стыпендыю 600 EUR
- пражыванне
- праезд
- тэхнічнае і вытворчае забеспячэнне.

Ддл: 10 сакавіка.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты
🎉 Творчая #рэзідэнцыя для беларусаў_к у #Славакія

▫️Для каго: #мастакі сучаснага выяўленчага #мастацтва і #творцы ў сумежных галінах, якія працягла займаюцца мастацкай практыкай.
▫️Калі: травень - ліпень (Трнава), ліпень - верасень (Кошыцэ).

Тэма – «Цэнзура як рэальнасць». Запрашаюць беларускіх творцаў паразважаць аб тым, як цэнзура ўплывае на жыццё, грамадства і індывідуальную свядомасць. Галоўная задача заключаецца не толькі ў выяўленні і абмеркаванні пытанняў, звязаных з абмежаваннем свабоды слова і выказвання меркаванняў, але і ў пошуку шляхоў пераадолення гэтых выклікаў.

Арганізатары прапануюць:
- пражыванне
- студыйную прастору
- ганарар 500 EUR / месяц
- матэрыяльныя выдаткі да 200 EUR
- куратарскую, вытворчую і PR-падтрымку
- сувязь з мясцовым культурным жыццём.

Ддл: 19 красавіка.
👉Падаць заяўку.

#арт #міждысцыплінарныя_праекты #публічныя_прасторы #візуальныя_мастацтвы #скульптура #дызайн #даследванні
🔥 Набліжаецца дэдлайн на творчую #рэзідэнцыя для беларусаў_к у #Славакія

▫️Для каго: #мастакі сучаснага выяўленчага #мастацтва і #творцы ў сумежных галінах, якія працягла займаюцца мастацкай практыкай.
▫️Калі: травень - ліпень (Трнава), ліпень - верасень (Кошыцэ).

Тэма – «Цэнзура як рэальнасць». Запрашаюць беларускіх творцаў паразважаць аб тым, як цэнзура ўплывае на жыццё, грамадства і індывідуальную свядомасць. Галоўная задача заключаецца не толькі ў выяўленні і абмеркаванні пытанняў, звязаных з абмежаваннем свабоды слова і выказвання меркаванняў, але і ў пошуку шляхоў пераадолення гэтых выклікаў.

Арганізатары прапануюць:
- пражыванне
- студыйную прастору
- ганарар 500 EUR / месяц
- матэрыяльныя выдаткі да 200 EUR
- куратарскую, вытворчую і PR-падтрымку
- сувязь з мясцовым культурным жыццём.

🔥Ддл: 19 красавіка.
👉Падаць заяўку.

#арт #міждысцыплінарныя_праекты #публічныя_прасторы #візуальныя_мастацтвы #скульптура #дызайн #даследванні
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Artorium - студэнцкі міждысцыплінарны #фестываль у #Славакія

▫️Для каго: студэнты-#перформеры, #рэжысёры, #акторы, #творцы #кіно, #мастакі і інш.
▫️Калі: 21 - 24 кастрычніка.

Запрашаюць студэнтаў і педагогаў прадэманстраваць свае творчыя працы на базе Універсітэта мастацтва ў горадзе Банска-Бістрыца. Цікавяць розныя віды #мастацтва: тэатральныя пастаноўкі, кароткаметражныя фільмы, #выяўленчыя_мастацтвы, выставы, інсталяцыі, #перформанс і #музыка.

🔸На дадзены момант фінансаванне праграмы не пацверджана.

Ддл: 24 чэрвеня.
👉Падаць заяўку.

#тэатр #выканальніцкія_мастацтвы #міждысцыплінарныя_праекты
Зараз шмат оўпэнколаў для еўрапейскіх творцаў, таму прапануем яшчэ 2 магчымасці для #арт-дзеячаў, легалізаваных у ЕС

1️⃣ Rare Cultural Space - #рэзідэнцыя ў #Браціслава, #Славакія

▫️Для каго: #саўнд_дызайнеры, #музыкі.

Калі ваша творчая галіна – гук (эмбіент, саўндскейп, транс, панк, акустычная гітара, тэхна, саўнд-інсталяцыі і г. д.) і вы зацікаўлены ў супрацоўніцтве з камандай RARE, дасылайце прапановы на rare.culturalspace@gmail.com .

Ддл: 30 верасня.

2️⃣ Art in Lov - #рэзідэнцыя танцавальных адносін у #Фінляндыя

▫️Для каго: #танцоры, #творцы #кіно ці візуальнага дызайну.
▫️Калі: 7 студзеня - 7 сакавіка 2025.

Запрашаюць тых, хто займаецца ўзаемасувяззю танца і музыкі, кіно ці візуальнага дызайну. Творцы будуць супрацоўнічаць у межах праекта, які аб'яднае іх практыкі і далучыць мясцовую #арт-супольнасць ды аматараў танцаў.

Арганізатары прапануюць:
- пражыванне
- праезд да 700 EUR
- ганарар 1600 EUR.

Ддл: 30 верасня.
👉Падрабязней.

#танец #музыка #міждысцыплінарныя_праекты