sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
4.33K subscribers
2.77K photos
12 videos
2 files
2.75K links
Навігатар па прафесійных магчымасцях для беларускіх дзеячаў і дзяячак мастацтва, творчых індустрый і актывізму.
Для анонсаў - @sekktor_admin
Кам'юніці чат - @sekktor_chat
Забусціце нас - https://t.me/sekktor?boost
Download Telegram
🎶ReSilience - #конкурс па стварэнні гукавых ландшафтаў для гарадоў будучыні ад S+T+ARTS

▫️Для каго: #кампазітары, #саўнд_дызайнеры, #творцы ў дысцыплінах вакол гуку.
▫️Калі: 12 - 18 месяцаў у 2023 - 2024.

Праектныя прапановы павінны даследаваць праблемы і магчымасці гуку. Ён разглядаецца як стымуляцыя грамадскага дыялогу з дапамогай арт-мерапрыемстваў, камунікацыйных ініцыятыў і г.д. Прапануюць па-новаму паглядзець на гарадское асяроддзе і гукавыя ландшафты. Можна падаць праект у наступных напрамках: дызайн музычнага досведу, новая цішыня (гук і аўтамабілі), гук гарадскіх прастор і паўнавартасны гук.

Прапануюць:
- стыпендыі ад 40 000 да 80 000 EUR.

Ддл: 1 верасня.
👉Падаць заяўку.

#музыка #архітэктура #урбанізм #Urban #міждысцыплінарныя_праекты
🇯🇵Tokyo Arts and Space - #рэзідэнцыя для творцаў, #Японія

▫️Для каго: #творцы розных дысцыплін (#мастацтва, #кіно, #дызайн, #архітэктура і г.д.) .
▫️Калі: верасень - лістапад 2024 ці студзень - сакавік 2025.

Музей сучаснага мастацтва Токіа запрашае творцаў засяродзіцца на праектах і даследаваннях. Удзельнікі будуць мець магчымасць абмену творчымі ідэямі, а вынікі рэзідэнцыі прадэманструюць на спецыяльна арганізаваных Open Studio.

TOKAS прапануе:
- праезд
- суткавыя 30 EUR / дзень
- ганарар 2550 EUR
- пражыванне
- агульную працоўную прастору.

Ддл: 26 чэрвеня.
👉Падаць заяўку.

#арт #міждысцыплінарныя_праекты #даследванні
🟣#конкурс па стварэнні антырасісцкага помніка ў Мальмё, #Швецыя

▫️Для каго: #мастакі, #скульптары, #архітэктары.
▫️Калі: сакавік 2024 - верасень 2025.

Запрашаюць распрацаваць праект помніка, які будзе звязывать гісторыю і будучыню. Важна, каб мастацкі працэс стварэння помніка стаў часткай памятнай акцыі, у якой жыхары Мальмё могуць прыняць удзел. Творцы павінны прапанаваць праект, які можа складацца з некалькіх мастацкіх пластоў, інтэрпрэтуючы і прымаючы да ўвагі як месцазнаходжанне, так і розныя аспекты антырасісцкага манумента. Тэмы, якія павінны прасочвацца ў помніке – антырасізм, супраціў і памінанне.

Арганізатары конкурсу прапануюць:
- ганарар тром мастакам за стварэнне эскіза ~8500 EUR
- бюджэт на абраны праект ~212 000 EUR.

Ддл: 9 жніўня.
👉Падаць заяўку.

#памяць #скульптура #архітэктура #урбанізм #Urban
🏡Kultúrne centrum Malý Berlín - архітэктурная #рэзідэнцыя ў #Славакія

▫️Для каго: #архітэктары, #урбаністы, #даследчыкі.
▫️Калі: кастрычнік - снежань.

Удзельнікі атрымаюць магчымасць папрацаваць над абранай тэмай, пазнаёміцца з мясцовым кантэкстам і прапанаваць праект у супрацоўніцтве з галоўным архітэктарам горада Трнава і яго аддзелам. Можна выбраць накірунак праекту з двух тэм: «жывы горад» (адаптацыя сацыялістычных жылых кварталаў да змены клімату) і «ізаляваныя суполкі» (жыллёвае вырашэнне для рома-меньшасці).

Арганізатары прапануюць:
- стыпендыю 1000 EUR / месяц
- выдаткі на праезд да 500 EUR
- пражыванне
- доступ да аддзелаў гарадскога кіравання.

Ддл: 3 верасня.
👉Падаць заяўку.

#урбанізм #архітэктура #публічныя_прасторы
🔥Рэзідэнцыя для архітэктараў, горадабудаўнікоў і даследчыкаў у Malý Berlín у горадзе Трнава, #Славакія

▫️Для каго: славацкія і замежныя #архітэктары, #горадабудаўнікі і #даследчыкі. Рэзідэнцыя лепш за ўсё пасуе заяўнікам з выразным даследчым фокусам або падыходам, а таксама здольным працаваць самастойна.
▫️Калі: кастрычнік - снежань 2023.

Адабраныя кандыдаты/_кі атрымаюць магчымасць працаваць над абранай тэмай, пазнаёміцца з мясцовым кантэкстам, і прапанаваць рашэнне ў непасрэдным супрацоўніцтве з галоўным архітэктарам горада Трнава і яго дэпартаментам тэрытарыяльнага развіцця і планавання, будаўніцтва і навакольнага асяроддзя. Па сканчэнні рэзідэнцыі ўдзельнік/_ца прадставіць свае ідэі і працы публіцы.

Тэматычныя кірункі:
⁃ “Ізаляваныя супольнасці” – жыллёвае рашэнне для рома.
⁃ “Жывы горад” – адаптацыя сацыялістычных жылых кварталаў да змены клімату.

Рэзідэнцыя прапануе:
⁃ Стыпендыя 1000 EUR/мес (усяго 3000 EUR)
⁃ Кампенсацыя выдаткаў на праезд да 500 EUR
⁃ Пражыванне падчас рэзідэнцыі.
⁃ Нетворкінг-магчымасці з мясцовай сцэнай.

🔥Ддл: 3 верасня.
👉🔗Даведацца больш.

#архітэктура #урбаністыка #даследванні
📣💫Канферэнцыя Менскай урбаністычнай платформы 2023

▫️Калі: 23 — 27 кастрычніка.
▫️Дзе: анлайн у ZOOM + афлайн у #Вільнюс, #Літва.

💥Вяртаецца штогадовая міжнародная прафесійная ўрбаністычная #канферэнцыя. Тэма гэтага года — «Інфраструктура гасціннасці ад лакальнага турызму да буйных міграцыйных працэсаў».

Праз падзеі апошніх гадоў і паслабленні кавідных абмежаванняў усё больш людзей перасоўваецца паміж гарадамі і краінамі, сутыкаецца з кантэкстам незнаёмых гарадоў і вымушана аператыўна вучыцца арыентавацца ў новых умовах.

Цэнтральныя пытанні ў павестцы:
— Ці надышоў час змяніць падыходы да планавання тэрыторый і ўлічваць дынаміку перасоўвання людзей?
— Ці можна зрабіць досвед перасоўвання ад кропкі да кропкі больш гладкім і інклюзіўным?
— Ці не прывядзе гэта да ўніфікацыі прастор і страты ідэнтычнасці?

🔗Падрабязнасці
👉Зарэгістравацца.

#урбаністыка #публічныя_прасторы #грамадскія_праекты #архітэктура #камунікацыі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🟣KORO - #конкурс па стварэнню мемарыяла, прысвечанага тэрарыстычная атаке 22 ліпеня ў #Нарвегія

▫️Для каго:
#скульптары, #архітэктары і #мастакі.

KORO запрашае прыняць удзел у конкурсе па стварэнні пастаяннага нацыянальнага мемарыяла ў Нарвегіі, прысвечанага тэрарыстычным нападам 22 ліпеня 2011 года. Конкурс пройдзе ў два этапы: удзельнікі, якіх пройдуць на першы этап, будуць запрошаны да распрацоўкі праектаў мемарыяла на плошчы Ёхана Нігаардсволда.

Арганізатары прапануюць:
- ганарар удзельнікам першага этапа конкурсу ≈ 7800 EUR
- ганарар удзельнікам другого этапа конкурсу ≈ 8650 EUR
- вытворчы бюджэт пераможцы конкурсу ≈ 4,3 мільёна EUR.

Ддл: 1 лістапада.
👉Падаць заяўку.

#грамадскія_праекты #архітэктура #публічныя_прасторы
🎥 Film Mosaic 2024: Leave No One Behind - праграма стыпендый у галіне #кіно і архітэктуры па прасторавых рашэннях сацыяльна-экалагічных праблем

▫️Для каго: #рэжысёры і #аператары, якія знаходзяцца ў #Грузія, #Данія, #Азербайджан і #Арменія.
▫️Калі: 1 лютага 2024 - 24 сакавіка 2024.

Запрашаюць творцаў даследаваць ролю, якую архітэктура і дызайн могуць адыграць у скарачэнні няроўнасці ва ўсіх яе формах. Удзельнікі будуць шукаць пазітыўныя дызайнерскія рашэнні ў рамках тэмы біяінклюзіўнасці і ствараць асобныя кароткаметражныя фільмы працягласцю максімум 13 хвілін.

Арганізатары прапануюць:
- фінансаванне вытворчасці фільма ≈ 2000 EUR
- настаўніцтва па вытворчасці
- выдаткі на праезд і пражыванне падчас прэм’еры.

Ддл: 11 снежня.
👉Падаць заяўку.

#убранізм #архітэктура #аўдыёвізуальныя_мастацтвы #экалогія #грант
🏡 Wild Space - #конкурс-#рэзідэнцыя на архітэктурны праект у #Эстонія

▫️Для каго: #архітэктары і #урбаністы.
▫️Калі: 22 красавіка - 12 траўня.

Шукаюць архітэктурны праект для прасторы ў цэнтры выстаў. Там размешчана зона адпачынку, дзе наведвальнікі могуць адпачыць пасля прагулкі ці выпіць кавы. Цікавіць творчае вырашэнне, якое забяспечыла б наведвальнікам прыемную зону адпачынку і падаравала б ім унікальны прасторавы досвед.

Арганізатары прапануюць:
- ганарар 5000 EUR
- праезд да 250 EUR
- пражыванне
- вытворчы бюджэт да 2000 EUR.

Ддл: 21 студзеня.
👉Падаць заяўку.

#архітэктура #публічныя_прасторы #урбанізм
🌈#конкурс на стварэнне помніка/прасторы, прысвечаных сэксуальнай і гендэрнай разнастайнасці ў #Гамбург, #Германія

▫️Для каго: #архітэктары, #скульптары, #урбаністы і г.д.
▫️Калі: восень 2024.

Запрашаюць стварыць месца для ўсведамлення «разнастайнасці» і ўспамінаў аб дыскрымінацыі. Прастора павінна ўвекавечыць факты стыгматызацыі і пераследу ЛГБТК+ і людзей, якія знаходзяцца за межамі гендэрнай дыхатаміі. У той жа час помнік трэба інтэрпрэтаваць як месца прыняцця і павагі для ўсіх членаў супольнасці ЛГБТК+.

Арганізатары прапануюць:
- ганарар 3000 EUR (за 1 месца)
- ганарар 2000 EUR (за 2 месца)
- ганарар 1000 EUR (за 3 месца)
- вытворчыя выдаткі да 300 000 EUR (brutto).

Ддл: 13 лютага.
👉Падаць заяўку.

#публічныя_прасторы #урбанізм #архітэктура #грамадскія_праекты #квір
🎥 Kine Úsmev - творчая #рэзідэнцыя ў #Славакія

▫️Для каго: #творцы розных дысцыплін.
▫️Калі: 1 месяц у інтэрвале 10 красавіка 2024 - 15 лютага 2025.

Рэзідэнцыі прызначаны творцаў, якія працуюць у розных творчых галінах (#кіно, #тэатр, #танец, #музыка, #літаратура, #дызайн, #архітэктура). Праекты павінны быць звязаны з кінамастацтвам ці хаця б натхняцца ім – гэта можа быць стварэнне твора па матывах фільма, падрыхтоўка перформансу з элементамі кіно і г.д. і г. д. Чакаецца, што рэзідэнты публічна прэзентуюць свае праекты.

Арганізатары прапануюць:
- стыпендыю 600 EUR
- пражыванне
- праезд
- тэхнічнае і вытворчае забеспячэнне.

Ддл: 10 сакавіка.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты
🌲 Færderbiennalen - #фестываль танца і архітэктуры ў #Нарвегія

▫️Для каго: #архітэктары, #танцоры, #куратары.
▫️Калі: 5 дзён у ліпені.

Шукаюць танцавальныя перформансы і праектныя прапановы для часовых архітэктурных збудаванняў, якія будуць прэзентаваны ў горадзе або на выспах. Адабраныя праекты будуць прадстаўлены падчас Færder Biennale. Працы павінны быць site-specific, стварацца для канкрэтных месцаў.

Арганізатары прапануюць:
- ганарар 200 EUR
- вытворчы бюджэт на архітэктурнае збудаванне 10 000 EUR.

Ддл: 1 сакавіка.
👉Падаць заяўку.

#архітэктура #урбанізм #публічныя_прасторы #танец #скульптура
🎉3 #арт-рэзідэнцыі ад Académie des beaux-arts x Cité internationale des arts, #Францыя

Праграмы з'яўляюцца часткай агульнага праекта, створанага Акадэміяй прыгожых мастацтваў і сеткай са 150 французскіх і міжнародных партнёраў.

1️⃣ выяўленчае #мастацтва

▫️Для каго: #мастакі.
▫️Калі: верасень 2024 - чэрвень 2025.
▫️Дзе: Манмартр.

Удзельнікам прапануюць:
- пражыванне
- суткавыя 1500 EUR/месяц
- грант 5000 EUR
- прафесійную падтрымку.

2️⃣ #архітэктура і ландшафт

▫️Для каго: #архітэктары і #убраністы.
▫️Калі: 5 месяцаў у 2024-2025.
▫️Дзе: Marais de la Cité.

Удзельнікам прапануюць:
- пражыванне
- суткавыя 1500 EUR/месяц
- грант 3000 EUR
- прафесійную падтрымку.

3️⃣ #харэаграфія

▫️Для каго: #харэографы і #танцоры.
▫️Калі: 5 месяцаў у 2024-2025.
▫️Дзе: Marais de la Cité.

Удзельнікам прапануюць:
- пражыванне
- суткавыя 1500 EUR/месяц
- грант 3000 EUR
- прафесійную падтрымку.

Ддл: 15 красавіка.
👉Падаць заяўку на адну з рэзідэнцый.

#візуальныя_мастацтвы #архітэктура #урбанізм #танец #рэзідэнцыям
🌿ORTE - архітэктурная #рэзідэнцыя ў #Аўстрыя

▫️Для каго: #архітэктары, #урбаністы, спецыялісты па гарадскому развіццю, гарадскому і тэрытарыяльнаму планаванню і г.д.
▫️Калі: 1 - 3 месяцы ў 2024.

Шукаюць праекты, якія сканцэнтраваны на экалагічных і кліматычных пытаннях, а таксама на мясцовым узаемадзеянні. Менш цікавяць тэарэтычныя і навуковыя праекты, якія не звязаныя з Ніжняй Аўстрыяй.

Арганізатары прапануюць:
- выставачную прастору
- пражыванне
- працоўную прастору
- стыпендыю 1300 EUR / месяц.

Ддл: 30 красавіка.
👉Падаць заяўку.

#архітэктура #урбанізм #публічныя_прасторы
🎉 OFFCITY AiR 2024 - міждысцыплінарныя #рэзідэнцыя па архітэктуры горада ў #Чэхія

▫️Для каго: #творцы, #архітэктары і #даследчыкі.
▫️Калі: 1 - 3 чэрвеня.

OFFCITY – незалежная платформа, якая базуецца ў Пардубіцэ. Праект працуе з тэмай горада як структуры і жывога арганізма, даследуе розныя погляды на мясцовасць, знаёміць насельніцтва з разнастайнымі формамі мастацкага і архітэктурнага выказвання. Запрашаюць даследаваць горад і яго архітэктуру з розных пазіцый. Праект з'яўляецца працягам серыі рэзідэнцый, прысвечаных тэме чытання грамадскіх прастор, у гэтым годзе тэма – «артыкуляцыя архітэктуры і грамадскай прасторы». Вітаюцца заяўкі ад міждысцыплінарных творцаў.

Арганізатары прапануюць:
- пражыванне
- працоўную прастору
- вытворчую падтрымку і кансультацыі
- суткавыя 1200 CZK / дзень.

Ддл: 30 красавіка.
👉Падаць заяўку.

#архітэктура #міждысцыплінарныя_праекты #публічныя_прасторы
🌿 #конкурс-#рэзідэнцыя па стварэнні гарадскіх інсталяцый у Нарва, Эстонія

▫️Для каго: #архітэктары, #скульптары, #урбаністы, #дызайнеры, #мастакі і г.д.
▫️Калі: травень - чэрвень.

Запрашаюць стварыць гарадскую інсталяцыю, якая ўпрыгожыць і разнастаіць цэнтр горада Нарвы. Пераможца конкурсу будзе запрошаны ў #арт-рэзідэнцыю і зоймецца працэсам вытворчасці. Конкурс натхнёны тэмай «рэсурсы для будучыні». Чакаецца, што аўтары будуць выкарыстоўваць лакальныя, наяўныя і даступныя матэрыялы – напрыклад, перапрацаваныя, знойдзеныя ў наваколлях Нарвы. Гарадская інсталяцыя стане часткай спадарожнікавай праграмы TAB. Прапанавана 3 лакацыі на выбар: Стакгольмская плошча, плошча Паўля Крэса, Цёмныя сады.

Арганізатары прапануюць:
- пражыванне
- творчы грант 2000 EUR
- вытворчы бюджэт.

🔥Ддл: 12 красавіка.
👉Падаць заяўку.

#скульптура #публічныя_прасторы #архітэктура