Суполка беларускіх пісьменнікаў
951 subscribers
4.17K photos
3 videos
1 file
1.43K links
Навіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.
Download Telegram
Прыказка на кожны дзень

З хаткі ў хатку, дык на рубель упадку.

(так гавораць пра пераезд, які нясе непазбежныя выдаткі).🧐

#прыказка
Радзімае

Гудзе бруя ў рацэ -
адвечная гаворка.
Радзімка на шчацэ.
Радзіма на пагорку.

Пры лёце зор да траў
устане час з нябыту.
Радзімка на вятрах.
Радзіма каля жыта.

І новы дзень шчасцеў,
хаця было і горка.
Радзімка на шчацэ.
Радзіма на пагорку.

Пад шолах траў і ніў
любоў да вас я зведаў,
я вас абараніў
на ўсё жыццё наперад.

нібыта спарышы
з сусветнае валокі -
радзімка на душы
Радзіма - пад аблокі.

Юрка Голуб

#раптамверш
💡У беларускай мове ёсць процьма цікавых слоўцаў, якія да ўсяго, з'яўляюцца безэквівалентнымі.
Бярыце іх на ўзбраенне, і вашая мова стане багацейшай! 🔥

❗️Капеж
❗️

Так завецца край страхі, што выступае за сцяну хаты. 🧐

1. Часцей у вокны свеціць сонца, а ў дзень і капне з капяжа… Я. Колас.

2. Старая леснічоўка з саламяным капяжом, што наехаў на вокны, як вялікая шапка на вочы чалавеку, стаяла адразу за крынічкаю, пад высокімі дубамі. С.Александровіч.

3. З капяжоў звісалі густыя восці ледзяных, вытачаных, нібы верацёны, таўкачоў. В. Адамчык.

#гаворка
📙 "Нястрачаная спадчына"

У сераду 15 мая ў Хрысціянскім сацыяльным цэнтры ў Мінску будзе прэзентавана кніга Станіслава Янчарскага «Нястрачаная спадчына. Хрысціянскія святыні Беларусі».👍

Альбом, прысвечаны адметным помнікам сакральнай архітэктуры краіны. Кніга пабачыла свет сёлета ў сталічным выдавецтве «Альфа-кніга». 🔥🔥🔥

❗️Прэзентацыя адбудзецца па адрасе: г. Мінск, вул. Серафімовіча, 19 (метро «Пралетарская»).
Пачатак а 18-ай

#анонс
⭐️ Выстава графікі Алега Аблажэя

6 траўня споўнілася 70 гадоў з дня нараджэння мастака, мысляра, паэта і празаіка Алега Аблажэя (1954 — 2016).З гэтай нагоды 18 траўня ў Віленскім беларускім музеі імя Івана Луцкевіча (Vilniaus g. 20) адкрыецца выстава графікі мастака і літаратара. 👍

А. Аблажэй займаўся жывапісам, акварэллю, ілюстраваў кнігі. У яго афармленні ў Беларусі выйшлі творы В. Жуковіча «Гуканне вясны», Д. Бічэль-Загнетавай «Гараднічанка», выбраныя вершы М. Танка «Дарога і хлеб», аповесць А. Якімовіча «Кастусь Каліноўскі», у Расеі — «Шведскія казкі» Э. Хэмінгуэя, «Сербская паэзія», у Літве — «Казка пра Султана» і інш.🔥

👉 больш тут

#анонс
⭐️ "Галасы беларускай літаратуры ў замежжы"

16 траўня (чацвер) у Бібліятэцы Кангрэса ЗША ў 18.00 па Вашынгтону адбудзецца анлайн-сустрэча «Галасы беларускай літаратуры ў замежжы». Удзел у сустрэчы возьмуць пісьменніцы Таццяна Заміроўская, Юля Цімафеева і Вальжына Морт. Сустрэча адбудзецца на ангельскай мове.🔥

👉 Дэталі тут

#анонс
***
Сніцца яснае прадвесне.
Песняў хочацца мне - песняў!
З ветрам крыллі распрасцерці,
паляцець па белым свеце,
завіхрыць шалёным узлётам
узняць сонца пазалоту
І аздобіць, і прыбраці
Беларусь маю, як маці,
каб пасля начэй бясконцых
Заірдзела яна сонцам!

(1925)

Міхась Васілёк

#раптамверш
📚 Новыя беларускія кнігі

Выдавецтва “Мяне Няма” анансавала выпуск адразу трох новых кніг: паэзія Сяргея Прылуцкага “Гіброіды”, проза Тоні Лашдэн “Чорны лес” і перавыданне твора Уладзіміра Казлова “Варшава”. Усе дэталі і папярэдняя замова - на старонцы выдавецтва - https://mnnm.store/🔥

Выдавецтва “Vesna” выдала кнігу ўспамінаў Аляксандра Лукашука “Там, дзе няма цемнаты”. Мемуары будуць прэзентаваныя з у дзелам аўтара 17 траўня ў 18:00 у віленскім музеі імя І. Луцкевіча. 👍

#палічка
⭐️ “Ноч музеяў” у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры

18 траўня з 18:00–23:00
У праграме:

🌼 выступ фолк-дуэта “RALLA”;
🌼 інтэрактыўная праграма “Капітан далёкіх вандровак”;
🌼 лекцыя даследчыка Змітра Юркевіча да 205-годдзя Станіслава Манюшкі;
🌼 музычная праграма квінтэта “Радыё-брас”;
🌼 літквіз і сямейная гульнятэка ад праекта “Скарбонка гульняў” і Наталлі Галко;
🌼 экспромт-тэатр “Пярэпыты з паэтамі” ад народнага літаратурнага тэатра “Жывое слова”;
🌼 сустрэча з Кніжнай феяй Кацярынай Хадасевіч-Лісавой;
🌼 майстар-клас па традыцыйных беларускіх ляльках ад Ганны Сілівончык.

❗️А ў перапынках – квэсты, вясёлыя разыгранкі, акцыі ды іншыя цікавосткі!

#анонс
📅 90 гадоў з дня смерці Алеся Салагуба

Алесь Салагуб нарадзіўся 18 кастрычніка 1906, в. Зарудзічы, цяпер Смаргонскі р-н — расстраляны 17 мая 1934) — беларускі паэт, вязень Лукішак.
📌 Друкаваўся з 1925 г., у 1929 г. у Мінску выйшаў зборнік вершаў «Лукішкі».
📌 Скончыў Віленскую беларускую гімназію (1927), у 1928 г. нелегальна перайшоў у БССР, дзе скончыў БДУ (1931).
📌 10 жніўня 1933 г. арыштаваны і 17 мая 1934 г. расстраляны.
📌 У 1961 годзе ў часопісе «Полымя» апублікаваны яго «Лукішскі дзёньнік».

#угэтыдзень
⭐️ Варшаўскі кніжны кірмаш

23—26 траўня ў Варшаве пройдзе міжнародны кніжны кірмаш. У межах кірмаша будзе працаваць стэнд незалежных беларускіх выдаўцоў.

У праграма мерапрыемстваў на стэндзе:
🖍 аўтограф-сесія з Уладзімірам Арловым,
🖍 аўтограф-сесія Лявона Вольскага, ілюстратара кнігі Альгерда Бахарэвіча “Капітан Лятучая Рыба” (выдавецтва “Янушкевіч”)
і інш.

👉 Поўная праграма кірмаша тут

❗️Месца: Палацы Культуры і Навукі (stoisko nr 138 w Sali Marmurowej, PKiN).

#анонс
📅 100 гадоў таму ў гэты дзень выйшла газета “Сын беларуса”

«Сын белару́са» — заходнебеларуская газета, што выдавалася з 18 мая да 19 верасня 1924 г. у Вільні на беларускай мове 3 разы на тыдзень. Прадаўжала традыцыі забароненай польскімі ўладамі газеты «Голас беларуса».
📌 На старонках друкаваліся ўспаміны пра Ф. Багушэвіча, І. Буйніцкага, І. Луцкевіча, артыкулы У. Самойлы пра творчасць К. Сваяка, апавяданне В. Адважнага. Інфармавала пра новыя беларускія кнігі.
📌Выйшлі 42 нумары. Зачынена польскімі ўладамі.

#угэтыдзень
🎧 “Тарас на Парнасе” - аўдыёкніга

Ці знаў хто з вас, браткі, Тараса,
Што палясоўшчыкам служыў?
На Пуцявішчы, у Панаса,
Ён там ля лазьні блізка жыў.


Легендарны твор беларускай літратаруры 19 ст, які доўгі час лічыўся анананімным, а потым “займеў” аўтара - Канстанціна Вераніцына, выйшаў у аўдыёфармаце.👍

Цудоўная нагода яшчэ раз узгадаць вясёлыя прыгоды кемлівага дзядзькі Тараса!

👉 https://www.youtube.com/watch?v=VNiyxdLf_os&t=2s

#аўдыёкніга
⭐️ “СуперДудко” з Ігарам Бабковым

Новы госць падкаста “Супердудко” на “Litradio” філосаф, паэт, празаік, аўтар прарыўнога рамана беларускай літаратуры “Хвілінка” Ігар Бабкоў. Ігар правядзе экскурсію па беларускай метафізіцы. Раскажа, колькі разоў перачытвае кожны сказ сваіх твораў, каб дасягнуць дасканаласці, а таксама чым яму блізкія Картасар, Сэлінджэр і Борхес.🔥🔥🔥

👉 слухаць тут

#аўдыё
***
Ад зямлі да неба блізка:
Дрэва, што між іх жыве,
Дамавінай ці калыскай
Рупны майстра назаве.

Сон то сумны, то вясёлы
Па-за кратамі павек
Між жывёлаў і анёлаў
Бачыць грэшны чалавек.

Людміла Сіманёнак

👉 Уся падборка вершаў паэткі ў новым нумары літаратурна-мастацкага праекту “Літаратурная Беларусь”

#лонгрыд
🎧 “Адна капейка” - аўдыёкніга

У аўдыёфармаце выйшла кніга празаіка Уладзіміра Сцяпана “Адна капейка”. У гэты зборнік ўвайшлі найлепшыя творы, напісаныя аўтарам за апошнія гады: навелы, апавяданні і тэксты без пэўнай жанравай маркіроўкі. Большасць з іх была надрукаваная ў беларускіх часопісах і газетах. Некаторыя — перакладзеныя на рускую, украінскую і польскую мовы.👍

👉 Слухаць тут

#аўдыё