Вольныя Беларусы Вільні ‡ Volnyja Biełarusy Vilni
128 subscribers
2.59K photos
304 videos
57 files
1.91K links
віленская суполка нацыянальна-вызвольнага руху беларусаў
(УВАГА! 17.07.23 стала вядома, што наш канал лукашысты запісалі ў свой сьпіс "экстрэмісцкіх" матэрыялаў. Дбайце пра сваю бясьпеку!)
Download Telegram
Forwarded from Dapamoga
ДАЛУЧАЙЦЕСЯ ДА БЕЛАРУСКАГА АЎТАПРАБЕГУ

▪️11:30 - 12:00 - Аўтапрабег з бела-чырвона-белымі сцягамі ад могілак Расу да Лукішскай плошчы
📍Могілкі Расу

▪️12:30 - 13:10 - Аўтапрабег са сцягамі ад Лукішскай плошчы да прыпынку Vievis (30 км ад Вільнюса)
📍VIADA (Kauno g. 55A)

❗️Спасылка на запіс на аўтапрабег
🐒 МАЛПА

Вывучаем матчыну мову разам 🤗
#каляндар #сакавік
24 сакавіка — Гэты дзень у ГІСТОРЫІ
(Частка 1)

Сусьветны дзень барацьбы з сухотамі

* * *
— 24 сакавіка 1945 г. нарадзіўся Аляксей Глебаў, беларускі скульптар.

† † †
— 24 сакавіка 1980 г. памёр Пятрусь Броўка, беларускі літаратар і перакладчык, грамадзкі дзяяч, заснавальнік Беларускай энцыкляпэдыі.

— 24 сакавіка 2019 г. памёр Валер Стралко, перакладчык беларускай літаратуры на ўкраінскую мову і ўкраінскай на беларускую.

— 24 сакавіка 2020 г. памёр змагар з русыфікацыяй беларускай мовы Павал Сьцяцко, доктар філялягічных навук, прафэсар.

— 24 сакавіка 2022 г. пры абароне Ірпеню ля Кіева загінуў беларускі дабраахвотнік Зьміцер Апанасовіч з пазыўным «Тэрор».

_____
— 24 сакавіка 1623 г. кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў Рославу Магдэбурскае права і герб.

— 24 сакавіка 1794 г. Тадэвуш Касьцюшка прысягнуў на вернасьць вызвольнаму паўстаньню і абвясьціў, што будзе змагацца за непарушнасьць межаў Рэчы Паспалітае, усталяваньне ўлады народу і ўсеагульную свабоду. Пачалося збройнае вызваленчае паўстаньне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касьцюшкі. Паўстаньне ставіла на мэце скасаваць першы і другі падзелы Рэчы Паспалітай, якія адбыліся ў 1772 і 1793 гадох.

— 24 сакавіка 1919 г. у Гомлі пачалося антысавецкае паўстаньне пад кіраўніцтвам Уладзімера Стракапытава.

— 24 сакавіка 1984 г. быў праведзены першы пробны рэйс першай лініі менскага мэтро.

— 24 сакавіка 1994 г. усталявалі памятную дошку Кастусю Каліноўскаму ў Вільні.

— 24 сакавіка 1996 г. на заклік БНФ 30 000 чалавек выйшлі на вуліцы Менску, каб адзначыць дзень Незалежнасьці і выказаць пратэст супраць беларуска-расейскай інтэграцыі. Дзень Волі—1996 распачаў масавыя акцыі супраць інтэграцыі Беларусі і Расеі, якія ўвайшлі ў гісторыю як «Вясна-96».

— 24 сакавіка 1999 г. пачаліся бомбавыя ўдары NATO па аб'ектах ў Югаславіі падчас Косаўскага канфлікту.

— 24 сакавіка 2005 г. у Кыргызстане пасьля некалькіх дзён народных хваляваньняў («тульпанавая рэвалюцыя») быў зрынуты прэзыдэнт Аскар Акаеў.

— 24 сакавіка 2006 г. у Менску пасьля 4 дзён існаваньня, уначы з 23-га на 24-е, улады гвалтам разагналі намётавае мястэчка, створанае падчас акцыяў пратэсту супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў. Падчас разгону мястэчка было затрымана амаль паўтысячы чалавек.

— 24 сакавіка 2011 г. у Менску асудзілі двух лідэраў «Маладога фронту» Зьмітра Дашкевіча і Эдуарда Лобава на 2 і 4 гады калёніі. Гэта была сэрыя судовых працэсаў за Плошчу-2010, хоць гэтых дваіх актывістаў прэвэнтыўна затрымалі яшчэ 18 сьнежня 2010 нібыта за ўчыненую на вуліцы бойку.

(Працяг далей)
#каляндар #сакавік
24 сакавіка — Гэты дзень у ГІСТОРЫІ
(Частка 2. Працяг)

— 24 сакавіка 2017 г. у будынак падатковай у Гомлі кінулі "кактэйль Молатава".
— у Беларусі на 13-ы дзень «Маршаў недармаедаў» — суды, арышты, зьбіцьцё. Два тыдні ішлі масавыя суды над удзельнікамі «маршаў», затрыманыя ці асуджаныя былі больш за 250 чалавек. За апошнія дні таксама 26 чалавек былі арыштаваныя па справе «Белага легіёну» пасьля заявы Лукашэнкі пра «лягеры баевікоў».
— кіраўніком АНТ Лукашэнка прызначыў 48-гадовага Марата Маркава — кадравага вайскоўца, з дыплёмамі юрыдычнага факультэту БДУ і Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце, які да таго папрацаваў ў прэзыдэнцкай адміністрацыі намесьнікам ідэалягічнага ўпраўленьня і намесьнікам старшыні Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі.
— група вернікаў розных хрысьціянскіх канфэсіяў Беларусі выступіла з адкрытым зваротам да прэзыдэнта Лукашэнкі і ягонай адміністрацыі, Вярхоўнага Суду, КДБ, МУС і Мінінфармацыі. Яны заклікалі вышэйшыя ўлады спыніць гвалт, разгорнуты супраць грамадзян краіны.
— сын зьбітага і затрыманага 23 сакавіка палітыка Алеся Лагвінца Антось паведаміў са шпіталю, куды ягонага бацьку з паседжаньня суду забрала «хуткая дапамога», што палітыка і на абсьледаваньні пільнавалі супрацоўнікі ў цывільным. Раней ён паведаміў, што ў бацькі страсеньне, закрытая чэрапна-мазгавая траўма і пералом носа.
— брутальна затрыманая пасьля акцыі 15 сакавіка актывістка аб’яднаньня «Зялёная сетка» Алена Дубовік восьмы дзень трымала галадоўку ў ІЧУ на Акрэсьціна ў Менску.
Ніна Багінская выйшла з адзіночным пікетам да будынку КДБ у Менску і была затрыманая.
— старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч апублікаваў зварот, у якім заклікаў 25 сакавіка ня ўдзельнічаць у паходах да Дому Ўраду і КДБ, не набліжацца да любых урадавых ды адміністрацыйных будынкаў, а таксама да міліцэйскіх кардонаў ды ланцугоў.
— партыя КХП-БНФ адмовілася ад акцыі 25 сакавіка ў Кіеўскім сквэры. Падчас мітынгу плянавалася абвесьціць пра стварэньне Руху «Вольная Беларусь», пра што раней заявіў Зянон Пазьняк. (Падрабязьней на https://www.svaboda.org/a/28389032.html)
— сваякі затрыманых па справе «Белага легіёну» далі прэс-канфэрэнцыюhttps://www.youtube.com/watch?v=Oz6a8Ykf7Os
— увечары старшыня Менгарвыканкаму Андрэй Шорац у этэры ОНТ заявіў, што любыя вулічныя акцыі 25 сакавіка ў Менску будуць незаконнымі. За дзень да Дня Волі былі затрыманыя больш за 300 чалавек, у тым ліку замежныя журналісты. У цэнтры Менску патрулявалі байцы ў чорнай уніформе са зброяй. Менагарвыканкам забараніў заяўнікам правесьці акцыю 25 сакавіка па маршруце, які яны замаўлялі ў цэнтры сталіцы, адпраўляў на Бангалор.

— 24 сакавіка 2018 г. затрымалі берасьцейскіх блогераў Сяргея Пятрухіна і Аляксандра Кабанава. У Бабруйску затрымалі актывістку БХД Таісію Кабанчук, якая падавала заяўку на мітынг, іншую заяўніцу — актывістку Галіну Сьмірнову — ужо трымалі ў мясцовым ІЧУ да суду, прызначынага на 26 сакавіка. Каля будынка Вялейскага раённага Дома культуры быў затрыманы Аляксей Сюдак, кіраўнік Вялейскай раённай арганізацыі партыі БНФ.
— у Кіеўскім сквэры Менску Кансэрватыўна-хрысьціянская партыя — БНФ правяла сьвяточныя мітынг і канцэрт, прысьвечаныя стагадоваму юбілею ўтварэньня Беларускай Народнай Рэспублікі (падрабязьней на https://www.svaboda.org/a/29120950.html і відэа https://www.youtube.com/watch?v=QnhnOUj9t8k).
— сьпявак Лявон Вольскі выступіў ў менскім клюбе «Бруге» з канцэртам, прысьвечаным 100-й гадавіне. Да канцэрту на Дзень Волі пачалі рыхтаваць пляцоўку ля Опэрнага тэатру.
— у Кіеве сьвяткаваньне 100 гадоў БНР пачалося з канцэрту ў гарадзкой мэрыі. Вечарына пачалася зь віншаваньняў прадстаўніка кіеўскай арганізацыі Ўсеўкраінскай арганізацыі «Свабода», а таксама беларускіх добраахвотнікаў, якія служылі на Данбасе.

(Заканчэньне далей)
#каляндар #сакавік
24 сакавіка — Гэты дзень у ГІСТОРЫІ
(Частка 3. Заканчэньне)

— 24 сакавіка 2019 г. у менскім Кіеўскім сквэры доўжыўся больш за пяць гадзінаў санкцыянаваны мітынг-канцэрт, прысьвечаны 101-й гадавіне абвяшчэньня незалежнасьці БНР, арганізаваны Правацэнтрысцкай кааліцыяй (АГП, БХД і рух «За свабоду») і БСДП(Г), і зладжаны літаральна за чатыры дні. Гралі гурты «Разьбітае сэрца пацана», «Дай дарогу» (яны сьпявалі і днём раней на #БНР101 у Горадні), N.R.M. і іншыя. (Падрабязьней на https://www.svaboda.org/a/29839303.html і відэа https://www.youtube.com/watch?v=oJM25cSY7lM)
Зьмітра Дашкевіча затрымалі «людзі ў цывільным» пасьля прамовы са сцэны мітынга-канцэрту ў Кіеўскім сквэры.
— каля 250 берасьцейцаў-праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага заводу пад Берасьцем сабраліся на плошчы Леніна і прайшлі шэсьцем па цэнтральных вуліцах — Пушкінскай і Савецкай.
— горадзенскі Pizza Truck зрабіў піцу з Пагоняй да Дня Волі. Аўтар твору піцыёля Павел Максімчык рабіў яе паўтары гадзіны.
беларусы ва Ўкраіне, разам з украінскімі актывістамі зладзілі ў цэнтры Кіева, на Майдане Незалежнасьці, ужо традыцыйную акцыю салідарнасьці, прымеркаваную да Дня Волі.
— у Празе на 101-ю гадавіну БНР беларусы наведалі магілы прэзыдэнтаў Пятра Крачэўскага і Васіля Захаркі.
беларусы ў Варшаве адзначылі Дзень Волі разам з Касьцюшкам і Міцкевічам. Імпрэза распачалася зь мітынгу каля помніка Тадэвушу Касьцюшку, пасьля гэтага больш за 100 чалавек прайшлі шэсьцем праз цэнтар Варшавы да помніка Адаму Міцкевічу.

— 24 сакавіка 2020 г. прэм'ер-міністар Індыі Нарэндра Модзі абвясьціў «локдаўн» на усёй тэрыторыі краіны на тры тыдні. Людзям абмежавалі выхад з жытла і забаранілі пераезды паміж населенымі пунктамі.
Гішпанія паведаміла пра 6584 новыя выпадкі каранавірусу за ноч, больш за 500 чалавек памерлі. Ужо больш за 2500 чалавек у Гішпаніі сталі ахвярамі каранавірусу. Гішпанскія салдаты знаходзілі мёртвых у дамах састарэлых.
Літва ўвяла абавязковы двухтыднёвы карантын пры ўезьдзе ў краіну. Польшча ўвяла жорсткі карантын, штраф за парушэньне — $1200. У Вялікай Брытаніі абвясьцілі агульнанацыянальны карантын у сувязі з каранавірусам.
— мінадукацыі Беларусі паведаміла, што ў школах на вакацыях адкрыюць дзіцячыя лягеры.

Пра падзеі 24 сакавіка 2021 г. чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2021/3/24

Пра падзеі 24 сакавіка 2022 г. чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2022/3/24

. . .
​​🦿ПРАТЭЗ ДЛЯ ПСІХОЛАГА
💸 Ахвяраваць 💸

Аляксей Назараў, пазыўны «Псіхолаг», калі страціў нагу ў баі з расейскімі агрэсарамі пад Кіевам, то не верыў што выжыве. Хлопец запісаў апошняе відэа, аднак яму пашчасціла. Ён вярнуўся на службу. Каб працягваць поўнавартасны выконваць свае абавязкі трэба сабраць каля 57 тысяч еўра на сучасны пратэз.

🛡Падтрымайма нашага ваяра! Герою Слава!
🤬 БРАЦЦА Ў РОЖКІ

Вывучаем матчыну мову разам 🤗
Forwarded from Dapamoga
ЦЫРЫМОНІЯ ЎЗНЯЦЦЯ СЦЯГА БЕЛАРУСІ Ў ГОНАР ДНЯ ВОЛІ І МІЖНАРОДНАГА ДНЯ САЛІДАРНАСЦІ З БЕЛАРУССЮ
25 САКАВІКА 8:30


Цырымонія адбудзецца каля будынку Сейма Літвы з боку ракі.
Запрашаем усіх беларусаў і салідарных грамадзян іншых краін на урачыстасць.

Ранішні час узняцця сцяга з'яўляецца цікавым супадзеннем.
Прадстаўнікі беларусаў, якія ўдзельнічалі ў Сходзе 1918 года, усю ночь спрачаліся пра далейшы шлях беларускага народа.
З надыходам сонца было галасаванне аб незалежнасці.
Пасля ўсе разышліся адпачыць і, сабраўшыся ізноў, склалі тэкст. Падпісалі Трэццю Ўстаўную Грамату 25 сакавіка 1918 года.
(з успамінаў Антона Луцкевіча)

Сустрэнемся каля ракі пад нашым сцягам!
📍Месца: каля Gedimino pr. 53, Vilnius
🗓 8:30 25 сакавіка
2008 год. Гісторыя Беларускае Народнае Рэспублікі вачыма пісьменьніка і гісторыка Ўладзімера Арлова, старшыні Рады БНР Івонкі Сурвіллы, якая дзеіць у Канадзе, і журналіста "Радыё Свабода" Сяргея Навумчыка, сябры Рады БНР Алесі Сёмухі з ЗША.

Удзельнікі разважаюць ня толькі над мінулым, але таксама і над шанцамі Беларусі на атрыманьне сапраўднае незалежнасьці.

Рэж. Юры Хашчавацкі, Беларусь 2008 г.

https://youtu.be/1eZr-6Pa4hU

#гісторыя #БНР #Сурвілла #Сёмуха #Навумчык #Арлоў #Хашчавацкі #кіно #ДзеньВолі
👆🏿Запытайся ў Дубаўца. Што нам дае памяць пра БНР і чаму мы сьвяткуем 25 сакавіка?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

— БНР увасабляе чыстую Беларусь, якой яна паўстала сама зь сябе, нікім і ніадкуль не прынесеная і не накінутая, задоўга да савецкай русіфікацыі. Свая дзяржава, якая прадстаўляе інтарэсы ўсіх беларусаў і бароніць іх правы, разьвівае сваю мову і культуру, сваё бачаньне ўласнага гістарычнага лёсу. Кажучы сучасным штампам, БНР для беларуса — зона максымальнага камфорту, той ідэал беларускага жыцьця, якога мы сёньня ня маем, але да якога імкнемся, нават падсьвядома, бо ніякай лепшай альтэрнатывы яму не існуе ў прыродзе. Вераб’ю найлепей жыць вераб’ём, а ня буслам, і наадварот.

Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669
Forwarded from Зрабі КУСЬ, каб вызваліць Беларусь! (Клачко Аляксандр)
ЗВАРОТ ДА БЕЛАРУСАЎ У ДЗЕНЬ ВОЛІ 25.03.2023:

"Са святам, сапраўдныя беларусы і ўсе хто нас падтрымлівае ў нашай барацьбе за вольную Беларусь!

Мяне завуць Клачко Аляксандр. Пазыўны "Кусь". Я баец батальена "Волат" палка Каліноўскага. Таксама я з'яўляюся сябрам віленскай суполкі "Вольныя беларусы Вільні".

У гэты дзень 105 гадоў таму лепшыя прадстаўнікі нашага народа стварылі першую беларускую дзяржаўнасць  - Беларускую Народную Рэспубліку. Другая Устаўная Грамата, у якой было абвешчана аб стварэнні Беларускай Народнай Рэспублікі аб'яўляла пераемнасьць новай беларускай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім.

У ей былі словы:

«Пасьля трох з паловаю вякоў няволі зноў на увесь сьвет кажа беларускі народ аб тым, што ён жыве і будзе жыць.»

Памятайце сваю гісторыю, пачынайце часцей ужываць матчыну мову і тады беларуская нацыя прарасце зноў.

Прарасьце праз асфальт знішчаюшчага нас калабарантскага рэжыму ўзурпатара Лукашэнкі. Праз бетон расейскай акупацыі.

Змагайцеся. Калі не дзеля сябе, то дзеля сваіх унукаў! Нашы ўнукі павінны застацца беларусамі і быць гаспадарамі на сваей зямлі!

Жыве Беларусь!.. Са святам, шаноўнае спадарства!"

Аляксандр "Кусь" Клачко
СА СЬВЯТАМ ВОЛЬНАЙ БЕЛАРУСІ!

ЗВАРОТ СТАРШЫНІ РАДЫ БНР ІВОНКІ СУРВІЛЛЫ З НАГОДЫ 25 САКАВІКА

Мае дарагія суродзічы,

Як заўсёды хачу перад усім прывітаць вас ад Рады БНР і сябе асабіста з нашым вялікім нацыянальным сьвятам, якім мы кожны год адзначаем абвешчаньне незалежнасьці нашай Бацькаўшчыны.

Колькі часу прайшло і колькі падзеяў мы перажылі ад таго часу, калі Рада Першага ўсебеларускага кангрэсу, выбраная амаль дзьвюма тысячамі дэлегатаў з усяе Беларусі, абвясьціла на сваім сходзе наступнае:

“Год таму назад народы Беларусі разам з народамі Расеі скінулі ярмо расейскага царызму‚ які найцяжэй прыціснуў быў Беларусь; не пытаючыся народу‚ ён кінуў наш край у пажар вайны‚ якая чыста зруйнавала гарады і вёскі беларускія.

Цяпер мы‚ Рада Беларускай Народнай Рэспублікі скідаем з роднага краю апошняе ярмо дзяржаўнай залежнасьці‚ якое гвалтам накінулі расейскія цары на наш вольны і незалежны край.

Ад гэтага часу Беларуская Народнай Рэспубліка абвяшчаецца незалежнаю вольнаю дзяржавай. Самі народы Беларусі ў асобе Ўстаноўчага Сойму пастановяць аб будучых дзяржаўных зьвязях Беларусі.


Абвяшчаючы аб незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі‚ Рада яе пакладае свае надзеі на тое‚ што ўсе любячыя волю народы дапамогуць беларускаму народу ў поўнай меры зьдзейсьніць яго палітычна-дзяржаўны ідэал.”

Дарагія суродзічы, дзеля прысутнасьці 105 год таму пазьней на нашай усходняй мяжы таго самага крывавага ворага, які дасюль не пазбыўся сваіх імпэрскіх намераў, мы сёньня яшчэ раз абвяшчаем сьвету, што мэтай нашага народу дасюль ёсьць змагацца ўсімі даступнымі нам сіламі, каб абараніць наш вольны і незалежны край ад цяперашняга самазванца і ад ягоных расейскіх патронаў, якія яшчэ ўсё пагражаюць зноў паняволіць наш народ.

Мы маем ледзь не стагодзьдзе дасьведчаньня ўжо не як “тутэйшыя” рабы імпэрыі зла, а як адукаваны, разумны, разьвіты народ, які здольны дасьці сабе рады ў вольным сьвеце. Ад нас залежыць нашая будучыня – ад кожнага й кожнай з нас!

Хацела б, каб кожны з нас задумаўся, што асабіста ён ці яна можа зрабіць, каб прыцягнуць увагу вольнага сьвету на Беларусь. У цяперашні час гэта надзвычай важна, з улікам таго, якую ганьбу наклікаў на Беларусь дыктатар Лукашэнка сваім саўдзелам у расейскай агрэсіі супраць Украіны. Пакуль сьвет захапляецца адвагай украінцаў і абураецца злачынствамі Пуціна і расейскай арміі, беларусы павінны як наймацней словам і справай дэманстраваць сьвету, што яны на баку сілаў дабра і што Лукашэнка не прадстаўляе наш народ. Ня дай Бог, каб нехта прыдумаў аддаць Беларусь крываваму тырану ўзамен за мір ва Ўкраіне.

Цяперашні час – шмат у чым лёсавызначальны як для Ўкраіны, так і для ўсяго сьвету і для Беларусі. Але разам мы не дамо ворагу разьбіць нашую еднасьць. Разам мы перанясём усе выпрабаваньні і асягнем нашую мэту: жыць на сваёй роднай зямлі, у сваёй і незалежнай дзяржаве, дзе мы самі будзем вырашаць “аб будучых дзяржаўных зьвязях Беларусі”.

Дык памажы нам Божа!

Жыве Беларусь!

Івонка Сурвілла
Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі

Сакавік 2023 г.

https://www.youtube.com/watch?v=ZpO1JhA__Lw
#каляндар #сакавік
25 сакавіка — Гэты дзень у ГІСТОРЫІ
(Частка 1)

Дзень Волі
Дзень паштоўкі

* * *
— 25 сакавіка 1717 г. нарадзіўся Альбрэхт Радзівіл, староста рэчыцкі.

— 25 сакавіка 1727 г. нарадзіўся Габрыель Вадзынскі, рымска-каталіцкі дзяяч ВКЛ, біскуп смаленскі.

— 25 сакавіка 1880 г. нарадзіўся Філарэт (Раменскі), беларускі рэлігійны й грамадзкі дзяяч. Другі Прадстаяцель Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы (БАПЦ). Расстраляны НКВД у лістападзе 1937 году.

— 25 сакавіка 1905 г. нарадзіўся Браніслаў Ржэўскі, літаратуразнаўца, пэдагог, удзельнік антысавецкіх пратэстаў 1950-х, палітычны вязень.

— 25 сакавіка 1925 г. нарадзіўся Аляксандар Кулакоўскі, беларускі праваслаўны сьвятар у Аўстраліі, настаяцель парафіі БАПЦ Трох Віленскіх Пакутнікаў у Мэльбурне.

— 25 сакавіка 1935 г. нарадзіўся Ўладзімер Папковіч, беларускі пісьменьнік і перакладчык.

† † †
— 25 сакавіка 1937 г. памёр Зыгмунт Нагродзкі, беларускі паэт і культурны дзяяч. Належаў да лібэральна-дэмакратычнага кірунку «краёўцаў». Пахаваны на Старых Росах у Вільні.

— 25 сакавіка 1999 г. у аўтамабільнай катастрофе загінуў лідэр Народнага Руху Ўкраіны Вячаслаў Чарнавол.

— 25 сакавіка 2004 г. памерла Валянтына Пашкевіч, беларускі пэдагог, грамадзкая і культурная дзяячка.

— 25 сакавіка 2019 г. памерла Яўгенія Чаплінская (ад нараджэньня Белановіч), пэдагог, культурная дзяячка.

_____
— 25 сакавіка 1917 г. у Менску пачала работу канфэрэнцыя БСГ, якая аб’явіла сябе Зьездам нацыянальных партый і арганізацый. У выніку працы зьезду створаны Беларускі нацыянальны камітэт.

— 25 сакавіка 1918 г. Рада Беларускай Народнай Рэспублікі прыняла Трэцюю Ўстаўную грамату, у якой абвясьціла пра стварэньне свабоднай і незалежнай БНР і аддзяленьне Беларусі ад Расеі.

— 25 сакавіка 1949 г. у пік калектывізацыі ў Эстоніі, Латвіі і Літве пачалася шырокая кампанія дэпартацыі, вядомая як апэрацыя «Прыбой». Шляхам тэрору савецкімі ўладамі былі дэпартаваныя больш за 92 000 чалавек з краінаў Балтыі ў аддаленыя раёны СССР. У адзін гэты дзень ужо некалькі тысяч жыхароў Літвы дэпартавалі ў Сыбір.

— 25 сакавіка 1957 г. заснаваная Эўрапейская эканамічная супольнасьць (Заходняя Нямеччына, Францыя, Італія, Бэльгія, Нідэрлянды, Люксэмбург).

— 25 сакавіка 1968 г. заснаваны Менскі камэрны аркестар.

— 25 сакавіка 1969 г. створаны вакальна-інструмэнтальны ансамбль «Лявоны» пад кіраўніцтвам Уладзімера Мулявіна.

— 25 сакавіка 1988 г. брутальна разагнаная «Сьвечкавая маніфэстацыя» ў Браціславе супраць камуністычнай улады.

— 25 сакавіка 1989 г. першае публічнае сьвяткаваньне Дня Волі ў Менску адбылося каля Тэатральна-мастацкага інстытуту ў 1989 годзе, калі студэнты зладзілі першы пэрформанс. Падрабязьней https://www.svaboda.org/a/28386519.html Ад таго часу ў Менску і іншых гарадах Беларусі шырока ладзіліся сьвяточныя ўрачыстасьці, палітычныя акцыі, мітынгі, шэсьці, пэрформансы, прысьвечаныя ўгодкам абвяшчэньня незалежнасьці БНР.

— 25 сакавіка 1995 г. Беларусь і Польшча падпісалі пагадненьне аб супрацоўніцтве ў галіне аховы гісторыка-культурнай спадчыны.

— 25 сакавіка 2006 г. адбыўся «Паход Казуліна на Акрэсьціна»: пасьля мітынгу да Дня Волі ў Купалаўскім сквэры былы кандыдат на прэзыдэнта Аляксандар Казулін заклікаў прысутных пайсьці да турмы на Акрэсьціна, дзе адбывалі пакараньне дзясяткі палітвязьняў, затрыманых пасьля выбараў і разгону намётавага мястэчка.
Калёну зь некалькіх тысяч чалавек на праспэкце Дзяржынскага сустрэлі спэцаддзелы міліцыі, жорстка пабілі і разагналі шумавымі і газавымі гранатамі, гумовымі кулямі. Казуліна затрымалі і асудзілі на 5,5 гадоў за «злоснае хуліганства і масавыя беспарадкі».

(Працяг далей)
#каляндар #сакавік
25 сакавіка — Гэты дзень у ГІСТОРЫІ
(Частка 2. Працяг)

— 25 сакавіка 2017 г. Дзень Волі ў Горадні: бел-чырвона-белыя і зялёна-чырвоныя сьцягі на дазволеным мітынгу. Дзень Волі ў Гомлі: марш, мітынг і затрыманьні. У Віцебску на акцыю ў Дзень Волі выйшла больш за 150 чалавек, затрымалі двух журналістаў і аднаго актывіста, згарэў адзін стары аўтазак. Некалькі соцень чалавек адзначылі Дзень Волі ў Берасьці — адбылося шэсьце ды мітынг, інцыдэнтаў з праваахоўнікамі не было.
— у офіс «Вясны» ўварваўся АМАП — затрыманыя 57 праваабаронцаў і журналістаў, у тым ліку замежных.
— у Маскоўскім раёне Менску адбыліся суды над 12 затрыманымі напярэдадні ў офісе партыі «Зялёныя». Усіх абвінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы і прысудзілі ад 10 да 15 сутак.
— аргкамітэту сьвяткаваньня 100-годзьдзя БНР не дазволілі ўскласьці кветкі каля будынка, дзе абвясьцілі БНР.
— ад 14 да 16 гадзіны ў Менску трывала несанкцыянаваная акцыя ў гонар 99-й гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці БНР: АМАП са зброяй і вадамётамі, сотні затрыманых. (Відэатрансьляцыя — https://www.youtube.com/watch?v=gi-EfcwJNdg) Паводле праваабаронцы «Вясны» Насты Лойкі, раніцай і ўдзень у Менску было затрымана больш за 500 чалавек.
Валерыя Шчукіна, якога моцна зьбілі ў Заводзкім РАУС, адвезьлі на «хуткай» у шпіталь з гіпэртанічным крызам, — паведаміла старшыня грамадзянскай кампаніі «Наш Дом» Вольга Карач.
— у Менску ля плошчы Перамогі падчас разгону акцыі да Дня Волі быў затрыманы разам з многімі мітынгоўцамі і брытанскі журналіст Філіп Уорык (Filip Warwick). Брытанскага журналіста закавалі ў кайданкі і білі па твары.
Amnesty International канстатавалі: «Беларускія ўлады зноў зьвярнуліся да аўтарытарнай тактыкі» і «Дзень Волі паказвае сёлета больш, чым калі-небудзь, як мала сапраўднай свабоды ёсьць у народа Беларусі».

— 25 сакавіка 2018 г. у Праскай ратушы адбыўся ўрачысты прыём з удзелам старшыні Рады БНР Івонкі Сурвіллы. Украінцы прыйшлі на плошчу Незалежнасьці ў Кіеве павіншаваць беларусаў зь юбілеем БНР. Акцыі салідарнасьці і сьвяточныя вечарыны прайшлі ў Нью-Ёрку ды іншых гарадох.
«Радыё Свабода» выставіла для чытаньня і спампоўваньня электронную вэрсію першага тому “Архіваў Беларускай Народнай Рэспублікі”, выдадзенага ў 1998 годзе — на https://www.svaboda.org/a/29122202.html .
— мітынгі-канцэрты санкцыянаваныя ў Берасьці, Горадні, яшчэ дзясятку гарадоў Беларусі. Дзень Волі на Магілёўшчыне: затрыманьні, малітва за Беларусь, юбілей БНР на магіле паўстанца-каліноўца. У Віцебску Дзень Волі адзначылі ўскладаньнем кветак.
— апоўдні адбыўся «хапун» на плошчы Якуба Коласа ў Менску, адкуль Статкевіч зьбіраўся з шэсьцем. Дзясяткі затрыманых у цэнтры Менску адвезьлі ў Савецкае РУУС.
— у Менску цэнтральны сьвяточны канцэрт пачаўся на Траецкай гары ля менскага Опэрнага тэатру а 13-й — бясплатны і санкцыянаваны. З-за павольнага інтэрнэту перадаваць рыхтаваную жывую трансьляцыю была праблематычна. Фотарэпартажhttps://www.svaboda.org/a/29122824.html .
— на старонцы Ўладзімера Някляева ў фэйсбуку зьявіўся ягоны верш з-за кратаў «Дзень Волі. Да 100-годзьдзя БНР».
— на выхадзе з пляцоўкі «Сьвята Незалежнасьці» ля Опэрнага тэатру ў Менску затрымлівалі людзей зь бел-чырвона-белымі сьцягамі. Сярод затрыманых у цэнтры Менску былі і праваабаронцы, некаторыя зь іх казалі пра «жорсткі гвалт» у дачыненьні да дзяўчат з боку праваахоўнікаў. Агулам на Дзень Волі ў Беларусі затрымалі больш за 100 чалавек.
вынікі Дня Волі 2018 за 15 хвілінаў на відэа — https://www.youtube.com/watch?v=vzM4LeFPnu8

(Заканчэньне далей)
❤️🤍♥️ ВОЛЯ

Вывучаем матчыну мову разам 🤗
#каляндар #сакавік
25 сакавіка — Гэты дзень у ГІСТОРЫІ
(Частка 3. Заканчэньне)

— 25 сакавіка 2019 г. на сьвята Дня Волі беларусы ў Празе, як заўсёды, ускладалі кветкі да магілаў старшыняў Рады БНР Пётры Крачэўскага і Васіля Захаркі ды іншых дзеячоў — у тым ліку да магілы Міколы Вяршыніна.
— у Гомлі адбылася акцыя памяці герояў БНР, у Віцебску — адзіночны пікет Барыса Хамайды, які расцанілі як «парушэньне парадку ўтрыманьня населеных пунктаў».
— у розных гарадах — людзі вывешвалі бел-чырвона-белыя сьцягі на заклік арганізатараў #БНР101.
— у Менску Ніну Багінскую двойчы за вечар затрымалі за нацыянальную сымболіку, на Кастрычніцкай плошчы — акцыя Алены Талстой (прыкавала сябе да слупа), затрыманьні палітыкаў і мінакоў. Праз тры гадзіны вызваленыя ўсе, акрамя Талстой, пратаколаў аб парушэньнях не складалі.
— у Менску на пешаходных вуліцах — затрыманьні музыкаў (Аракелян, Вайцюшкевіч, Варашкевіч і Вольскі), якія анансавалі, што зьбіраюцца прагуляцца і ўзяць з сабой музычныя інструмэнты. Пасьля затрыманьня дзясяткі людзей сьпявалі хорам песьні Вольскага, міліцыя пагражала затрыманьнямі і гвалтам. Праз тры гадзіны музыкаў вызвалілі.
— па выніках двух дзён сьвяткаваньня арганізатары налічылі на Дні Волі ў Менску 5-7 тысяч чалавек, міліцыя — 1,5 тысячы.
— розных гарадах прайшлі народныя салюты ў гонар Дня Волі.

— 25 сакавіка 2020 г. траціна насельніцтва Зямлі ва ўмовах карантыну. Больш за 2,6 мільярда чалавек у дзясятках дзяржаваў сьвету знаходзіліся ў рэжыме абмежаваньняў — перш за ўсё на перамяшчэньне і сацыяльныя кантакты — у сувязі з пандэміяй каранавіруснай інфэкцыі.
— колькасць ахвяр COVID-19 у сьвеце за содзень перавысіла 20 тысячаў. Агульная колькасць выяўленых інфікаваных у сьвеце перавысіла 450 тысячаў. Зь іх больш за 110 тысячаў выздаравелі.
— ва Ўкраіне абвясьцілі надзычайную сытуацыю і падоўжылі карантын да 24 красавіка.
— у Магілёве вучням і настаўнікам забаранілі камэнтаваць у сацыяльных сетках допісы пра каранавірус.
Вайцюшкевіч зьняў кліп «25 сакавіка» да Дня Волі — https://youtu.be/8Ek2SMjgs10 .
гарадзенцы ранкам 25 сакавіка сабраліся ў цэнтры гораду, каб зачытаць Трэцюю Ўстаўную грамату Беларускай Народнай Рэспублікі і прасьпяваць нацыянальныя гімны. (Падрабязьней на https://www.svaboda.org/a/30507936.html)
— старшыня Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ, былы кіраўнік Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце Зянон Пазьняк, які цяпер знаходзіўся ў Нью-Ёрку, павіншаваў суайчыньнікаў з Днём Волі і заклікаў адзначыць Дзень Волі дома, зь сям'ёй — з прычыны пандэміі.
— у 102-ю гадавіну абвяшчэньня незалежнасьці БНР "Радыё Свабода" правяла тэматычную жывую трансьляцыю зь Менску і Прагі — https://www.youtube.com/watch?v=qvsm2hRhi_Y
арганізатары канцэрту ў гонар гадавіны незалежнасьці БНР — паведамілі аб праблемах зь інтэрнэтам, празь якія немагчымая жывая трансьляцыя канцэрту.
— супраць галоўнага рэдактара онлайн-выданьня «Ежедневник» Сяргея Сацука завялі крымінальную справу нібыта за хабар. Сяргей Сацук вядомы сваімі журналісцкімі расьсьледаваньнямі, адно зь іх — пра пастаўкі ў Беларусь незарэгістраванай вакцыны «Эўпэнта».

Пра падзеі 25 сакавіка 2021 г. чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2021/3/25

Пра падзеі 25 сакавіка 2022 г. чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2022/3/25

. . .
Сёньня ў Вільні празь няспынныя рэпрэсіі на радзіме апынуліся дзясяткі тысяч беларусаў. Горад зноў адыгрывае важную ролю ў беларускай палітыцы, хоць і належыць іншай дзяржаве.

Радыё Свабода прапануе чытачам невялікую прагулку па мясьцінах Вільні, зьвязаных з гісторыяй БНР.
https://www.svaboda.org/a/31768853.html

Глядзеце артыкул па спасылцы👆

#Вільня #пагулянка #ДзеньВолі #Беларуская #Народная #Рэспубліка #БНР #Луцкевіч #Ластоўскі #Вітан_Дубейкаўскі