Новая справа футбольных заўзятараў у Мазыры. Гэтым разам — па паўтары гады калоніі кожнаму абвінавачанаму
14 студзеня суд Мазырскага раёна прызнаў Мікіту Сілівона і Максіма Куксачэнку вінаватымі ў здзяйсненні злачынства па ч. 1 арт. 342 «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх» і арт. 364 «Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў». 17-гадоваму Максіму прысудзілі 1,5 года выхаваўчай калоніі, а 18 -гадоваму Мікіце — 1,5 года калоніі агульнага рэжыму. На абодвух у залі суда надзелі кайданкі.
Падрабязнасцяў з залы суда мала, але вядома, што справа Сілівона і Куксачэнкі амаль аналагічная справе футбольных заўзятараў Скіпальскага, Сузько, Дворака, Цімашэнкі і Канапацкага. На самым першым судовым пасяджэнні па хадайніцтве дзяржабвінавачання працэс зрабілі закрытым для сваякоў, грамадскасці і журналістаў.
Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3qBJKce

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
На мяжы затрымалі Іллю Вайцяховіча – ён ехаў на пахаванне бацькі Мужчыну затрымалі на мяжы, калі ён спрабаваў уехаць у Беларусь з Рыгі, каб патрапіць на пахаванне свайго бацькі Эдуарда Вайцяховіча. – На мяжы доўга не ўпускалі, прыехаў праз 3 гадзіны ГУБАЗіК…
Ілля Вайцяховіч, якога затрымалі, калі ён ехаў на пахаванне бацькі, стаў падазрваным па крымінальнай справе
У суботу на мяжы супрацоўнікі ГУБАЗіК затрымалі 36-гадовага сына вядомага бізнесмена Эдуарда Вайцяховіча. Ён ехаў на пахаванне бацькі з Рыгі.
Па інфармацыі «Нашай Нівы», Ілля Вайцяховіч сёння знаходзіцца на Акрэсціна. Мужчына стаў падазраваным па крымінальнай справе. Яго падазраюць ва ўдзеле ў несанкцыянаваных мерапрыемствах, верагодная прычына — фота і відэа з мітынгаў. Дакладны артыкул КК, па якім праходзіць Ілля, пакуль невядомы.

Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
🎉Палітзняволены Уладзімір Малахоўскі, які хварэе на анкалогію, 18 студзеня адзначыць дзень Народзінаў. Павіншуйце яго са святам!
Уладзімір Малахоўскі — жыхар Віцебска, сябра партыі БНФ, прымаў удзел у назіранні за выбарамі. Палітвязень хварэе на анкалогію і мае 3 групу інваліднасці.
Паводле абвінавачання па арт. 364 КК (Гвалт у дачыненні да міліцыі), Малахоўскі падчас затрымання на акцыі пратэсту спрабаваў нанесці траўмуючыя ўдары па розных часцях цела міліцыянтаў, пашкодзіў форму, завалодаў міліцэйскім жэтонам, а пазней, ужо будучы затрыманым і знаходзячыся ў аўтазаку, распыліў газ з балончыку ў бок міліцыянтаў. Суд прызначыў палітвязню 3,5 гады калоніі. За кратамі мужчыну ўтрымліваюць ужо больш за год.
📍18 студзеня Уладзімір адзначыць 55-годдзе.
💌Павіншаваць палітвязня: ПК №22. 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20, Уладзіміру Георгіевічу Малахоўскаму

🔈 #FreeViasna: Тыднёвы агляд навінаў пра зняволеных праваабаронцаў «Вясны»
🔹Апеляцыйную скаргу на прысуд Леаніду Судаленку і Таццяне Ласіцы не задаволілі. Нагадаем, у лістападзе Леаніда асудзілі да трох гадоў калоніі, Таццяну — да двух з паловай;
🔹Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Уладзімір Лабковіч больш як паўгода знаходзяцца за кратамі. Жонка Алеся найбольш хвалюецца за здароўе мужа, маці Уладзя кажа, што ў сына існуюць праблемы з ліставаннем і пагоршылася здароўе, а жонка Валянціна распавядае, што муж не губляе аптымізму і добрага настрою;
🔹Справу супраць Марфы Рабковай і Андрэя Чапюка хутка накіруюць у суд. Марфу абвінавачваюць па 10 артыкулах Крымінальнага кодэкса, ёй пагражае да 20 гадоў зняволення, Андрэя абвінавачваюць па 2 артыкулах, яму пагражае да 8 гадоў зняволення.

«Ператрус з выкідваннем усіх рэчаў». Віктар Бабарыка распавёў, што напярэдадні Новага года яго камеру абшукалі
«Ды і нам тут "падаруначак" сістэма паднесла: прыйшоўшы з працы ўвечары 31-га я выявіў, што ў маіх рэчах быў ператрус з выкідваннем усіх рэчаў уключаючы лісты з канвертаў. Таму прыйшлося яшчэ і парадак наводзіць. Але ўсё завяршылася добра».
📨 Падтрымаць палітвязня:
- ПК №1. 211440, Наваполацк, Тэхнічная, 8, Віктар Дзмітрыевіч Бабарыка
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn

Forwarded from "Вясна" назірае
⁉️Выламаць тамбурныя дзверы і абарваць кабелі — 290 рублёў, крычаць і размахваць рукамі ў РУУСе — 15 сутак. Як адрозніваюцца рашэнні суда па звычайных і "палітычных" справах
У судзе Кастрычніцкага раёна г. Мінска 10 снежня разглядзелі адміністрацыйную справу супраць мінчука Рамана Язерскага. Яго перазатрымалі пасля мінулых «сутак» на Акрэсціна і павезлі ў РУУС для «прафілактычнай гутаркі». Згодна з пратаколам па арт. 19.1 КаАП (дробнае хуліганства), Раман на тэрыторыі Кастрычніцкага РУУСа «каля 14:45 пачаў крычаць, нецэнзурна лаяцца, паводзіць сябе неадэкватна і размахваць рукамі». Але мужчына гэта адмаўляе.
⚖️Для суддзі Вольгі Няборскай хапіла тлумачэнняў сведкі-міліцыянта, каб прызнаць Рамана вінаватым і пакараць яго 15-сутачным арыштам. Пры гэтым, суддзя прызнала знаходжанне ў Рамана на ўтрыманні двух непаўнагадовых дзяцей — змякчальнымі абставінамі.
Па гэтым жа артыкуле 13 снежня судзілі і мінчука В. Справу разглядала суддзя Заводскага раёна Алена Някрасава. Па пратаколу, «каля 23:00 у пад’ездзе В. гучна крычаў, нецэнзурна лаяўся, грукаў у дзверы кватэр, абарваў інтэрнэт кабель, а таксама кабель пажарнай̆ сігналізацыі, выламаў тамбурныя дзверы і накрыўку смеццеправода, паводзіў сабе агрэсіўна і задзірліва, на заўвагі не рэагаваў». Мужчына суду сказаў, што раскайваецца ў тым, што здзейсніў.
⚖️Суддзя прызнала мінчука вінаватым па арт. 19.1 КаАП і прызначыла яму штраф у памеры 10 базавых велічыняў (290 рублёў).

❗️На бацькоў абаронцы дубоў Аляксандра Дземчука аказваецца ціск
На бацькоў Аляксандра Дземчука, які адбывае 30-суткавы арышт за спробу абараніць старажытныя дубы ў вёсцы Ахова, аказваецца ціск. Перадусім сваякоў запужваюць тым, што кантакты з грамадскай супольнасцю толькі нашкодзяць. Таксама, па папярэдніх звестках, Дземчука ўжо звольнілі з пасады дырэктара Ахоўскага Дома культуры.
Напрацягу мінулага года Дземчук з вяскоўцамі-аднадумцамі дабіваўся захавання 300-гадовых дубоў на ахоўскіх могілках. Іх прызналі надзвычай аварыйнымі, і мясцовыя ўлады прынялі рашэнне зрэзаць дрэвы. 22 снежня, калі справа дайшла да ліквідацыі, Дземчук паспрабаваў перашкодзіць камунальнікам, за што і быў затрыманы міліцыянтамі.
Крыніца: «Радыё Рацыя»

Палітвязня са Жлобіна Марка Васількова асудзілі да «хіміі»
У судзе Жлобінскага раёна вынесены прысуд палітвязню Марку Васількову, якога абвінавачвалі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).
Хлопец сваю віну прызнаў часткова: ён пагадзіўся з тым, што прысутнічаў на плошчы горада 10 жніўня 2020 года, але ніякіх парушэнняў закона сваёй прысутнасцю ён не рабіў. У судзе сведкі яго апазналі па фота і відэа сведкі.
Суддзя Мікалай Сергеевіч прысудзіў Васількову паўтары гады «хіміі». Яго вызваліі з-пад варты адразу пасля абвяшчэння прысуду.
Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3rnDGmJ

📄Human Rights Watch: Беларусь у Сусветным дакладзе – 2022
Арганізацыя Human Rights Watch апублікавала свой Сусветны даклад – 2022: гадавы агляд сітуацыі з правамі чалавека ва ўсім свеце. Адна з частак прысвечаная агляду рэпрэсій у Беларусі, якія ўлады абрынулі на грамадзянскую супольнасць у 2021 годзе.
«На момант падрыхтоўкі гэтага агляду прынамсі 862 чалавекі знаходзіліся за кратамі па палітычна матываваных абвінавачваннях. Некаторыя з іх сутыкнуліся са збіццём, пагрозамі, недазволеным абыходжаннем і негуманнымі ўмовамі ўтрымання.
Амаль 30 адвакатаў пазбавіліся ліцэнзій за тое, што абаранялі фігурантаў палітычна матываваных крымінальных спраў і выказвалі пратэст супраць парушэнняў правоў чалавека».
Агляд рэпрэсій у Беларусі 👉 bit.ly/3Kfjkot

❗️У Беларусі +11 новых палітвязняў
Гэта Аляксей Арбузаў, Аляксей Каверын, Лідзія Новік, Станіслаў Несцярук, Павел Адамовіч, Марыя Калоша, Вольга Ялцэвіч, Ілля Кадзетаў, Іван Гаўрылаў, Аляксей Дудко і Павел Юхневіч.
Хто гэтыя людзі і чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 bit.ly/3txRkGF
Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 bit.ly/306kkW9
Гэта Аляксей Арбузаў, Аляксей Каверын, Лідзія Новік, Станіслаў Несцярук, Павел Адамовіч, Марыя Калоша, Вольга Ялцэвіч, Ілля Кадзетаў, Іван Гаўрылаў, Аляксей Дудко і Павел Юхневіч.
Хто гэтыя людзі і чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 bit.ly/3txRkGF
Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 bit.ly/306kkW9
Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
❗️Палітвязня Вадзіма Гурмана, які мае сур’ёзныя праблемы са зрокам, змясцілі ў ПКТ на 5 месяцаў
Па інфармацыі праваабаронцаў, на палітвязня Вадзіма Гурмана ў папраўчай калоніі №9 аказваецца ціск. Яго часта змяшчаюць у ШІЗА і пазбаўляюць перадач. Таксама на 5 месяцаў яго змясцілі ў ПКТ (памяшканне камернага тыпу), дзе ён будзе сядзець адзін. У гэты перыяд яму забаронена атрымоўваць пасылкі і перадачы, мець званкі і спатканні з роднымі.
🔺Акрамя гэтага, у палітвязня сур’ёзныя праблемы са зрокам: неаперабельная атрафія зрокавых нерваў абодвух вачэй. Кожныя чатыры месяцы ён мусіць знаходзіцца на абследаванні, інакш да 30 год яму прагназавалі поўную слепату. Таму Гурману патрэбен дагляд і медыцынская дапамога.
Нагадаем, што палітвязня абвінавацілі па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу: ч. 1 арт. 342 і арт. 364. Пасля затрымання ў Маладзечне Вадзіма моцна збівалі і пагражалі згвалтаваннем. Палітвязню прысудзілі 3,5 гады калоніі.
💌Падтрымайце Вадзіма: ПК №9, 213410, г. Горкі, вул. Дабралюбава, 16

Судовае пасяджэнне па крымінальнай справе вядомага спартыўнага журналіста, блогера і футбаліста «Крумкачоў» Аляксандра Івуліна 18 студзеня доўжылася 10 хвілін.
Суддзя суду Савецкага раёна Мінска Сяргей Шаціла прыняў такое рашэнне пасля пытання абвінавачанаму аб супрацы журналіста з выданнем Tribuna.
Івулін адказаў, што ўжо не працуе там.
Нагадаем, палітвязня Аляксандра Івуліна вінавацяць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).
Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3IfYa7S

🔻Алене Гнаўк на «сутках» забаранілі перадачы, чытаць і пісаць
Такое рашэнне прыняў начальнік РАУС Пружан, паведамляюць дзеці актывісткі.
🔻Раніцай 17 студзеня ў Мінску затрымалі Віталя Жылінскага
У межах арт. 342 Крымінальнага кодэкса яго змясцілі ў ІЧУ на Акрэсціна.
🔻Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў папоўніўся новымі тэлеграм-каналамі і чатамі
Гэта тг-чат «Ruzhany 97», тг-канал «Вольная Ольшанка», тг-чат «Независимый профсоюз Гомеля», тг-чат «МНПЗ-97».
Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3GLkcz2
🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna

❗️Палітвязень Аляксандр Перапечка адбыў пакаранне на «хіміі» і сёння выходзіць на волю
Случака Аляксандра Перапечку абвінавацілі па ч. 1 арт. 339 КК (Хуліганства) за тое, што 4 жніўня 2021 рассыпаў "вожыкі" на тэрыторыі каля будынка Слуцкага РАУС. У выніку былі пашкоджаныя шыны аўтамабіляў двух супрацоўнікаў міліцыі, а на месцы канфіскавалі 38 будаўнічых шрубаў. Суд прызначыў Аляксандру 1 год «хіміі». Её быў накіраваны ў ПУАТ №7 пад Пружанамі.
📍18 студзеня ў палітвязня скончыўся тэрмін адбыцця пакарання.

💔Палітвязень Павел Белавус за кратамі напісаў кранальны верш пра сям’ю і Новы год. Дашліце яму водгукі на верш!
Заснавальнік крамы Symbal.by і культурніцкі мэнэджэр Павел Белавус у лісце на волю напісаў, што доўгі час не атрымліваў лістоў. На «Валадарцы» ён пачаў пісаць вершы, у тым ліку і дзяцічыя, і падзяліўся адным з беларускай. Ён апісаў гісторыю, «як яго дачка Соня адмовілася без таты вешаць на ялінку зорку, бо толькі тата дацягнецца, бо высокі». Верш датаваны 1 студзеня 2022:
«Цуды
Хутка-хутка Новы год —
Дзень усім знаёмы.
Сёння ў сад я не пайду,
Застануся дома.
Я збяру сваю сям'ю — маму, тату, брата.
Упрыгожым мы ялінку
У чаканні свята.
Я хачу каб на ялінцы
Зіхацела зорка!
Запрашу да справы тату,
Каб узняў высока.
Маме шчыра я скажу:
Ноччу спаць не буду!
Бо чароўнай гэтай ноччу
Я чакаю цудаў!
#вершыбелавуса»
Калі атрымліваеце вершы ад палітвязня, то дзяліцеся імі пад хэштэгам #вершыбелавуса.
💌Падтрымайце Паўла: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2

✊Праваабаронца Леанід Судаленка роўна год за кратамі
Леанід — старшыня Гомельскага аддзялення «Вясны», праваабаронца з 20-гадовым стажам. Ён дапамагаў у падрыхтоўцы і накіраванні шматлікіх індывідуальных зваротаў у Камітэт па правах чалавека ААН супраць Беларусі.
Яго затрымалі па дарозе на офіс і абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК), і навучанні і падрыхтоўцы асобаў для ўдзелу ў такіх дзеяннях, а таксама іх фінансаванні або іншым матэрыяльным забеспячэнні (ч. 2 арт. 342 КК).
3 лістапада суд Цэнтральнага раёна Гомеля пакараў праваабаронцу трыма гадамі пазбаўлення волі, а 14 студзеня абласны суд адхіліў яго апеляцыйную скаргу.
Гісторыя Леаніда 👉 bit.ly/3IgqsyQ
🎤Праваабаронца за кратамі: дармаеды, КПЧ ААН, агуркі і РЭП — знаёмімся з Леанідам Судаленкам у падкасце «Вясна прыйдзе»: SoundCloud | YouTube
💌Падтрымаць праваабаронцу:
- СІЗА-3, 246003, Гомель, Кніжная, 1А, Леанід Леанідавіч Судаленка

❗️Адзінаццаць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму запрасіў пракурор для Руслана Слуцкага
У судзе Полацкага раёна працягваецца разгляд крымінальнай справы па абвінавачванні Руслана Слуцкага ў замаху на прывядзенне ў непрыдатнасць чыгуначных шляхоў зносін (ч. 1 арт. 14, ч. 1 арт. 309 КК), а таксама акце тэрарызму (ч. 1 арт. 289 КК).
Актам тэрарызму следства палічыла раскіданыя на дарозе не менш за 12 самаробных «вожыкаў» і металічных шыпоў перад праездам удзельнікаў аўтапрабегу «За адзіную Беларусь» — у выніку наезду адбыўся пракол шын чатырох аўтамабіляў. Але агулам пацярпелымі па справе прызнана больш за 70 грамадзянаў, якія ўдзельнічалі ў аўтапрабегу.
Сёння ў ходзе судовых спрэчак пракурор запрасіў для Руслана Слуцкага 11 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3ruiqvr

🎉Палітвязень Віктар Фянчук адзначае дзень Народзінаў. Павіншуйце яго са святам!
🔺18 студзеня свой дзень Народзінаў святкуе экс-кіраўнік "Аховы птушак бацькаўшчыны" Віктар Фянчук. Яму споўнілася 47 гадоў.
📌Віктара затрымалі пасля вобшуку ў мінскім офісе арганізацыі 31 жніўня. Адразу яго пакаралі «суткамі» па адміністрацыйнай справе, а потым прад’явілі абвінавачванне па арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
💌Павіншуйце Віктара са святам: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Віктару Аляксандравічу Фянчуку

🌿«Так хочацца дадому!» Палітзняволеная пенсіянерка Эма Сцепулёнак даслала ліст з-за кратаў, у якім падзякавала ўсім за падтрымку
Былая настаўніца з Мёраў Эма Сцепулёнак, якую затрымалі па «справе Зельцэра», у лісце напісала, што за час зняволення ў яе вельмі пагоршыўся зрок і слязацца вочы. Ёй працягнулі тэрмін утрымання пад вартай да лютага. Таксама палітзняволеная падзякавала ўсім неабыякавым людзям за падтрымку.
«Веру, што я вярнуся дадому і мы будзем упрыгожваць нашыя дамы кветкамі!
Так хочацца дадому! Я зусім адна ў Беларусі, радні няма, адзіная сястра жыве ў Пецярбургу, сябраў, як аказалася, таксама няма. Той, хто быў блізкі, ужо памёр, суседзі памяняліся.
З 11 снежня я знаходжуся ў Віцебску, нас раскідалі з Жодзіна па Беларусі. Тэрміны ўтрымання падоўжылі яшчэ на два месяцы — студзень і люты. У лютым будуць суды, калі нічога не зменіцца…
Мне многа пішуць людзі незнаёмыя з розных мясцін Беларусі, асабліва з Мінска. Дапамаглі яшчэ ў Жодзіна ўсімі патрэбнымі рэчамі, лекамі, прадуктамі. Я вельмі ўдзячная нашым цудоўным, спагадлівым людзям! Без іх дапамогі цяжка было б. У зняволенні многім дапамаглі! Прысылалі грошы, што таксама вельмі важна, бо не ўсё можна даслаць, на жаль.
Шчыры дзякуй за лісты на роднай мове!»
🗣Гісторыя «Вясны» пра палітзняволеную пенсіянерку з Мёраў (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3mDFE1a
💌Падтрымаць Эму лістамі, грашовымі пераводамі і бандэролькамі: СІЗА-2, 210026, г. Віцебск, вул. Гагарына, 2, Эма Антонаўна Сцепулёнак

❗️Праваабаронцу Алесю Капуцкаму прысудзілі чарговыя 15 сутак арышту. Ён правядзе за кратамі 45 дзён
Нагадаем, Алеся затрымалі 17 снежня ў Маладзечна. На яго склалі пратакол па ч.2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў), а потым арыштавалі на 15 сутак. Алесь мусіў выйсці на волю 1 студзеня, але на яго склалі новы пратакол. 31 снежня над праваабаронцам адбыўся суд — яго пакаралі чарговым 15-сутачным арыштам.
16 снежня Алесь не выйшаў на волю — сёння стала вядома, што Капуцкаму зноў прысудзілі 15 сутак арышту.
💌Падтрымайце Алеся лістамі і паштоўкамі салідарнасці:
- Маладзечанскі ІЧУ, 222310, Маладзечна, Галіцкага, 23, Аляксандру Капуцкаму