Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.6K subscribers
28.3K photos
596 videos
165 files
24.4K links
Тэлеграм-канал ПЦ «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Паведаміць пра затрыманне: @viasna_bot
Атрымаць кансультацыю і дапамогу: @ViasnaSOS
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
Платформа «Тры сланы» і ініцыятыва «Вольныя» прызнаны «экстрэмісцкімі фармаваннямі»

Адпаведнае рашэнне прынятае КДБ.

Паводле ведамства, дачыненне да іх маюць Лібер Павел і Гаркавы Данііл («Тры сланы»), Станкевіч Вераніка, Фурманаў Дзмітрый, Люзіна Юлія, Ганецкая Юлія, Шніп Агата, Удрыс Артур, Давыдзька Дар'я («Вольныя»).
🖕27🤬14🤡3👍1👎1🫡1
🕊Праваабаронца Леанід Судаленка стварыў Telegram-канал, у якім распавядае пра 30-гадовы шлях «Вясны»

Ён расказвае пра 30 перамог праваабаронцаў «Вясны» ў Камітэце ААН па правах чалавека, пра гісторыі, як адстойвалі свае правы і пра працу, якая дапамагае дасягаць справядлівасці.

«Кожная гісторыя гэтай серыі будзе нашым знакам памяці, падтрымкі і надзеі. А кожная наша перамога — доказам таго, што абарона правоў чалавека мае значэнне».


https://t.me/lsudalenka
33👍92😐2🔥1😁1
У беларускай Вікіпедыі часова недаступнае схаванне правак у палітычных артыкулах

Як паведамляе супольнасць, праект страціў рэвізораў — удзельнікаў, якія маглі хаваць або выдаляць з гісторыі праўкі ў рызыкоўных матэрыялах. У выніку інфармацыя пра аўтараў і змест рэдагаванняў цяпер можа заставацца адкрытай.

Удзельнікам, якія знаходзяцца ў Беларусі, раяць устрымацца ад рэдагавання палітычных і іншых адчувальных тэм са сваіх уліковых запісаў, нават пад псеўданімамі. У якасці альтэрнатывы прапануецца выкарыстоўваць часовыя акаўнты або рэжым інкогніта.

Цяпер у супольнасці праходзіць абмеркаванне і галасаванне за часовае рашэнне, якое дазволіла б часткова аднавіць функцыю схавання правак.
😱16😢32😐1
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
📝Еўрапейскія краіны асудзілі прызнанне ЕГУ «экстрэмісцкай арганізацыяй» 🇪🇺Еўрасаюз: «Гэтае рашэнне з'яўляецца абуральным і неабгрунтаваным нападам на акадэмічную свабоду, свабоду выказвання меркаванняў і фундаментальнае права на адукацыю»; 🇸🇪МЗС Швецыі:…
📝Еўрапейскія краіны працягваюць выказвацца наконт прызнання ЕГУ «экстрэмісцкай арганізацыяй»

🇱🇻МЗС Латвіі: «Нападкі на студэнтаў, акадэмікаў і свабодную думку непрымальныя. Мы выказваем салідарнасць з універсітэтам, яго выкладчыкамі і студэнтамі»;

🇸🇪МЗС Эстоніі: «Такі крок закранае тысячы студэнтаў, выпускнікоў і выкладчыкаў і ўзнімае больш шырокія пытанні аб умовах для незалежнай адукацыі. Гэта ўяўляе сабой сур'ёзнае парушэнне права на адукацыю, свабоднае ад палітычнага ўмяшання. Эстонія выказвае нязгоду з гэтым рашэннем і падкрэслівае, што імкненне да ведаў і акадэмічная свабода не павінны асацыявацца з экстрэмізмам»;

🇱🇹МЗС Літвы: «МЗС разглядае гэтае рашэнне як палітычна матываванае, неабгрунтаванае і парушаючае прынцыпы міжнароднага права і суверэнітэт Літоўскай Рэспублікі. Гэта беспрэцэдэнтны выпадак, калі вышэйшая навучальная ўстанова, якая законна дзейнічае ў іншай дзяржаве, аб'яўляецца "экстрэмісцкай арганізацыяй"».

🔹ЕГУ — «экстрэмісцкая арганізацыя». Што гэта значыць для студэнтаў і выпускнікоў?
🙏227👍3🥱1
🌿Чалавек эпіцэнтра: сустрэча з нобелеўскім лаўрэатам Алесем Бяляцкім у Варшаве

Studium Europy Wschodniej, «Вясна» і Беларускі ПЭН запрашаюць на публічную сустрэчу з заснавальнікам і кіраўніком праваабарончага цэнтра «Вясна», нобелеўскім лаўрэатам Алесем Бяляцкім.

Сустрэча адбудзецца 20 красавіка 2026 года а 17:30 у гістарычным корпусе Варшаўскага ўніверсітэта (Krakowskie Przedmieście 26/28, «Stary BUW», уваход праз галоўную браму ўніверсітэта).

Гэта ўнікальная магчымасць сустрэцца з чалавекам, які на працягу дзесяцігоддзяў знаходзіўся ў эпіцэнтры барацьбы за праўду, правы чалавека, культуру і незалежнасць. За сваю праваабарончую дзейнасць Алесь Бяляцкі правёў у зняволенні ў сукупнасці больш за сем з паловай гадоў. Удзельнікі сустрэчы змогуць задаць праваабаронцу свае пытанні.

Таксама можна будзе набыць кнігу Алеся Бяляцкага і атрымаць аўтограф.

Удзел у мерапрыемстве патрабуе папярэдняй рэгістрацыі, а для ўваходу на сустрэчу трэба мець пасведчанне асобы з фотаздымкам. Колькасць месцаў абмежаваная, рэгістрацыя даступная толькі да 17 красавіка 2026 года.

Уваход у залу будзе адкрыты з 17:00. Будзем радыя бачыць вас!

Для медыяў неабходная акрэдытацыя, для гэтага, прадстаўнікам медыя неабходна рэгістравацца ў тым самым спісе, пазначыўшы ў полі «арганізацыя» назву рэдакцыі.
10👍3
spis_ekstremistau.pdf
18.5 MB
У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 21 прозвішча — цяпер у ім 6526 чалавек

17 красавіка МУС зрабіла традыцыйнае пятнічнае абнаўленне «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

Сярод іншых у спіс дадалі сямейную пару з Берасцейшчыны — Вольгу і Дзмітрыя Капузаў.

Да допіса далучаны апошні «Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

⁉️«Мама, я экстрэміст». Якія абмежаванні накладаюцца на асоб, уключаных у «Спіс экстрэмістаў»
🤬16👎1
❗️«Гэта робіцца, каб зламаць волю чалавека». Былыя палітвязні — пра пераслед за «непадпарадкаванне» ў калоніях

Артыкул 411 Крымінальнага кодэкса «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы» ў Беларусі фактычна дазваляе трымаць людзей за кратамі бясконца. Праз сістэму рапартаў за дробныя або сфабрыкаваныя парушэнні адміністрацыі калоній ініцыююць новыя крымінальныя справы і дадаюць тэрміны — як палітвязням, так і звычайным зняволеным. Пасля 2020 года гэты механізм стаў асабліва масавым і ўсё часцей выкарыстоўваецца як інструмент палітычнага ціску.

Былыя палітвязні, асуджаныя паводле гэтага артыкула, і праваабаронца, які назіраў яго прымяненне знутры, распавядаюць «Вясне», як рапарты за надуманыя парушэнні ператвараюцца ў новыя крымінальныя справы, а сам артыкул — у механізм пастаяннага падаўжэння зняволення.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120057

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
🤬184👎1
📝Першыя кампаніі салідарнасці: як гэта працавала без сацсетак

Сёння дастаткова аднаго допісу, каб гісторыя разышлася на тысячы людзей. У канцы 90-х у Беларусі ўсё працавала інакш: інфармацыя перадавалася з рук у рукі, пікеты збіралі выпадковых мінакоў, а салідарнасць нараджалася не ў стужках навін, а на вуліцах, у судах і пад сценамі турмаў. Менавіта ў такіх умовах 30 год таму распачаў сваю дзейнасць Праваабарончы цэнтр «Вясна».

Мы паразмаўлялі з удзельніцай тых падзей пра тое, як выглядалі першыя акцыі праваабаронцаў, чым жыла грамадзянская супольнасць і як вясноўцам удавалася гаварыць пра рэпрэсіі ў эпоху без сацыяльных сетак.

«Мы неяк забыліся на наш чарговы пікет. Дык нам патэлефанавалі з міліцыі і запыталіся, ці збіраемся мы прыходзіць, бо яны нас чакаюць. Стаўленне тады было больш адэкватнае».


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120060

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

✍️Матэрыял падрыхтаваны ў межах цыкла артыкулаў да 30-годдзя Праваабарончага цэнтра «Вясна»
21👍3
🇺🇳«Небяспечная эскалацыя». Эксперты ААН выказаліся пра закон аб «прапагандзе» аднаполых стасункаў і рэпрадуктыўнай аўтаноміі

Эксперты ААН заяўляюць: нядаўна прыняты ў Беларусі закон, што прадугледжвае адказнасць за распаўсюд інфармацыі, якая лічыцца «прапагандай» аднаполых стасункаў па ўзаемнай згодзе, медычнай дапамогі трансгендарным асобам або рэпрадуктыўнай аўтаноміі, прывядзе да інстытуцыяналізацыі дыскрымінацыі ды значнага павышэння рызык рэпрэсій.

«Гэты закон уяўляе сабой небяспечную эскалацыю. Ён прыраўноўвае правамерную праваабарончую дзейнасць да адміністрацыйнага правапарушэння і можа дадаткова даць падставы для пераследу ўжо маргіналізаваных груп і абаронцаў іх правоў».


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120059

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
11💯10💔3👍1🥱1
Маладую шматдзетную маці з Гомеля асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»

Гамяльчанцы Аксане Умрыхінай 34 гады. Яна маці траіх дзяцей. Гадуе іх адна, бо з мужам у разводзе.

З допісаў у сацсетках вядома, што Аксана актыўна шукала розныя шляхі для заробку. Яна спрабавала зарабляць на лайках у YouTube і цікавілася вакансіямі адміністратара тэлеграм-каналаў, піша «Наша Ніва».

Нядаўна Аксану Умрыхіну асудзілі ў Гомельскім абласным судзе. Яе прызналі вінаватай паводле частак 1 і 2 артыкула 361‑4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Жанчыне прысудзілі «хатнюю хімію», падрабязнасці справы невядомыя.
🤬32😡61👎1
У «спіс экстрэмістаў» дадалі валанцёрку з Наваполацку Інну Коласаву

Згодна з інфармацыяй МУС, жанчыну асудзілі ў Віцебскім абласным судзе паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Верагодна, жанчыне прызначылі «хатнюю хімію».

У 2020-м Інна Коласава была заснавальніцай і каардынатаркай валанцёрскай ініцыятывы «Помоги врачам Полоцк-Новополоцк». Падчас пандэміі Covid-19 ініцыятыва дапамагала лекарам: знаходзіла для іх сродкі індывідуальнай абароны, дэзраствор, спецыяльнае абсталяванне.

У 2022 годзе навапалачанка высадзіла маленькі сквер пад назвай «Добрый доктор» — на знак удзячнасці лекарам, якія дапамаглі самой Інне перамагчы небяспечны вірус.

Крыніца: @vicspring
🤬35😭32👎1
«150 даляраў у крыпце»: у чатах зноў шукаюць жадаючых за грошы паздымаць акцыі беларускіх актывістаў за мяжой

У адным з чатаў, дзе перапісваюцца ўкраінцы, якія пражываюць у Літве, невядомыя, выдаючы сябе за супрацоўнікаў выдання «Хадаркоўскі LIVE», прапаноўвалі грошы за фота з «Чарнобыльскага шляху».

Пра гэта паведаміла @zerkalo_io са спасылкай на саму рэдакцыю.

У рэдакцыі «Хадаркоўскі LIVE» адзначылі, што дачынення да рассылкі не маюць.
🤡14🤬13💊3👍1👎1😁1
🇪🇺Новыя «хросныя» для беларускіх палітвязняў: Канстанс Ле Грып і Свенья Штадлер

У межах кампаніі #WeStandBYyou Канстанс Ле Грып (Renaissance, Францыя) і Свенья Штадлер (Сацыял-дэмакратычная партыя Германіі, Германія) сталі «хроснымі» Таццяны Францкевіч, Наталлі Лабацэвіч і Яўгена Краснянскага.

«Іх справы — гэта сімвал сістэматычных рэпрэсій, з якімі сутыкаецца грамадзянская супольнасць у Беларусі, дзе крыміналізаваная нават салідарнасць з чальцамі сям'і».


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120062

#WeStandBYyou. Распавядаем, хто такія «хросныя» палітвязняў і чым яны займаюцца
19👍5👎1
❗️У Мазыры затрыманы праваабаронца Уладзімір Целяпун

Паводле папярэдняй інфармацыі, яго ўзялі пад варту некалькі дзён ці каля тыдня таму.

Уладзімір Целяпун вядомы ў рэгіёне сваёй дзейнасцю па абароне правоў чалавека, у тым ліку права на мірныя сходы. У 2019 годзе ён таксама актыўна дапамагаў сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю, калі тыя адстойвалі права на працу рэабілітацыйнага цэнтру «Радуга».

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120065
🤬35😢15😡4👎1
У «спіс тэрарыстаў» дадалі яшчэ 10 чалавек — сярод іх вядомы мінскі лекар-неўролаг Руслан Бадамшын

Камітэт дзяржаўнай бяспекі абнавіў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці» — там з'явіліся прозвішчы дзесяці чалавек.

Гэта Ігар Клімковіч, Аляксей Хвесеня, Іван Кавальскі, Аляксандр Палячонак, Віталь Мусіловіч, Арцём Шабунёў, Дзмітрый Баніт, Ягор Кракасевіч, Аляксандр Петрашкевіч, Руслан Бадамшын.

Цяпер у «тэрарыстычным спісе» 1444 чалавекі, з іх 697 — беларусы.

⁉️«І цяпер я бел-чырвона-белы тэрарыст». Адказваем на пытанні пра «спіс тэрарыстаў»
🤬38👌1
🔗«Там рэальнасць мяжуе з фарсам»: былы палітвязень распавёў пра жыццё ў магілёўскай ПК-15

Магілёўская калонія № 15 (Вейна) вядомая сваім жорсткім стаўленнем да тых, каму рэжым навесіў «жоўтыя біркі». Былы палітвязень на ўмовах ананімнасці распавёў «Вясне» пра тое, як адміністрацыя ператварае 10-ты прафулік у мішэнь для ціску, чаму зняволеныя часам рады патрапіць у ШІЗА, і як выглядае медыцынская дапамога, якую ён называе «спосабам ненаўмыснага катавання».

«Я асабіста апісаў бы калонію № 15 як квінтэсенцыю вычварэнскага лукашыскага рэжыму, усё тое, што на волі неяк прыкрываецца, там існуе ў выглядзе реальнасці, якая мяжуе з фарсам. Усё робіцца не лагічна, а праз прызму нейкай саўковай традыцыі. Пры гэтым супрацоўнікі наўмысна падтрымліваюць кумаўство, інтрыгі, плёткі, даносы і скаргі адзін на аднаго».


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120066

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
🤬182👍2
🌿Чалавек эпіцэнтра: сустрэча з нобелеўскім лаўрэатарм Алесем Бяляцкім у Вільні

Запрашаем на сустрэчу з праваабаронцам, кіраўніком «Вясны» і нобелеўскім лаўрэатам Алесем Бяляцкім у сталіцы Літвы.

🗓25 красавіка (субота)
🕡18:30
📍Дом нацыянальных супольнасцяў (Raugyklos g. 25)

Гэта рэдкая магчымасць сустрэцца і паразмаўляць з чалавекам, які дзесяцігоддзямі адстойвае правы чалавека, праўду і справядлівасць. Алесь Бяляцкі — адзін з тых, чый досвед і голас сталі сімвалам барацьбы за годнасць і свабоду: за сваю праваабарончую дзейнасць ён правёў у зняволенні агулам больш за 7,5 гадоў, але працягвае сваю працу і сёння

Падчас сустрэчы можна будзе задаць пытанні, а пасля набыць кнігу Алеся і атрымаць аўтограф.

Уваход вольны. Запрашаем!
30👍4