Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.84K subscribers
22.7K photos
477 videos
89 files
20.1K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
💔Палітвязень Павел Белавус за кратамі напісаў кранальны верш пра сям’ю і Новы год. Дашліце яму водгукі на верш!

Заснавальнік крамы Symbal.by і культурніцкі мэнэджэр Павел Белавус у лісце на волю напісаў, што доўгі час не атрымліваў лістоў. На «Валадарцы» ён пачаў пісаць вершы, у тым ліку і дзяцічыя, і падзяліўся адным з беларускай. Ён апісаў гісторыю, «як яго дачка Соня адмовілася без таты вешаць на ялінку зорку, бо толькі тата дацягнецца, бо высокі». Верш датаваны 1 студзеня 2022:

«Цуды
Хутка-хутка Новы год —
Дзень усім знаёмы.
Сёння ў сад я не пайду,
Застануся дома.
Я збяру сваю сям'ю — маму, тату, брата.
Упрыгожым мы ялінку
У чаканні свята.
Я хачу каб на ялінцы
Зіхацела зорка!
Запрашу да справы тату,
Каб узняў высока.
Маме шчыра я скажу:
Ноччу спаць не буду!
Бо чароўнай гэтай ноччу
Я чакаю цудаў!
#вершыбелавуса»

Калі атрымліваеце вершы ад палітвязня, то дзяліцеся імі пад хэштэгам #вершыбелавуса.

💌Падтрымайце Паўла: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
😍Палітвязень Павел Белавус даслаў з-за кратаў кранальны верш пра буслоў

Заснавальнік крамы Symbal.by і культурніцкі мэнэджэр Павел Белавус просіць дзяліцца з ім у лістах малюнкамі з адзінарогамі, каб дасылаць іх дачцэ. Таксама ў СІЗА ён напісаў новы верш.

«А можа ты ўмеешь маляваць адзінарогаў, бо мая дачка іх вельмі любіць і я ўсіх прашу іх маляваць і тут у турме і ў лістах, каб потым даслаць ёй. Бо я малюю дрэнна, я толькі спрабую вершыкі пісаць лірычна-патрыятычныя. Вось, напрыклад, пра буслоў:

Мой родны кут дай суперкрылы,
Ляцець буслом за небасхiлы,
Праз завiрухi ды праз хмары,
Шукаць, згубiлiся дзе мары.

Хто iх згубiў? Дзе заблукалi?
Куда зляцелi? Што шукалi?
Буслы не зменяць накiрунку.
Ляцяць! Не просяць паратунку.

Лавi! Хапай чырвонай дзюбай,
Нясi дамоў
Радзiме любай,
Там недзе ёсць i мая мара,
Вяртай, каб болей не знiкала».


Калі атрымліваеце вершы ад палітвязня, то дзяліцеся імі пад хэштэгам #вершыбелавуса.

💌Падтрымайце Паўла: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
💔«Каб ведаць, што гарыць святло ў кожным, хто захавае наш прастор для мар». Павел Белавус даслаў на волю новы верш

Заснавальнік крамы Symbal.by і культурніцкі мэнэджэр Павел Белавус, якога ўтрымліваюць за кратамі больш за восем месяцаў, піша за кратамі вершы. @by_culture падзяліліся апошнім, які дайшоў на волю:

«Я тут жыву

Я нарадзіўся тут дакладна,
Тут я, напэўна, і памру,
Але цяпер не гэта важна —
Галоўнае — я тут жыву.

Я тут жыву, такую маю звычку,
Бо зручна, смачна і ўтульна тут,
Бо тут мая гарыць у небе знічка,
І тут прыняты першы мой статут.

Чаму не з’ехаў ты? Чаму застаўся?
Пытанні чую гэтыя каторы раз.
Тады турмы, напэўна, не баяўся
Тады не ведаў, пэўна, я параз.

І той, хто край пакіне наш апошнім,
Прашу, на выхадзе не выключай ліхтар,
Каб ведаць, што гарыць святло ў кожным,
Хто захавае наш прастор для мар.

Прастор зямлі, дзе нарадзіўся я дакладна,
Дзе некалі, напэўна, і памру,
Але цяпер не гэта важна,
Галоўнае, што зараз тут жыву».


22 жніўня Павел адзначыць Дзень народзінаў. Вы можаце павіншаваць яго паштоўкамі, грашовымі пераводамі, пасылкамі або бандэролькамі.

Калі атрымліваеце вершы ад палітвязня, то дзяліцеся імі пад хэштэгам #вершыбелавуса. Больш вершаў можна прачытаць па спасылцы.

💌Падтрымайце Паўла: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Павел Мікалаевіч Белавус

🔺Як падтрымліваць палітзняволеных?
Падтрымайце заснавальніка Symbal.bу Паўла Белавуса, якога роўна год утрымліваюць за кратамі

Заснавальнік крамы Symbal.by і культурніцкі мэнэджэр Павел Белавус роўна год знаходзіцца ў зняволенні. Яго затрымалі 15 лістапада 2021 года пасля выкліку ў міліцыю. Пасля гэтага Паўла тройчы асудзілі па адміністрацыйных справах, а пасля ўжо па крымінальнай справе перавялі ў СІЗА.

Цяпер палітвязня абвінавачваюць паводле трох крымінальных артыкулаў: арт. 342 КК (Удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), арт. 361-1 КК(Стварэнне экстрэмісцкага фармавання) і арт. 356 КК (Здрада дзяржаве). За кратамі палітвязень піша вершы, якія можна знайсці пад хэштэгам #вершыбелавуса.

💌Падтрымайце Паўла пасылкамі, грашовымі пераводамі і тэлеграмамі: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Павел Мікалаевіч Белавус
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz

🔺Як падтрымліваць палітзняволеных?