Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.87K subscribers
21.8K photos
469 videos
81 files
19.4K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
🌿Кампанія #FreeViasna запрашае на імпрэзу салідарнасці ў Вільні

Буйная хваля ціску на вясноўцаў пачалася 17 верасня 2020 года, калі была затрыманая каардынатарка Валанцёрскай службы Марфа Рабкова. Роўна праз год, 17 верасня 2021 года, стартавала кампанія салідарнасці з палітзняволенымі праваабаронцамі #FreeViasna. На той момант за кратамі знаходзілася сямёра нашых калег, у тым ліку вядомы гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка, які быў асуджаны да трох гадоў калоніі і выйшаў на волю сёлета ў ліпені.

Падчас імпрэзы ў нядзелю, 17 верасня, можна будзе больш дазнацца пра кампанію #FreeViasna, паўдзельнічаць у публічнай размове з Леанідам Судаленкам і адправіць паштоўкі салідарнасці палітзняволеным праваабаронцам, якія былі асуджаныя на вялікія тэрміны за сваю мірную законную дзейнасць.

Запрашаем:
🗓17 верасня (нядзеля), 16:00
📍Беларускі дом у Вільні: Vilniaus g. 20
⁉️
Падрабязнасці па спасылцы
У Варшаве з'явіўся банeр #FreeViasna

Ён размешчаны на вокнах офісу Witryna Domu Wschodniego — месца, дзе «рэалізоўваецца эфектыўны гістарычны і сучасны дыялог паміж народамі Усходняй Еўропы, якія падзяліла крывавая гісторыя XX стагоддзя».

Нагадаем, на сёння, 5 праваабаронцаў «Вясны» знаходзяцца за кратамі за свае погляды. Гэта старшыня ПЦ Алесь Бяляцкі, ягоны намеснік Валянцін Стэфановіч, юрыст Уладзімір Лабковіч, каардынатарка Валанцёрскай службы Марфа Рабкова і валанцёр Андрэй Чапюк.

💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
🌿Кампанія #FreeViasna запрашае на імпрэзу салідарнасці ў Вільні

Буйная хваля ціску на вясноўцаў пачалася 17 верасня 2020 года, калі была затрыманая каардынатарка Валанцёрскай службы Марфа Рабкова. Роўна праз год, 17 верасня 2021 года, стартавала кампанія салідарнасці з палітзняволенымі праваабаронцамі #FreeViasna. На той момант за кратамі знаходзілася сямёра нашых калег, у тым ліку вядомы гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка, які быў асуджаны да трох гадоў калоніі і выйшаў на волю сёлета ў ліпені.

Падчас імпрэзы ў нядзелю, 17 верасня, можна будзе больш дазнацца пра кампанію #FreeViasna, паўдзельнічаць у публічнай размове з Леанідам Судаленкам і адправіць паштоўкі салідарнасці палітзняволеным праваабаронцам, якія былі асуджаныя на вялікія тэрміны за сваю мірную законную дзейнасць.

Запрашаем:
🗓17 верасня (нядзеля), 16:00
📍Беларускі дом у Вільні: Vilniaus g. 20
⁉️
Падрабязнасці па спасылцы
🌿Кампанія #FreeViasna запрашае на імпрэзу салідарнасці ў Вільні

Буйная хваля ціску на вясноўцаў пачалася 17 верасня 2020 года, калі была затрыманая каардынатарка Валанцёрскай службы Марфа Рабкова. Роўна праз год, 17 верасня 2021 года, стартавала кампанія салідарнасці з палітзняволенымі праваабаронцамі #FreeViasna. На той момант за кратамі знаходзілася сямёра нашых калег, у тым ліку вядомы гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка, які быў асуджаны да трох гадоў калоніі і выйшаў на волю сёлета ў ліпені.

Падчас імпрэзы ў нядзелю, 17 верасня, можна будзе больш дазнацца пра кампанію #FreeViasna, паўдзельнічаць у публічнай размове з Леанідам Судаленкам і адправіць паштоўкі салідарнасці палітзняволеным праваабаронцам, якія былі асуджаныя на вялікія тэрміны за сваю мірную законную дзейнасць.

Запрашаем:
🗓17 верасня (нядзеля), 16:00
📍Беларускі дом у Вільні: Vilniaus g. 20
⁉️
Падрабязнасці па спасылцы
🎧#FreeViasna. Як абараняць з надзеяй

У другую гадавіну кампаніі #FreeViasna распавядаем пра тое, як яна развівалася, хто ў ёй прымаў удзел, і самае галоўнае — як абараняць з надзеяй. Пра гэта новы выпуск падкаста «Вясна прыйдзе».

«Самае меншае, што мы можам зрабіць, гэта не забываць пра іх, кожны дзень думаць пра тое, што мы яшчэ можам зрабіць, і гэта самы прамы спосаб адплаціць ім за тое, што яны зрабілі для супольнасці, у тым ліку сусветнай».

👀Тэкставая версія 👉
https://spring96.org/be/news/112780

👂
Soundcloud | YouTube | Google podcasts | Spotify | Apple podcasts | Castbox | Іншыя пляцоўкі
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Леаніду Судаленку ўручылі праваабарончую прэмію Homo Homini

Гэта адбылося ў Вільні 17 верасня на сустрэчы салідарнасці кампаніі #FreeViasna.

Леаніду перадала прэмію праваабаронца Наталля Сацункевіч, якая атрымала прэмію за Леаніда ў 2021 годзе, калі той быў у зняволенні.

Homo Homini (Чалавек чалавеку) — прэмія ў галіне правоў чалавека, заснаваная ў 1994 годзе чэшскай няўрадавай арганізацыяй "Чалавек у бядзе". Прысуджаецца асобам, якія ўнеслі "значны ўклад у прасоўванне правоў чалавека, дэмакратыі і негвалтоўных метадаў вырашэння грамадска-палітычных канфліктаў".
🌿У Варшаве адбудзецца сустрэча, прысвечаная кампаніі #FreeViasna

У ёй прымуць удзел праваабаронцы і грамадскія дзеячы. На сустрэчы плануюць абмеракаваць агульную сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі і што магчыма зрабіць, каб палітзняволеныя хутчэй вышлі на волю.

Нагадаем, на сёння, 5 праваабаронцаў «Вясны» знаходзяцца за кратамі за свае погляды. Гэта старшыня ПЦ Алесь Бяляцкі, ягоны намеснік Валянцін Стэфановіч, юрыст Уладзімір Лабковіч, каардынатарка Валанцёрскай службы Марфа Рабкова і валанцёр Андрэй Чапюк.

📍19 верасня (аўторак), 18:00
🔹Plac Konstytucji 6, WITRYNA Domu Wschodniego (крайні правы бок будынка)
🌿У Вільні адбылася імпрэза салідарнасці з палітзняволенымі вясноўцамі

У нядзелю, 17 верасня, у Вільні адбылася сустрэча салідарнасці з палітзняволенымі праваабаронцамі «Вясны», якую зладзіла кампанія #FreeViasna.

У мерапрыемстве ўзяў удзел былы палітзняволены, гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка. Яму ўручылі праваабарончую прэмію Homo Homini («Чалавек чалавеку»), якую ён атрымаў 11 траўня 2021 году, калі знаходзіўся за кратамі.

«Цяпер трэба змагацца за ўсіх палітзняволеных і не забывацца падтрымліваць іх сем'і, каб сям'я не заставалася сам-насам з праблемамі. 50 кілаграм прадуктаў дорага каштуюць, тыя ж сыры і каўбасы трэба браць заўсёды вышэйшых гатункаў, каб не псаваліся, бо халадзільнікаў на ўсіх не хапае».

Чытаць па спасылцы 👉
https://spring96.org/be/news/112807
🎧#FreeViasna. Праваабаронца Наталля Сацункевіч пра тое, як абараняць з надзеяй

У новым выпуску падкаста «Вясна прыйдзе» распавядаем пра другую гадавіну кампаніі #FreeViasna: як яна развівалася, хто ў ёй прымаў удзел, і самае галоўнае — як абараняць з надзеяй.

«Замест таго, каб казаць пра страх, трэба казаць пра надзею, таму што надзея — гэта ключ да камунікацыі з людзьмі праз пазітыўныя эмоцыі, такія як радасць, гумар, спачуванне. І адна з задач тых, хто мяняе свет — напрыклад праваабаронцаў — гэта даваць людзям надзею, накіроўваць іх энергію, паказваць, як можна паляпшаць гэты свет.

І казаць, што мы робім нешта не СУПРАЦЬ чагосьці, а ДЛЯ чагосьці. І гэтая змена парадыгмы ў тым ліку на падсвядомым узроўні натхняе, дае больш сілаў і рэсурсаў
».

Чытаць па спасылцы 👉
https://spring96.org/be/news/112780

👂Слухаць на
Soundcloud | YouTube | Google podcasts | Spotify | Apple podcasts | Castbox | Іншыя пляцоўкі
Audio
🎧Праваабарончая праграма «Вясна». Падзеі мінулага тыдня:

1:36 Новы статус «былых палітвязняў». Размова з праваабаронцай «Вясны»

8:14 #FreeViasna і Леанід Судаленка, які нарэшце атрымаў сваю прэмію Homo homini

19:06 «Беларускі мартыралог» і Ксіша Анёлава

26:47 Гадавіна «карагоднай справы». Успаміны фігуранта

🌿Слухайце выпуск тут альбо праз SoundCloud
🔈#FreeViasna: Агляд навінаў пра зняволеных праваабаронцаў «Вясны»

🔹Поўную аўдыторыю сабрала прэзентацыя кнігі «Алесь Бяляцкі» ў Гарвардскім універсітэце — яе прывезла туды старшыня Беларускага ПЭНа Таццяна Нядбай;

🔹На міжнароднай канферэнцыі па дэмакратыі і правах чалавека REVOLUTIONALE узгадалі палітзняволеных вясноўцаў — на канферэнцыі быў і стэнд кампаніі FreeViasna;

🔹Валянцін Стэфановіч і Уладзімір Лабковіч сустрэлі свае Дні народзінаў за кратамі: Валянціну споўніўся 51 год, а Уладзіміру — 45 гадоў.

Чытаць па спасылцы 👉
https://spring96.org/be/news/113141

💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
🔈#FreeViasna: Агляд навінаў пра зняволеных праваабаронцаў «Вясны»

🔹Алеся Бяляцкага
ў калоніі змясцілі ў ПКТ — таксама да праваабаронцы працяглы час не пускаюць адваката;

🔹Выставы, прысвечаная Алесю Бяляцкаму, адкрыліся ў Брусэлі і Гановеры, а Беларускі ПЭН зладзіў размову пра Алеся, яго кнігу, Нобель для Беларусі;

🔹За апошні час не было ніякіх навінаў пра Валянціна Стэфановіча, Уладзіміра Лабковіча, Марфу Рабкову і Андрэя Чапюка.

Чытаць па спасылцы 👉
https://spring96.org/be/news/113316

💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
🔈#FreeViasna: Агляд навінаў пра зняволеных праваабаронцаў «Вясны»

🔹Алесь
Бяляцкі стаў лаўрэатам прэміі імя Аляхновіча — арганізатары прэміі адзначылі ягоныя «Успаміны пра музей Максіма Багдановіча»;

🔹Сетка Дамоў правоў чалавека Human Rights House Foundation падтрымала палітзняволеных беларускіх праваабаронцаў;

🔹Мінула 38 месяцаў, як за кратамі знаходзіцца Марфа Рабкова — каардынатарка Валанцёрскай службы «Вясны» адбывае свой тэрмін у гомельскай калоніі;

🔹На штогадовай Асамблеі Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства з'явіліся партрэты палітзняволеных «вясноўцаў»;

🔹У Вільні адкрылася выстава партрэтаў беларускіх палітвязняў аўтарства Ксішы Анёлавай «Беларускі мартыралог». Сярод малюнкаў і партрэт Марфы Рабковай, а таксама паштоўка, зробленая па ім.

Чытаць па спасылцы 👉
https://spring96.org/be/news/113434

💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
#FreeViasna ўзяла ўдзел у адвэнт-маркеце мерапрыемства «Беларусь у/і Еўропе»

Кампанія #FreeViasna узяла ўдзел у адвэнт-маркеце на пляцоўцы «Беларусь у/і Еўропе», які адбыўся ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце 6 снежня. Падчас імпрэзы праваабаронцы прадставілі стэнд, на якім чарговы раз нагадалі грамадскасці пра палітзняволеных калегаў.

На мерапрыемстве прысутнічалі студэнты, выкладчыкі ЕГУ, экспертная супольнасць Беларусі і Еўропы. Падчас подыумнай дыскусіі «Беларусь у/і Еўропе» з вядомымі еўрапейскімі і беларускіх экспертамі, палітыкамі і акадэмікамі прысутныя абмеркавалі пытанні, звязаныя з беларуска-еўрапейскім супрацоўніцтвам і падзяліліся сваім досведам.

На адвэнт-маркеце, зладжаным пасля дыскусіі, былі прадстаўленыя дзясятак вядомых прадпрыемстваў, НДА, амбасадаў, праваабарончых і адукацыйных ініцыятываў і іншыя.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/113520
🔈#FreeViasna: Агляд навінаў пра зняволеных праваабаронцаў «Вясны»

🔹Палітзняволеных праваабаронцаў «Вясны» ўнеслі ў «спіс экстрэмістаў»;

🔹Арт-інсталяцыя «Нязломныя», прысвечаная палітзняволеным правааабронцам «Вясны», адкрылася ў самым цэнтры Вільні — яна будзе знаходзіцца на Лукішскай плошчы да 8 студзеня 2024 года;

🔹Дэпутаты парламента Малдовы выйшлі з пікетам у падтрымку беларускіх палітвязняў — адзін з плакатаў быў прысвечаны Алесю Бяляцкаму;

🔹Кампанія #FreeViasna ўзяла ўдзел у адвэнт-маркеце мерапрыемства «Беларусь у/і Еўропе» — падчас імпрэзы праваабаронцы прадставілі стэнд, на якім чарговы раз нагадалі грамадскасці пра палітзняволеных калегаў;

🔹Наталля Пінчук распавяла амерыканскаму кангрэсмэну Крыстаферу Сміту аб сітуацыі з Алесем Бяляцкім.

Чытаць па спасылцы 👉
https://spring96.org/be/news/113550

💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
🔈#FreeViasna: Агляд навінаў пра зняволеных праваабаронцаў «Вясны»

🔹Міжнародныя адвакаты Алеся Бяляцкага падалі петыцыю ў Працоўную групу ААН па адвольных затрыманнях;

🔹У Нямечынне выйшла кніга пра палітзняволеных жанчын Беларусі пад назвай «Калі вы ідзяце праз пекла, не спыняйцеся». У выданне ўвайшлі лісты палітзняволеных праваабаронцаў Марфы Рабковай і Насты Лойкі. Адзін з іх — ліст Марфы да Насты, пакуль тая была яшчэ на свабодзе;

🔹«Многія з нас думаюць пра цябе, Алесь». Пісьменнік Дэвід Ван Рейбрук напісаў Калядны ліст Бяляцкаму;

🔹6 студзеня Марфа Рабкова адзначыла сваё 29-годдзе — гэта ўжо чацвёрты Дзень народзінаў, які праваабаронца сустракае за кратамі;

🔹Адвакатка Наталля Мацкевіч у інтэрв'ю «Жыццё-маліна» распавяла пра Алеся Бяляцкага і Марфу Рабкову.

Чытаць па спасылцы 👉
https://spring96.org/be/news/113846

💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
🔈#FreeViasna: Агляд навінаў пра зняволеных праваабаронцаў «Вясны»

🔹Амерыканскі сенатар паказаў партрэты беларускіх палітвязняў падчас афіцыйнай прамовы. Сярод іх — Алесь Бяляцкі;

🔹Мінула 2,5 года, як ў зняволенні ўтрымліваюць Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Уладзіміра Лабковіча — праваабаронцаў затрымалі ў ліпені 2021-га году;

🔹Былая палітзняволеная, якая прасядзела разам з Марфай Рабковай на Валадарцы 10 месяцаў, распавяла пра праваабаронцу: «Параўнаю яе з каштоўным каменем. Гэта такі чалавек, які вельмі рэдкі экзэмпляр»;

🔹Мінула 1200 дзён, як за кратамі знаходзіцца Андрэй Чапюк — яму канчаткова прызначылі 5 гадоў і 9 месяцаў зняволення.

Чытаць па спасылцы 👉
https://spring96.org/be/news/114061

💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
🔈#FreeViasna: Агляд навінаў пра зняволеных праваабаронцаў «Вясны»

🔹Споўніўся год, як асудзілі трох праваабаронцаў «Вясны» — 36 праваабарончых арганізацый па ўсім свеце запатрабавалі вызвалення палітзняволеных вясноўцаў;

🔹Выйшаў японскі пераклад Нобелеўскай прамовы Алеся Бяляцкага. Яго аўтарка — выкладчыца аднаго з найлепшых прыватных універсітэтаў Японіі Сіёры Кіёсава;

🔹Больш за 3 гады і 5 месяцаў Марфа Рабкова знаходзіцца ў зняволенні — каардынатарка Валанцёрскай службы «Вясны» была затрымана 17 верасня 2020 года;

🔹Ад палітвязня Андрэя Чапюка з сярэдзіны снежня да сваякоў не даходзяць лісты.

Чытаць па спасылцы 👉
https://spring96.org/be/news/114061

💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
⁉️Як выказаць салідарнасць? Надрукуй цішотку ці плакат!

14 ліпеня — тры гады, як старшыня «Вясны» Алесь Бяляцкі, ягоны намеснік Валянцін Стэфановіч і юрыст Уладзімір Лабковіч знаходзяцца за кратамі. Палітзняволеным патрэбная наша падтрымка і неабыякавасць — вось як вы можаце яе праявіць:

#️⃣ апублікуйце допіс ці здымак ў сацсетках у падтрымку праваабаронцаў з хэштэгам #FreeViasna
🙌🏼 зладзьце акцыю салідарнасці ў вашым горадзе, калі гэта бяспечна
👚 насіце цішоткі з выявамі праваабаронцаў.

А каб выяўляць сваю салідарнасць з палітзняволенымі вясноўцамі было прасцей, мы дзелімся з вамі дызайнамі:

👕 макеты цішотак
🪧 макеты постараў
*не для камерцыйнага выкарыстання