Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.9K subscribers
21.7K photos
469 videos
79 files
19.3K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
⚡️Берасцейская актывістка Алена Гнаўк тыдзень трымае галадоўку ў Пружанскім ІЧУ

Пра гэта паведамляюць яе дзеці ў Instagram. Нагадаем, яе арыштавалі на 15 сутак за парушэнне рэжыму "хатняй хіміі". Алене не перадаюць перадачы, а таксама забаранілі чытаць і пісаць. Такое рашэнне прыняў начальнік ІЧУ.

Стан яе здароўя пагоршыўся, а ў суботу ёй выклікалі хуткую дапамогу.
Улады ліквідавалі Віцебскі дзіцячы хоспіс

Стала вядома, што 12 студзеня Віцебскі абласны суд па звароце Упраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкаму ліквідаваў пяць раней зарэгістраваных грамадскіх аб'яднанняў: спартовы клуб «Віцьбіч», «Таварыства дружбы» Полацк-Фрыдыхсхафен«, Віцебскі дзіцячы хоспіс, «Таварыства пчаляроў-аматараў» і аб’яднане «Шлях з варагаў у грэкі».

Рашэнне аб ліквідацыі хоспісу, які праіснаваў 22 гады, прыняла суддзя Наталля Хількевіч. Таксама яна спыніла юрыдычнае існаванне грамадскага аб'яднання «Спартыўны клуб воднага пола «Віцьбіч».

Суддзя Віктар Быстроў пазбавіў статусу юрыдычнай асобы Эка-культурнае і адукацыйнае грамадскае аб’яднане «Шлях з варагаў у грэкі» і грамадскае аб'яднанне «Таварыства пчаляроў-аматараў».

Суддзя Таццяна Дзегцярова спыніла юрыдычнае існаванне Таварыства дружбы «Полацк-Фрыдыхсхафен».
У беларускіх турмах і СІЗА ўтрымліваюцца каля 450 расіян, з іх зняволенне як мінімум 11 звязанае з палітыкай

Па стане на 1 ліпеня 2021 года, у беларускіх турмах адбывалі пакаранне 346 грамадзян РФ, яшчэ 109 знаходзіліся пад арыштам у СІЗА. Пераслед як мінімум 11 расіян звязаны з пратэстамі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, паведамляе РБК.

На дадзены момант 8 палітычных зняволеных у Беларусі маюць грамадзянства Расіі. Сямёра расіян ужо асуджаныя — агулам ім прысудзілі 36,5 года калоніі. Яшчэ адна справа — Сафіі Сапега — перададзена ў суд: дзяўчыне пагражае да 6 гадоў зняволення.

📖 Гісторыі палітвязняў і адрасы, каб іх падтрымаць:

Дзмітрый Папоў
Ягор Дуднікаў
Аляксандр Геджадзэ
Андрэй Новікаў
Ігар Капанайка
Ірына Вікхольм
Яўген Пятроў
Сафія Сапега

💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn
Пракурор запрасіў для палітзняволенага журналіста Аляксандра Івуліна 2 гады калоніі

Крыніца: @mediazona_by
‼️«Я, напэўна, памру». Палітвязень Яўген Бароўскі не атрымлівае лячэння ў калоніі

Тры тыдні Яўген Бароўскі хварэе, аднак нічога, акрамя "Ібупрафена", для лячэння яму не даюць. Да таго ж адміністрацыя папраўчай калоніі №15, дзе ён утрымліваецца, не дазволіла жонцы Яўгена, Вераніцы Бароўскай, перадаць мужу медыкаменты. Цяпер жа ягоны стан цяжкі, кажа Вераніка.

🔻Яўген напісаў адміністрацыі калоніі заяву на атрыманне медбандэролі ад сваякоў. Але яму адмовілі, аргументуючы тым, што ў медсанчастцы ПК-15 медыкаментаў досыць.

Падчас чарговага тэлефанавання 16 студзеня Яўген сказаў: «Я, напэўна, проста памру тут — мне настолькі дрэнна».

«Ён тэлефанаваў у жудасным стане. У яго нос апухлы, ён страшэнна кашляе і ў яго баліць галава, бо, хутчэй за ўсё, ужо пачаўся гаймарыт»
, — распавяла Вераніка.

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3nD6d6J
❗️Праваабаронца з Маладзечна Алесь Капуцкі, якому агулам прысудзілі 45 сутак арышту, прызнаны палітычным зняволеным.

👉👉👉https://cutt.ly/mIYrGOo
Журналісту Аляксандру Івуліну прысудзілі два гады калоніі

Такое рашэнне прыняў суддзя Сяргей Шаціла.

Івулін празнаны вінаватым ў «арганізацыі і актыўным ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».
Стала вядома пра тры ператрусы ў сябраў грамадскай арганізацыі «Магілёўскі праваабарончы цэнтр»

Як паведамляе Mayday Team, 18 студзеня супрацоўнікі невядомага сілавога ведамства ў цывільным заявіліся да сябра праўлення МПЦ Аляксандра Паўловіча, аднак нічога не канфіскоўвалі.

Раніцай 19 студзеня сілавікі ўварваліся да члена кантрольна-пагаджальнай камісіі, 82-гадовай Яўгеніі Цюркінай, у якой быў канфіскаваны сістэмны блок камп'ютара. Ніякіх распісак аб адабранні маёмасці ёй не пакінулі, сведкаў на кватэру не запрашалі. Па факце рабавання маёмасці жанчына патэлефанавала ў 102. Па яе выкліку прыбылі два міліцыянты, якія паведамілі, што маёмасць у яе забралі супрацоўнікі міліцыі.

У гэты ж дзень з працы забралі яшчэ аднаго сябра МПЦ, Васіля Ліпскага. Яго завезлі ў ягоную кватэру, якую таксама абшукалі, але нічога не канфіскавалі.

Магілёўскі праваабарончы цэнтр – адзіная ў Беларусі рэгіянальная арганізацыя праваабаронцаў, зарэгістраваная ўладамі. Аднак апошнія паўтара гады МПЦ актыўна не функцыянавала.
Затрымана сябра Прэзідыўма БСДП Людміла Волкава

Вядома, што сёння па яе на працу прыйшлі праваахоўнікі. Разам з ёй яны накіраваліся да Людмілы дамоў, дзе зладзілі вобшук. Пасля таго, як тэлефон патрапіў у рукі праваахоўнікаў, афіцыйная сімволіка Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі на ТГ-канале была заменена на дзяржаўны герб, а ўсе падпісчыкі ТГ-канала былі выдалены.

Увечары стала вядома, што Людміла знаходзіцца на Акрэсціна. Яе абвінавачваюць па арт. 342 КК РБ «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх».

Крыніца: @BSDP_Hramada

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉
@ViasnaSOS, @SosViasna
Затрыманы пісьменнік і журналіст Севярын Квяткоўскі

Крыніца: @by_culture
📍У Ашмянях 19 студзеня супрацоўнікі міліцыі затрымалі Ягора Багдзевіча па падазрэнні ў абразе прэзідэнта (арт.368 Крымінальнага кодэкса).

📍У Полацку 18 студзеня быў затрыманы Андрэй Бунько. Затрымалі па адрасе пражывання супрацоўнікі праваахоўных органаў і даставілі ў СІЗА Маладзечна. Паведамляецца, што Бунько абвінавачваюць у негатыўных выказваннях ў адрас суддзі з Маладзечна. Па месцы жыхарства ў кватэры быў праведзены ператрус. Канфіскаваны мабільны тэлефон.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3qJgArt

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉
@ViasnaSOS, @SosViasna
❗️Для палітзняволенай Вольгі Класкоўскай пракурор запрасіў 2,5 гады калоніі

У судзе Маскоўскага раёна Брэста 19 студзеня пачалі разгляд новай крымінальнай справы супраць палітзняволенай Вольгі Класкоўскай, якую распачалі супраць яе, калі яна ўжо абдывала тэрмін у гомельскай жаночай калоніі па другой справе.

Год таму Вольгу асудзілі да двух гадоў калоніі за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе, цяпер яе судзяць па арт. 369 Крымінальнага кодэкса (абраза прадстаўніка ўлады) за каментар у адрас брэсцкага міліцыянта. Вядома, што пракурор папрасіў суд пакараць яе двума з паловай гадамі калоніі агульнага рэжыму.

У судовым працэсе палітзняволеная ўдзельнічаць адмовілася, паколькі «суд над ёй незаконы і несправядлівы» і са словамі «Жыве Беларусь» пакінула пасяджэнне.

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉
bit.ly/34WoDJ0
❗️Справу ў дачыненні Марфы Рабковай, Андрэя Чапюка і яшчэ 8 палітвязняў перадалі ў суд. Хутка над імі пачнецца судовы працэс

Пракуратура горада Мінска накіравала ў суд крымінальную справу ў дачыненні да 10 палітвязняў. Марфу Рабкову, Андрэя Чапюка, Акіхіра Гаеўскага-Ханаду, Аляксандра Францкевіча, Аляксея Галаўко, Аляксандра Казлянка, Паўла Шпетнага, Мікіту Дранеца, Андрэя Марача, Данілу Чуля абвінавачваюць у арганізацыі, кіраўніцтве ці ўдзеле ў анархісцкіх групах — «Революционное действие», «Народная самооборона», «Революцiйна дiя», і будуць судзіць за падзеі перыяду 2016-2020 гадоў. Матэрыялы справы складаюцца з 160 тамоў.

Усіх палітзняволеных у залежнасці ад ролі абвінавачваюць па 10 артыкулах Крымінальнага кодэкса.

Траіх з іх, у тым ліку Марфу Рабкову, СК характарызуе як «арганізатараў і кіраўнікоў шэрага арганізаваных злачынных групаў, што мелі аўтаномныя ячэйкі ў рэгіёнах Беларусі са сваімі лідэрамі».

Падрабязнасці па справе (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/33m20gz
❗️Улады прызналі «экстрэмісцкімі» сайт і сацсеткі BYPOL

Інфармацыйная прадукцыя сайта і сацыяльных сетак BYPOL 12 студзеня была прызнаная Чыгуначным судом Гомеля экстрэмісцкімі матэрыяламі.

Акрамя таго, экстрэмісцкімі матэрыяламі прызнаны і «візуальны матэрыял (малюнак, лагатып, лічбавы вадзяны знак і да г.д.) альбо тэкст "BYPOL" з якімі-небудзь надпісамі ці без выкарыстання надпісаў, незалежна ад носьбіта інфармацыі (сцягі, транспаранты, вымпелы, эмблемы, шаўроны, нашыўкі, стыкеры, налепкі, значкі, элементы адзення, прадметы ўжытку і г.д.), а таксама размешчаны на лічбавых фота і відэамалюнках (у любых падзеях, сцэнах, эпізодах і кадрах электронных і друкаваных сродкаў інфармацыі)»
❗️Палітвязень Ілля Смольскі 14 студзеня скончыў адбываць пакаранне і выйшаў на волю

Берасцейца Іллю Смольскага абвінавацілі ў знявазе дзяржаўнага сцяга паводле артыкула 370 КК. Следствам было ўстаноўлена, што 16 верасня каля гадзіны ночы нехта падышоў да будынка харэаграфічнай школы ў Брэсце і, падскочыўшы, тузануў дзяржаўны сцяг, пры гэтым дзяржала зламалася і сцяг упаў на зямлю. Суд прызначыў палітвязню 1 год «хіміі».

📍Пакаранне Ілля адбываў у ПУАТ №26.
📄У Камітэт па эканамічных, сацыяльных і культурных правах накіравалі альтэрнатыўны даклад аб правах чалавека ў Беларусі

Эксперты звярнулі ўвагу Камітэта на грубыя парушэнні права на працу, уключаючы масавыя палітычна матываваныя звальненні, на праблемы ў сферы рэалізацыі права на дастатковы ўзровень жыцця, права на здароўе.

Таксама ў дакладзе пазначаныя парушэнні правоў прафсаюзаў у кантэксце палітычнага крызісу ў Беларусі, парушэнні права на свабоду асацыяцыі (у прыватнасці, масавая ліквідацыя арганізацый грамадзянскай супольнасці, якія займаюцца абаронай і заахвочваннем сацыяльных, эканамічных і культурных правоў), парушэнні права на адукацыю (у прыватнасці, затрыманні і пераслед студэнтаў і выкладчыкаў, палітычна матываваныя звальненні ў сістэме адукацыі).

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/32gCGs7
Жыхару Наваполацка вынеслі суровы прысуд за раскіданыя «вожыкі» на дарозе перад праўладным аўтапрабегам

Суд Полацкага раёна вынес жорсткі прысуд Руслану Слуцкаму, якога абвінавацілі ў замаху на прывядзенне ў непрыдатнасць чыгуначных шляхоў зносін (ч. 1 арт. 14, ч. 1 арт. 309 КК), а таксама акце тэрарызму (ч. 1 арт. 289 КК).

Актам тэрарызму следства палічыла раскіданыя на дарозе не менш за 12 самаробных «вожыкаў» і металічных шыпоў перад праездам удзельнікаў аўтапрабегу «За адзіную Беларусь» — у выніку наезду адбыўся пракол шын чатырох аўтамабіляў. Але агулам пацярпелымі па справе прызнана больш за 70 грамадзянаў, якія ўдзельнічалі ў аўтапрабегу.

Суддзя Андрэй Дзергачоў падтрымаў прапанову пракуроркі Таццяны Шабека і прысудзіў Руслану 11 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Падрабязнасці (з Беларусі – праз VPN) 👉
bit.ly/3qJcfVh
Сям’я палітвязня Андрэя Новікава дзякуе ўсім за падтрымку

Жонка палітзняволенага валанцёра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай Андрэя Новікава, якога асудзілі да 2,5 гадоў калоніі, дзякуе ўсім неабыякавым людзям за аказаную падтрымку іх сям’е. Андрэй у лістах піша, што яму прыемна ведаць, што яго сям'я не была пакінута ў цяжкія хвіліны і таксама перадае ўсім падзякі.

Нагадаем, сям’я жыве ў вёсцы Прусы на Пастаўшчыне. У сям’і Андрэя маленькая дачка з інваліднасцю і ёй перыядычна трэба праходзіць працэдуры. Цяпер і падчас навагодніх святаў яна ляжыць у бальніцы. Праз тое, што бальніца знаходзіцца ў іншай вобласці, жонка Андрэя Вольга плаціць за лячэнне дачкі.

«Основная задача — выйти отсюда, объединиться с семьёй, а в дальнейшем, основной ориентир — будущее Настеньки и комфортные условия для Олюшки», — піша палітвязень у лістах.

📌Палітвязня Андрэя Новікава, які падчас прадвыбарчай кампаніі 2020 года быў валанцёрам ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай, утрымлівалі 7 месяцаў у межах «справы Ціханоўскага». 26 лістапада 2020 году Новікава дэпартавалі ў Расею, забараніўшы наведваць Беларусь цягам 10 гадоў. Але мужчына ўсё ж такі прыехаў у Беларусь, каб наведаць жонку з дзецьмі. 

5 жніўня палітвязня асудзілі за  да двух з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму за ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і незаконнае перасячэнне мяжы.

💳Дапамагчы сям’і палітвязня:
карта 5127 2292 3672 1447, 09/23

💌Падтрымаць Андрэя: ПК №2. 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1, Новікаву Андрэю Анатольевічу
❗️Былы палітвязень Кірыл Чарткоў, якога асудзілі да 3 гадоў «хіміі», пакінуў Беларусь

Праваабаронцам стала вядома, што мінчук Кірыл Чарткоў выехаў за мяжу і цяпер знаходзіцца ў бяспецы.

📌Кірыла затрымалі 14 жніўня 2021 года і да суда ўтрымлівалі пад вартай. Яго абвінавацілі ў арганізацыі або актыўным ўдзеле у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК РБ) за падзеі 11 жніўня 2020 у Мінску. У верасні мінулага года Чарткова асудзілі да 3 гадоў хіміі.
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Затрыманы пісьменнік і журналіст Севярын Квяткоўскі Крыніца: @by_culture
Рэпост роліка, у загалоўку якога абраза міліцыянта. Стала вядома, за што быў затрыманы Севярын Квяткоўскі

У праўладных тэлеграм-каналах з'явілася «пакаяльнае» відэа з затрыманым учора пісьменнікам і журналістам Севярынам Квяткоўскім. У ім паведамляецца, што Севярын быў затрыманы за тое, што «зрабіў рэпост роліка, у загалоўку якога была абраза супрацоўніка брэсцкай міліцыі».

У відэа таксама паказаны момант затрымання пісьменніка — узброеныя сілавікі выбілі дзверы ў кватэру Квяткоўскага.