Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
❗️Для палітзняволенай Вольгі Класкоўскай пракурор запрасіў 2,5 гады калоніі У судзе Маскоўскага раёна Брэста 19 студзеня пачалі разгляд новай крымінальнай справы супраць палітзняволенай Вольгі Класкоўскай, якую распачалі супраць яе, калі яна ўжо абдывала…
❗️Палітзняволенай Вользе Класкоўскай прысудзілі 2,5 гады калоніі
У судзе Маскоўскага раёна Брэста вынеслі прысуд па справе палітзняволенай Вольгі Класкоўскай, якую распачалі супраць яе, калі яна ўжо абдывала тэрмін у гомельскай жаночай калоніі па іншай справе. Год таму Вольгу асудзілі да двух гадоў калоніі за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе, цяпер яе судзілі па арт. 369 Крымінальнага кодэкса (абраза прадстаўніка ўлады) за каментар у адрас брэсцкага міліцыянта.
За «абразу прадстаўніка ўлады» Вользе прысудзілі 1,5 года хатняй хіміі. Шляхам складання тэрмінаў Класкоўскай прызначылі 2 гады і 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму.
‼️У судовым працэсе палітзняволеная ўдзельнічаць адмовілася, паколькі «суд над ёй незаконы і несправядлівы» і са словамі «Жыве Беларусь» пакінула пасяджэнне.

Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
‼️Палітвязень Мікола Дзядок сустрэў Новы год у карцары
Палітзняволены актывіст анархісцкага руху і блогер Мікалай Дзядок у лісце з магілёўскай турмы распавёў, што на Новы год яго змясцілі ў карцар, але прычына і тэрмін пакарання невядомыя. Таксама палітвязень у лісце напісаў пра свае надзеі:
«Згодзен, што абавязкова ўсе будзем дома, але вось хутка ці не, гэта ўжо прадказаць цяжка. Будзем верыць у лепшае, але будзем гатовыя да ўсяго».
Мікола распавёў, што цяпер чытае мемуары Генры Форда – «досыць цікава». На чарзе – «Мастер и Маргарита». Як піша палітвязень, гэта будзе яго другая спроба, бо першая – у 16 гадоў – была няўдалая.
💌Падтрымаць палітвязня: Турма №4, 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Дзядку Мікалаю Аляксандравічу

18 студзеня быў затрыманы работнік энергетычнага цэха «Завода Хімвалакно» Антон Акунёў
Ён знаходзіцца ў ІЧУ Гродна. Гэта ўжо 11-ы работнік прадпрыемства, затрыманы за апошнія паўтара тыдня.
Крыніца: @nebovkletku
🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna

На мяжы затрымалі жыхара Ліды Дзмітрыя Трафімчыка
Яго затрымалі пры перасячэнні беларуска-польскай мяжы за распаўсюджванне экстрэмісцкай інфармацыі (арт.19.11 КаАП). Ён прызнаў сваю віну і раскаяўся, піша @nebovkletku

✌️«Дні сапраўды добрыя, бо па-ранейшаму адчуваем хвалю салідарнасці», — палітвязень Ягор Марціновіч з-за кратаў
Галоўны рэдактар сайта "Нашай Нівы" Ягор Марціновіч, які больш за паўгады ўтрымліваецца на «Валадарцы», даслаў вестачку на волю і падзяліўся сваім самым «шалёным падарожжам» па Беларусі:
«Адно з самых незвычайных падарожжаў у мяне адбылося, калі я ведаў мапу Беларусі нашмат горш. Вырашаў з'ездзіць на веласіпедзе ў Дзяржынск (каля 30 км ад Мінска). Ліпень, +30, добра еду. Вырашаў не зварочваць і дабрацца да Стоўбцаў (яшчэ 30 км), а пасля вярнуцца электрычкай. Даехаў да Стоўбцаў — вырашыў працягнуць да Гарадзеі (яшчэ 30 км), там дакладна электрычка ёсць. І вось еду-еду, ужо ледзь не паміраю, а ўказальніка на Гарадзею няма! На Нясвіж ёсць, але мне ж туды не трэба. Я ж тады не ведаў, што Гарадзея і Нясвіж — адна і тая ж дарога!
Апомніўся, толькі калі амаль дабраўся да Баранавічаў. 150 км ад Мінска! Без падрыхтоўкі, на горным ровары, у спёку! Калі даехаў да Баранавічаў, зразумеў, што злавіў сонечны ўдар.
А там яшчэ два вакзалы, Цэнтральны і Палескі. Я падумаў, што будзе лагічна, калі цягнікі ў Мінск будуць ісці з Цэнтральнага. І зноў промах. З вакзала да вакзала ледзь даехаў, часам нават ішоў побач з веласіпедам. Але дабраўся ж неяк. Такое падарожжа запомнілася на ўсё жыццё! Вярнуўся электрычкай у Мінск. Пасля доўга не хацелася ездзіць. Жадаю, каб у кожнага было нейкае такое шалёнае падарожжа».
Акрамя гэтага, палітвязень не губляе добрага настрою:
«Дні сапраўды добрыя, бо па-ранейшаму адчуваем хвалю салідарнасці. А значыць будзем трымацца і далей!»
💌Распавядзіце ў сваіх лістах да Ягора пра свае самыя незвычайныя падарожжы па адрасе: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Ягору Аляксандравічу Марціновічу

❗️У Гродне лекара-неўролага асудзілі да 4 гадоў калоніі. На судзе ён заявіў пра збіццё
У судзе Ленінскага раёна Гродна абвесцілі прысуд па крымінальнай справе супраць палітзняволенага неўролага Аляксандра Цялегі. Трэцяга траўня мінулага года Аляксандра затрымалі ў Барысаве за каментары ў сацсетках і змясцілі пад варту ў гродзенскую турму, дзе ён утрымліваецца і па сённяшні дзень.
На судзе стала вядома, што ён пакінуў 32 каментары ў дачыненні да чыноўнікаў. Ягоныя дзеянні кваліфікавалі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: 364 (пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі), 369 (абраза прадстаўніка ўлады), 391 (абраза суддзі). На працэсе стала вядома, што адзін з пацярпелых па справе збіваў Цялегу пры затрыманні.
У выніку, суддзя Ганна Леўсік прызнала палітвязня вінаватым і асудзіла да 4 гадоў калоніі агульнага рэжыму. Менавіта такое пакаранне запрашваў у суда пракурор Ефімовіч.
Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3AlV2EM

❗️У Гродне лекара-неўролага асудзілі да 4 гадоў калоніі. На судзе ён заявіў пра збіццё У судзе Ленінскага раёна Гродна абвесцілі прысуд па крымінальнай справе супраць палітзняволенага неўролага Аляксандра Цялегі. Трэцяга траўня мінулага года Аляксандра затрымалі…
🗣«Збіваў мяне ў той час, калі я знаходзіўся лежачы на падлозе і мае рукі былі ў кайданках». Апошняе слова Аляксандра Цялегі
«Па нейкай выпадковасці адзін з пацярпелых кіраваў фізічнай бокам пытання майго затрымання. Не саромеючыся таго, што ў кватэры знаходзіліся мае бацькі, збіваў мяне ў той час, калі я знаходзіўся лежачы на падлозе і мае рукі былі ў кайданках.
Адзіным, калі гэта можна так назваць, выратаваннем было з'яўленне супрацоўнікаў упраўлення ўласнай бяспекі, перад якім ён станавіўся законапаслухмяным і строга выконваў рэгламент прымянення фізічнай сілы. Калі супрацоўнікі ўпраўлення ўласнай бяспекі часова выдаляліся, ён зноў карыстаўся момантам, каб зноў адыграцца за свае так званыя маральныя пакуты.
Нават калі я папрасіў адвесці мяне ў прыбіральню ў Барысаўскім РАУС, і тады ён не ўпусціў магчымасці скарыстацца адсутнасцю відэакамер і ззаду цішком ударыў мяне нагой у спіну».
Апошняе слова цалкам 👉 bit.ly/3nJZCHK

❗️Палітвязень Яўген Бабак напісаў у лісце, што яго хутка пачнуць судзіць
Былы памочнік пракурора Першамайскага раёна Мінска Яўген Бабак даслаў на волю ліст, у якім паведаміў, што чакае суд у лютым:
«У мяне ўсё па-старому, ніякіх зменаў апроч таго, што мяне перавялі ў іншую камеру. У папярэдняй праседзеў 5 месяцаў. Хутка ў мяне ўжо павінен адбыцца суд. Прыкладна ў лютым».
📌Бабак стаў вядомы тым, што выканаў свой службовы доўг у жніўні 2020-га, ініцыяваўшы праверку людзей у форме ДАІ, якія па-зверску збівалі байкераў ноччу 11 жніўня. Праверка ні да чаго не прывяла, а сам Бабак звольніўся. 11 чэрвеня 2021 сілавікі разграмілі кватэру палітвязня, а яго двойчы арыштавалі па адміністрацыйным справам. Пазней яму прад’явілі абвінавачванне па арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх).
💌Падтрымаць Яўгена: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Яўгену Ігаравічу Бабаку

⚖️Масавыя ператрусы ў Наваполацку скончыліся арыштамі У аўторак, 16 лістапада, у Наваполацку пракацілася хваля ператрусаў: вядома пра мінімум пяць. Пасля іх затрымалі некалькі чалавек. 18 лістапада прайшлі суды над затрыманымі. Падрабязнасці з судоў невядомыя…
У Полацку прад'яўлена абвінавачанне Андрэю Корабаву
Андрэй – адзін з двух затрыманых братоў 16 лістапада 2021 года. Тады яму прысудзілі 15 сутак арышту.
Зараз яго абвінавачваюць ў абразе Лукашэнкі (арт. 368 КК)
🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna
Андрэй – адзін з двух затрыманых братоў 16 лістапада 2021 года. Тады яму прысудзілі 15 сутак арышту.
Зараз яго абвінавачваюць ў абразе Лукашэнкі (арт. 368 КК)
🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna
Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
‼️Пракурор запрашваў для Ціханоўскага 20 гадоў калоніі
Пра гэта напісаў сам Сяргей Ціханоўскі ў лісце ад 15 студзеня:
«Мне прокуратура просила 20 – это судья уменьшил. Больше уже не дадут – они жалобу свою не отправили, так что её и не рассмотрят. И так шуму много было».
Акрамя гэтага, палітвязень распавёў пра святкаванне Новага году ў адзіночнай камеры ў гомельскім СІЗА:
«Какой Новый год я встретил? Я же один в камере. Отбой в 22:00. Украсить нельзя. Подъем в 06:00. Колы попил с тортиком и мандаринами утром и всё. Пока это можно купить. Потом будет базовая в месяц и то если нет замечаний. А не то – карцер и без белья и тепла».
📌Нагадаем, Сяргея Ціханоўскага асудзілі 14 снежня да 18 гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
💌Падтрымаць Сяргея: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А

📄Кампанія «Праваабаронцы за свабодныя выбары» абвясціла аб запуску экспертнай місіі па назіранні за рэферэндумам
Прадстаўнікі кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» выступілі з заявай, у сувязі з аб'явай аб правядзенні рэферэндуму па зменах і дадатках у Канстытуцыю.
«Кампанія не бачыць магчымасці арганізоўваць, як раней, поўнамаштабнае назіранне за выбарчай кампаніяй, накіроўваць сваіх назіральнікаў у выбарчыя камісіі і на ўчасткі для галасавання падчас правядзення абвешчанага рэферэндуму па прыняцці зменаў і дадаткаў у дзейсную Канстытуцыю. Гэта вымушаная мера, абумоўленая асцярогай за бяспеку назіральнікаў.
Мы абвяшчаем аб запуску экспертнай місіі па назіранні за працэсам правядзення рэферэндуму, прадметам якой будзе ацэнка яго адпаведнасці міжнародным стандартам, што тычацца правядзення сапраўднай, свабоднай і дэмакратычнай выбарчай кампаніі»
Заява цалкам 👉 bit.ly/3KvDwT1

✌️Сёння роўна год, як за кратамі знаходзіцца палітзняволеная валанцёрка «Вясны» Таццяна Ласіца
Яе затрымалі 21 студзеня 2021 года ў аэрапорце і змясцілі пад варту па абвінавачванні ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК), і навучанні і падрыхтоўцы асобаў для ўдзелу ў такіх дзеяннях, а таксама іх фінансаванні або іншым матэрыяльным забеспячэнні (ч. 2 арт. 342 КК).
Падчас знаходжання ў СІЗА ў Таццяны моцна пагоршылася здароўе, а на адно з судовых пасяджэнняў нават выклікалі хуткую для яе.
3 лістапада Цэнтральны суд Гомеля прызнаў Таццяну Ласіцу вінаватай і пакараў пазбаўленнем волі тэрмінам на два з паловай гады. 14 студзеня Гомельскі абрасны суд пакінуў апеляцыйную скаргу праваабаронцы без задавальнення.
🔹Хто такая валанцёрка «Вясны» Таццяна Ласіца?
💌Падтрымайце Таццяну:
- СІЗА-3. 246003, Гомель, Кніжная, 1А, Таццяне Леанідаўне Ласіцы
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn

Трох мінчукоў асудзілі да двух гадоў «хіміі» за счэпку на акцыі пратэсту пасля выбараў
У судзе Савецкага раёна Мінска 17 студзеня да двух гадоў «хіміі» за ўдзел у акцыі пратэсту пасля выбараў асудзілі трох мінчукоў. Суддзя Алена Жуковіч асудзіла палітвязня Мікіту Саснова, Аляксея Кандраценку і Ягора Ж. па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Усе трое фігурантаў справы на судзе прызналі віну. Галоўны доказ іх віны — фотаздымак з інстаграма фатографа, які быў апублікаваны на многіх казахстанскіх сайтах.
Падрабязнасці (з Беларусі – праз VPN) 👉 bit.ly/3KvQBLV

‼️Палітзняволены завадчанін БМЗ Дзмітрый Елісееў, затрыманы па справе «Рабочага руху», выйшаў на волю
Стала вядома, што палітзняволены Дзмітрый Елісееў учора выйшаў на волю з гомельскага СІЗА. Яму змянілі меру стрымання і выпусцілі пад заклад. За кратамі яго ўтрымлівалі з 22 верасня 2021. Дзмітрыю было выстаўлена абвінавачванне па арт. 356 КК (Здрада дзяржаве).
Яшчэ дзевяць палітзняволеных фігурантаў па гэтай справе застаюцца пад вартай.
Стала вядома, што палітзняволены Дзмітрый Елісееў учора выйшаў на волю з гомельскага СІЗА. Яму змянілі меру стрымання і выпусцілі пад заклад. За кратамі яго ўтрымлівалі з 22 верасня 2021. Дзмітрыю было выстаўлена абвінавачванне па арт. 356 КК (Здрада дзяржаве).
Яшчэ дзевяць палітзняволеных фігурантаў па гэтай справе застаюцца пад вартай.
Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
🕊Палітзняволеная Марфа Рабкова, якой пагражае да 20 гадоў калоніі: «Мы павінны зразумець людзей, якія ўзлаваны. Але працягваць ісці шляхам дабра»
Каардынатарка Валанцёрскай службы Марфа Рабкова, якую вінавацяць па 11 артыкулах Крымінальнага кодэкса, паразважала ў лісце пра дабро і зло.
«Хотелось бы не впускать в свои сердца зло и жестокость. Но мы же просто люди, а мирный путь очень сложен, когда вокруг столько вызовов и агрессии. Путь прощения и принятия, путь добродетели. Для меня важно сохранять этот вектор, ведь мы должны быть лучше и чище. И на своем примере показывать, что можно по-другому. Начинать менять мир нужно с изменений себя. И только так.
А если внутри злость и ненависть, то какие могут быть изменения в позитивном ключе? Впереди много созидательной работы, а эта деятельность строится только на благих промыслах. Как-то я стала религиозно изъясняться. Многое хочется сказать и выразить, но приходится соблюдать рамки. И вы не грустите. Мы должны понять людей, которые озлоблены. Но продолжать идти путем добра».
📌Нагадаем, днямі справу ў дачыненні Марфы Рабковай і яшчэ 9 палітвязняў перадалі ў суд і хутка над імі пачнецца судовы працэс.
💌 Падтрымайце Марфу:
- СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Марыі Аляксандраўне Рабковай

Актывістка Дар'я Царык выйшла на волю пасля 8 сутак арышту
🎬HUMAN RIGHTS EXTREMIST: пачаўся фестываль дакументальных фільмаў
WATCH DOCS Belarus 2021 падводзіць вынікі года і прапануе праграму фільмаў для рэфлексіі. Фільмы будуць даступныя анлайн 21-28 студзеня на варшаўскай платформе VOD.
«З улікам становішча ў краіне – «не да законаў» – арганізацыю онлайн-фестывалю ўзяў на сябе шматгадовы партнёр – Хельсінскі фонд па правах чалавека. У сувязі з вымушанай эміграцыяй тысяч беларусаў фільмы будуць даступныя да прагляду на тэрыторыі Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы», – паведамілі Б**сат арганізатары.
Экшэны, біяграфіі, дэтэктывы і псіхалагічныя драмы – WATCH DOCS Belarus увабраў у сябе розныя жарны, сцвярджаючы, што дакументальнае кіно аб правах чалавека не толькі важнае, але і ня нуднае.
Усе фільмы будуць транслявацца з субтытрамі на беларускай ці расейскай мове бясплатна.

Быў звольнены дырэктар Тэатра юнага гледача Уладзімір Савіцкі
Таксама @by_culture паведамляе, што маюць месца звальненні кіраўнікоў і іншых мінскіх тэатраў.