Вонкавыя роспісы XVII-XVIII стст. на касцёле Божага Цела ў Нясвіжы — нетыповая з'ява для сусветнай культуры. Роспісы пакрываюць амаль увесь аб'ём храма, такіх маштабаў ніхто не чакаў. Паводле слоў рэстаўратараў гэта не сцены, а сапраўдная карта скарбаў. Сёння ўжо можна пабачыць фрэску з выявай Ягня Божага, размешчаную на паўночным франтоне. Таксама для ўсеагульнага агляду сталі даступныя мантыі з манаграмай князёў Радзівілаў (першы ярус) і манаграмы «Ісус Хрыстос» і «Марыя», пілястра паміж імі аздоблена з імітацыяй мармуру.
#роспісы #рэстаўрацыя #Нясвіж #касцёлы #выяўленне
http://www.nesvizh-news.by/2019/09/sokrovishha-kostela-bozhego-tela-tolko-dlya-chitatelej-nn/
#роспісы #рэстаўрацыя #Нясвіж #касцёлы #выяўленне
http://www.nesvizh-news.by/2019/09/sokrovishha-kostela-bozhego-tela-tolko-dlya-chitatelej-nn/