Спадчына
2.89K subscribers
10.2K photos
87 videos
22 files
1.61K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
Пачалася рэстаўрацыя драўлянай Георгіеўскай царквы канец XVIII стагоддзя на Юр'евай горцы ў Жыровіцах. Са сцен ужо знялі шалёўку.

Фота

#Жыровіцы #цэрквы #рэстаўрацыя #драўлянаедойлідства
Пашпацыраваць у выхадныя па сталіцы з бясплатным аўдыёгідам прапануе праект «4 прагулкі з «Мінскай-4».

Выбраць любы з чатырох маршрутаў па гістарычных мясцінах сталіцы распрацаваныя знаўцам горада, можна на сайце www.minskaja-4.by.

Пра праект таксама можна даведацца з лімітаванай серыі бутэлек мінеральнай вады, на якіх змешчаны выявы помнікаў з кожнага маршруту, якія стварыла беларуская мастачка Вікторыя Богуш. Дастаткова QR-код на бутэльцы, каб патрапіць на сайт праекту.

У час прагулак вы даведаецеся, дзе ў Мінску быў знойдзены апошні скарб, дзе схаванае падземнае мінеральнае возера, якая незвычайная скульптура добра чуе таемныя жаданні і выконвае іх, ды пабачыце стары горад з адной з найлепшых аглядных пляцовак.

Таксама «Мінская-4» прапануе бясплатныя экскурсіі па горадзе з гідам Яўгенам Маслоўскім, майстар-класы з мастачкай Вікторыяй Богуш і варкаўт на фоне гарадскіх славутасцяў з фітнес-трэнерам Мікітам Данько.
Цікавае даследаванне пра тое, што архітэктура багатая на дэталі і кантрасты, цікавейшая для нашага мозгу, чым мінімалізм сучаснай архітэктуры. Людзі проста заліпаюць па франтончыкі, калоны і скульптуры.

https://geneticsofdesign.com/2022/10/02/what-riveting-results-from-buildingstudy1-reveal-about-architecture-ourselves/?fbclid=IwZXh0bgNhZW0CMTEAAR2-fQyfxDOazOPkyA1OUt7WgZczSUAVf7d2uGGu1pOW1c8Ys9jBQ2D80BI_aem_AYjlsygXVG4WOSAXI9UG_tGO7uXloLL9eAdPeCG7nGCPYtpMvzCINdzfMiEi4yPLaD2Wo7ntxCy5iwCj81CEVp_r
Будаўнікі паказалі як ідуць справы на рэканструкцыі кінатэатра «Перамога». Заканчваюцца работы па аздабленні фасада кінатэатра, амаль гатовы дах, замянілі вокны. Унутры працуюць над паўкруглымі фрэскамі, мазаічнымі падлогамі і дэкаратыўнай ляпнінай. У адной з залаў завяршаюць мантаж акустычных панэляў.

#Мінск #рэканструкцыя #савецкаяспадчына #рэстаўрацыя #інтэр'еры