Начальнік упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Наталля Хвір закранула адну немалаважную тэму: прынцыпы размяшчэння сродкаў рэкламы і нестацыянарных аб’ектаў на тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцяў і ў зонах іх аховы. Перадусім яна звярнула ўвагу на тое, што любая рэклама, якая знаходзіцца на тэрыторыі гістарычных цэнтраў гарадоў, патрабуе ўзгаднення з Міністэрствам культуры. Таксама недапушчальна размяшчаць рэкламу ў такім выглядзе і форме, якія закрываюць ці ўскладняюць агляд архітэктурных асаблівасцяў будынкаў, унесеных у спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў. З увагі на тыя самыя акалічнасці, пры выбары канструкцыі нестацыянарных аб’ектаў гандлю і грамадскага харчавання пажадана аддаваць перавагу лёгкім формам — кшталту асобных столікаў і парасонаў, а не сцен і навесаў, якія закрываюць агляд. На жаль, гэтыя патрабаванні часта ігнаруюцца нават на тэрыторыі гістарычных цэнтраў гарадоў, што і было прадэманстравана на многіх прыкладах.
#ахова #рэклама
http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=16165

У расійскім Рыбінску ў час рэстаўрацыі гістарычнага цэнтра перарабілі вывескі, цяпер яны пераймаюць выгляд гістарычных і выкананыя з натуральных матэрыялаў.
Як вам?
#расія #рэклама
https://sazikov.livejournal.com/95217.html

Livejournal
Митя Кузнецов. «Старинные» вывески для Рыбинска
Недавно в ФБ ко мне обратился музыкант и дизайнер Митя Кузнецов. Его интересовала любая информация о старинных русских вывесках: литература, фотографии, выставки, кто-где этим профессионально занимается в наши дни. Дело в том, что Митя уже не первый год работает…
На вуглавой частцы дома Грубіна па Першамайскай, 21 у Магілёве вісяць 2 шчыты, якія цалкам закрываць аконныя праёмы (ці нішы, не ведаю, бо не бачна). Упраўленне архітэктуры лічыць, што рэклама ўзгоднена ва ўстаноўленым парадку і не парушае ўмоў успрымання.
Нагадваю артыкул 110 Кодэкса аб культуры:
3. Сродкі вонкавай рэкламы, якія размяшчаюцца на нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях, іх тэрыторыях і ў зонах іх аховы, не павінны ствараць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей, элементаў і дэталей архітэктурнага дэкору гэтых нерухомых матэрыяльных гісторыкакультурных каштоўнасцей. На помніках архітэктуры сродкі вонкавай рэкламы павінны размяшчацца, як правіла, асобнымі літарамі, знакамі і (або) іншымі выявамі.
#гістарычнаязабудова #магілёў #рэклама

У Магілёве з дома па Першамайскай вуліцы, 7, які ўваходзіць у склад гістарычнага цэнтра, спілавалі балкон з аўтэнтычнай каванай агароджай. Паводле адказу з гарвыканкама, балкон пагражаў жыццям людзей, таму яго дэмантавалі. Але выканаўцаў, якія рабілі гэта без узгаднення, пакаралі па адміністрацыйнай справе. Балкон абяцаюць вярнуць у рамках бягучага рамонту, які плануецца ў гэтым годзе. Вось толькі нявысветленным застаецца сітуацыя з агароджай: яе дэмантавалі і выкінулі, ці яна працягвае недзе зберагацца?
P.S. Звярніце ўвагу, як за пару год змянілася рэклама ў горадзе на гісторыка-культурнай каштоўнасці - патроху пачалі прыводзіць у адпаведнасць з нормамі пасля шматлікіх зваротаў.
#дэталі #Магілёў #ахова #дэградацыя #рэклама #гістарычнаязабудова

Спадчына
Photo
Хацелася б асобна заўважыць, што вывеска парку Горкага на ўваходнай браме парушае існае заканадаўства, паколькі не ўпісваецца ў архітэктуру і закрывае дэкаратыўныя элементы гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таму мусіла быць дэмантавана пры цяперашнім рамонце.
Артыкул 110 Кодэкса аб культуры:
3. Сродкі вонкавай рэкламы, якія размяшчаюцца на нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях, іх тэрыторыях і ў зонах іх аховы, не павінны ствараць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей, элементаў і дэталей архітэктурнага дэкору гэтых нерухомых матэрыяльных гісторыкакультурных каштоўнасцей. На помніках архітэктуры сродкі вонкавай рэкламы павінны размяшчацца, як правіла, асобнымі літарамі, знакамі і (або) іншымі выявамі.
#рэстаўрацыя #рэклама #Мінск

Ужо нават цяжка прыгадаць, у якім годзе пісалі зварот наконт пачварнай рэкламы на гістарычным будынку па вуліцы Гараўца, 12 у Віцебску (мо нават недзе ў 2019).
І вось што з гэта атрымалася. На фота 2018 і 2021 гады (апошнія фота з аўталюстэркаў Яндэкса, будзем удзячныя за больш яксныя сучасныя здымкі).
Спачатку знкілі ўсе старыя боксы і налепкі з бакавога фасада, у тым ліку з сандрыкаў-перамычак; замест іх - вывескі, складзеныя з асобных літар, як то рэкамендуе заканадаўства, у межах міжпаверхавага пояса. А пасля прыбралі і ўбогія вертыкальныя канструкцыі з кутняй часткі, якія ператваралі будынак у нейкую фавелу. Застаецца, вядома, пытанне з законнасцю шкляной прыбудовы ў цэлым і яе візуальным афармленнем у прыватнасці, але гэта трохі іншая і больш складаная гісторыя.
Дробязь, а прыемна. ☺️
Калі вам падабаецца, як мы змагаемся за культурную спадчыну, вы можаце падтрымаць наш канал праз Boosty ці Patreon (уваход праз ВПН).
#Віцебск #рэклама

Хочацца спытаць, а нахера ў горадзе Баранавічы існуе аддзел архітэктуры, калі галоўную славутасць горада - і гэта не нейкі храм, а мадэрнісцкі кінатэатр "Кастрычнік" з сеткавай металічнай "скурай", - захапіла чорт ведае якая рэклама?
Бела-зялёныя краказябры самога кінатэатра (да чаго гэтыя колеры? чаму КФС вышэй?), а знізу адзначыліся асабліва адораныя, якія не змаглі сябе змясціць у спецыяльна адведзеную пад рэкламу паласу: тут нейкі экран вылез, тут вядро з галавой палкоўніка Сандэрса, там нейкі батутны гаўнапарк і фірмовая "Славянка".
Не Баранавічы, а Усць-Зажопінск атрымаўся. Рымляне будавалі тэатры, а нашчадкі варвараў, якія занялі іхняе месца, перабудоўвалі іх у хібары і растасквалі на камяні. Тое ж сёння бачым і у Беларусі.
#рэклама #Баранавічы #дэградацыя