Спадчына
2.89K subscribers
10.2K photos
87 videos
22 files
1.61K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
Рад цудоўных пераўтварэнняў працягвае помнік архітэктуры 1930-х гадоў у Оршы. 🙈
#орша #дэградацыя
Надмагільная пліта з надпісам на чэшскай мове знікла з былых каталіцкіх могілак у Оршы на вуліцы Энгельса. Чугунная, якая ўрасла ў дрэва – вялізную таполю. Дрэва і ўратавала магілу ад знішчэння, а пліту ад вывазу ў канцы 60-ых гадоў. Калі знішчаліся каталіцкія могілкі. Меркавана яе разламалі і здалілі на металалом мясцовыя бічы

#Орша #могілкі #знішчэнне #вандалізм
https://www.facebook.com/groups/2230084993908328/
Намеснік старшыні Аршанскага райвыканкама адказаў на зварот актывістаў аб усталяванні памятнага знака на месцы масавых пахаванняў ахвяраў сталінскіх рэпрэсій у лесе на Магілёўскай шашы пад Оршай: вызначыць месца для ўшанавання памяці загінуўшых у ваколіцах Оршы не ўяўляецца магчымым.

#Орша #могілкі
Спадчына
З магілёўскіх Машэкаўскіх могілак скралі металічную пліту сярэдзіны XIX ст. на пахаванні роду Грум-Гржымайлаў. 😟 Да чаго дайшоў народзец, што здае надмагіллі на металалом? І што за сукі на прадпрыемствах прымаюць яго? #магілёў #могілкі #вандалізм
Стала вядома, што яшчэ скралі з Машэкаўскіх могілак у Магілёве надмагілле з надпісам «Младенецъ Александръ Пушкинъ».

А Аршанскі РАУС адмовіў ва ўзбуджэнні справы пасля выкрадання надмагілля з чэшскім надпісам з могілак у Оршы.

Можаце рабаваць, вам нічога за гэта не будзе! 😡

#Орша #Магілёў #могілкі #вандалізм
У Оршы хочуць пабудаваць перад кляштарам трынітарыяў, помнікам барока сярэдзіны XVIII ст., што на рагу вуліц Камсамольскай і Астроўскага, аднапавярховы гандлёвы дом, каб там змясціць буцікі.

Насуваць выканкаму сваіх меркаванняў на гэты конт можна да 30 кастрычніка на емэйл rikorsha@vitebsk.by
#Орша
Не перастае здзіўляць глухая адбітасць беларускіх праектантаў. Яны нешта чулі пра кантрастнасць колераў, таму да адзінага магчымага колеру ў краіне, бэжу, дадаюць сіне-фіялетавы ў спадзеве на тое, што цуд-эфект прыхавае іх прыродную бясталентнасць. Вядома, кантрастнасць ≠ прыгожа, часцей за ўсё нават наадварот. Любы рамонт мусіць асучасніць будынак, таму дойліды звяртаюцца да самага сучаснага, што яны бачылі ў сваім жыцці — ПВХ-дзвярэй і бяздушнага сіняга люстранога шкла на палову фасада — у ім жа так душэўна будзе адлюстроўвацца парк, неба, а калі неба будзе шэрае, то колер шкла дадасць яму весялосць!

Усё гэта я неяк магу патлумачыць, але не магу ўявіць, якая рэлігія ці палітычная арыентацыя не дала аўтарам рэканструкцыі кінатэатра «Перамога» ў Оршы правесці па фасадзе пару вертыкальных ліній расшыўкі па тынкоўцы, якія былі на сценах і ў арыгінале. Такая дробязь, але задае нейкі рытм чляненняў — усяк лепш, чым сотні метраў гладкага бэжу.

#дэградацыя #Орша
Будынкі № 19 і 17 па вуліцы Мінскай у Оршы ў 2007 годзе планавалі цалкам разбурыць, як тагачасны гораданачальнік разабраўся раней з афіцынай езуіцкага манастыра XVII-XVIII стст., будынкамі прывакзальнай гасцініцы канца ХІХ ст. і чыгуначнай школы 1905 г. пабудовы. Уласна дом № 19 такі лёс і напаткаў, а вось дому № 17 «пашчасціла» — зверху надбудавалі 2 уродскія паверхі з балконамі Джульеты. Але ж гэтыя два паверхі займаюць плошчу нават меншую, чым знішчаны дом № 19, у чым была праблема адрамантаваць адзін помнік і не паскудзіць іншы?

Акрамя будынкаў пад мудрым кіраўніцтвам калгаснікаў зачысцілі і прыватную забудову (пэўна комплексы «карэнных гараджан» так праяўляюцца), а разам з ёй зніклі і некалькі гістарычных вуліц. Хочацца нагадаць, што акрамя помнікаў архітэктуры вылучаюцца і помнікі горадабудаўніцтва, прадстаўленыя звычайна планіровачнай
структурай гістарычных цэнтраў, то бок сеткай вуліц, якая фарміравалася стагоддзямі.

#знішчэнне #Орша #гістарычнаязабудова #дэградацыя
Першы пайшоў, другому падрыхтавацца! На Свята-Ільінскай царкве ў Оршы, якая з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю, змянілі дах званіцы і пазалацілі глаўку, залатая замена галоўнаму купалу ды барабану чакае свайго часу на падворку.

#цэрквы #Орша #антырэстаўрацыя
У пачатку мая таксі ўпісалася і знішчыла аўтэнтычны парапет моста цераз замкавы роў у Оршы. Мост пабудаваны ў 1902 годзе побач з млынам, абодва будынкі з'яўляюцца гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

Калічныя таксіты, у нас і без вас ёсць каму спадчыну нішчыць, куды вы палезлі?😡

#орша #разбурэнне #гістарычнаязабудова #масты
Зацверджаны праект зон аховы жылога корпуса былога трынітарскага кляштара па вул. Камсамольская, 21 у Оршы.

Нічога цікавага ў яго не закладзена, наадварот, я б сказаў, што выкананы ён досыць фармальна. Да кляштара натуральным чынам прымыкаў касцёл Святой Тройцы, знішчаны камуністамі ў 1960 годзе ў рамках антырэлігійнай кампаніі. Але ў праекце яго абрысы ніяк не паказаны, у тэксце няма ніводнай згадкі пра магчымасць і неабходнасць аднаўлення гэтага важнага элемента гістарычнага комплексу, або хаця б выяўлення на мясцовасці (брукам, азеляненнем).

Праігнараваны і той факт, што гістарычна кляштар ахопліваў куды большую тэрыторыю. У праекце цалкам адсутнічае зона аховы архелагічнага пласта - 300 гадоў людзі жылі тут, вялі сваю гаспадарчую і рэлігійную дзейнасць, а культурны пласт не нарасцілі, так атрымліваецца? 🤡 Цяпер земляныя работы могуць цалкам законна без навуковага суправаджэння праводзіцца па падмурках дапаможных пабудоў, агароджы без іх вывучэння, фіксацыі і захавання, археалагічныя артэфакты, разам з зямлёй будуць проста вывозіцца куды-небудзь.

Гэта ўжо не першы праект, дзе на археалогію забілі. Цікава, чаму на гэты факт распрацоўшчыкам не паказваюць спецыялісты Мінкультуры, праз чые рукі праходзяць усе праекты?

#ахова #орша #касцёлы
Зацверджаны праект зон аховы Куцеінскага манастыра ў Оршы. Рэгламентамі ахоўнай зоны на тэрыторыі манастыра забаронена любое будаўніцтва акрамя аднаўлення страчаных аб’ектаў, пацверджаных архіўна-бібліяграфічнымі звесткамі, а гэта прынамсі драўляны Богаяўленскі сабор XVII стагоддзя, які згарэў у 1885 годзе ад ўдару маланкі, палова барочнага жылога корпуса і яшчэ некалькі пабудоў уздоўж агароджы.

Таксама забаронена знішчэнне, прычыненне шкоды элементам аўтэнтычнай агароджы, праўда, не зразумела навошта гэта прапісана, бо агароджа ўнесена ў Дзяржаўны спіс і ўсе гэтыя меры да яе выконваюцца па змоўчанні.

Усе прыбудовы да гістарычных і савецкіх капітальных збудаванняў прызнаныя дысгарманічнай забудовай і мусяць быць прыбраныя.

Хацелася б, каб праект зон аховы быў першай ластаўкай аднаўлення комплексу, бо на сёння манастырскія карпус і агароджа ў гаротным стане. Радуе, што карпусы хаця б маюць дах, што запавольвае разбурэнне.

Пры манастыры ў 1630-я гады дзейнічала друкарня, якая была цэнтрам беларускага кірылічнага кнігадрукавання. У ёй Спірыдон Собаль выдаў свой знакаміты «Буквар» і іншыя кнігі.

#Орша #праектызонаховы #манастыры #Куцейна