Спадчына
2.89K subscribers
10.2K photos
87 videos
22 files
1.61K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
Пры рэканструкцыі палаца ў Свяцку выяўлены роспісы ў тэхніцы грызайль

#свяцк #палацы #знаходкі #роспісы #рэстаўрацыя
У Свяцку пад Гроднам гарэла капліца ХІХ стагоддзя. Паведамленне аб пажары паступіла 28 студзеня ў 16.55.
Агнём знішчаная мэбля, падлога, закураныя сцены і столь. Пацярпелых няма. Прычына пажару высвятляецца.

Першая ластаўка 2020 года(
#свяцк #пажары #разбурэнне
Палац Валовічаў у Свяцку

фота @rettby

#свяцк #палацы #рэстаўрацыя
Працы на флігелях з гасцінічнымі нумарамі, рэстаране, бровары, гасцявым дамку ў Свяцку выйшлі на фінішную прамую. Які з аб'ектаў першым адкрыецца для турыстаў, вызначаць хуткім часам – будзе распрацаваны план паэтапнага ўводу палацава-паркавага комплексу. Паралельна вядуцца працы па добраўпарадкаванні тэрыторыі.

#Свяцк #рэстаўрацыя #палацы
https://grodnonews.by/news/vlast/fligeli_s_gostinichnymi_nomerami_restoran_pivovarnya_svyatsk_gotovitsya_prinyat_pervykh_turistov.html
Працы ў Свяцкім палацы. Цікава, круг у курданёры мае традыцыйнае набіўное пакрыццё?

#Свяцк #палацы #рэстаўрацыя
Свяцкі палац у маі, жніўні і кастрычніку. Усе вонкавыя работы набліжаюцца да завяршэння.

#палацы #Свяцк #рэстаўрацыя
Пасля рэканструкцыі і частковай рэстаўрацыі палацава-паркавага комплексу ў вёсцы Свяцк адкрылі першую чаргу аб'екта, перадае БЕЛТА.

У час рэканструкцыі цалкам адноўлены знешні выгляд, праведзены работы ў інтэр'ерах флігелях і галерэях палаца. У палацы сёння размясціліся гасцініца з камфартабельнымі нумарамі для размяшчэння 58 чалавек, SPA-цэнтр, рэстаран, бровар, залы для правядзення выставак, канферэнцый і прэзентацый. Першых гасцей комплекс прыме ў канцы мая.

Акрамя таго, раней былі вычышчаны сажалкі ад глею, праведзена санітарная ўборка вакол вадаёмаў, завершаны працы па рэканструкцыі водапрапускных збудаванняў, шлюза, добраўпарадкаванні тэрыторыі вакол сажалак.

Палац быў пабудаваны па праекце італьянскага архітэктара Джузэпэ Сака з Вероны на заказ прадстаўнікоў магнацкага роду Валовічаў. Ён быў узведзены ў 1779 годзе і меў рысы ранняга класіцызму. Канчаткова палацавы ансамбль склаўся ў пачатку XIX стагоддзя, калі былі пабудаваны бакавыя флігелі, якія злучаліся з палацам паўцыркульнымі галерэямі.

P. S. Пасажданая 15 мая гродзенскімі чыноўнікамі ліпавая, вядома, была адзначана шыльдай з тэкстам выключна па-руску.

#Свяцк #палацы #рэстаўрацыя