Спадчына
2.82K subscribers
8.91K photos
67 videos
21 files
1.49K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
Учора, 6 траўня, адбылося ўрачыстае адкрыццё Паўночнай вежы Гальшанскага замка і турыстычна-інфармацыйнага цэнтра пры ім.

Падзея важная, так як ужо амаль 40 гадоў прайшло з верасня 1980-га, калі навукоўцы з Навукова-даследчага праектнага бюро Спецыялізаваных навукова-рэстаўрацыйных вытворчых майстэрняў пры Мінкультуры БССР правялі папярэднія работы на замку, якія выліліся ў архітэктурна-археалагічныя даследаванні помніка архітэктуры ў 1981-1983 гг. У той час былі толькі мары пра будучыню славутага замка. Але добра, што хаця результат і выглядае не адназначна, але добра, што кансервацыя будынка пачалася.
фота: Ігар Чарняўскі

🏰 @tropinki
Конкурс_на_памятник_«Воссоединение».pdf
280.2 KB
Міністэрства культуры Беларусі абвясціла конкурс на памятны знак «Уз'яднанне», прысвечаны далучэнню Заходняй Беларусі да БССР. Магчымым месцам разглядаецца скрыжаванне пр. Пераможцаў і Машэрава, сам манумент можа быць створаны ў выглядзе трыумфальнай аркі. Гістарычная даведка пра жахі паланізацыі сімвалічна прыведзена на рускай мове. У ёй таксама адсутнічаюць любыя згадкі пра сакрэтны пратакол пакта Молатава — Рыбентропа, якім нацысты і Саветы падзялілі Усходнюю Еўропу між сабой.

Падзея між тым сапраўды лёсавызначальная для беларускай нацыі, таму хацелася б, каб конкурс не абміналі з прычыны яго выкарыстання ў ідэалагічных мэтах цяперашнімі ўладамі.

#помнікі #Мінск
Рэспубліканская псіхіятрычная бальніца «Гайцюнішкі» строгага рэжыму для забойцаў, маньякаў, катаў, гвалтаўнікоў у доме-крэпасці Нонхартаў.
У Будславе гарыць дах касцёла. Санктуарый быў не так даўно адрэстаўраваны. У інтэр'еры акрамя цудатворнага абраза (які на відэа выносяць) яшчэ маюцца выдатныя роспісы і ўнікальны драўляны перспектыўны алтар. Спадзяемся, што беларускі Нотр-Дам скончыцца без значных страт і абвальвання канструкцыя.

Дапоўнена: Паведамляюць, што частка даха абрынулася.

фота Яўгена Апанасевіча і
#разбурэнне #пажары #Будслаў #касцёлы
Галоўныя каштоўнасці Будслаўскага касцёла:
1) Цудатворны абраз Маці Божай ХVI стагоддзя. Урачыстасць у гонар ушанавання абраза Маці Божай Будслаўскай («Будслаўскі фэст») была ўнесеная ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА.
2, 3) Галоўны алтар-балдахін, воты вакол абраза (ахвяраванні ў выглядзе металічных выяў частак цела) на вылячэнне і дэкаратыўная агароджа.
4, 5) Бакавы перспектыўны алтар Наведзінаў Найсвяцейшай Дзевы Марыі, створаны ў 1649 годзе на мяжы рэнесансу і барока.
6) Ілюзорныя алтары пэндзля Казіміра Анташэўскага (ён жа распісаў Мінскую кафедру)
7) Найвялікшы ў Беларусі барочны арган, створаны ў 1781/1783 гадах.
На падлодзе бачныя кавалкі каменю ці абгарэлага дрэва (прабітыя скляпенні?). Таксама вялікую небяспеку для касцёльнага начыння і аздаблення ўяўляе вада, якой тушылі пажар на гарышчы.
Forwarded from National Belographic
Горящий костел Вознесения Пресвятой Девы Марии в Будславе (Мядельский район, Минская обл.). Культовый храм для католиков Беларуси – Национальный санктуарий Матери Божьей Будславской. 11 мая 2021 года.
@natbelographic