Спадчына
2.89K subscribers
9.81K photos
85 videos
22 files
1.56K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
У Віцебску як грыбы пасля дажджу зноў перад гістарычнымі фасадамі павылазілі «парнічкі», нягледзячы на звароты і прадпісанні Міністэрства культуры.

#віцебск #гістарычнаязабудова #тэрасы
Спадчына
https://t.me/l_o_s_q_u_e/3321
Карумпаваныя магілёўскія чыноўнікі настолькі баяцца пакрыўдзіць прыкарытных бізнесменаў, што гатовыя ілгаць і супярэчыць сваім ранейшым адказам. Вось прыклад: тэрасы-парнікі харчэўняў «Ван Гог» і «Чэрчыль» прыбудавалі да фасада гісторыка-культурнай каштоўнасці, што з'яўляецца парушэннем як Кодэкса аб культуры так і рэкамендацый Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

1. Першыя 2 лісты - адказ з Мінкультуры, што такія прыбудовы недапушчальныя, а канструкцыі не ўзгадняліся з імі.
2. Наступныя 2 лісты - адказ гарвыканкама, што ў адрас уласнікаў накіравана патрабаванне дэмантаваць канструкцыі да 25 сакавіка, або гэта будзе зроблена прымусова.

Пасля 25 красавіка тэрасы працягвалі стаяць, мой зварот з пытаннем, калі будзе зроблены дэмантаж праігнараваны, у канцы мая я паўтарыў запыт

3. Галоўны архітэктар горада Скачак, які ўжо двойчы даваў ілжывыя адказы, адказаў, што тэрасы не пагаршаюць умоў успрымання помніка і ўзгоднены з Мінкультуры
#магілёў #тэрасы
❤️ гэтая летняя тэраса скрала маё сардэчка. Бачыце, не патрэбныя ні дахі з металадахоўкі, каб схаваць ад дажджу, ні шкляныя сцены з дзвярамі, каб закрыць ад ветру, ні дашчаны насціл, каб паставіць мэблю. Цуд ды і толькі!

#мінск #тэрасы
Спадчына
Карумпаваныя магілёўскія чыноўнікі настолькі баяцца пакрыўдзіць прыкарытных бізнесменаў, што гатовыя ілгаць і супярэчыць сваім ранейшым адказам. Вось прыклад: тэрасы-парнікі харчэўняў «Ван Гог» і «Чэрчыль» прыбудавалі да фасада гісторыка-культурнай каштоўнасці…
Вонкавае аблічча не пагаршае ўмовы ўспрымання

Якія ўпартыя ў Магілёўскім гарвыканкаме чыноўнікі — гарой стаяць за дзве тэрасы а-ля «парнік», якія ўжо цалкам паглынулі першы паверх помніка архітэктуры. Вось бы яны так адстойвалі аўтэнтычную сталярку, разьбяны дэкор, цэласнасць гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей зразумееце пра што я).

#магілёў #тэрасы
Урок, які не быў засвоены.

У 2016 годзе кавярня-бар Даміно, які размяшчаецца ў гістарычным доме па вуліцы Талстога, 3 у Віцебску, меў прыгожую летнюю тэрасу з вялікай маркізай (фота 3). Аднак ужо ў 2018 годзе палова будынка схавалася за цяпліцамі Даміно (фота 4) і новага караоке-бара Малінкі (фота 5). У гэтым годзе выявілася, што тэраса незаконная і яе дэмантавалі. Знік і парнік Малінак.

2021 год. Малінкі ўсвядомілі сваю віну і цяпер іх летняя тэраса цалкам адпавядае патрабаванням Кодэкса аб культуры: два парасоны, які не перашкаджаюць успрыманню фасадаў. Даміно ж у чарговы раз адбудавала цяпліцу. Ну што ж, будзем вучыць.

#Віцебск #тэрасы

А якія летнікі-«парнікі» выраслі ў вашым горадзе сёлета? Дасылайце фота ў чат.👇
Выгляд ўстаноўленых летніх тэрас перад помнікамі архітэктуры па вуліцы Талстога, 3 у Віцебску і па завулку Мігая, 13 у Магілёве не адпавядае ўзгодненым эскізам, паведамляе ў адказе на запыт Мінкультуры. Раней Віцебскі гарвыканкам адказаў, што тэраса ўзгоднена, а гісторыя з магілёўскімі леткамі цягнецца некалькі гадоў без асаблівага поспеху.

#Магілёў #Віцебск #тэрасы #ахова
Спадчына
Аб летніх тэрасах #тэрасы https://telegra.ph/Ab-letn%D1%96h-tehrasah-04-20
12. Обеспечение доступности для маломобильных групп населения (путем использования пандусов и поручней при устройстве технологического настила, специальных тактильных и сигнальных маркировок).

13. Местоположение и размеры летних площадок должны соответствовать архитектурно-градостроительному решению окружающей застройки, особенностям благоустройства прилегающей территории, а также условиям безопасности.

14. Размещение летней площадки на эксплуатируемой кровле, стилобате, террасе и иных открытых площадках здания, строения, сооружения, в котором располагается стационарный объект общественного питания, допускается только при условии наличия у данного предприятия общественного питания прямого доступа (выхода).

15. Размещение над газоном возможно только при условии организации технологического настила.

16. Внешние границы объекта должны находиться на расстоянии не менее 1,8 м до деревьев, опор наружного освещения, других наземных элементов, установленных на тротуаре.

17. Не допускается:
использование для облицовки конструкции кафе и навеса полиэтиленового пленочного покрытия, черепицы, металлочерепицы, металла, а также рубероида, асбестоцементных плит;
заглубление конструкций, оборудования и ограждения;
использование искусственных цветов для цветочного оформления;
использование кирпича, строительных блоков и плит, монолитного бетона, железобетона, стальных профилированных листов, баннерной ткани;
использования тентовых павильонов.

18. Не допускается размещение:
в арках зданий, на цветниках, площадках (детских, отдыха, спортивных, автомобильных стоянках и парковках);
на земельных участках при стационарных предприятиях общественного питания, расположенных выше первых этажей нежилых зданий и не имеющих отдельного входа;
с удалением деревьев и кустарников, цветников, газонов;
на тротуарах и площадках, если свободная ширина прохода от крайних элементов конструкции летней площадки до края проезжей части составляет менее 1,8 м или менее половины пешеходной части тротуара;
в охранной зоне сетей газоснабжения;
в зоне необеспеченных безопасной эксплуатацией зданий, строений, сооружений.

Дополнительные требования к внешнему виду и размерам летних площадок (продолжения залов), расположенных на территориях, прилегающих к историко-культурным ценностям:


19. Формирование комплексного подхода по использованию территорий в исторической среде с соблюдением законодательства в сфере охраны историко-культурного наследия, сохранение условий восприятия историко-культурных ценностей.

20. Опорные конструкции маркиз на фасаде здания, выносные столики на тротуарах вдоль фасадов зданий не должны размещаться за пределами внешних поверхностей помещения, занимаемого стационарным предприятием общественного питания.

21. Использование декоративного прозрачного ограждения, которое должно легко демонтироваться и быть не выше 150 см от нулевой отметки пола (настила).

22. Не допускается:
установка конструкций, наносящих ущерб историко-культурным ценностям, создающим угрозу повреждения элементов отделки, деталей, декора, мощения;
размещение площадок летних (сезонных) кафе, которое приводит к ухудшению восприятия объектов историко-культурного наследия, а также уличных перспектив, городских панорам и видов;
крепление конструкций к фасадам памятников архитектуры;
использование сплошных глухих ограждений.

#Віцебск #тэрасы
Эксізныя варыянты летніх тэрас для Віцебска.

#Віцебск #тэрасы
Паглядзіце якой эстэтыкай летніх кафэ ў гістарычным цэнтры хваляцца вытворцы ў Магілёве.

#трэш #тэрасы #магілёў
Прырода супраць калгасу на нашых вуліцах. Ва ўсіх нармальных краінах стаяць парасоны ды маркізы, каб сонейка не паліла і дождж не заліваў наведвальнікаў. Для ўсяго астатняга ёсць пледы, алкаголь і цеплавыя пушкі. І толькі беларусы могуць спажываць прадукты выключна ва ўмовах "парнікоў", пажадана замкнутых з усіх бакоў.

#тэрасы
Нядаўна медыя паведамілі, што ля сцен Лідскага замка з ліпеня ўзводзяць рэстаран беларускай кухні. Лідскі замак гісторыка-культурная каштоўнасць 1-й катэгорыі, то бок помнік гісторыі і архітэктуры міжнароднага значэння і побач з ім выклікае шмат пытанняў пра законнасць.

Як і ўсе гісторыка-культурныя каштоўнасці, Лідскі замак мусіць мець праект зон аховы, які вызначае што і як можна рабіць на яго тэрыторыі і побач. Для замка ўдалося выявіць такі праект аж 2008 года. У ім тэрыторыя, на якой узводзіцца рэстаран, абазначана як ахоўная зона, на тэрыторыі якой дазволена рэстаўрацыя, кансервацыя і аднаўленне замка, добраўпарадкаванне тэрыторыі і пракладка неабходных падземных камунікацы.

Але цалкам забаронены "ўсе віды будаўніцтва, не звязаныя з рэстаўрацыяй, кансервацыяй і ўзнаўленнем гісторыка-культурнай каштоўнасці".

Як жа тады там могуць будаваць рэстаран? Думаю сакрэт у тым, што вялікая драўляная канструкцыя не праходзіць як аб'ект будаўніцтва, а праходзіць як часовы стацыянарны пункт грамадскага харчавання, летняе кафэ ці крытая тэраса, якая не мае нават фундаментаў. Вельмі зручна, рэстаран ёсць, рэгламенты аховы ёсць, але яны адзін аднаму не замінаюць.

Але мы ўсё роўна праверым у Мінкультуры законнасць.

#Ліда #тэрасы #замкі