Спадчына
2.89K subscribers
9.81K photos
85 videos
22 files
1.56K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
Пад новы год Міністэрства культуры падкаціла падарункі, якіх не было амаль цэлы год. Статус гісторыка-культурных каштоўнасцей атрымаў шэраг матэрыяльных і нематэрыяльных каштоўнасцей.

🔴 Комплекс будынкаў Магілёўскай абласной псіхіятрычнай бальніцы: будынак вадацяжнай вежы (1929-1933), будынак лячэбнага корпуса (1918-1928) па вуліцы Сурганава, 41.

Пра трагічны лёс гэтага аб'екты мы ўжо распавядалі шмат разоў. Першапачаткова Пячэрск быў загараднай рэзідэнцыяй біскупа. Магілёўскі біскуп Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч, глава ўсіх католікаў імперыі пабудаваў тут палац, але ў хуткім часе тут размясцілася псіхіятрычная бальніца, якая стала адной з найбуйнешай у краі. У час сталінскіх рэпрэсій тут закатавалі Цішку Гартнага, а нацысты развярнулі тут сваю праграму па вынішчэнні "непаўнавартасных". Комплекс ужо меў ахоўны статус, але мясцовыя ўлады дамагліся яго пазбаўлення і ўціхую знеслі амаль увесь комплекс разам з біскупскім палацам. Пасля спрабавалі забудаваць 10-павярховікамі, але ахоўныя зоны аднаго недабітага будынка комплексу не далі гэта зрабіць. Цяпер ахоўны статус набылі апошнія будынкі комплексу, якія не мелі раней ахоўнага статусу, але і не былі знесены.

🔴 Будынак павятовага казначэйства ў Чавусах (канец XIX - пачатку XX стагоддзя) па вуліцы Савецкай, 1. Характэрны будынак ў цагляным варыянце эклектычнага стылю, сёння тут размяшчаецца краязнаўчы музей.

🔴 Царква прападобнай Марыі Егіпецкай (1865) у Вілейцы па вуліцы 17 Верасня, 33. Тыповая мура'ёўка, пастаўленая пасля здушэння паўстання. Яна ўжо сустракалася ў нашых публікацыях, калі мясцовы поп правёў такі капітальны рамонт храма, што выкінуў знутры аўтэнтычныя дарэвалюцыйныя кафляныя печы.

🔴 Царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы (1867-1871) ў Маладзечне на плошчы Старое Месца, 1. З той жа мураўёўскай оперы. На гэтай старой маладзечанскай плошчы чамусьці дагэтуль не было ніводнай гісторыка-культурнай каштоўнасці, хоць забудова гістарычная маецца і актыўна вынішчаецца рэмонтамі і рэканструкцыямі. Магчыма, цяпер у царквы з'явяцца ахоўныя зоны, якія выправяць сітуацыю.

🔴 Былая сядзіба Свентаржэцкіх другой паловы XIX стагоддзя ў Маліноўшчыне: флігель, рэшткі парку і пірамідальная капліца-пахавальня. У гэтым маёнтку нарадзілася Брыгіда Святарэцкая, жонка Тамаша Зана, сам паэт таксама бываў тут.

🔴 Былы сядзібны дом Макавых (1876) ў Мар'інай Горцы па вуліцы Карла Маркса, 9/1. Сядзіба пабудавана міністрм унутраных спраў Расійскай імперыі Львом Макавым, які валодаў усім мястэчкам пасля канфіскацыі яго ў удзельнікаў паўстання 1863 года. Наданне статусу было ініцыявана нашым падпісчыкам, але мясцовыя ўлады, варта аддаць належнае, як і ў выпадку з Блонню, перахапілі ініцыятыву і падрыхтавалі прапанову самі. ВОСЬ ЯК МУСІЦЬ БЫЦЬ

🔴 Таксама статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны быў нанадзены каляднай зорцы Случчыне.

Але ёсць і страты: з Дзяржаўнага спісу быў выключаны паравы млын XX стагоддзя ў Мсціславе. Як мы ўжо не раз зважалі, выключыць аб'ект са спісу паводле дзеяючага заканадаўства немагчыма, бо адзінай умовай з'яўляецца страчанасць аб'екта і немагчымасць яго навукога ўзнаўлення - але ўсе аб'екты ў спісе былі зафіксаваны на фота, таму пры любым разбурэнні навуковае аднаўленне магчымае, той жа Стары замак у Гродне "навукова аднаўляюць" па адной невыразнай гравюры.

Мсціслаў проста пекла Беларусі па стаўленні да помнікаў архітэктуры, тут не выконваюцца абсалютна ніякія законы і патрабаванні вышэйстаячых устаноў. Таму варта разбірацца, чаму выключылі млын і ці было гэта дзейснена законна.

Можна заўважыць, што большасць аб'ектаў дададзена ў Мінскай вобласці, чый мясцовы савет па пытаннях гісторыка-культурных каштоўнасцей найбольш лаяльна і зацікаўлена ставіцца да прысваення ахоўнага статусу новым аб'ектам.

#ахова #Мсціслаў #Магілёў #цэрквы #гістарычнаязабудова #Чавусы #Вілейка #Маладзечна #Маліноўшчына #Мар'інаГорка
18 снежня 2023 г. Беларускi рэспубліканскi навукова-метадычны савет па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны прыняў рашэнне аб неабходнасці надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці 6 новым аб’ектам і элементам.
🔴 гістарычны цэнтр г.Навагрудка XII-XX стст. з аднасеннем да катэгорыі “1” (міжнароднае значэнне). Будзе цікава паглядзець, што ў яго ўвайшло. Увогуле цікавая сітуацыя, што аказваецца ў краіне яшчэ былі помнікі міжнароднага значэння без дзяржаўнай аховы.
🔴 касцёл святога Лаўрэнція 1913 г. у г.п.Ушачы з аднасеннем да катэгорыі “3” (рэгіянальнае значэнне)
🔴 капліца святога Яна Хрысціцеля другой паловы XVIII ст. у в.Краснаазёрнае Смаргонскага раёна з аднасеннем да катэгорыі “3” (рэгіянальнае значэнне); Гэта тая капліца, якая была не так даўно адноўлена, але зусім ненавукова, што адбілася на яе дэталях, на іх спрашчэнні.
🔴 касцёл святога апостала Андрэя 1908-1914 гг. у г.п.Лынтупы Пастаўскага раёна з аднасеннем да катэгорыі “2” (нацыянальнае значэнне). Мы прапаноўвалі гэта некалькі гадоў таму, мясцовыя ўлады былі згодныя, усё ўпіралася ў асобу святара, які не падпісваў неабходныя дакументы. Якім чынам удалося яго "пераканаць", нам не вядома.

Сярод нематэрыяльнай спадчыны:
🔴 культура беларускай дуды на Гомельшчыне (катэгорыя “Б”);
🔴 тэхналогія аплятання бяростай ганчарнага посуду» ў Віцебскай вобласці (катэгорыя “Б”).

#ахова #Навагрудак #касцёлы #Ушачы #Лынтупы #Краснаазёрнае #гістарычнаязабудова
Цікавая навіна прыляцела: з мінскага турэмнага замка 1825 года пабудовы ў другім квартале 2024 года выселіцца турма.

У астрозе адбывалі пакаранне паўстанцы 1830—1831 і 1863—1864 гадоў, у т.л. «бацька беларускай драматургіі» Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, а пазней паэты-адраджэнцы Карусь Каганец, Алесь Гарун і Якуб Колас, у турме быў пакараны смерцю тэрарыст Іван Пуліхаў.

За свае без года 200 гадоў існавання Пішчалаўскі замак ні разу не змяняў сваёй функцыі.

Помнік архітэктуры класіцызму ўзяты пад дзяржаўную ахову, але да гэтага часу такі статус яму мала дапамагаў.

У красавіку 2008 года абвалілася адна з вежаў замка, але за 15 гадоў ніхто так і не ўзяўся яе аднаўляць.

А хто мусіў узяцца? Калі адкінуць гісторыю Расійскай імперыі, у якой няма юрыдычных пераемнікаў, апошнія 100 гадоў яе адзінымі карыстальнікамі былі беларускія органы ўнутраных спраў, якія і давялі помнік да таго стану, што пачалі абвальвацца сцены. Адказ відавочны.

Дэпартамент выканання пакаранняў МУС мусіў бы са сваіх бюджэтных сродкаў аднаўляць гісторыка-культурную каштоўнасць, якую эксплуатаваў.

Але сітуцыю можна апісаць фразай "поматросил и бросил".

Пасля пераезду турмы ў Калядзічы, амаль упэўнены, "пакарыстаны" дашчэнту будынак паспрабуюць перавесці на ўтрыманне нейкага цывільнага органа. То бок векавую амартызацыю будынка павесяць на тых, хто ім ніколі не карыстаўся. 👏

#Мінск #гістарычнаязабудова
Спадчына
Photo
Што сёння адбываецца на Валожынскай ешыве, пабудаванай у 1803 годзе. З найбольш заўважнага - паставілі фермы даху.

#Валожын #рэстаўрацыя #гістарычнаязабудова #яўрэйскаяспадчына
У Лойках пад Сапоцкінам Гродзенскага раёна прадаюць прыгожы будынак сядзібы польскай гміны, узведзены ў 1932 годзе ў характэрным нацыянальным стылі. На Куфары за "панскую дом" просяць $68 500. Ахоўнага статусу не мае.

https://re.kufar.by/vi/grodnenskaya-oblast/kupit/dom/200266566

#Лойкі #гістарычнаязабудова #польскаяспадчына #аўкцыёны #непомнік
Усё патаемнае становіцца яўным. Мы ўжо не аднойчы пісалі, што немагчыма выключыць аб'ект з Дзяржаўнага спісу законным чынам, бо немагчыма пераадолець умову пра «немагчымасць навуковага аднаўлення», калі ёсць хоць бы фотаздымкі будынка, а яны ёсць заўсёды, нават для самага аддаленага ці рэжымнага аб'екта.

І вось па адным з аб'ектаў, рашэнне па выключэнні якога мы патрабавалі безвынікова ад пракуратуры прызнаць несапраўдным, усё пацвердзілася ад асоб, якія ў гэтым прама ўдзельнічалі.

Гэта мадэрнісцкі дамок па Будзённага, 5 у Брэсце, які быў выключаны са спісу і знішчаны, каб пабудаваць праезд на паркоўку да самага пачварнага будынка ў Беларусі - Брэсцкага тэатра лялек.

«У часе падрыхтоўкі Брэста да юбілею знеслі гістарычны дом на вуліцы Будзёнага.

Выкарыстоўваючы розныя інструменты, яго выключылі са спісу гісторыка-культурных каштоўнасцяў, а чыноўнікі аблвыканкама абгрунтавалі, чаму тое трэба зрабіць».

«Трэба было выканаць тое даручэнне. Я як спецыяліст разумеў, што няма падставаў дом выключаць [са спісу гісторыка-культурных каштоўнасцяў]. Мне сорамна. Гэта было няправільна, і мы як чыноўнікі прыклалі да гэтага руку», — прызнаецца былы намеснік начальніка аддзела па каардынацыі дзейнасці арганізацый культуры ўпраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама Арцём Брухан.

#Брэст #гістарычнаязабудова #знішчэнне
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Спадчына
Здаецца дом у Траецкім прадмесці гэтак жа цяжка перажывае зіму, як і скура на маім твары. #Мінск
Праблему з фасадам дома ў Траецкім прадмесці схавалі за банерам. Ці плануецца нейкі рамонт?

#Мінск #гістарычнаязабудова
На лошыцкай вінакурні ў час рэканструкцыі да падмуркаў разабралі шэраг пабудоў. Быў разабраны на цэглу адзін з карпусоў самой вінакурні, а таксама палова вадзянога млына.

Крыніца
#Лошыца #гістарычнаязабудова #МІнск #знішчэнне