Працы над помнікам Гедыміну ў Лідзе працягваюцца. Урачыстае адкрыццё помніка адбудзецца 7 верасня.
#ліда #помнікі
https://twitter.com/symbalby/status/1153635479138553856?s=19

Невядомыя разбілі каля 60 надмагілляў на каталіцкіх могілках у Лідзе, якім больш за 220 гадоў. Міліцыя шукае хуліганаў.
#вандалізм #разбурэнне #Ліда
#вандалізм #разбурэнне #Ліда
У галоўным касцёле Ліды аднавілі старадаўні арган.
Як распавёў беларускі арганолаг Аляксандр Бурдзялёў, у 2020-2021 гадах у храме вёўся капітальны рамонт і рэстаўрацыя гістарычнага аргана (14/II/P) фірмы «A. A. Homan St. Jezierski w Warszawie», які быў пабудаваны ў чэрвені 1939 года. Ініцыятарам і асноўным фундатарам рэстаўрацыі аргана быў Юрый Зісер, заснавальнік вядомага экстрэмісцкага партала.
Асвячэнне і прэзентацыя інструмента адбудзецца ў першай палове верасня, а ўжо цяпер у рамках богаслужэнняў і прыватных экскурсій арган гучыць кожны дзень.
#Ліда #касцёлы #інтэр'еры #рэстаўрацыя
https://katolik.life/rus/news/tserkov/item/4622-v-lide-vosstanovlen-istoricheskij-organ-on-uzhe-zvuchit-v-kostele.html?utm_source=yxnews&utm_medium=desktop&utm_referrer=https%3A%2F%2Fyandex.by%2Fnews%2Fsearch%3Ftext%3D

katolik.life
В Лиде восстановлен исторический орган - он уже звучит в костеле
Инициатором и основным спонсором реставрации был Юрий Зиссер В старинном католическом храме Воздвижения Святого Креста в Лиде (фарный костел) восстановлен исторический орган. Как рассказал белорусский...
У Лідзе хочуць да 700-годдзя года правесці археалагічныя раскопкі, каб ён стаў старэйшым. Але мы лічым, што лепшы спосаб адзначыць гістарычны юбілей — гэта захаваць тыя культурныя каштоўнасці, якія цудам ацалялі ў час вайны.
Унесеныя зараз у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей — замак, чатыры камяніцы, комплекс піўзавода ды два храмы — не ў поўнай меры адлюстроўваюць архітэктурную і гістарычную спадчыну Ліды.
Таму мы прапануем Лідскаму райвыканкаму ў адзначэнне 700-годдзя горада падрыхтаваць прапанову на наданне гістарычным будынкам Ліды статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Падпішы!
https://epetitions.by/petitions/5603
#Петыцыі #гістарычнаязабудова #ліда #ахова

Сёлета Ліда адзначае 700-годдзе. Мясцовыя ўлады «не лічаць неабходным» нешта рабіць, каб узяць цудам ацалелую (горад моцна пацярпеў у час вайны) гістарычную забудову пад ахову. Пра гэта яны паведамілі ў сваім адказе на нашу петыцыю.
Пры гэтым праводзіць раскопкі, каб павялічыць умоўны «ўзрост» горада, яны лічаць неабходным. Імітацыя дзеля імітацыі.
фота archivarta.by
#Ліда #петыцыі #гістарычнаязабудова #непомнік #ахова

Леанід Лаўрэш у сваёй публікацыі «Яшчэ раз пра Ліду Тэадора Нарбута» апублікаваў схему, зробленую на аэрафотаздымку горада 1944 года. Не ведаю як хто, а я раней не бачыў нармальных аэрафотаздымкаў Ліды. Дык вось хачу паказаць, як выглядаў гістарычны цэнтр у той час - абсалютна зачышчаны ў нуль, нават абгарэлыя каробкі не прасочваюцца.
Нічога з таго (акрамя аднаго будынка), што ёсць на фотаздымках пачатку XX стагоддзя не перажыло вайну.
#вайна #Ліда #знішчэнне #гістарычнаязабудова

Абажаю гэтую любоў капацца ў чарапках і знаходзіць УНІКАЛЬНЫЯ АРТЭФАКТЫ тыпу кавалкаў цэглы пачатку мінулага стагоддзя. І паралельна забіваць болт на тыя нешматлікія гістарычныя будынкі, які засталіся ў горадзе, але не маюць ахоўнага статусу, хоць складзены з той самай цэглы, якую так цікава з зямлі падымаць.
#Ліда
https://www.sb.by/articles/klyuch-k-nakhodkam.html

SB.BY Беларусь сегодня
Впервые в центре Лиды провели археологические раскопки
Недавно Лида отметила 700‑летие. Но не факт, что это окончательно установленный возраст. Город с женским именем уже несколько раз становился...
Бязродным асаднікам не даюць спакою нават магілы.
У Лідзе на магіле ксяндза Адама Фалькоўскага зацерлі герб паўстання 1863-1864 гадоў.
Расстраляны 24 чэрвеня 1863 года царскімі ўладамі ў Лідзе ля дарогі на Крупы, дзе і пахаваны. Уся віна складалася ў тым, што ён зачытаў маніфест паўстанцаў і заклікаў сваіх вернікаў узяць удзел у паўстанні.Гэта не ідзе ні ў якае паўнанне з мільёнамі забітых асабіста Каліноўскім праваслаўных святароў.
Месца пахавання людзі аблажылі камянямі, якія шмат разоў раскідвала паліцыя. У 1919 годзе, калі імперыя ўжо зліняла за 3 дні, тут быў паўстаўлены крыж. Яго знішчылі ў 1940 годзе камуністы.
Крыжы, якія ў 1990-я ставіла грамадскасць горада на магіле ў Лідскім парку культуры і адпачынку, улады ўпарта зносілі. Урэшце ў 2010 годзе ўлады згадзіліся замяніць крыж на камень. Але праз 13 гадоў адшукалася "крамола" 🤡.
Ці памятае гісторыя тых, чые магілы імкнуліся знішчыць? Так. Ці памятае гісторыя тых, хто зносіў магілы? Не. І гэта прыгавор гісторыі.
#Ліда #помнікі #могілкі
У Лідзе на магіле ксяндза Адама Фалькоўскага зацерлі герб паўстання 1863-1864 гадоў.
Расстраляны 24 чэрвеня 1863 года царскімі ўладамі ў Лідзе ля дарогі на Крупы, дзе і пахаваны. Уся віна складалася ў тым, што ён зачытаў маніфест паўстанцаў і заклікаў сваіх вернікаў узяць удзел у паўстанні.
Месца пахавання людзі аблажылі камянямі, якія шмат разоў раскідвала паліцыя. У 1919 годзе, калі імперыя ўжо зліняла за 3 дні, тут быў паўстаўлены крыж. Яго знішчылі ў 1940 годзе камуністы.
Крыжы, якія ў 1990-я ставіла грамадскасць горада на магіле ў Лідскім парку культуры і адпачынку, улады ўпарта зносілі. Урэшце ў 2010 годзе ўлады згадзіліся замяніць крыж на камень. Але праз 13 гадоў адшукалася "крамола" 🤡.
Ці памятае гісторыя тых, чые магілы імкнуліся знішчыць? Так. Ці памятае гісторыя тых, хто зносіў магілы? Не. І гэта прыгавор гісторыі.
#Ліда #помнікі #могілкі
Хочацца нагадаць, што ў еўрапейскіх краінах уласнікам, якія бяруцца за рэстаўрацыю сваёй уласнасці, даюцца вельмі выгодныя крэдыты, падатковыя паслабленні, або дзяржава абавязуецца кампенсаваць значную частку выдаткаў.
У Беларусі ўласнікаў гісторыка-культурных каштоўнасцей выкарыстоўваюць выключана як дойную карову.
Які прыклад мусіць паказаць гэты кейс? Што лепш знесці помнік, заплаціць штраф 20 базавых і жыць спакойна не ведаючы праблем?
Абсалютнае шкодніцтва нацыянальным інтарэсам, як і ў выпадку з адабраннем сядзібы ў Падароску, якую паспяхова рэстаўравалі напрацягу дзесяцігоддзя прыватныя асобы.
Наступны раз, калі пабачыце, што недзе выстаўлены на продаж помнік, задумайцеся - а ці вам яно трэба ў сённяшняй сітуацыі?
#Ліда #прамысловаяархітэктура

Нядаўна медыя паведамілі, што ля сцен Лідскага замка з ліпеня ўзводзяць рэстаран беларускай кухні. Лідскі замак гісторыка-культурная каштоўнасць 1-й катэгорыі, то бок помнік гісторыі і архітэктуры міжнароднага значэння і побач з ім выклікае шмат пытанняў пра законнасць.
Як і ўсе гісторыка-культурныя каштоўнасці, Лідскі замак мусіць мець праект зон аховы, які вызначае што і як можна рабіць на яго тэрыторыі і побач. Для замка ўдалося выявіць такі праект аж 2008 года. У ім тэрыторыя, на якой узводзіцца рэстаран, абазначана як ахоўная зона, на тэрыторыі якой дазволена рэстаўрацыя, кансервацыя і аднаўленне замка, добраўпарадкаванне тэрыторыі і пракладка неабходных падземных камунікацы.
Але цалкам забаронены "ўсе віды будаўніцтва, не звязаныя з рэстаўрацыяй, кансервацыяй і ўзнаўленнем гісторыка-культурнай каштоўнасці".
Як жа тады там могуць будаваць рэстаран? Думаю сакрэт у тым, што вялікая драўляная канструкцыя не праходзіць як аб'ект будаўніцтва, а праходзіць як часовы стацыянарны пункт грамадскага харчавання, летняе кафэ ці крытая тэраса, якая не мае нават фундаментаў. Вельмі зручна, рэстаран ёсць, рэгламенты аховы ёсць, але яны адзін аднаму не замінаюць.
Але мы ўсё роўна праверым у Мінкультуры законнасць.
#Ліда #тэрасы #замкі