Спадчына
2.89K subscribers
9.82K photos
85 videos
22 files
1.57K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
Сёння публікавалі фотаздымкі на канале-які-нельга-называць, як тоўстыя дубы распілавалі для кацельнай у в. Дабрамысль Івацэвіцкага раёна. Цікава, што на поўдні вёскі знаходзіўся аднайменны маёнтак, пры якім быў ці то сад, ці то парк, які і цяпер добра вылучаецца на спадарожнікавых здымках. Ці не з панскіх уладанняў гэты «топачны матэрыял»?

#Сядзібы #Дабрамысль #прырода
У Моўчадзі вынішчылі ўсе старыя дрэвы на царкоўным цвінтары. Жывапісны ўтульны куточак старога мястэчка знік незваротна. Свята-Петра-Паўлаўская царква 1869—1873 гадоў пабудовы дагэтуль не мае ахоўнага статусу, праз што немагчыма ўсталяваць зону аховы ландшафту і заканадаўча абараніць дрэвы.

#Моўчадзь #цэрквы #непомнік #дэградацыя #прырода
Дбаем і пра прыродную спадчыну. Надоечы праходзіла інфа, што ў Верхнядзвінскім раёне мясцовыя ўлады пазбавілі статусу помнікаў прыроды мясцовага значэння - крыніцу ў Каханавічах і гарадскі парк Верхнядзвінска. Быццам страцілі каштоўнасць. Пры тым адзін з помнікаў, крыніца, з 2016 года фігуравала як помнік рэспубліканскага значэння і не магла быць ліквідавана мясцовымі ўладамі, толькі вышэйшым ведамствам.

З пытаннем наконт гэтых помнікаў звярнуліся ў Мінпрыроды і атрымалі такі адказ:

Аказалася, што ў выніку абследавання выявілася, што парк у Верхнядзвінску і прадстаўляў ніколі каштоўнасці, бо ягоны дрэвастой прадстаўлены толькі мясцовымі пародамі і аднастайны па складзе.

А крыніцу ліквідавалі толькі як мясцовы помнік, але яна засталася рэспубліканскім.

Буду спаць спакойным, але рашэнне выканкама ўсё ж непісьменнае. Бо для крыніцы пададзена зусім іншая крыніца, а па-другое - першы раз бачу, каб ліквідавалі старую версію рэарганізаванага помніка.

Падтрымаць нашу дзейнасць можна праз Patreon

#прырода #ахова #Верхнядзвінск
У Жамыслаўлі Іўеўскага раёна ў парку перад палацам Умястоўскіх, відаць, у выніку нядаўніх бур зламаны каштоўны 130-гадовы ясень пенсільванскі аўкубалістны.

Гэтаму рэдкаму дэкаратыўнаму дрэву яшчэ ў 1972 годзе быў нанадзены статус батанічнага помніка прыроды рэспубліканскага значэння. Не збераглі. Цяпер, мяркую, пень ясеня гэтага статусу будзе пазбаўлены.

#Жамыслаўль #прырода #знішчэнне
На могілках вёскі Навасёлкі-2 Лідскага раёна спілавалі 300-гадовую сасну. Акружнасць ствала спілаванай сасны складала 412 см.

У кнізе 2020 года «Жывыя помнікі», падрыхтаванай спецыялістамі Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі, яна апісвалася як дрэва «без прыкмет паслаблення» і была рэкамендавана да аховы ў статусе батанічнага помніка прыроды Беларусі.

Разам з ёй гэтай вясной былі спілаваныя і ўсе дрэвы на могілках, у тым ліку іншыя векавыя соснаў.

Спачатку гэтыя підарасы ўбогія спілавалі 300-гадовыя дубы на могілках у Ахове, каб галінкі не падалі на магілкі. Ды магілы тых, хто даў пачатак такому чалавечаму гною, мусяць рассыпацца ў прах і дзірваном зарасці! Пры тым не выпадкова спілавалі, а наўмысна, дык яшчэ з сілавой падтрымай супраць нязгодных!

Цяпер тое ж самае пад Лідай. І грошы ж знайшліся на тое, каб знішчыць тое, што жыло, расло сотні год... Пра духоўныя каштоўнасці яны распавядаюць, ды вы літаральна чэрці — дробныя, нікчэмныя, паскудлівыя, — нічога святога для вас няма.

#прырода