Масквазнавец Рустам Рахматулін выказвае здагадку, што дом Далгарукавых на Пакроўцы пабудаваны на белакаменным падклеце XVI стагоддзя, які з'яўляўся часткай Літоўскага пасольскага двара — тагачаснага пасольства Вялікага Княства Літоўскага ў Рускай дзяржаве.
#Расія #Масква #замежжа
https://youtu.be/cv20EoQ3elE?t=570
#Расія #Масква #замежжа
https://youtu.be/cv20EoQ3elE?t=570
YouTube
Облюбование Москвы. Усадьба князей Долгоруковых. Репортаж Р. Рахматуллина

Выпуск от 1 сентября 2012
Улица Покровка, самое ее начало. Ее четная сторона здесь прекрасно сохранилась. Сегодня старинный барский дом стоит даже не вторым, а третьим рядом во владении…

У 1966 годзе ў расійскім Ульянаўску пачалі будаўніцтва парку Дружбы народаў. Па задуме кожная саюзная рэспубліка добраўпарадкавала свой участак зямлі. Праекты планіроўкі і азелянення ўчастку БССР выканаў архітэктар Генадзь Булдаў.
Ніжні ўчастак Беларусі быў аформлены вельмі сціпла — у выглядзе альтанкі-агароджы з вялікіх драўляных брусаў.
«Участак выкананы ў форме тэрыторыі рэспублікі і разбіты на 6 яе абласцей. На тэрыторыі кожнай віёлы рознага колеру – чырвонага, белага, сіняга, жоўтага…». «Шэсць слупкоў з электрычным падсвятленнем – 6 абласцей, назвы абласных гарадоў, іх эмблемы».
На пляцоўцы Беларускай ССР у верхнім партэры, была пастаўлена скульптура «Зубр». Першапачаткова скульптура была больш дэкаратыўнай, з каванай медзі, пазней яе змяніла больш капітальная алюмініевая, якая стала на доўгія гады візітнай карткай парку. На магутнага звера з задавальненнем залазілі і фатаграфаваліся жыхары і госці горада.
Пасля развалу СССР парк прыйшоў у запусценне. У 2002 годзе «Зубр» быў разламаны і выкрадзены з парку, верагодна, каб здаць на металалом, брусы з альтанак разабраныя. Расійская рэчаіснасць 🤷♂️
Некалькі гадоў таму пры ўдзеле Арменіі і Азербайджана аднавілі ўчасткі гэтых рэспублік. У 2015 годзе паведамлялася, што Беларусь таксама збіраецца аднавіць свайго Зубра.
#Расія

Wikipedia
Генадзь Яфімавіч Булдаў
Генадзь Яфімавіч Булдаў (3 мая 1928, г. Асіповічы, Мінская вобласць) — беларускі архітэктар.
Брама Старога замка ў Горадні і брама палаца Пуціна ў Геленджыку. Архітэктары-італьянцы «Санці Гучы» і Ланфранка Чырыла (адпаведна). 😀 А вам якая брама больш даспадобы?
#дэталі #Гродна #замкі #Старызамак #Расія

Ачышчаныя ад фарбы цагляныя дарэвалюцыйныя дамы ў Расіі
(Масква. Садоўніцкая вуліца, 55/26;
Краснадар. Гімназічная вуліца, 42;
Краснадар. Красная вуліца, 19).
Ці сутыкаліся вы з падобнай практыкай у сваім горадзе?
#Расія #гістарычнаязабудова #замежжа

Цэнтральная плошча Масквы па-беларуску назвываецца Краснай плошчай. Справа не столькі ў прынцыпах транслітарацыі з рускай мовы на беларускую, колькі ў этымалогіі назвы. «Красная» тут у сэнсе «прыгожая», а не ў сэнсе асноўнага колеру. У нашых галовах замацавалася сувязь: чырвоны Крэмль + чырвоны Маўзалей + чырвоны камунізм = Чырвоная плошча. Вось толькі апошнія дзве гісторыі гэта XX стагоддзе, а Крэмль з другой паловы XVII стагоддзя і да камуністаў перыядычна бялілі. З той жа другой паловы XVII стагоддзя рынкавая плошча Масквы пачала насіць назву Краснай.
Гэта не арыгінальнае даследаванне, менавіта пад назвай «Красная» дадзеная плошча фігуруе ва ўсіх беларускамоўных энцыклапедычных выданнях з часоў СССР.
Магчыма, Крэмль з ідэалагічных меркаванняў яшчэ будзе калісьці пабелены, каб разбурыць недарэчныя памылковыя сувязі ў галовах людзей.
Дарэчы тая ж гісторыя з Чырвонай вуліцай у Мінску, якая з моманту з'яўлення была Краснай, але за савецкім часам за ёю замацаваўся ідэалагічна правільны «даслоўны пераклад». А вось у Ветцы, падказваюць, плошча засталася Краснай.
#Расія #тапаніміка #замежжа #Мінск

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Пецярбургу ўпершыню перасунулі гістарычны дом. А што так можна было?
Корпус Імператарскага выхаваўчага дома на Чорнай рэчцы па рэйках перасунулі на 52 метры. Рашэнне прынялі ў сувязі з пабудовай новага жылога корпуса.
Рашэнне не ідэальнае, але лепш чым знішчыць. І не такое дарагое, як здаецца.
Крыніца
#замежжа #Расія

У падмаскоўным горадзе Падольску перад будынкам мсяцовага суда стаіць помнік Фемідзе, на пастаменце якога шыльда з надпісам «Закон ёсць закон». Помнік стаў разбурацца і мясцовы дэпутат напісаў зварот да уладаў, каб помнік адрамантавалі. І атрымаў адказ, што помнік пастаўлены незаконна. 😁 На балансе помнік не лічыцца і вылучаць грошы на яго рамонт таксама незаконна. Закон ёсць закон!
#Расія
#Расія
У Курскай вобласці, у сяле Сафонаўка Карэнеўскага раёна, у выніку абстрэлу была разбурана сядзіба памешчыка Іосіфа Віктарава, пабудаваная ў XIX стагоддзі ў цагляным варыянце эклектычнага стылю. Яна вядомая як «Палац для каханай» і паводле легенды выбудавана для дзяўчыны з Германіі, якая так і не выйшла замуж за памешчыка.
Сядзіба выгарэла знутры, агнём знішчаны таксама драўляная веранда на ўваходзе ў швейцарскім стылі.
#вайна #Расія