Спадчына
2.89K subscribers
10.2K photos
87 videos
22 files
1.61K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
Раскрыццё насценнага жывапісу ў былым кляштары францысканцаў у Пінску. З архіва Аркадзя Шпунта.

#Пінск #манастыры #раскрыццё #роспісы
Рэканструкцыя першапачатковага выгляду алтара на 1730-я гады ў кафедральным касцёле ў Пінску. Выканана на падставе хіміка-фізічных даследаванняў пігментаў і зандажоў жывапісных слаёў. 1986 год. З архіва Аркадзя Шпунта.

#Пінск #касцёлы #каларыстыка #роспісы #інтэр'еры
Літоўскі рэстаўратар Даўмантас Піліпавічус (Daumantas Pilipavičius) у сваім фэйсбуку паказвае працэс і вынік рэстаўрацыі роспісаў у палацы Сапегаў XVII стагоддзя на Антокалі.

Хацелася б, каб і беларускія рэстаўратары былі больш адкрытымі да грамадства.

#роспісы #палацы #рэстаўрацыя #Сапегі #Антокаль #інтэр'еры
На інтэрнэт-аукцыёне з Германіі выстаўленыя на продаж эскізы-праекты алтарных роспісаў касцёла Святых Сымона і Алены ў Мінска, выкананыя мастаком Юзафам Тэафілам Смалінскім (Józef Teofil Smoliński, 1865-1927).

#аўкцыёны #мінск #роспісы #касцёлы
Forwarded from Спадчына
Унікальны мадэрнавы інтэр'ер касцёла Святога Міхала Арханёла ў в. Цімкавічы Капыльскага раёна, створаны каля 1908 года ураджэнцам Кобрынскага павета Францішкам Бруздовічам. Ён запоўніў міжнефавы фрыз карцінамі, пакрыў раслінна-кветкавым арнаментам сцены, столь і канструкцыйныя элементы — тут былі букеты ружаў і кусты шыпшыны, галінкі яблынь, дубовае лісце, кветкі сланечнікаў, белыя рамонкі, блакітна-сінія валошкі, белыя лілеі, незабудкі і іншыя. На дзвярах мастацкая акоўка ў выглядзе галінак. Касцёл быў знішчаны пажарам ў 1985 годзе, але такі выдатны помнік заслугоўвае адбудовы або ў Строчыцах, або ў якасці залы музея архітэктуры, які калі-небудзь з'явіцца ў Беларусі.

#касцёлы #роспісы #інтэр'еры #Цімкавічы
Forwarded from Спадчына
Калі вы злавілі знаёмыя, як цяпер кажуць, вайбы (для старых: адчуванне атмасферы, агульнага настрою) ад інтэр'ераў у Цімкавічах, то, верагодна, вы проста былі ў Чырвоным касцёле да таго як адзін даўбаёб, навязваючы свае нічым не абгрунтаваныя эстэтычныя ўяўленні, не забяліў амаль ўсе размалёўкі ўнутры. Справа ў тым, што мастак Бруздовіч быў запрошаны афармляць Чырвоны касцёл, зрабіў эскізы вітражоў і роспісаў, але паспеў рэалізацаваць іх толькі часткова, бо памёр у 1912 годзе. У інтэрнэце можна знайсці толькі два фотаздымкі распісанага касцёла таго часу і ўсе яны акцэнтуюцца на незахаваным амбоне. Якасць не вельмі, а слуп, да якога амбон мацаваўся, даўно зафарбаваны ў адзін тон, але можна заўважыць, што на аркадах на заднім фоне ёсць матыў паўколаў, які меўся на іх і да нядаўняй пабелкі. Паколькі ў касцёле доўгі час быў дом кіно, то не зусім зразумела: гэтыя роспісы арыгінальныя, паноўленыя, адрэстаўраваныя або зробленыя па матывах, але стылістыка і каларыт дакладна тыя ж, што былі ў пачатку XX ст.
#роспісы
Спадчына
Photo
Пасля нашай публікацыі ўчора ўсе эскізы Смалінскага, звязаныя з Чырвоным касцёлам, паспелі выкупіць беларусы замежжа 👏💪

#роспісы #касцёлы #Мінск
Спадчына
У Беразвецкім кляштары ў Глыбокім быццам бы пачалі аднаўляць барочныя шчыты на жылых карпусах. Касцёл не захаваўся, быў знішчаны камуністамі ў 1970 годзе. Чаму «быццам бы»? Калі прыгледзецца да гістарычных фота, то бачна, што ўсё неяк не так. Не ведаю, можа…
У Беразвецкім кляштары ў Глыбокім плануюць адрэстаўраваць роспісы. Гэта вынікае з закупак. У помніку барока сярэдзіны XVIII стагоддзя доўгі час знаходзіцца турма. Праз гэта дакладна невядома што там захавалася і ў якім знаходзіцца стане. З мінулага года на турэмным корпусе папраўчай калоніі №13 вядзецца аднаўленне барочных шчытоў.

Калі вы маеце актуальныя фота адноўленых шытоў, дашліце нам у бота @spadczyna_szepat_bot.

#Беразвечча #Глыбокае #кляштары #рэстаўрацыя #роспісы
Пробныя расчысткі першапачатковага роспісу сцен і скляпенняў Чырвонага касцёла ў Мінску. 1993 г. Роспісы былі часткова ўзноўлены ў тыя гады, але пасля большая іх частка была забелена ксяндзом.

Крыніца

#роспісы #зандажы #касцёлы #мінск
Сёння ў Эрмітажы прайшоў першы дзень канферэнцыі памяці археолага Алега Іааннісяна (1951-2023).

На ім з дакладам выступіла маскоўская рэстаўратарка Дар'я Скапцова, якая працавала на Спаскай царкве ў Полацку. Паводле даклада барабан гэтага храма XII стагоддзя першапачаткова быў размаляваны найменш у 5 колераў (на схеме рэканструкцыя расфарбоўкі). Высветлілі гэта з дапамогай мікра-фатаграфавання плінфы. Аналогіі ёсць у візантыйскай і заходне-еўрапейскай архітэктуры.

Крыніца
#Полацк #роспісы #цэрквы #старажытнарускаедойлідства
Адна з самых цікавых разынак Мірскага замка - роспісы на ламаных гатычных скляпеннях над сходамі ў паўночна-заходняй вежы.

Яшчэ Бубноўскі, рэстаўратар замка, на сваіх парах заінтрыгаваў наяўнасцю роспісаў незвычайнага малюнку (сферы і зорка?), у цёмным невялічнікім памяшканні. Хто і навошта яго зрабіў менавіта тут - не зразумела. Можа нешта язычніцкае? Ці проста аказіяльныя малюнкі?

Але найвялікшае расчараванне было, калі ўдалося ўпершыню наведаць замак з экскурсіяй - нас проста правялі цёмным пакоем ні словам, ні паўсловам не абмовіўшыся пра роспісы, нават не звярнуўшы ўвагі на тое, што яны там ёсць. Адразу пачалі распавядаць у вялікай зале як паны балявалі. Толькі выпадкова заўважыў нешта незвычайнае і вярнуўся туды, каб паглядзець, але там нават святло не ўключалі, таму сфоткаць самому роспісы на тэлефон без ўспышкі - пустая справа.

Фота
#Мір #замкі #роспісы
Кентаўр на сценах Спаскай царквы ў Полацку. Прасоўванне сатанізму і заафіліі з XII стагоддзя ці проста прыгожае мастацтва і метафарычныя вобразы?

фота
#Полацк #роспісы #цэрквы #старажытнарускаедойлідства
Яшчэ свежыя здымкі са Спаскай царквы ў Полацку. Пра два зандажы мы ўжо пісалі, а вось трэці, на паўднёвай сцяне пакуль не трапляў у кадр. Ён пакуль застаўлены рыштаваннямі, але самы цікавы. Тут раскрылі экстэр'ерныя роспісы: у нішы поўнафігурная выява Маці Божай(?), ўздоўж унутранай і вонкавай арак захаваліся фрагменты арнаментальных паясоў.

Крыніца
#роспісы #Полацк #выяўленне #цэрквы #старажытнарускаедойлідства
У цэнтры Гомеля дэмантуюць дэкаратыўнае пано “Гомель у часе” аўтарства Уладзіміра Еўтухова, якое размешчана па Савецкай вуліцы, каля дома № 25.

З фотаздымкаў, якія публікуюць гомельцы ў сацсетках, бачна, што фактычна знішчаная адна з частак вялікага пано з выявай рысі і заснавальнікаў горада. Ад пазнавальнай мастацкай работы ў рэдкай цяпер тэхніцы сграфіта засталіся толькі груды тынкоўкі. Для чаго праводзіцца дэмантаж мануменатальнага твора ніхто не паведамляў.

Мы неаднойчы пісалі, што ў Беларусі па законе магчымая толькі рэканструкцыя твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва пасля правядзення адпаведных узгадненняў. Аднак на практыцы закон ігнаруецца мясцовымі органамі, а Міністэрства культуры і пракуратура адмаўляюцца прыцягваць іх да адказнасці. Сваім ўсё, ворагам — закон.

#Гомель #манументальнаемастацтва #роспісы #знішчэнне #савецкаяспадчына
Спадчына
У цэнтры Гомеля дэмантуюць дэкаратыўнае пано “Гомель у часе” аўтарства Уладзіміра Еўтухова, якое размешчана па Савецкай вуліцы, каля дома № 25. З фотаздымкаў, якія публікуюць гомельцы ў сацсетках, бачна, што фактычна знішчаная адна з частак вялікага пано…
Абнаўленне: да дня горада ў Гомелі абнаўляюць гарадскую Дошкі гонару. Рэканструкцыя ўключае абнаўленне пано, якое адлюстроўвае гісторыю горада. З пано былі зняты трафарэты, затым на іх заштукавалі расколіны, нанеслі новую фактуру і аднаўляюць ранейшы выгляд.

Ну паглядзім ці будзе выгляд ранейшым.

#Гомель #манументальнаемастацтва #роспісы #рэканструкцыя #савецкаяспадчына
Скора ў кармеліцкім касцёле ў Мсціславе не застанецца ўнікальных фрэсак зусім. Гэта самы вялікі комплекс барочных роспісаў на ўсход ад Магілёва. Можна сказаць усходні фарпост барока ў Еўропе. На дурныя пражэкты кшталту новага музея ў выглядзе савецкага ордэна ў плане грошы ёсць, бо гэта пра вайну, а на тое, што пра Беларусь - няма.

Крыніца
#Мсціслаў #роспісы #касцёлы
Мінгарвыканкам адказаў, калі верне ў люнет фае кінатэатра "Перамога" пано з выявамі чатырох вершнікаў, падобных да тых, што на гербе Пагоня.

Пасля рэканструкцыі і рэстаўрацыі гэта адзінае з серыі пано, выкананых у адным стылі на тэму старажытнай беларускай гісторыі, якое не вярнулася на сваё месца.

У люнет насупраць спакойна вярнулася пано, на якім адлюстраваны храм і таксама чатыры вершнікі, якія выкананыя ў манеры маскоўскага іканапісу — Святы Георгій перамагае змея.

Адказ такі: не вернем патаму што патаму. 🤦‍♂️

Якая ганьба, распавядаюць пра спадчыну Вялікага Княства Літоўскага і баяцца як чорт ладана ягоных дзяржаўных сімвалаў.

#Мінск #дэградацыя #роспісы #інтэр'еры
У інтэр'ерах сярэдняй школы №173 у Мінску замалявалі жоўтай фарбай размалёўкі, якія былі створаны разам са школай у 1987 годзе.

Зніклі сюжэты на тэмы нацыянальнай культуры і гісторыі: з паэмы «Курган» Янкі Купалы, з «Песні пра зубра» Міколы Гусоўскага, выявы самога Гусоўскага і Францыска Скарыны, і іншыя.

Гэта адбылося ў снежні 2023 года, калі ў школе пачалі нечаканы пазапланавы рамонт, прычым у сярэдзіне навучальнага года. Летам таго ж года ўжо праводзіўся планавы рамонт.

Падпісчыкі спадзяюцца, што яны проста зафарбаваныя і іх можна будзе аднавіць пасля.

#Мінск #дэградацыя #роспісы #інтэр'еры
Рэстаўрацыя жывапісу з адслаеннем і пераносам на новую аснову, выкананая ў кармеліцкім Успенскім касцёле ў Мсціславе, увайшла ў падручнікі па рэстаўрацыі. Пры разборцы прыбудовы ў 1981 годзе было выяўлена некалькі дошак з рэшткамі жывапісу, выкананымі, як сведчыў подпіс на ёй, у 1912 годзе нейкім Душакам (Duszek). Дошкі былі ў дрэнным стане і манціраваць іх назад не ўяўлялася магчымым. Фарбавы пласт вырашылі адслойваць і перанесці на грунтаванае палатно, наклееную на ДСП, якімі абабілі столю. Пасля пераносу на палатно ўдалося вызначыць агульную кампазіцыю ўсяго плафона, страты ўзнавілі ў тэхніцы рыгаціна (палоскамі, які здалёк зліваюцца разам).

У суседнім касцёле езуітаў нядаўна грохнулі аварыйныя скляпенні і сцены і ніхто нават не задумаўся пра тое, што там можа быць жывапіс.

Крыніца
#Мсціслаў #роспісы #рэстаўрацыя