Спадчына
2.89K subscribers
10.2K photos
87 videos
22 files
1.61K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
Выяўленне абрысаў княжацкага храма (або царквы на дзядзінцы), які існаваў у XII—XVI стагоддзях на тэрыторыі Верхняга замка ў Полацку. Інтэр’ер быў аздоблены фрэскамі, падлога выкладзена з паліваных керамічных плітак.

Падмурак і сцены храма былі адшуканы Міхаілам Каргерам у час археалагічных раскопак 1966—1967 гг. Ізноў яны былі раскрыты ў час нядаўняй рэканструкцыі Верхняга замка пад кадэцкае вучылішча. Менавіта ў рамках гэтай рэканструкцыі і быў рэалізаваны прыём выяўлення месцазнаходжання помніка архітэктуры і яго планіроўкі адрозным брукам.

#выяўленне #Полацк #археалогія #старажытнарускаедойлідства #царква
У Полацку добраўпарадкавалі падыход да Сафійскага сабора з цэнтра горада.

Божа, ну за што? Для чаго вакол зоны адпачынку гэты дарожны адбойнік, пафарбаваны з зялёны? Ладна б з боку абрыву яго паставілі, але і ж абрыву як такога няма, бо ўсё зарасло дрэвамі, і агароджа амаль па ўсім перыметры стаіць. Літаральна адпачынак строгага рэжыму. Увогуле навошта тая пляцоўка, калі і віду з яе аніякага, і адасобленасці ад іншых людзей няма - лаўкі рэальна пастаўлены быццам па цэнтры пляцоўкі будуць канцэрты даваць.

Калгас галаўнога мозга моднымі свяцільнямі не выправіш.

#полацк #агратрэш #добраўпарадкаванне
Пачаўся рамонт будынкаў пажарнай часці (былой махоркавай фабрыкі Рыўліна) у Полацку.

Крыніца
#рэканструкцыя #Полацк #гістарычнаязабудова
Полацкаму манастыру не дае пакою статус лаўры, якога ён не мае. Будуюць горад у горадзе. Побач з храмам і падмуркамі XII стагоддзя такая актыўная і маштабная будаўнічая дзейнасць будзе звязана з непрадуманымі рашэннямі і стратамі на карысць інтарэсаў будоўлі. Спадзяюся, што як і большасць беларускай спадчыны, манастыр выратуе адсутнасць сродкаў.

#полацк #цэрквы #манастыры
Полацкі Дом афіцэраў, пабудаваны з міжваенны час, падчас рэканструкцыі.

https://www.pvestnik.by/rekonstrukciya-zdaniya-byvshego-doma-oficerov-v-polocke-idet-aktivnymi-tempami/

#Полацк #савецкаяспадчына #рэканструкцыя
Як сёння выглядае Дом афіцэраў у Полацку, на якім з лета ідзе рэканструкцыя.

Прэс-служба Савета Рэспублікі, ад якога ў родны горад завітала Каначава, чамусьці заяўляе, што будынак з'яўляецца адзінай захаванай пабудовай 1930-х — 1940-х гадоў у Полацку. Гэта, вядома, не так. Самы буйны і яскравы з захаваных - так, але не адзіны.

У 2011 годзе з Дома афіцэраў з прычыны яго аварыйнага стану выселілі тры аддзяленні Полацкай дзіцячай школы мастацтваў. З таго часу будынак плошчай больш як 4 тысячы квадратных метраў пуставаў і разбураўся. Яго хацелі рэканструяваць пад музей гісторыі горада, затым - пад культурна-дзелавы цэнтр з канцэртнай залай. Але ўсе праекты засталіся нерэалізаванымі - грошай не было, інвестара знайсці не ўдавалася. Работы пачаліся толькі пасля таго, як яго перадалі Полацкаму ўніверсітэту.

Усе аб'екты будуць гнаць да чэрвеня 2024 года, бо ў горадзе запланаваны Форум рэгіёнаў.

https://gorod214.by/new/10269

#Полацк #рэканструкцыя #савецкаяспадчына
У Полацку з экскаватарамі добраўпарадкаваюць тэрыторыю парку на гістарычным задзвінскім пасадзе Востраў.

Востраў размешчаны прама насупраць Сафіі і быў заселены з даўніх часоў, яшчэ з канца X—XI стст. Задзвінскія пасады Полацка, у тым ліку Востраўскі, з’яўляюцца найменш даследаванымі.

Земляныя работы ўзімку выглядаюць падазрона, звычайна іх адкаладаюць да цёплага перыяду, калі не хочуць, каб усё развалілася праз год. Але для работ у Полацку ёсць прычына - тут сёлета пройдзе Форум рэгіёнаў, а таму ўсе рэканструкцыі (у тым ліку рэстаўрацыя Дома афіцэраў) і добраўпарадкаванні ператворацца ў гонку да пэўнай даты.

У такіх умовах не да археалогіі. Да таго ж, як паказвае практыка зваротаў, кожны раз, калі пытаешся, ці ёсць археалагічны нагляд на помніку археалогіі, аказваецца, што яго няма, забылі, а культурны пласт на глыбіню 2,4 м ужо вывезлі на сметнік.

Але ў гэтым выпадку нарэшце пашчасціла. Інстытут гісторыі на наш зварот паведаміў, што археалагічны нагляд ёсць і ажыццяўляецца мясцовым археолагам Ігарам Магалінскім. Ну хоць у Полацку дбаюць пра сваю старызну.

#Полацк #археалогія
Як будзе выглядаць Дом афіцэраў у Полацку пасля рэканструкцыі. У даваенны час ён быў пафарбаваны вельмі нязвыкла для нас - цёмна-сінія філёнгі на рустоўцы, такія ж цёмныя карнізы. Пасля вайны ўнармавалі каларыстыку, але цяпер плануюць вярнуць арыгінальнае рашэнне. Паглядзім, ці не сустрэне яно супраціву з боку густу чыноўнікаў.

https://t.me/vitebsk_region_officially/23531

#Полацк #савецкаяспадчына #каларыстыка #рэстаўрацыя
Сёння ў Эрмітажы прайшоў першы дзень канферэнцыі памяці археолага Алега Іааннісяна (1951-2023).

На ім з дакладам выступіла маскоўская рэстаўратарка Дар'я Скапцова, якая працавала на Спаскай царкве ў Полацку. Паводле даклада барабан гэтага храма XII стагоддзя першапачаткова быў размаляваны найменш у 5 колераў (на схеме рэканструкцыя расфарбоўкі). Высветлілі гэта з дапамогай мікра-фатаграфавання плінфы. Аналогіі ёсць у візантыйскай і заходне-еўрапейскай архітэктуры.

Крыніца
#Полацк #роспісы #цэрквы #старажытнарускаедойлідства
Як ідзе рэканструкцыя пажарнай часці ў Полацку.

Пажарная часць па вуліцы Энгельса, 8, якая была перабудаваная з былой махорачнай фабрыкі Рыўліна, сёння ўтварае невялікі квартал у цэнтры горада.

Будынак частка гістарычнага цэнтра Полацка, унесенага ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей. У канцы 2023 года яе пачалі рэканструяваць.

На сайце райвыканкама была апублікавана справаздача аб ацэнцы ўздзеяння аб'екта на навакольнае асяроддзе. Там гаварылася, што будынак, дзе размешчана пажарная частка, непрыдатны для далейшай эксплуатацыі: па выніках абследавання, 75% будынкаў падлягае зносу.

Сёння бачна, што ад большасці будынкаў комплексу засталося па адной фасаднай сцяне.

#Полацк #гістарычнаязабудова #рэканструкцыя
Спадчына
Photo
Дом афіцэраў у Полацку пафарбавалі насуперак хіміка-фізічным даследаванням.

Даследванне афарбовачных слаёў паказала, што гэты міжваенны будынак меў халодную гаму, а філёнгі на рустоўцы былі афарбаваныя ў цёмна-сінія колеры. Такімі ж былі і карнізы.


Але ў час наведвання Полацка адной высокай чыноўніцы, якая не мае ніякага дачынення да рэстаўрацыі, не спадабалася прадстаўленая рэканструкцыя аўтэнтычных колераў.

Цяпер помнік архітэктуры пафарбавалі па класічнай схеме: цёплы бэж і тэракотавы замест цёмна-сіняга. Вельмі шкада, што ў Беларусі ўсе пытанні вырашаюцца вось так...

Фота
#Полацк #савецкаяспадчына #каларыстыка #рэстаўрацыя #дэградацыя
У Полацку абвалілася яшчэ частка мура ад руінаў пабернардзінскага касцёла Найсвяцейшай Дзевы Марыі, што за Дзвіной. Нягледзячы на тое, што ўвесь барочны комплекс кляштара 1769 года пабудовы мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, ніякіх захадаў па кансервацыі і аднаўленні не прадпрымаецца.

Фота
#полацк #разбурэнне #касцёлы
Спадчына
Photo
У Полацку да Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі амаль скончылі рэканструкцыю Дома афіцэраў, пабудаванага ў міжваенны час.

«Неэксплутаваны будынак заўсёды памірае. Увесь тынкавы слой прыйшлося збіваць да цэглы, ляпны дэкор таксама пайшоў пад замену».

І гэта не адзіная страта. На вялікі жаль, кіруючыся меркаваннем чыноўніцы, далёкай ад рэстаўрацыі, канчаткова была выбрана каларыстычнага гама фасадаў, якая супярэчыць таму, што паказалі хіміка-фізічныя даследаванні першапачатковай аддзелкі.

#Полацк #рэканструкцыя #рэстаўрацыя #каларыстыка #савецкаяспадчына

https://gorod214.by/new/11142
Новыя зандажы на фасадзе Спаскай царквы XII стагоддзя ў Полацку пасля апошняй рэстаўрацыі. На паўночным фасадзе раскрылі замураваны аконны праём з дэкараваным зубчыкамі (гэта ўзор называецца парэбрыкам) архівольтам. Больш познія замуроўкі са звычайнай цэглы затаніраваны ў зямлісты колер, відаць, каб не разбураць візуальнае ўпрыманне блізкай па колеры арыгінальнай муроўкі «са схаваным радам» з плінфы.

У мяне толькі ўзнікла пытанне: раней у гэтым месцы стаяла рама - атрымліваецца гэта было фальш-акно?

Яшчэ адзін зандаж над акном апсіды паказвае месца збітага калісьці паўцыркульнага сандрыка з плечыкамі.

#Полацк #зандажы #цэрквы #старажытнарускаедойлідства #рэстаўрацыя
Кентаўр на сценах Спаскай царквы ў Полацку. Прасоўванне сатанізму і заафіліі з XII стагоддзя ці проста прыгожае мастацтва і метафарычныя вобразы?

фота
#Полацк #роспісы #цэрквы #старажытнарускаедойлідства
Яшчэ свежыя здымкі са Спаскай царквы ў Полацку. Пра два зандажы мы ўжо пісалі, а вось трэці, на паўднёвай сцяне пакуль не трапляў у кадр. Ён пакуль застаўлены рыштаваннямі, але самы цікавы. Тут раскрылі экстэр'ерныя роспісы: у нішы поўнафігурная выява Маці Божай(?), ўздоўж унутранай і вонкавай арак захаваліся фрагменты арнаментальных паясоў.

Крыніца
#роспісы #Полацк #выяўленне #цэрквы #старажытнарускаедойлідства
Спадчына
Выяўленне абрысаў княжацкага храма (або царквы на дзядзінцы), які існаваў у XII—XVI стагоддзях на тэрыторыі Верхняга замка ў Полацку. Інтэр’ер быў аздоблены фрэскамі, падлога выкладзена з паліваных керамічных плітак. Падмурак і сцены храма былі адшуканы…
У Полацкім кадэцкім вучылішчы, якое размясцілася на тэрыторыі Верхняга замка ў адмыслова рэканструяваных пад яго будынках, плануюць пабудаваць капліцу Арханёла Міхаіла на падмурках царквы XII стагоддзя - пра гэта распавёў дырэктар Станіслаў Красоўскі.

Мяркую, што гаворка ідзе пра княжацкі храм (або царквы на дзядзінцы), які існаваў у XII—XVI стагоддзях і ў час рэканструкцыі быў выяўлены на паверхні адрозным брукам.

Нічога святога. У Магілёве зрыюць замчышча пад музей святога цара, у Полацку пасадзяць навабуд на 900-гадовыя падмуркі. Вось яны "дзяржаўная рэлігія" ў дзеянні.

(асобна хачу спытаць, хто аўтар гэтых жудасных інтэр'ераў на фота?)

Крыніца
#Полацк #археалогія #старажытнарускаедойлідства #царква
Спадчына
У Полацкім кадэцкім вучылішчы, якое размясцілася на тэрыторыі Верхняга замка ў адмыслова рэканструяваных пад яго будынках, плануюць пабудаваць капліцу Арханёла Міхаіла на падмурках царквы XII стагоддзя - пра гэта распавёў дырэктар Станіслаў Красоўскі. Мяркую…
Дарэчы, дзякуючы маштабным выратавальным археалагічным даследаванням на Верхнім замку Полацка былі атрыманы новыя даныя па гісторыі полацкага дойлідства ХІ–ХІІІ стст.

У ходзе прац была ўдакладнена інфармацыя адносна планіроўкі, памераў і характару разбурэння “храма на дзядзінцы”, вызначаны ступень захаванасці падмуркаў і канструктыўныя асаблівасці княжацкага церама.

Падчас даследаванняў былі таксама выяўлены тры плямы разбурэння мураваных будынкаў старажытнарускага часу, дзве з якіх дазволілі прыблізна лакалізаваць невядомыя да гэтага часу храмы. Наяўнасць вялікага аб’ёму прамакутнай плінфы, разнастайнай цэглы лекальнай формы, плітак падлогі, фрагменты фрэскавага жывапісу даюць падставы сцвярджаць аб наяўнасці на Верхнім замку яшчэ мінімум двух мураваных помнікаў.

Такім чынам, на Верхнім замку Полацка на сённяшні дзень налічваецца, як мінімум, чатыры мураваныя храмы і княжацкі церам.

Далейшыя даследаванні дазволяць больш дэтальна вывучыць азначаныя аб’екты, а таксама выявіць новыя помнікі старажытнарускай архітэктуры.

З артыкула “Сляды разбурэння мураваных будынкаў ХІ–ХІІІ стст. на Верхнім замку старажытнага Полацка” (А. Л. Коц, І. У. Магалінскі, П. М. Кенько)

#Полацк #археалогія #старажытнарускаедойлідства