Спадчына
2.89K subscribers
9.81K photos
85 videos
22 files
1.56K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
Серыя запалкавых этыкетак «Мэбля, якая выпускаецца Беларускай прамысловасцю». Пазналі нешта з бабулінага інтэр'ера? Гомельскі фанерна-запалкавы камбінат.

#савецкаяспадчына #інтэр'ер
Рэканструкцыя першапачатковага выгляду алтара на 1730-я гады ў кафедральным касцёле ў Пінску. Выканана на падставе хіміка-фізічных даследаванняў пігментаў і зандажоў жывапісных слаёў. 1986 год. З архіва Аркадзя Шпунта.

#Пінск #касцёлы #каларыстыка #роспісы #інтэр'еры
Літоўскі рэстаўратар Даўмантас Піліпавічус (Daumantas Pilipavičius) у сваім фэйсбуку паказвае працэс і вынік рэстаўрацыі роспісаў у палацы Сапегаў XVII стагоддзя на Антокалі.

Хацелася б, каб і беларускія рэстаўратары былі больш адкрытымі да грамадства.

#роспісы #палацы #рэстаўрацыя #Сапегі #Антокаль #інтэр'еры
Forwarded from Спадчына
Унікальны мадэрнавы інтэр'ер касцёла Святога Міхала Арханёла ў в. Цімкавічы Капыльскага раёна, створаны каля 1908 года ураджэнцам Кобрынскага павета Францішкам Бруздовічам. Ён запоўніў міжнефавы фрыз карцінамі, пакрыў раслінна-кветкавым арнаментам сцены, столь і канструкцыйныя элементы — тут былі букеты ружаў і кусты шыпшыны, галінкі яблынь, дубовае лісце, кветкі сланечнікаў, белыя рамонкі, блакітна-сінія валошкі, белыя лілеі, незабудкі і іншыя. На дзвярах мастацкая акоўка ў выглядзе галінак. Касцёл быў знішчаны пажарам ў 1985 годзе, але такі выдатны помнік заслугоўвае адбудовы або ў Строчыцах, або ў якасці залы музея архітэктуры, які калі-небудзь з'явіцца ў Беларусі.

#касцёлы #роспісы #інтэр'еры #Цімкавічы
Чарговая знаходна на аўкцыёне - прапрапрадзедаў камод ручной працы. Прыгожы.

Але, багаты класічны архітэктурны дэкор (калонкі з пілястрамі, фрыз і карніз з сухарыкамі), далікатна вырабленыя філёнгі створак, складаны роспіс пад мармур і барочны каларыт, роўна як і наяўнасць унізе выступу, які, відавочна, быў часткай подыуму, наводзяць на думкі, што гэта не дзедаў камод, а частка царкоўнага начыння. Не выключана, што алтар якога-небудзь зруйнаванага касцёла ці пераробная з іканастаса шафа ў закрыстыі.

Просяць за яго 1200 рублёў. Міністэрству культуры варта абследаваць гэты прадмет і пры пацвярджэнні яго культавага прызначэння выкупіць у фонды музея.

#аўкцыёны #мінск #касцёлы #інтэр'еры #дэталі
Скульптурнае аздабленне Ларэтанскай капліцы (або капліцаы Св. Барбары) у бернардзінскім касцёле ў Гродне. Інтэр'ер датуецца другой паловай XVII стагоддзя. На думку Ірыны Варкулевіч стыль афармлення капліцы цалкам адпавядае працам П'етра Перці, аднаму з найвялікшых скульптараў у ВКЛ, праз што выказвае здагадку аб удзеле арцелі майстра.

Крыніца
#Гродна #касцёлы #інтэр'еры #дэталі
11 лютага ў кафедральным касцёле Святога Францыска Ксаверыя ў Гродне адбылося ўрачыстае адкрыццё і пасвячэнне адноўленага алтара Бічавання Пана Езуса.

Выканаўца алтара невядомы. Ён быў сур’ёзна пашкоджаны: падчас Другой сусветнай вайны з правага боку святыні выбіла шыбы, з гэтай прычыны ўнутр трапляла вільгаць, і дрэва падгніло.

У ходзе рэстаўрацыі давялося поўнасцю разабраць алтар, чаго не рабілі з папярэднімі. Усе яго часткі былі сабраныя нанава, некаторыя элементы заменены. Жывапіс алтара быў рэстаўраваны гродзенскім мастаком Уладзімірам Кіслым.

Па словах пробашча катэдральнай парафіі ксяндза каноніка Яна Кучынскага, плануецца аднаўленне і іншых алтароў, наступным з якіх будзе алтар Маці Божай Нястомнай Дапамогі.

Пробашч дадае, што ёсць мара аднавіць усе цэнтральныя алтары ў кафедры, каб кожны, хто заходзіць у святыню, мог захапіцца яе архітэктурай, «бо яна прамаўляе».

«Кожны завіток мае сваё значэнне. І калі штосьці ведаеш пра сакральнае мастацтва, то зусім па-іншаму глядзіш на разьбу, абразы: не толькі як на „золата“. Заходзіш у касцёл — і як кнігу чытаеш… Усё гэтае багацце паказвае неверагодную прыгажосць і прыцягвае чалавека да Бога», — кажа святар.

#гродна #касцёл #інтэр'еры #дэталі #рэстаўрацыя

https://catholic.by/3/news/belarus/16934-u-katedralnaj-bazylitsy-grodne-biskup-kashkevich-nanava-pasvyatsi-adno-leny-altar-bichavannya-khrysta
Спадчына
Ігар Чарняўскі: "А ў гэты ж час (1980-я) выконваўся капітальны рамонт Віцебскай ратушы, куды і прапанаваў зазірнуць Ігар Цішкін. Убачанае ўразіла. Па ўсіх прыкметах (характар муроўкі, цэглы) падземная частка помніка архітэктуры выдавала на 17 стагоддзе, што…
У сутарэннях Віцебскай ратушы скончылі работы па прыстасаванні памяшкання пад экспазіцыйную залу. Калі шчыра, то я не разумею прыколу канцэпцыі, выглядае як пабіты жыццём падвал. Экспазіцыйныя зандажы заўсёды мусяць мець правільную геаметрычную форму, каб адрозніваць іх ад дэструктыўных працэсаў. Тут цалкам наадварот. Таксама зандажы мусяць мець замацаваныя краі, каб далей не разбураўся тынк. Гэтага таксама не бачу нідзе акрамя апошняга фота.

P. S. А што за каменны ёлуп, хто ведае?

#Віцебск #інтэр'еры
На круглым стале ў Акадэміі навук паказалі дызайн-канцэпцыю інтэр'ераў вежы Шчытоўкі Навагрудскага замка пасля яе рэканструкцыі.

Крыніца
#інтэр'еры #рэканструкцыя #рэстаўрацыя #замкі
Што яшчэ трэба аднавіць у мінскай архікафедры. Хоць будынак захаваўся, а роспісы былі рэстаўраваны, на сёння касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі даволі пусты ў параўнанні з дарэвалюцыйным станам. Не адноўлены амбон, бакавыя алтары, скульптуры і іншае начынне.

Фота

#касцёлы #Мінск #інтэр'еры
Сядзіба Жукоўскіх у вёсцы Дашкаўка Магілёўскага раёна. Унутры сціплага будынка сапраўдная казка. Па перыметры параднай залы ідзе багаты ляпны фрыз з раслінным арнаментам у выглядзе кветак, пладоў і лісцяў. 😍 (размалёўка лісця савецкая, што троху псуе ўражанне)
А колькі такога мы страцілі...

#Дашкаўка #сядзібы #інтэр'еры
8 красавіка у пабрыгіцкім касцёле ў Гродне асвяцілі два новыя бакавыя алтары – у гонар святой Брыгіты і благаслаўлёных навагрудскіх мучаніц-назарэтанак.

Алтары адноўлены ў спрошчаных формах, без багатага дэкору, якія можна пабачыць на гістарычных здымках.

Аўтэнтычныя інтэр'еры былі знішчаны за савецкім часам. Вельмі крутыя скульптуры і разное начынне ў рэдкім "храстковым стылі" выстаўляліся нядаўна на выстаўцы ў Нацыянальным мастацкім музеі.

Можа калі-небудзь копіі гэтых музейных прадметаў вернуцца ў інтэр'еры гродзенскага касцёла

#аднаўленне #інтэр'еры #Гродна #касцёлы #арнаменты
Будаўнікі паказалі як ідуць справы на рэканструкцыі кінатэатра «Перамога». Заканчваюцца работы па аздабленні фасада кінатэатра, амаль гатовы дах, замянілі вокны. Унутры працуюць над паўкруглымі фрэскамі, мазаічнымі падлогамі і дэкаратыўнай ляпнінай. У адной з залаў завяршаюць мантаж акустычных панэляў.

#Мінск #рэканструкцыя #савецкаяспадчына #рэстаўрацыя #інтэр'еры
У касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў Радашковічах правялі рамонт, аднавілі лаўкі і адкрылі арган. Арган у дрэнным быў перавезены сюды з касцёла ў Браславе. Яго рэстаўрацыяй апошнія гады займаўся майстар Маскоўскай філармоніі Дзмітрый Лотаў.

Фота
#касцёлы #інтэр'еры #Радашковічы
У Свята-Успенскім саборы Жыровіцкага манастыра пачалі разбіраць іканастас для рэстаўрацыі. Іканастас асобна прапісаны ў пераліку дэкаратыўнага аздаблення сабора, які з'яўляецца часткай ансамблю міжнароднага значэння. Рэстаўрацыя зойме каля двух гадоў.

Іканастас аб'ёмны - цэнтральная частка 12 на 6 метраў, бакавыя элементы - 7 на 5. Дэмантаж, які пачалі з бакавых частак, рэстаўратары праводзячы выключна ўручную, каб нічога не пашкодзіць.

Гэта адзін з самых старых іканастасаў, які захаваліся на Беларусі: калі бакавыя часткі належаць да XIX стагоддзя, то цэнтральная частка аж XVII стагоддзя.

У ранейшыя гады быў гучны скандал, калі з барочнага іканастаса паздымалі арыгінальныя абразы і збылі на вечнае захоўванне ў Нацыянальны мастацкі музей Беларусі, замяніўшы іх быццам бы больш кананічнымі іконамі «а-ля рус», неадрознымі ад тых, што можна набыць у царкоўнай лаўцы ва Уладзівастоку.

Пасля з іканастаса прыбралі і разьбяны дэкор. Сёння частка дэкору вярнулася, праўда, калі прыгледзіцца, то становіцца зразумела, што зусім не таго, што быў раней.

Паколькі абразы ў музеі частка іканастаса, то яны мусяць мець статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, а пры рэстаўрацыі або вернуты на роднае месца, або заменены копіямі, каб не пагаршаць успрыманне помніка наваробнымі іконамі. Але амаль упэўнены, што гэта зроблена не будзе, бо ў царквы выдуманы ёю самою канон вышэй за ўсе іншыя меркаванні.



#Жыровіцы #рэстаўрацыя #цэрквы #іканастасы #інтэр'еры
Пахаванне сэрцаў бацькі і сына Мікалая (пам. 1746) і Фаўстына (пам. 1755) Радзівілаў у касцёле Унебаўзяцця Дзевы Марыі ў Дзятлаве. Целы іх нейкі час спачывалі тут жа ў крыпце, а пасля былі перавезены ў Нясвіж, а сэрцы вось, засталіся.

Крыніца
#касцёлы #Дзятлава #дэталі #інтэр'еры
Мінгарвыканкам адказаў, калі верне ў люнет фае кінатэатра "Перамога" пано з выявамі чатырох вершнікаў, падобных да тых, што на гербе Пагоня.

Пасля рэканструкцыі і рэстаўрацыі гэта адзінае з серыі пано, выкананых у адным стылі на тэму старажытнай беларускай гісторыі, якое не вярнулася на сваё месца.

У люнет насупраць спакойна вярнулася пано, на якім адлюстраваны храм і таксама чатыры вершнікі, якія выкананыя ў манеры маскоўскага іканапісу — Святы Георгій перамагае змея.

Адказ такі: не вернем патаму што патаму. 🤦‍♂️

Якая ганьба, распавядаюць пра спадчыну Вялікага Княства Літоўскага і баяцца як чорт ладана ягоных дзяржаўных сімвалаў.

#Мінск #дэградацыя #роспісы #інтэр'еры
У інтэр'ерах сярэдняй школы №173 у Мінску замалявалі жоўтай фарбай размалёўкі, якія былі створаны разам са школай у 1987 годзе.

Зніклі сюжэты на тэмы нацыянальнай культуры і гісторыі: з паэмы «Курган» Янкі Купалы, з «Песні пра зубра» Міколы Гусоўскага, выявы самога Гусоўскага і Францыска Скарыны, і іншыя.

Гэта адбылося ў снежні 2023 года, калі ў школе пачалі нечаканы пазапланавы рамонт, прычым у сярэдзіне навучальнага года. Летам таго ж года ўжо праводзіўся планавы рамонт.

Падпісчыкі спадзяюцца, што яны проста зафарбаваныя і іх можна будзе аднавіць пасля.

#Мінск #дэградацыя #роспісы #інтэр'еры