Спадчына
2.89K subscribers
10.2K photos
87 videos
22 files
1.61K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
У выніку начнога абстрэлу Мікалаева пашкоджаны будынак заводакіравання судабудаўнічага завода (т.зв. Адміралцейства), помнік архітэктуры савецкага неакласіцызму мясцовага значэння. Будынак са шпілем пабудаваны ў 1951 годзе па праекце архітэктара Шапаваленка.

#Украіна #вайна #разбурэнне
Ва ўкраінскім Мікалеве знеслі помнік заснавальніку горада графу Рыгору Пацёмкіну. Пацёмкін заклаў у 1788 годзе верф у вусці ракі Інгул, вакол якой пачаў будавацца горад. Цяпер на месцы бюста вазон.

#Украіна #вайна #помнікі
22 чэрвеня ва ўрочышча Басіны Слонімскага раёна, якое знаходзіцца недалёка ад Жыровіцаў, пасля рэстаўрацыі быў адкрыты помнік ахвярам нацызму. У кастрычніку 1941 года на гэтым месцы былі расстраляныя каля паўсотні яўрэяў.

https://grodnonews.by/news/zhizn/v_urochishche_basiny_slonimskogo_rayona_posle_restavratsii_otkryli_pamyatnik_zhertvam_natsizma.html

#вайна #Басіны #помнікі #яўрэйскаяспадчына
На тэрыторыі гістарычнага цэнтра Адэсы, які з'яўляецца Сусветнай спадчынай ЮНЕСКА, уначы пашкоджаны шэраг помнікаў архітэктуры. Гэта прынамсі
* Дом Саламос 1905 года пабудовы па Праабражэнскай вуліцы, 4. Тут знішчаны цэлы паверх, страчаны вітражы
* Асабняк графа Талстога 1830 года пабудовы на Сабанеевым мосце, у якім цяпер размяшчаецца музей Дома навукоўцаў.
* Моцна пашкоджаны Спаса-Праабражэнскі сабор, адноўленыя ў часы незалежнасці як рэпліка сабора XIX стагоддзя, знішчанага бальшавікамі.
І іншыя будынкі, якія не паддаюцца ідэнтыфікацыі.

#вайна
На першым фота добра бачна (левы верхні вугал), што сабор аднаўлялі "сучаснымі сродкамі". Замест выкарыстання гістарычных прыёмаў і матэрыялаў вымуравалі асноўныя сцены, а ўсё астатняе зрабілі фактычна з вентфасада, які тоўстым слоем аддзелалі і абляпілі дэкорам. Танна, амаль ніхто не адрозніць ад звычайнай сцяны, але вось адзін удар - і ўжо няма што аднаўляць, трэба ўсё рабіць наноў.

#вайна
Леанід Лаўрэш у сваёй публікацыі «Яшчэ раз пра Ліду Тэадора Нарбута» апублікаваў схему, зробленую на аэрафотаздымку горада 1944 года. Не ведаю як хто, а я раней не бачыў нармальных аэрафотаздымкаў Ліды. Дык вось хачу паказаць, як выглядаў гістарычны цэнтр у той час - абсалютна зачышчаны ў нуль, нават абгарэлыя каробкі не прасочваюцца.

Нічога з таго (акрамя аднаго будынка), што ёсць на фотаздымках пачатку XX стагоддзя не перажыло вайну.

#вайна #Ліда #знішчэнне #гістарычнаязабудова
У Таганрогу ракета патрапіла каля будынка Дзяржаўнага банка, помніка класіцызму XIX стагоддзя на Аляксандраўскай плошчы. У 1859 годзе гэты пляц быў выкуплены купцом Дзмітрыем Неграпонтэ (так, вакол Азова жыло шмат грэкаў, да таго як іх выселілі), які і пабудаваў сабе асабняк на высокім цокалі з порцікам на галоўным фасадзе. У 1895 годзе тут адкрылася аддзяленне банка.

#вайна
У выніку ізраільскага ўдару па горадзе Газа разбурана царква Святога Парфірыя, якая належыць да Іерусалімскай Праваслаўнай Царквы і прысвечана былому епіскапу Газы, які жыў у V стагоддзі. Храм быў пабудаваны яшчэ ў 1150-1160 гады ў часы крыжовых паходаў.

Разбурэнне культурных каштоўнасцей у час ваенных канфліктаў з'яўляецца ваенным злачынствам.

#Палесціна #вайна #цэрквы #разбурэнне
Forwarded from Спадчына
Міжнароднае права абараняе культурную і духоўную спадчыну чалавецтва (гістарычныя помнікі, творы мастацтва, месцы адпраўлення культу).

У выпадку ўзброенага канфлікту такая маёмасць павінна карыстацца павагай, каб зберагчы яе ад прадказальных наступстваў канфлікту (Дадатковы пратакол I да Жэнеўскіх канвенцый, арт. 53 і 85.4d; Дадатковы пратакол II да Жэнеўскіх канвенцый, арт. 16). Спецыяльная канвенцыя аб абароне культурных каштоўнасцей у выпадку ўзброенага канфлікту, была падпісана ў Гаазе 14 мая 1954 года. У ёй выкладзены правілы абароны і ўдакладняецца роля ЮНЕСКА (Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры) у гэтай вобласці. Гэта канвенцыя была дапоўнена двума Пратаколамі па абароне культурных каштоўнасцей у выпадку ўзброенага канфлікту. Першы пратакол быў прыняты 14 мая 1954 года, затым, 26 сакавіка 1999 года, быў прыняты другі пратакол.

Акрамя таго, наўмысны напад падчас узброенага канфлікту на культурныя каштоўнасці лічыцца ваенным злачынствам (Статут Міжнароднага крымінальнага суда, артыкул 8.2 b ix і 8.2 e iv)

Культурныя каштоўнасці могуць быць адзначаны спецыяльным знакам адрознення: сіні трохвугольнік над сінім квадратам на белым фоне.

#вайна #ахова
Асабняк купца Германа Гельферыха ў Харкаве пасля начнога абстрэлу горада. Помнік архітэктуры па вул. Пушкінскай, 70 быў пабудаваны ў 1896 годзе па праекце архітэктара Сяргея Загоскіна.

#вайна
Касцёл у харвацкім Вочыне быў пабудаваны ў 1464 годзе францысканцамі. У 1991 годзе ў час вайны за незалежнасць Харватыі сербскае фарміраванне «Белыя арлы» арганізавала ў мястэчку разню, у выніку якой былі забітыя дзясяткі мясцовых жыхароў, а таксама знішчыла каталіцкі храм. Аднаўляць яго пачалі толькі ў 2011 годзе. Два гады таму адноўленая святыня атрымала ганаровы тытул малой базілікі.

#вайна #замежжа #Харватыя
На 46-й сесіі Камісіі сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, якая зараз праходзіць у Нью-Дэлі, было ў экстраным парадку разгледжана пытанне аб уключэнні ў Спіс сусветнай спадчыны руін манастыра Святога Іларыёна.

Прычынай спешкі сталі невыбіральныя ўдары Ізраіля па грамадзянскіх і культурных аб'ектах у сектары Газа, дзе знаходзіцца і гэты манастыр IV стагоддзя.

Манастыр быў узяты ЮНЕСКА пад часовую ахову яшчэ ў снежні 2023 года. Аднак гэта не зберагло яго ад частковага пашкоджання. Цяпер ён афіцыйна прызнаны сусветнай спадчынай пад пагрозай знішчэння. Гэта 6 аб'ект Спісу ў Палесціне і трэці, якому пагражае знічшэнне праз палітыку Ізраіля. Нават само наданне высокага статусу аб'ектам у Палесціне выклікае ў Ізраілі бурлівую рэакцыю і абвінавачванне ЮНЕСКА ва ўсіх смяротных грахах.

За час уварвання ў сектар Газа быццам бы для канчатковай ліквідацыі ХАМАС былі разбураны 195 аб'ектаў культурнай спадчыны Палесціны, у тым ліку бібліятэкі з каштоўнымі зборамі кніг і рукапісаў, музеі з калекцыямі старажытнасцей, старажытныя мячэці і цэрквы, месцы археалагічных раскопак.

Разбурэнне культурных аб'ектаў у час ваенных канфліктаў з'яўляецца ваенным злачынствам. Аднак Ізраіль не прызнае над сабой ніякіх юрысдыкцый і не лічыць патрэбным прытрымлівацца міжнародных нормаў.

19 чэрвеня Міжнародны суд ААН прызнаў анексію пасля 1967 года Ізраілем палесцінскіх земляў незаконнай, як і палітыку прымусовага высялення палесцінцаў, паўсюднага зносу іхніх дамоў, абмяжаванняў на перасоўванне і пражыванне, засяленне ізраільскімі пасляленцамі Усходняга Ерусаліма і Заходняга берага, ігнараванне гвалту з боку гэтых пасяленцаў да мясцовага насельніцтва, эксплуатацыю прыродных рэсурсаў рэгіёна і абмежаванне доступу палесцінцаў да крыніц пітной вады, а таксама прымяненне ізральскага заканадаўства на тэрыторыі дзяржавы Палесціна.

Але ізраільскім уладам пляваць на гэтае рэшэнне, а тым больш пляваць на статус аб'екта спадчыны ЮНЕСКА ў помніка на тэрыторыі Палесціны.

#Палесціна #вайна #ахова
Вось так выглядае Вялікая мячэць Газы, якая з'явілася ў VII стагоддзі на месцы ранейшай хрысіянскай царквы V стагоддзя, пасля авіяўдару Ізраіля 7 снежня 2023 года.

#вайна #Палесціна
Нягледзячы на тое, што ва Украіне ідзе вайна і сістэма аховы помнікаў мякка кажучы не вельмі добрая, мірнай і прававой Беларусі ёсць чаму павучыцца.

Паказальны прыклад адбыўся ў Львове. Летась арандатар выдавецтва "Вільна Україна" збіў мазаічнае пано "Інфармацыйная прастора", створанае мясцовым мастаком Багданам Сойкам у 1981 годзе для інтэр'ера тагачаснага Саюздрука.

Гэта была пейзажная кампазіцыя з фігурамі пяці жанчын, які сімвалізавалі пяць кантынентаў і абмен інфармацыяй у свеце.

У кастрычніку 2023 года арандатар памяшкання знішчыў мазаіку, аргументуючы гэта неабазнанасцю і нізкай функцыянальнасцю сцяны. Тады на месцы манументальнага твора застаўся толькі аўтарскі падмалёвак.

І тут аказалася, што наўмыснае знішчэнне, разбурэнне і пашкоджанне любой культурнай спадчынай з'яўляецца ва Украіне крымінальным злачынствам (роўна як і ў Беларусі), за якое пагражае да трох гадоў зняволення.

Мазаіка не была ўнесена ў Дзяржаўны рэестр помнікаў Украіны, але ўласнік, каб не сесці ў турму сёння за ўласны кошт аднаўляе мазаіку. Гарадскія ўлады не сталі закрываць вочы на знішчэнне савецкага твора мастацтва, як кожны раз робяць гарадскія ўлады ў Беларусі.

Гэты выпадак падштурхнуў гарадскія ўлады неяк абазначыць каштоўныя творы. Тут трохі дапамагла вайна - мазаікі пачалі маркіраваць знакам "Блакітны шчыт", які з'яўляецца ахоўнай эмблемай Гаагскай канвенцыі аб абароне культурных каштоўнасцей у выпадку ўзброенага канфлікту.

Таксама да 1 кастрычніка 2024 года група спецыялістаў мусіць прааналізаваць мазаічныя творы ў горадзе ды падрыхтаваць рэкамендацыі па іх захаванні і ўнясенні ў Дзяржаўны рэгістр нерухомых помнікаў Украіны.

У Беларусі дзейнічае заканадаўства, якое ахоўвае творы манументальнага мастацтва незалежна ад таго ўнесены яны ў Дзяржаўны спіс ці не. Але яно абсалютна ігнаруецца ўсімі, а ўласніка і выканама да міністэрства культуры і пракуратуры, бо за знішчэннем мазаік у нас стаяць бюджэтныя ўстановы - школы, бальніцы, спартыўныя ўстановы.

#замежжа #Украіна #мазаікі #ахова #вайна
Ракетным ударам па Львове пашкоджаны прынамсі 7 помнікаў архітэктуры мясцовага значэння па вуліцах Канавальца і Какарудза.

Усе дамы знаходзяцца ў гістарычным арэале і буфернай зоне аб'екта Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Яны таксама ўключаны ў Дзяржаўны рэестр нерухомых помнікаў Украіны.

Нанясенне шкоды культурным каштоўнасцям у час ваенных канфліктаў з'яўляецца ваенным злачынствам.

#вайна
Forwarded from Спадчына
Міжнароднае права абараняе культурную і духоўную спадчыну чалавецтва (гістарычныя помнікі, творы мастацтва, месцы адпраўлення культу).

У выпадку ўзброенага канфлікту такая маёмасць павінна карыстацца павагай, каб зберагчы яе ад прадказальных наступстваў канфлікту (Дадатковы пратакол I да Жэнеўскіх канвенцый, арт. 53 і 85.4d; Дадатковы пратакол II да Жэнеўскіх канвенцый, арт. 16). Спецыяльная канвенцыя аб абароне культурных каштоўнасцей у выпадку ўзброенага канфлікту, была падпісана ў Гаазе 14 мая 1954 года. У ёй выкладзены правілы абароны і ўдакладняецца роля ЮНЕСКА (Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры) у гэтай галіне. Гэта канвенцыя была дапоўнена двума Пратаколамі па абароне культурных каштоўнасцей у выпадку ўзброенага канфлікту. Першы пратакол быў прыняты 14 мая 1954 года, затым, 26 сакавіка 1999 года, быў прыняты другі пратакол.

Акрамя таго, наўмысны напад падчас узброенага канфлікту на культурныя каштоўнасці лічыцца ваенным злачынствам (Статут Міжнароднага крымінальнага суда, артыкул 8.2 b ix і 8.2 e iv)

Культурныя каштоўнасці могуць быць адзначаны спецыяльным знакам адрознення: сіні трохвугольнік над сінім квадратам на белым фоне.

#вайна #ахова
У Курскай вобласці, у сяле Сафонаўка Карэнеўскага раёна, у выніку абстрэлу была разбурана сядзіба памешчыка Іосіфа Віктарава, пабудаваная ў XIX стагоддзі ў цагляным варыянце эклектычнага стылю. Яна вядомая як «Палац для каханай» і паводле легенды выбудавана для дзяўчыны з Германіі, якая так і не выйшла замуж за памешчыка.

Сядзіба выгарэла знутры, агнём знішчаны таксама драўляная веранда на ўваходзе ў швейцарскім стылі.

#вайна #Расія
У выніку ракетнага абстрэлу быў пашкоджаны будынак Дзяржпраму ў Харкаве, унесены ў Папярэдні спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.


Харкаўскі Дом дзяржаўнай прамысловасці быў пабудаваны ў 1925-1928 гадах і з'яўляцца адным з найвыдатнейшых помнікаў архітэктуры канструктывізму.

#вайна #Украіна