Спадчына
2.89K subscribers
10.2K photos
87 videos
22 files
1.61K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
Свята-Троіцкая царква 1784 года ў в. Бездзеж Драгічынскага раёна, гісторыка-культурная каштоўнасць (шыфр 113Г000186)

1920-1940-я, 1989, 2009, 2013, май 2018 (у гэтым годзе была дасланая петыцыя супраць антырэстаўрацыі, Мінкультуры пісаў прадпісанні, складаў пратаколы на парушальнікаў, збіраў царкоўнікаў у аблвыканкамах), апошнія два здымкі — жнівень 2018 ...

Я мненью вашему вращенье придавал,
И осью был мой детородный орган.


#цэрквы #Бездзеж #антырэстаўрацыя
Змена аўтэнтычнага выгляду праваслаўных храмаў, якія маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, набывае ўсё больш шырокія маштабы. Практычна па кожнаму выпадку ідзе рэакцыя, як з боку грамадскіх аб'яднанняў, так і асобных грамадзян. Пішуцца лісты, парушальнікі перыядычна прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці, але сітуацыя не нармалізуецца. У сувязі з гэтым быў ініцыяваны адкрыты ліст да Патрыяршага экзарха ўсёй Беларусі Паўла, які падпісалі кіраўнікі і прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў, якія згодна сваёй статутнай дзейнасці займаюцца аховай гісторыка-культурнай спадчыны, і прадстаўнікі творчай і навуковай інтэлегенцыі.

На фота: #Валавель, #Слонім, #НоваяПапіна, #Бездзеж, #НовыСвержань
#цэрквы #антырэстаўрацыя