sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
4.33K subscribers
2.77K photos
12 videos
2 files
2.75K links
Навігатар па прафесійных магчымасцях для беларускіх дзеячаў і дзяячак мастацтва, творчых індустрый і актывізму.
Для анонсаў - @sekktor_admin
Кам'юніці чат - @sekktor_chat
Забусціце нас - https://t.me/sekktor?boost
Download Telegram
✉️(Не)вывучаныя ўрокі? - панэльная анлайн #дыскусія

Для каго: #культдзеячы / #даследчыкі.
Калі: 24 лістапада, 16.00-17.30 (Берлін).
Фармат: анлайн.

Мэта гэтай дыскусіі – ацэнка спадчыны савецкай культуры дысідэнства і практык супраціву з пункту гледжання іх уплыву на сучасны антыаўтарытарны і антываенны пратэсны рух у Беларусі. У якой меры вопыт і практыкі супраціву сацыялістычнай сістэме актуальныя сёння? Як веды пра гэта мінулае могуць узбагаціць як навуковае вывучэнне, так і практыкі культурнага супраціву? І г.д.

Спікеры:
- Алеся Белановіч-Пэтц (Форум гістарычных даследаванняў Беларусі, Нямецкае таварыства па вывучэнні Усходняй Еўропы)
- Юліана Фюрст (Цэнтр вывучэння сучаснай гісторыі ім. Ляйбніца, Потсдам)
- Таццяна Астроўская (Інстытут гістарычных даследаванняў Усходняй Еўропы ім. Гердэра, Марбург)
- Таня Арцімовіч (Універсітэт ім. Юстуса Лібіха, Гісэн)
- Юліана Фюрст (Цэнтр вывучэння сучаснай гісторыі ім. Ляйбніца, Потсдам).

👉Зарэгістравацца.

#памяць #гісторыя #exile #выгнанне #правы_чалавека
🏢#стыпендыя для маладых навукоўцаў ад Форума гістарычных даследаванняў Беларусі, #Германія

▫️Для каго: #даследчыкі, якія займаюцца гісторыяй Беларусі.
▫️Калі: 1 месяц у 2023.

Стыпендыя разлічана на навуковую стажыроўку ў архівах, бібліятэках і іншых даследчых установах Германіі. Асаблівая ўвага форума скіраваная на заахвочванне маладых навукоўцаў займацца гісторыяй Беларусі і Германіі, у прыватнасці, у транснацыянальным вымярэнні.

Стыпендыя складае:
- для аспірантаў і навукоўцаў - 1200 EUR
- для кандыдатаў навук - 2000 EUR.

Ддл: 5 лютага.
👉Падаць заяўку.

#даследванні #гісторыя #стажыроўка #PhD
❤️‍🔥📝Дыстанцыйная #адукацыя для грамадзян Беларусі ад SYMPA/BIPART

▫️Для каго:
#актывісты, #культдзеячы, былыя дзяржаўныя служачыя, зацікаўленыя ў вывучэнні палітычных пераўтварэнняў і рэформ дзяржаўнага кіравання.
▫️Калі: з 6 сакавіка.

Школа маладых менеджараў дзяржаўнага кіравання SYMPA/BIPART сумесна з Каўказскай школай кіравання (Каўказскі ўніверсітэт, #Грузія) запускае новую праграму дыстанцыйнага навучання для грамадзян Беларусі, якая ўключае курсы «Дзяржаўнае кіраванне», «Еўрапеізацыя Цэнтральнай і Усходняй Еўропы» і «Упраўленне грамадскімі арганізацыямі». Удзельнікі, якія паспяхова завяршылі праграму, атрымаюць сертыфікат аб яе сканчэнні і запрашэнне на 4-дзённую адукацыйную сесію ў Тбілісі.

❗️Трэба валодаць англ. мовай на ўзроўні Upper-Intermediate ці Advanced.

Праграма пакрые:
- бясплатнае навучанне
- праезд і пражыванне ў Тбілісі.

Ддл: 2 сакавіка.
👉Падаць заяўку.

#курс #студыя #грамадскія_праекты #даследванні #гісторыя
🗿 #семінар «Канструяванне і эфектыўная прэзентацыя гісторыі захавання культурнай спадчыны Беларусі», #Вільнюс, #Літва

▫️Для каго: #даследчыкі, эксперты, практыкі, #актывісты, #студэнты.

▫️Калі: тры дні ў першай палове ліпеня 2023

Задача семінара
- аб’яднаць экспертаў і энтузіястаў, зацікаўленых ці ўжо паспяхова працуючых у дзвюх галінах:

📍Новыя фарматы прэзентацыі і папулярызацыі гісторыі.
Акрамя традыцыйных метадаў, новыя #тэхналогіі даюць вялікія магчымасці для самых нечаканых эксперыментаў: #digital-праекты, пуцяводнікі, мерапрыемствы для лакальных супольнасцяў і г.д.

📍Гісторыя захавання культурнай спадчыны Беларусі. 
Асноўнае пытанне гісторыі захавання спадчыны Беларусі ў тым, што яна ўсё яшчэ не напісана. Ды і як менавіта яе пісаць?...

🔗Чытаць больш.

Прадастаўляюцца (па ўзгадненні!):
⁃ гатэль,
⁃ праезд,
⁃ харчаванне.
Арганізатары не забяспечваюць адкрыццё літоўскай візы.

Ддл: 15 сакавіка.

👉Падаць заяўку.
☎️ stsiapan.stureika@ehu.lt

#гісторыя #спадчына #digital
💎Decolonial Memorial - мастацкі #конкурс па стварэнні дэкаланіяльнага мемарыялу

▫️Для каго: #мастакі і #творцы.
▫️Калі: 2023.

Berlin Global Village аб'явіла мастацкі конкурс на «дэкаланіяльны мемарыял», стварэнне дэкаланіяльнага памятнага знака-мастацкага твора, прысвечанага дэкаланізацыі. Мемарыял размесціцца на адкрытай пляцоўцы Berlin Global Village. Конкурс і стварэнне мастацкага твора будуць суправаджацца шырокай адукацыйнай праграмай і інавацыйнай працай па сувязях з грамадскасцю на тэму дэкаланізацыі.

Агульны фонд - 750.000 EUR.

Ддл: 7 траўня.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #грамадскія_праекты #памяць #гісторыя
🇬🇪NoBorderSpace - міжнародны дыялог для паразумення і культурнага абмену ў Тбілісі, #Грузія

▫️Для каго: #актывісты, #медыя, #мастакі, сацыёлагі, гісторыкі, журналісты, настаўнікі, урбаністы і г.д.
▫️Калі: 28 – 30 траўня.

Праект прапануе пляцоўку для абмеркавання складаных і актуальных пытанняў гісторыі, міжкультурных кантактаў, імперскай і каланіяльнай спадчыны, памяці і гістарычнай палітыкі, нацыяналізму і сучасных канфліктаў, а таксама метадаў і перспектыў іх мірнай трансфармацыі.

Асноўная мэта – стварэнне прасторы для адкрытага абмену думкамі і ідэямі, фармаванне ўстойлівай транснацыянальнай сеткі прафесіяналаў, гатовых да супрацоўніцтва і супольнай працы па розных тэмах. Удзельнікі дыялогу пры падтрымцы дасведчаных фасілітатараў і экспертаў самі фармуюць дыскусію.

🔹Працоўная мова: англійская (неабходна разуменне і расейскай).
🔹Арганізатары пакрыюць усе выдаткі.

Ддл: 12 траўня.
👉Падаць заяўку.

#грамадскія_праекты #даследванні #крытыка #гісторыя #спадчына
📝Steirischer Herbst - даследчая #стыпендыя ў Грацы, #Аўстрыя

▫️Для каго: #даследчыкі, #культдзеячы, #літаратары.
▫️Калі: верасень.

Ідэя стыпендыі палягае ў тым, каб даследваць архіўныя рэсурсы аднайменнага штогадовага фестываля, які дасюль праходзіць ад 1968 года. Падчас праграмы неабходна падрыхтаваць працу для публікацыі на сайце. Працэс і вынікі можна абмяркоўваць з каардынатарам.

Тэматыка працы:
- мастацтва ў публічнай прасторы
- палітыка #медыя і тэхналогій у мастацтве
- гісторыя сучаснага куратарства ў выяўленчым мастацтве, перформансе і тэатры
культурная палітыка пасляваеннай Аўстрыі
- #мастацтва і палітыка ў Аўстрыі і Цэнтральнай Еўропе з 1960-х гадоў да нашых дзён.

Прапануюць:
- стыпендыю 1500 EUR/месяц
- фінансавую дапамогу 500 EUR/месяц
- праезд.

Ддл: 1 ліпеня.
👉Падаць заяўку.

#арт #даследванні #міждысцыплінарныя_праекты #гісторыя
⚡️Тры магчымасці для павышэння праваабарончай і грамадзянскай пісьменнасці


1️⃣SDG Advocacy School - школа адвакацыі ў Кішынёве, #Малдова

▫️Для каго: грамадзянскія #актывісты, супрацоўнікі/_цы #НДА.
▫️Калі: 18-23 чэрвеня.

Падчас праграмы ўдзельнікі даведаюцца пра розныя падыходы да адвакацыі, вызначаць тыя, што пасуюць палітычнаму кантэксту і наяўным рэсурсам. Вы навучыце пакрокава планаваць праграмы ўплыву на прыняцце рашэнняў праз працу з грамадскай павесткай.

Праграма пакрые выдаткі на праезд і пражыванне.

🔥🔥Ддл: 24 траўня.
👉Падаць заяўку.


2️⃣Юраптэчка / LegalKit ад каманды LegalHub

▫️Для каго: усе беларусы/_кі.

LegalKit – гэта база гатовых адказаў на розныя юрыдычныя пытанні, найбольш запатрабаваныя кліентамі сэрвісу ў сённяшніх рэаліях. Можна знайсці памяткі па розных галінах права, рэкамендацыі і алгарытмы дзеянняў, агляды беларускага (ці польскага) заканадаўства і г.д.

Інфармацыя пададзена на "чалавечай" мове, што значна палягчае разуменне складаных юрыдычных фармулёвак і дапамагае хутчэй прымаць патрэбныя рашэнні.

👉Падрабязней.


3️⃣(Пера)асэнсоўваючы гвалт: новыя канфігурацыі гісторыі, памяці і сучаснасці ў беларускім і суседніх грамадствах - #канферэнцыя ў Берліне, #Германія

▫️Для каго: #даследчыкі, #актывісты.
▫️Калі: 9-11 лістапада.

Запрашаюць прыняць удзел у канферэнцыі, прысвечанай даследаванню постсавецкай гісторыі.

Прапануюць:
- пражыванне
- харчаванне
- выдаткі на праезд.

Ддл: 31 траўня.
👉Падаць заяўку.

#даследванні #памяць #гісторыя #грамадскія_праекты #актывізм #правы_чалавека
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥Падборка выбітных праграм - з дэдлайнамі да канца месяца!


Да 25 чэрвеня:

✴️Творчая анлайн і афлайн #стыпендыя Arts for Good ад Singapore International Foundation - практыкаў, якія выкарыстоўваюць сілу мастацтва і культуры для пазітыўных сацыяльных змен.


Да 26 чэрвеня:

✴️💜Праграма рэзідэнцый PerspAKTIV для беларускіх дзеячаў культуры і творцаў у розных дысцыплінах - на 1-3 месцы ў у Германіі ці Польшчы

✴️Мастацкая рэзідэнцыя TOKAS у Токія, #Японія. Пасуе творцам у любых дысцыплінах, перыяд - увосень 2024 ці пачатак 2025.

✴️🔥 На Канструктар. Хакатон натхняльных праектаў” ад ЦНІ можна падаць ідэю па 4 кірунках: актывісцкія, сацыяльныя, урабністычныя і медыйныя праекты.


Да 30 чэрвеня:

✴️Два конкурсы стыпендый у межах праграмы EU4Belarus – SALT-II
⁃ для беларускіх даследчыкаў у зоне рызыкі
⁃ для беларускіх абітурыентаў і студэнтаў.

✴️Праграма рэзідэнцый Flexile з тэрмінамі да 3 месяцаў цягам 2023-24 - для творцаў у эміграцыі, #Нарвегія.


Да 1 ліпеня:

✴️Адзначым таксама даследчую стыпендыю Steirischer Herbst у Грацы, #Аўстрыя

#арт #мастацтва #даследванні #міждысцыплінарныя_праекты #гісторыя
🌿🇩🇪ShUM - творчая #рэзідэнцыя, прысвечаная габрэйскай спадчыне, #Германія

▫️Для каго: #творцы розных дысцыплін.
▫️Калі: 4-6 тыдняў у 2024.

У Сярэднявеччы габрэйскія абшчыны ў Шпееры, Вормсе і Майнцы былі цэнтрам габрэйскага жыцця. Гэтыя гарады сфарміравалі ўнікальную асацыяцыю, якая аказала глыбокі ўплыў на архітэктуру, культуру, рэлігію і юрысдыкцыю габрэйскай дыяспары ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. Запрашаюць для рэалізацыі мастацкага праекта, прысвечанага сучаснаму юдаізму і рэлігійнай, культурнай і архітэктурнай спадчыне ShUM.

Арганізатары прапануюць:
- пражыванне
- пакрыццё транспартных выдаткаў да 1000 EUR
- 250 EUR / тыдзень
- бюджэт на вытворчая выдаткі да 1000 EUR
- куратарская падтрымка.

Ддл: 30 верасня.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #даследванні #памяць #гісторыя
📝 «Родная гісторыя здалёк: сістэматызаваць, каб захаваць» - паблік-ток з Наталляй Зданевіч

▫️Калі: 30 лістапада ў 19.00 (па Мінску).

Гаворка пойдзе пра прылады, якія дазваляюць ствараць сапраўдныя базы дадзеных. Гэта праекты, дзе можна не толькі даваць доступ да першакрыніц, але і весці дыялог пра сямейную памяць, пра архівы і спадчыну.

Запланаваныя тэмы:
- чаму і дзеля чаго варта і трэба архіваваць незалежную гісторыю
- прылады, якія дазваляюць стварыць базы дадзеных, і разгледзім рэальныя прыклады ужо існых праектаў brestdatabase.by і heritagebelarus.omeka.net.

🔸Наталля Зданевіч – прадзюсарка ў сферы культуры з 2013 года. Мае досвед вядзення праектаў у галіне спадчыны, развіцці тэрыторыі сродкамі культуры і працы з мясцовай супольнасцю, фандрайзінгу, ментарства, выставачнай дзейнасці. Каардынатарка праектаў Фонду развіцця Брэсцкай крэпасці, ICOMOS-Беларусь.

👉Далучыцца да сустрэчы.

#адукацыя #майстар_клас #гісторыя #памяць #публічныя_прасторы