Беларуская Рада культуры
780 subscribers
392 photos
26 videos
296 links
Афіцыйны канал, дзе будзем расказваць пра сваю дзейнасць і чым мы можам быць карыснымі культурніцкім актывістам. Наш сайт https://byculture.org/
Download Telegram
У чаканні новых аналітычных аглядаў факусуемся на папярэдніх — сёння ўвага да літаратуры.

Што адбывалася ў гэтай сферы ў лютым-красавіку 2023? Зрабілі карткі з асноўнымі трэндамі 👆

Поўны агляд нашых экспертаў тут:
▪️ па-беларуску
▪️ па-ангельску

Чытайце, як дзейнічаюць беларускія аўтаркі і аўтары па-за межамі Беларусі, а праўладныя пісьменнікі існуюць ва ўмовах канкурэнцыі са “збеглымі” і “незалежнымі” ўнутры краіны.

✔️ Нагадваем, што на нашым сайце можна знайсці аналітыку культурніцкай сферы ад траўня 2022 года.

Падпісвайцеся на @radakultury, каб быць у курсе беларускіх культурніцкіх працэсаў.

#аналітыка
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🌟Прамінуў ліпень, а разам з ім завяршыліся і Дні беларускай культуры-2023, якія @radakultury каардынавала ў супрацы з "Новай Беларуссю".

Сёлета слоганам акцыі былі словы “Расказаць Беларусь”. Яны гучалі на трох дзясятках імпрэзаў у 5 краінах свету. У святочных івэнтах бралі ўдзел тысячы беларусаў і замежнікаў, арганізатарамі святаў сталі дзясяткі культурніцкіх менеджараў і актывістаў, а ў сацсетках з’явілася ці не сотня пастоў з хэштэгам #SpeakBelarus.

Хтосьці дзяліўся незвычайнымі фактамі пра Беларусь і беларусаў, нехта казаў пра родныя мясціны, іншыя ж — проста спявалі песні ці чыталі вершы па-беларуску. Былі і вялікія, гучныя імпрэзы — фэст Varušniak у Варшаве, фестываль абуджаных Tutaka на Падляшшы, пікнік беларусаў у Кракаве.

❤️ Мы дзякуем усім партнёрам, артыстам і актывістам, якія зрабілі гэты месяц напраўду святочным.

Развітваемся з #ByCultureGlobal23, але спадзяемся, што #SpeakBelarus застанецца з беларусамі надоўга. Бо хто ж тады раскажа Беларусь як не мы?

📷 savitskipavel, ruslan_sereduk
🔻 Падвялі вынікі дзейнасці Беларускай Рады культуры за паўгода.

Статус дабрачыннай і праваабарончай арганізацыі, праграма ArtPower Belarus і Гасцёўня ў Вільні, магістраты і аналітыка культурніцкай сферы, Дарожная мапа развіцця беларускай культуры для Еўракамісіі і нэтўоркінг-група "Культурны код", кампанія #art_born_Belarus і ўдзел у канферэнцыях, а таксама іншыя актыўнасці.

Чытайце нашую справаздачу за студзень-чэрвень 2023 года:

▪️ па-беларуску — на сайце ці ў .pdf
▪️ па-ангельску — на сайце ці ў .pdf.

#чымвытамзаймаецеся
🔥 #магчымасці тыдня:

▪️7-9 верасня ў Варшаве адбудзецца канферэнцыя, на якой будуць абмяркоўваць стварэнне Беларускага інстытута тэатра. Запоўніце анкету, каб узяць удзел офлайн ці онлайн. Дэдлайн — 14 жніўня.

▪️Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA абвяшчае прыём заявак. Запрашаюць аўтараў, рэдактараў, выдаўцоў, музыкаў, дызайнераў. Фэст пройдзе ў верасні і кастрычніку ў Батумі, Варшаве, Вільнюсе, Беластоку і онлайн. Заяўкі можна падаць да 21 жніўня на сайце pradmova.eu (неабходна папярэдне зарэгістравацца).

▪️Прэмія "Дэбют" імя Багдановіча прымае заяўкі да 16 жніўня. Удзельнічаць у конкурсе могуць аўтары дэбютных кніг паэзіі ці прозы, перакладчыкі кніг, выдадзеных у 2021-2022 гг. у папяровым ці электронным фарматах, пры ўмове, што на момант публікацыі ім не было 35 гадоў. Лаўрэатаў вызначаць у намінацыях "Паэзія", "Проза", "Мастацкі пераклад".

✔️Нагадваем, што 10 жніўня - чарговы прамежкавы дэдлайн для заявак на гранты мабільнасці #ArtPowerBelarus для вандровак восенню і зімой. Падаць заяўку.
Стартуе новы сезон актыўнасцяў у супольнасці “Культурны Код” – кам’юніці, што аб’ядноўвае культурніцкіх дзеячаў і айцішнікаў.

“Лічу, што праекты, якія існуюць на мяжы культурніцкага і IT сектараў, — адныя з самых моцных і перспектыўных у сучасным свеце. Таму вельмі важна ўмацоўваць пляцоўку, дзе развіваюцца гэтыя сувязі”, — кажа кам’юніці-менеджарка Алена Тур.

Што чакае ўдзельнікаў супольнасці?
• праца ва ўжо знаёмых фарматах: пітчынгі (ужо з канца жніўня!), адукацыйныя семінары, паблік-токі (з 17 жніўня цыкл лекцый ад адмыслоўцаў у digital-свеце – пра штучны інтэлект, выкарыстанне AR у мастацтве і інш.);
• шмат карыснага і забаўляльнага кантэнту;
• новыя імпрэзы, госці, ментары і спосабы ўзаемадзеяння ў суполцы.

Што новага ў новым сезоне?
• пашырэнне прысутнасці ў сеціве: Instagram, LinkedIn, іншыя пляцоўкі;
• кансультацыі адмыслоўцаў для пераможцаў пітчынгаў;
• новыя фарматы: рэгулярныя мастармайнды і інш.

Далучайцеся і сачыце за digital-навінкамі ў культуры разам з намі!

Пры падтрымцы @radakultury
"Вяртаем" Беларусь у сусветны мастацкі кантэкст.

🔻Сёння ўвага да Абрама Багданава, амерыканскага мастака-манументаліста, жывапісца і дызайнера беларускага паходжання.

Ён нарадзіўся ў Менску ў верасні 1888-га. Першыя 12 гадоў жыцця прайшлі ў Беларусі, тут Абрам пачаў маляваць і вучыцца, а дзіцячыя ўражанні засталіся з ім на ўсё далейшае жыццё. Потым сям'я мастака перабралася ў Нью-Ёрк.

▪️У гады навучання ў школе Купэр-Юньён, Лізе студэнтаў-мастакоў, Нацакадэміі дызайну ды Архітэктурнай школе пры Калумбійскім універсітэце, Багданаў маляваў рэкламу для нью-ёркскіх часопісаў. Атрымліваў прызы на выставах, напісаў фрэскі для шэрагу навучальных установаў Нью-Ёрку.

Працы Багданава захоўваюцца ў музеях і галерэях ЗША ды Еўропы.

Тут чытайце аргументацыю, чаму Абрам Багданаў — і беларускі мастак таксама.

А тут знойдзеце шаблон ліста, які можна накіраваць пляцоўкам, дзе вы заўважылі некарэктны подпіс да твораў ці месца паходжання творцы.

Беларусы мусяць ведаць #art_born_Belarus і прамаваць яго ў свеце!
Запрашаем на прэзентацыю кнігі Алеся Аркуша "Тастамент Рагвалода".

Сабраныя пад адной вокладкай два невялікія раманы "Захоп Беларусі марсіянамі" і "Сядзіба" ды апавяданне, што дало назву кнізе, утвараюць адзіны тэкст пра Полацк. Гэты горад напоўнены міфамі, легендамі, асобамі і іх адметнымі гісторыямі. Але аўтар не абмяжоўваецца выключна вядомымі сюжэтамі, а дадае да іх свае. Напрыклад, пра кубак Баторыя ці сімвалічны дракар лёсу Беларусі.

▪️Ва ўсіх тэкстах з кнігі ёсць рысы дэтэктыву, кроплі метафізікі, каліва таямніц і абсалютна рэальныя асобы і здарэнні — ад гісторыка і мовазнаўцы Вацлава Ластоўскага да паэта Алеся Дудара; ад мастака Івана Хруцкага да паэта Кастана Навадворскага; ад княза Рагвалода да Торвальда.

#сустрэнемся_ў_гасцёўні — у самым сэрцы Вільні будзем слухаць прозу і вершы Алеся Аркуша, гутарыць пра Полацк, разгадваць загадкі беларускай гісторыі.

📍18 жніўня, 18.00
Вільня, Šv. Ignoto g. 5
Можна будзе набыць кнігі і атрымаць аўтограф аўтара.

👉 Як зладзіць сваю падзею ў Гасцёўні?
🔥 #магчымасці тыдня:

Рэгістрацыя да 20 жніўня:

▪️Праект Pause/Play: Culture under Pressure для мастакоў, куратараў і інш. дзеячаў, якія эмігравалі ў Грузію, Арменію і Германію. У праграме — лекцыі і дыскусіі аб тым, як лічбавыя тэхналогіі ўплываюць на культуру. Падрабязней — у размове з праграмнай дырэктаркай Марыяй Танінай.

▪️Адукацыйная онлайн-праграма "Курс на каштоўнасці" для актывіста(к)ў, якія могуць уплываць на прыняцце рашэнняў у сваіх ініцыятывах.

▪️Онлайн-курс па сацыякультурным праектаванні "Майстэрня карысных праектаў", дзе вы навучыцеся ствараць праекты ад ідэі да вынікаў.

▪️Онлайн-курсы па розных дысцыплінах ад Free University. Можна сфарміраваць уласную праграму навучання.

▪️Літаратурная прэмія імя Карласа Шэрмана за найлепшыя пераклады мастацкай кнігі на беларускую мову. Сёлета ўзнагароду атрымаюць пераклады за 2021 і 2022 г.

▪️Да 3 чэрвеня 2024 рэгіструйцеся на праграму мабільнасці MOST+ — магчымасць паехаць на стажыроўкі працягам 3-90 дзён. Падрабязнасці — на інфасесіі 23 жніўня.
Фінальная серыя нашых аналітычных аглядаў за люты-красавік гэтага года: што адбывалася з кінасферай?

👁 Падтрыхтавалі некалькі тызераў на картках.

Поўную версію — пра кіно ў Беларусі і па-за межамі, абяцанкі "Беларусьфільма" і радасць, калі нешта вартае не толькі здымаецца, але і даходзіць да гледача — чытайце на нашым сайце:

па-беларуску
па-ангельску

#аналітыка
Кам'юніці "Культурны Код" запрашае:

🔻Сёння, 17 жніўня — на паблік-ток з фатографкай Аляксандрай Вялічкай "Нейрасеткі і іх выкарыстанне ў мастацкай практыцы".

У праграме:

▪️Што такое нейрасеткі, якія іх тыпы існуюць, у чым іх адметнасці і як яны выкарыстоўваюцца ў мастацтве
▪️Прыклады работ мастакоў, якія працуюць з нейрасеткамі
▪️Дзе шукаць конкурсы і оўпен-колы для ШІ-артыстаў
▪️Практычная частка і адказы на пытанні.

17.00 (СЕТ) / 18.00 (Мінск) — на платформе ZOOM

🔻29 жніўня далучайцеся да анлайн-пітчынгу digital-рашэнняў для беларускай культуры. Запрашаюцца дасведчаныя каманды і "навічкі". Падчас пітчынгу можна прадставіць ідэю, звязаную з любымі тэхналогіямі, задачамі і з любымі культурніцкімі і творчымі сектарамі.

17.00 (СЕТ) / 18.00 (Мінск) — на платформе ZOOM

Рэгістрацыя

"Культурны Код" фінансуецца Еўразвязам у межах праекта EU4Culture, які рэалізуецца Інстытутам імя Гётэ.

Пры падтрымцы
@radakultury.
📢 Знаёмцеся: удзельнікі праграмы мабільнасці ArtPower Belarus — Аляксей і Анастасія Бурнасенкі. Хутка яны выправяцца ў вандроўкі ў Данію і Швецыю, дзе зладзяць імпрэзы з беларускімі танцамі, гульнямі і музыкай.

Першы прыпынак — Капенгаген, 9 верасня.

Сямейны творчы дуэт Бурнасенкаў мае больш як 20-гадовы досвед вандровак па свеце і арганізацыі міжнародных культурніцкіх імпрэзаў.

▪️"Данію і Швецыю мы абралі не выпадкова. Там цяпер жывуць нашыя самыя актыўныя сябры з Беларусі, сабралася вялікае кола прыхільнікаў. Калі зайшла гаворка пра арганізацыю паездак — усё прайшло хутка і лёгка з іх падтрымкай, — расказвае Аляксей.

— Падчас планавання ўлічвалі ўсё: тое, што едзем аўтамабілем (бо лічым, што самалёты забруджваюць навакольнае асяроддзе); расклад паромаў; адметныя лакацыі. Маем падрабязны план і надзею, што нашыя імпрэзы стануць выдатнай пляцоўкай для новых міжнародных знаёмстваў
".

#ArtPowerBelarus працягваецца. Напрыканцы жніўня адборачная камісія падвядзе вынікі трэцяга кола праграмы мабільнасці.
🔥 #магчымасці тыдня:

▪️Да 10 верасня падавайце заяўкі на ўдзел у міждысцыплінарнай "Лабараторыі радыё і перформансу" у Берліне. Запрашаюць стварыць новыя творы, якія даследуюць скрыжаванне радыё і жывых выступленняў.

▪️Да 15 верасня беларускія выкладчыкі ВНУ могуць падаваць заяўкі на стажыроўку ў ЗША ў межах Fulbright Faculty Development Program. Падрабязнасці тут.

▪️Copenhagen Photo Festival 2024 чакае заяўкі ад фатографаў да 15 верасня. Запрашаюць даслаць фотапрацы, звязаныя з тэмай "заблытанасць". Падрабязнасці.

▪️Архіў VEHA збірае фота, знятыя на тэрыторыі сучаснай Беларусі да 1970 года. Дасылайце здымкі на наступныя тэмы: руіны Беларусі, людзі лесу, апошні фотаздымак (пахавальныя фота), дзявочы вечар (вясельныя фота), найлепшы бок (партрэт на фоне тканага дывана). Дэдлайн: 15 кастрычніка.

▪️Кожны, хто жадае падзяліцца гісторыяй міграцыі, можа ўзяць удзел у праекце па захаванні гісторый беларускіх мігрантаў_к "Мая міграцыя".

☑️ Больш магчымасцяў для культурніцкіх дзеячаў — на канале @sekktor.
Кам'юніці "Культурны Код" запрашае:

🔻24 жніўня — на паблік-ток з мастаком, дызайнерам Уладзімірам Маляўкам "Выходзім за межы: творчасць і AR".

У праграме:

▪️Самыя папулярныя платформы для працы з дапоўненай рэальнасцю.
▪️Тэхналогія WebAR, што дазваляе выкарыстоўваць функцыі AR у браўзеры.
▪️Праца AR з мастацтвам і творчасцю.
▪️Практычная частка.

17.00 (СЕТ) / 18.00 (Мінск) — на платформе ZOOM.

▪️У мінулы раз абмяркоўвалі "Нейрасеткі і іх выкарыстанне ў мастацкай практыцы" з фатографкай Аляксандрай Вялічкай. Кароткі канспект сустрэчы — глядзіце тут.

🔻Да 27 жніўня ідзе рэгістрацыя на онлайн-пітчынг digital-рашэнняў для беларускай культуры, які пройдзе 29 жніўня.

Запрашаюцца дасведчаныя каманды і "навічкі". Можна будзе прэзентаваць сваю ідэю, звязаную з любымі тэхналогіямі, задачамі і з любымі культурніцкімі і творчымі сектарамі.

"Культурны Код" фінансуецца Еўразвязам у межах праекта EU4Culture, які рэалізуецца Інстытутам імя Гётэ.

Пры падтрымцы
@radakultury.
📢 Прэзентавалі сябрам Каардынацыйнай Рады вынікі сваёй дзейнасці за 2020-2023 гады і падзяліліся далейшымі планамі.

▪️"Ідэя прэзентацыі ўзнікла пасля зваротаў сябраў Каардынацыйнай Рады, якія займаюцца культурніцкімі пытаннямі, пазнаёміцца з дзейнасцю Беларускай Рады культуры, даведацца пра яе дачыненні з прадстаўнікамі кабінета Святланы Ціханоўскай, а таксама пра працу над дарожнай мапай па падтрымцы культуры", — кажа прадстаўніца @radakultury ў Каардынацыйнай Радзе Анжаліка Крашэўская.

На гэтыя пытанні адказалі кіраўнік @radakultury Сяргей Будкін і адна з распрацоўніц дарожнай мапы Таццяна Пашавалава. Яны расказалі таксама пра пошук рэсурсаў на падтрымку і развіццё беларускай культуры, запуск пілотнага курсу школы арт-менеджмента, захады ў кірунку культурніцкай дыпламатыі, а таксама пра праект з партнёрамі з пяці краін Усходняга партнёрства, прысвечаны дэкаланізацыі рэгіёна.
"Беларускі мартыралог" — атрымальнік гранта #ArtPowerBelarus.

Гэта цыкл усмешлівых і падкрэслена чалавечных партрэтаў беларускіх палітвязняў. Намаляваныя на шпалерах, яны сімвалічна вяртаюць постаці вязняў з інтэр’ераў шэрых турэмных камер ва ўтульныя пакоі родных дамоў..

— Усё пачалося пасля смерці мастака Рамана Бандарэнкі. Я не магла маўчаць, таму пачала маляваць. Але тады нават не ўяўляла, што задумка намаляваць кожнага несправядліва кінутага за краты беларуса (іх на той момант было каля 30) ператворыцца ў штодзённую працу. Для мяне гэта ўжо нават не мастацкі праект, а філасофія, лад жыцця. Сёння цыкл уключае амаль 600 выяваў, ён доўжыцца, бо колькасць палітвязняў толькі расце. Выставы праекта — наш спосаб прамаўляць за людзей, якія пакуль пазбаўленыя голасу, — кажа мастачка Ксіша Анёлава.

📍11-14 верасня экспазіцыя будзе працаваць у Страсбургу, у офісе Еўрапарламенту. Падчас яе прагучыць малітва, складзеная з імёнаў усіх палітвязняў. Наступны прыпынак — Варшава.

👁 Сачыць за праектам можна тут.