This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🔥 Дням беларускай культуры-23 быць!
Па традыцыі святкуем у ліпені, а слоганам прапануем словы "Расказаць Беларусь", хэштэг #SpeakBelarus.
"Расказаць Беларусь" — гэта:
▪️Расказваць, чым жывуць сёння беларусы;
▪️Мовай мастацтва казаць пра нашых палітвязняў;
▪️Пра нацыянальныя традыцыі і багаты жывы фальклор;
▪️Пра тое, чым ганарымся, у чым нашая годнасць і што адрознівае нас ад іншых нацый.
Больш — у канцэпцыі святкавання.
🔻За кампаніяй #ByCultureGlobal23, правядзенне якой ініцыявала @radakultury, сёлета сачыце праз прыладу "Новая Беларусь".
Запрашаем беларусаў з усіх куткоў свету дадаваць імпрэзы да агульнай мапы.
Як гэта зрабіць: "Новая Беларусь", галоўная старонка — Падзеі — Усе падзеі — значок ➕ у правым верхнім куце. У апісанні пазначайце "Падзея ў межах Дзён беларускай культуры".
*Калі распрацоўваеце афішу свайго свята і хочаце змясціць на ёй лога гэтай кампаніі, скарыстайцеся брэндбукам.
Па пытаннях пішыце на bycultureweek@gmail.com
🙌 Далучайцеся, раскажам Беларусь разам!
🎥 arthur_ignatov

🔥Тры сцэны, больш як 30 музыкантаў, Арт-маркет, праграма на 18 гадзін нон-стоп, пляж і возера на тэрыторыі фэсту. І ўсё гэта — у Варшаве.
Ужо заўтра, 1 ліпеня, купальскі VARUŠNIAK адкрывае праграму Дзён беларускай культуры ды запрашае ўсіх!
"Фармат фестывалю адпавядае яго назве: "Купалле — ад батлейкі да рэйву". Гэта спалучэнне народных беларускіх традыцый і сучаснай культуры. Мы хочам паказаць, што традыцыі і сучасная культура, якую нясуць беларускія творцы і музыкі, — частка агульнаеўрапейскіх традыцый, а нашая культура арганічна ўпісваецца ў еўрапейскі кантэкст", — кажуць арганізатары.
📍Калі вы сумавалі па вялікім фестывалі ў горадзе, то вам у Rejs Club, Piotra Bardowskiego 2A.
Уваход: Ахвяраванні ад 20 PLN (сабраныя сродкі пойдуць на падтрымку рэпрэсаваных дзеячаў культуры).
Фэст ладзіцца ў межах праграмы #ArtPowerBelarus @radakultury і Дацкага інстытута культуры пры фінансавай падтрымцы Еўразвязу. Партнёры: Беларускі моладзевы хаб, German Marshall Fund.
#SpeakBelarus #ByCultureGlobal23

🔥 #магчымасці тыдня:
▪️Прэмія электроннай музыкі Giga-Hertz запрашае кампазітараў і музыкаў падаваць працы ў напрамках змешанай музыкі, эксперыментальнага гукавога выканання і інш. Заяўкі чакаюцца да 16 ліпеня.
▪️Рэзідэнцыя электроннай музыкі Hertz-Labor у Германіі прапануе кампазітарам і артыстам да 16 ліпеня падаць праекты для рэалізацыі новых твораў.
▪️Рэзідэнцыя ў Германіі для мастакоў, літаратараў і кампазітараў чакае заяўкі да 31 жніўня.
▪️Для творцаў са сферы кіно:
▫️Да 1 жніўня падавайцеся на грант для праектаў на ранняй стадыі распрацоўкі або на стадыі вытворчасці і постпрадакшну.
▫️Да 4 жніўня чакаюцца заяўкі на праграму развіцця талентаў Берлінскага міжнароднага кінафестывалю.
▫️Конкурс дакументальных кінапраектаў у стадыі распрацоўкі з рэгіёну Усходняга Партнёрства чакае заяўкі да 7 жніўня.
⭐️ У ліпені па ўсім свеце праходзяць Дні беларускай культуры пад слоганам "Расказаць Беларусь", #SpeakBelarus. Дадавайце свае імпрэзы да агульнай мапы.
Яшчэ #магчымасці — на @sekktor.

🙌 Запрашаем творцаў і арганізатараў дадаваць свае імпрэзы да агульнай мапы Дзён беларускай культуры-23!
Гучны і шумны старт гэтай шырокай кампаніі даў варшаўскі фэст VARUŠNIAK. Але ж святкуем увесь ліпень! Калі ў гэты час вы ладзіце выстаўку, канцэрт, выступаеце ў гарадскім парку ці плануеце пікнік для дыяспары — далучайцеся.
☑️ Адмысловая форма дадавання імпрэзы ўжо працуе на сайце Дзён беларускай культуры. Тут жа вы знойдзеце канцэпцыю свята і наш фірмовы брэндбук. Нагадаем, што слоганам сёлета з’яўляюцца словы "Расказаць Беларусь". Фірмовы хэштэг #SpeakBelarus.
Глабальную кампанію #ByCultureGlobal23 @radakultury сёлета каардынуе разам з "Новай Беларуссю". У гэтай прыладзе таксама можна сачыць за афішай падзей.

Сябры!
Аляксандр Чахоўскі спыняе сваю супрацу з Беларускай Радай культуры ў якасці дырэктара ў справе культурніцкай дыпламатыі.
Дні беларускай культуры-2023, якія сёлета праходзяць пад дэвізам #SpeakBelarus, — апошні праект, які Аляксандр рэалізуе ў гэтым статусе. Па яго заканчэнні ён выходзіць са склада каманды Рады, каб займацца арганізацыяй, прадусаваннем і прамоцыяй арт- і медыя-праектаў пад уласным брэндам.
⭐️ "Гэта ўзаемнае рашэнне. У ім няма скандала (можа, і на жаль), няма канфлікта, а ёсць рацыянальнае і ўзважанае рашэнне абодвух бакоў дзеля важнай агульнай справы, скіраванай на развіццё і прамоцыю беларускай культуры ў свеце. Цвёрда ўпэўнены, што Беларуская Рада культуры сёння грае вельмі важную ролю для Беларусі і беларусаў у свеце. Цалкам падзяляю яе амбітныя мэты і планы і буду намагацца дапамагаць далей звонку", — кажа Аляксандр Чахоўскі.
Дзякуем Аляксандру за ўсё, што было зроблена за гэтыя гады, і зычым поспехаў з новымі праектамі!
Фота: Руслан Серадзюк.

⚡️7 ліпеня – Дзень беларускай культуры!
Вось ужо трэці год гэтае свята яднае тысячы беларусаў. І чарговы раз сцвярджае тэзу: Беларусь там, дзе беларусы!
Слоган глабальнай кампаніі #ByCultureGlobal23 — "Расказаць Беларусь":
🔸Пра нашае актуальнае: рэпрэсіі і палітвязняў, што мы робім, каб дамагчыся волі — у краіне і за яе межамі;
🔸Пра мінуўшчыну — выбітных персон і легендарныя падзеі;
🔸Пра традыцыі і фальклор, сучасны арт і новую літаратуру, якасную музыку і актуальнае кіно;
🔸Пра тое, чым мы ганарымся і што адрознівае нас ад іншых нацый, але і яднае таксама.
Беларусы (Святлана Ціханоўская, Лявон Вольскі, Сяргей Будкін, Аляксандр Чахоўскі) і не толькі ужо пачалі #SpeakBelarus у сацсетках — далучайцеся і вы!
Мы сабралі ў відэа моманты леташняга святкавання і спадзяемся, што сёлета яно пройдзе гэтак жа натхняльна!
⏰ Ужо сёння — канцэрт Naviband у Варшаве, 9 ліпеня — Hučna Fest, а праз тыдзень пад Беластокам — Тutaka.
❣️Яшчэ больш падзей — у прыкладанні "Новая Беларусь" і на нашай мапе belarusis.art.

"Беларусь у сэрцы".
Кіраўнік @radakultury Сяргей Будкін даў каментар тэлеканалу "Белсат" з нагоды Дня беларускай культуры, які адзначаўся 7 ліпеня.
Сёлетні слоган кампаніі — "Расказаць Беларусь". Пад тэгам #SpeakBelarus беларусы і беларускі публікуюць факты пра беларускую культуру ці рэфлексіі з яе нагоды.
Чытайце ці глядзіце, што думаюць:
🔸Музычны крытык Аляксандр Чарнуха
🔸Акторка Крысціна Дробыш
🔸Оперная спявачка Маргарыта Ляўчук
Далучайцеся і #SpeakBelarus!
⭐️А мы тым часам нагадваем, што ўрачыстасці будуць ісці ўвесь ліпень. З бліжэйшага:
▪️Фэст Tutaka на Падляшшы
▪️Стэндап-канцэрт Дзмітрыя Нарышкіна ў Варшаве
▪️Канцэрт Ірэны Катвіцкай у Іерусаліме

🌟Прамінуў ліпень, а разам з ім завяршыліся і Дні беларускай культуры-2023, якія @radakultury каардынавала ў супрацы з "Новай Беларуссю".
Сёлета слоганам акцыі былі словы “Расказаць Беларусь”. Яны гучалі на трох дзясятках імпрэзаў у 5 краінах свету. У святочных івэнтах бралі ўдзел тысячы беларусаў і замежнікаў, арганізатарамі святаў сталі дзясяткі культурніцкіх менеджараў і актывістаў, а ў сацсетках з’явілася ці не сотня пастоў з хэштэгам #SpeakBelarus.
Хтосьці дзяліўся незвычайнымі фактамі пра Беларусь і беларусаў, нехта казаў пра родныя мясціны, іншыя ж — проста спявалі песні ці чыталі вершы па-беларуску. Былі і вялікія, гучныя імпрэзы — фэст Varušniak у Варшаве, фестываль абуджаных Tutaka на Падляшшы, пікнік беларусаў у Кракаве.
❤️ Мы дзякуем усім партнёрам, артыстам і актывістам, якія зрабілі гэты месяц напраўду святочным.
Развітваемся з #ByCultureGlobal23, але спадзяемся, што #SpeakBelarus застанецца з беларусамі надоўга. Бо хто ж тады раскажа Беларусь як не мы?
📷 savitskipavel, ruslan_sereduk

🔆 Ці будзе сёлета @radakultury каардынаваць Дні беларускай культуры?
На жаль, не.
Ці азначае гэта, што свята не адбудзецца?
Таксама не. Кожны з вас можа зладзіць імпрэзу пад гэтым брэндам.
Цягам трох гадоў мы клапаціліся, каб Дні беларускай культуры жылі. Летняе свята, задуманае ў 2021 годзе як фэст паэзіі, песні, супольнасцяў і традыцый, за гэты час паяднала больш як паўтары сотні падзей у 16 краінах, святочная грамада збірала тысячы беларусаў у розных кутках планеты.
Але настаў час для Рады адпусціць гэты праект. Мы будзем вельмі ўсцешаныя, калі вы яго падхопіце і Дні беларускай культуры будуць квітнець у вашых вялікіх і маленькіх суполках.
✔️Канцэпцыя святкавання, прапанаваная летась, актуальная. Фарматы – таксама. Вы па-ранейшаму можаце ладзіць імпрэзы ў гонар Янкі Купалы, Марка Шагала ці адзначаць Купалле вясёлым пікніком. На жаль, сёлета не будзе абнаўляцца мапа падзей, але хэштэгi #SpeakBelarus i #By_Culture_Global дапамогуць знайсціся ў сацсетках.
Беларусь там, дзе жывуць беларусы!