"Укладаючыся ў культуру, мы падтрымліваем сацыяльную адказнасць і грамадзянскі актывізм… Мы ўкладаемся ў права на крэатыўнае самавызначэнне і роўныя магчымасці на асабісты рост. Мы атрымліваем права на жыццё, на выбар будучыні і свабоду творчасці.
Гаворка пра рэанімацыю нацыі. Гэта больш чым культура".
▪️Максім Жбанкоў і Мікалай Халезін пры ўдзеле Надзеі Зелянковай напісалі маніфест беларускага культурніцкага поля, версія 2023.
🔻Што адбываецца ў беларускай культурніцкай сферы? Навошта ўкладвацца ў культуру? Дзе перспектыва і што рабіць далей?
"Больш чым культура" — чытаць цалкам.
Тэкст падрыхтаваны ў межах раcпрацоўкі дарожнай мапы падтрымкі беларускай культуры.

🔥 #магчымасці тыдня:
▪️Далучайцеся да чэленджу "КЛІПЕНЬ48" для відэа-аматараў і паспрабуйце зняць кліп для беларускіх музыкаў за 48 гадзін! Музыкам, якія хочуць прымаць удзел, трэба даслаць свае трэкі, а прадакшн-камандам — зарэгістравацца да 18 ліпеня.
▪️Да 16 ліпеня падавайце заяўкі на ўдзел у першым нефармальным з'ездзе незалежных беларускіх кінематаграфістаў у Варшаве. Мэта: аб'яднанне ў супольнасць для працы над стварэннем агульнай стратэгіі развіцця беларускага кіно.
▪️"Прававая ініцыятыва" да 16 ліпеня праводзіць набор на КінаТрэнінг у Вільні, у выніку якога вы здымеце фільм па правах чалавека.
▪️Беларускі свабодны тэатр запрашае валанцёраў у Варшаве, каб разам рабіць маскі з пап'е-машэ для новага спектакля.
❓Што такое арт-рэзідэнцыі і як у іх трапіць? Адказвае Кацярына Раманчык, менеджарка культурніцкіх праектаў, эспертка @radakultury.
➕ Яшчэ #магчымасці — на @sekktor. Цяпер і ў інстаграме: гайды, анонсы кам’юніці-падзей, размовы з эксперт(к)амі з культсупольнасцяў і інш. Падпісвайцеся!

Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
"Алесь — гэта ўзорны прыклад нязломнасці, нескаронасці і прынцыповасці. І ён засведчыў гэта ўсім сваім жыццём".
Кіраўнік @radakultury Сяргей Будкін узгадвае палітзняволенага мастака Алеся Пушкіна ў эфіры "Радыё Свабода".
▪️Алесь Пушкін памёр 11 ліпеня ў рэанімацыі гродзенскай бальніцы хуткай дапамогі. Па інфармацыі выдання Most, у шпіталь Алесь трапіў ужо ў непрытомным стане з прабадной язвай. У турме яму своечасова не аказалі дапамогу.
Алеся Пушкіна пахаваюць 13 ліпеня на радзіме ў Бабры. Развітанне пачнецца а 10-й раніцы ў двары па вул. Горная, 4. Паніхіда — у 12:30, пахаванне плануецца ў 13:30
🖤Беларуская Рада культуры выказвае шчырыя спачуванні сям'і, блізкім і сябрам Алеся Пушкіна.

Збор памяці Алеся Пушкіна: падтрымайма сям'ю Алеся і ўпарадкуйма творчы наробак мастака.
11 ліпеня стала вядома, што памёр палітвязень, выбітны мастак, перформер, рэстаўратар Алесь Пушкін. Страшная навіна пра смерць гэтага выбітнага творцы, а таксама жудасныя дэталі пра здзекі, праз якія прайшоў мастак у зняволенні, ускалыхнулі ўсю беларускую грамадзянскую супольнасць.
▪️Мы ладзім гэты збор, каб не пакінуць сям'ю мастака сам-насам з горам і фінансавай неўладкаванасцю. Таксама @radakultury хоча паспрыяць працы з творамі Алеся Пушкіна: сабраць, упарадкаваць і каталагізаваць яго спадчыну, матэрыялы, публікацыі.
Далучайцеся да падтрымкі

🙌 Запрашаем на вечар cалідарнасці з праваабаронцамі "Вясны".
14 ліпеня спаўняецца роўна 2 гады, як старшыня праваабарончага цэнтру "Вясна" Алесь Бяляцкі, яго намеснік Валянцін Стэфановіч і юрыст арганізацыі Уладзімір Лабковіч былі брутальна схопленыя і кінутыя за краты за сваю праваабарончую дзейнасць, легальную дапамогу грамадзянам і імкненне да дэмакратыі ў краіне.
🔻Што вядома пра зняволеных вясноўцаў на гэты момант? У якіх умовах утрымліваюцца праваабаронцы і з якімі праблемамі сутыкаюцца? Што іх падтрымлівае ў зняволенні?
#сустрэнемся_ў_гасцёўні Беларускай Рады культуры, каб абмеркаваць гэтыя і іншыя пытанні ды проста пабыць разам, падтрымаць адно аднаго.
📍14 ліпеня, пачатак у 18.00
Гасцёўня @radakultury / Вільня, Šv. Ignoto g. 5

Памяці Алеся Пушкіна — стрым на канале @radakultury.
У 3-гадзінным стрыме сабраныя дакументальныя фільмы пра Алеся Пушкіна, яго архіўныя відэазапісы, а таксама выступы беларускіх музыкантаў, прысвечаныя мастаку.
▪️Многія беларусы, якія ведалі творцу асабіста, якія шануюць яго за цвёрдую грамадзянскую пазіцыю і выбітны мастацкі талент, не маюць магчымасці сёння развітацца з Алесем Пушкіным: прыехаць на яго пахаванне, абняць яго блізкіх ды ўскласці кветкі на яго магілу.
▪️Але мы падрыхтавалі гэтую трансляцыю-развітанне, рэквіем па яскравым творцы, самаадданым беларусе, чыё сэрца назаўжды спынілася. Можна глядзець разам — за жалобным сталом, можна ўзгадваць Алеся Пушкіна на адзіноце. Якім ён быў і якім назаўжды застанецца ў нашай памяці. Энергічным, гучным, крэатыўным, бескампрамісным.
Пачатак у 20.00 па Мінску.

YouTube
Стрым памяці Алеся Пушкіна (6.08.1965-11.07.2023)
Збор памяці Алеся Пушкіна https://getdonate.org/en/campaign/456. Сабраныя сродкі будуць скіраваныя на падтрымку яго сям’і, ушанаванне яго памяці, упарадкаванне творчага набытку.
У 3-гадзінным стрыме сабраныя дакументальныя фільмы пра Алеся Пушкіна, яго…

Сябры!
Стрым у памяць Алеся Пушкіна на канале @radakultury будзе ісці нон-стоп да вечара нядзелі, 16 ліпеня, да 20.00 па мінскім часе.
Падключайцеся ў любы зручны вам час і глядзіце трансляцыю-развітанне. Мы сабралі дакументальныя фільмы пра Алеся Пушкіна, яго архіўныя відэазапісы, а таксама выступы беларускіх музыкантаў, прысвечаныя мастаку. Дзяліцеся гэтым матэрыялам з сябрамі.
▪️Таксама нагадваем, што збор на падтрымку сям'і мастака і на працу па ўпарадкаванні яго творчага наробку працягваецца.
Ужо сабрана 13.733 еўра. Дзякуй усім, хто далучыўся!
Калі вы гатовыя ўнесці свой уклад у падтрымку, пераходзьце па спасылцы:
▪️Дапамога
Заклікаем прытрымлівацца правілаў бяспекі і не рабіць данаты з беларускіх і расійскіх картак.

Атрымальнік гранта праграмы #ArtPowerBelarus — Беларускі Моладзевы Хаб.
Яднаць людзей і ініцыятывы — задача, якую ставіць перад сабой Хаб. Ён дапамагае ствараць калабарацыі, за кошт сінергіі высілкаў сам становіцца заўважным і ўплывовым цэнтрам прыцягнення.
🔻"Звонку можа падавацца, што мы бярэмся амаль за ўсё і невядома, дзе Моладзевы Хаб большы эксперт: у моладзевым руху, культурніцкіх праектах, нефармальнай адукацыі ці грамадскім актывізме. Але ж мы самі рэалізуем толькі частку таго, што адбываецца ў нас. Займаемся менеджментам, а экспертнасць ідзе ад нашых рэзідэнтаў, якіх сёння больш як 24", — кажа каманда Хаба.
Па словах актывістаў, грант ArtPower азначае пэўныя гарантыі працы арганізацыі і яе партнёраў. Так, можна казаць, што падтрымку атрымае больш як 15 творчых суполак і ініцыятываў ў Варшаве, Беластоку, Сопаце і ў іншых гарадах Польшчы.
Беларускі Моладзевы Хаб заўсёды адкрыты да супрацы!
#ArtPowerBelarus рэлізуецца @radakultury і Дацкім інстытутам культуры пры фінансавай падтрымцы Еўразвязу.

⚡️Сустрэліся са Святланай Ціханоўскай: наперадзе шмат працы.
Прадстаўніцы @radakultury Таццяна Пашавалава, Надзея Гарэцкая, пры віртуальным удзеле Сяргея Будкіна, наведалі Офіс Святланы Ціханоўскай, каб распавесці пра дзейнасць Рады і яе падтрымку культурніцкіх ініцыятыў, абмеркаваць ролю культуры ў дэмакратычных зменах і ўзгадніцца па мэсіджах, якія агучваюцца падчас міжнародных візітаў.
"Размаўлялі пра тое, як можна ўзмацніць працу ў кірунку культурніцкай дыпламатыі і прыцягнуць большую ўвагу да нашай сферы падчас сустрэчаў на вышэйшым узроўні. І дамовіліся аб'яднаць высілкі ў гэтым кірунку", — кажа пра вынікі сустрэчы Надзея Гарэцкая.
✔️Мы прадставілі ацэнку патрэбаў па розных сферах культуры і маніфест "Больш чым культура", а з боку Офісу атрымалі інфармацыю, з прадстаўнікамі якіх краінаў у апошні час вяліся перамовы пра падтрымку беларускай культуры. І бярэмся за падрыхтоўку шэрагу дакументаў, на якія б маглі абапірацца прадстаўнікі Офіса і Аб’яднанага пераходнага кабінета ў сваёй дзейнасці.

▪️Стрыт-мастакі і мастачкі запрашаюцца да стварэння муралаў у Тбілісі, Грузія.
Арганізатары Art Yard Community не абмяжоўваюць з тэматыкай, але прапануюць раскрыць тэму калабарацыі беларусаў і грузінаў, пашукаць агульнае ў культурах. Падрыхтаваць канцэпцыю мурала і запоўніць форму рэгістрацыі трэба да 27 ліпеня.
▪️ Онлайн-курс па стварэнні муралаў прымае заяўкі да 1 жніўня. Курс складаецца з 10 лекцый па 75 хв. Будуць дыскусіі з мастакамі і магчымасць паказаць свае праекты спікерам і ўдзельнікам.
▪️Да 21 ліпеня падавайце заяўкі на ўдзел у біенале інтэрнэт-мастацтва The Wrong Biennale. Прымаюцца некамерцыйныя творы, ужо даступныя ў інтэрнэце.
▪️Творцы з эмігранцкім досведам могуць паўдзельнічаць у міждысцыплінарнай выставе ў Бішкеку, Кыргызстан. Тэма — "Свабода і яе адсутнасць", заяўкі прымаюцца да 24 ліпеня.
▪️Культурніцка-навуковы часопіс Pulse: Journal of Science and Culture абвяшчае конкурс публікацый. Артыкулы дасылайце да 31 ліпеня.
➕ Яшчэ #магчымасці — на @sekktor.

📢 Навіны магістратаў!
Платформа беларускіх экскурсіяў ULegend прэзентавала "Жменю легендаў Вільні". Новая аўдыяэкскурсія — магчымасць прагуляцца па містычных мясцінах горада. І зрабіць гэта можна не толькі ў Вільні, бо ULegend дае магчымасць вандраваць з любой кропкі свету і нават з канапы.
▪️"Вы даведаецеся, дзе шукаць прывідаў, а мо і сустрэнеце аднаго з іх. Усё, што спатрэбіцца ў дарогу, гэта вольны час, зручны абутак і рашучасць. Акрамя таго, аўтарка экскурсіі Паўліна Вітушчанка раіць узяць з сабою люстэрка і пеўня:) Яны дапамогуць вам у барацьбе з нячысцікамі", — абяцае каманда ULegend.
Далучайцеся да экскурсіі і падтрымкі магістрата!
▪️Таксама на 25 ліпеня на youtube-канале "Беларускіх магістратаў" запланаваны стрым, дзе стваральнікі распавядуць, як ужо цяпер можна скарыстацца праграмай і пагуляць па цікавых мясцінах Мінска, Вільні і Заслаўя з добрым аўдыягідам, а таксама падзеляцца планамі развіцця платформы і бліжэйшымі рэлізамі новых экскурсій.

Працягваем расказваць пра #art_born_Belarus і "вяртаць" Беларусь у сусветны мастацкі кантэкст.
🔻Сёння ўвага да Пітэра Блума, славутага амерыканскага мастака і скульптара беларускага паходжання.
Блум нарадзіўся ў Смаргоні, у габрэйскай сям'і, якая эмігравала ў Нью-Ёрк, калі будучаму мастаку было 6 гадоў. Уражанні ранняга дзяцінства адлюстраваліся ў некаторых творах Пітэра.
Пасля школы ён вывучаў мастацтва ў Адукацыйным альянсе і Інстытуце дызайну Beaux-Arts, стварыў студыю ў Нью-Ёрку, працаваў год у Італіі. У 1948-м стаў членам Нацыянальнай акадэміі дызайну. Таксама працаваў у Міністэрстве фінансаў ЗША і стварыў некалькі скульптурных твораў.
▪️Беларускі радавод Блума вымагае вывучэння. Як і ўплыў на ягоную творчасць уражанняў ад гадоў, праведзеных на радзіме. Але застаецца фактам, што творца нарадзіўся ў тутэйшай габрэйскай сям’і і правёў сваё дзяцінства ў Беларусі.
📃 Вось аргументацыя паходжання творцы.
📩 Шаблон ліста, які можна накіраваць пляцоўкам, дзе вы заўважылі некарэктны подпіс яго прац.

Forwarded from Рэсурсны цэнтр Беларускай Рады культуры
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
❤️🔥29 ліпеня пройдзе 12-гадзінны онлайн-марафон салідарнасці з палітвязнямі "Нам не ўсё адно".
Каб сабраць грошы для палітычных зняволеных і іх сем'яў, аб'ядналіся 30 незалежных медыяў. Трансляцыя будзе весціся адначасова на шматлікіх YouTube-пляцоўках з 10-й ранку да 10-й вечара па мінскім часе. Да стрыму далучацца палітыкі, блогеры, дзеячы культуры, спартоўцы, грамадскія актывісты.
▪️Усе данаты будуць збірацца на адзіны рахунак. Далей грошы размяркуюцца паміж ініцыятывамі, якія дапамагаюць палітзняволеным і іх родным — @radakultury будзе адной з іх. Кантраляваць размеркаванне сродкаў будзе назіральная рада прадстаўнікоў медыяў — арганізатараў марафону.
🚩Увага! Гледачоў марафона з Беларусі арганізатары просяць паклапаціцца пра сваю бяспеку (не рэпосціць, не лайкаць, не каментаваць, данаціць толькі праз замежныя карткі).

▪️Праект "Васьміног" да 26 ліпеня абвяшчае набор педагогаў, зацікаўленых у новых фарматах навучання, на ўдзел у практыкуме "Шлях героя да стварэння анлайн-курса".
▪️Трэнінг для дакументалістаў ад IMS. Дасылайце заяўку са сваім кінапраектам да 7 жніўня. Праект павінен весці да сацыяльных, палітычных і культурніцкіх зменаў.
▪️Слоўнік жывой гаворкі Nisho.me да 10 жніўня шукае 12 ілюстратараў, а таксама вярстальшчыка для стварэння календара на 2024 год.
▪️Да 1 верасня падавайцеся на конкурс эксперыментальнай літаратуры і тэкстаў, створаных у галіне лічбавага мастацтва. Падрабязнасці тут.
▪️Конкурс BULBAMOVIE 2023 да 11 кастрычніка прымае беларускія ігравыя і дакументальныя фільмы.
▪️Тэатр жывых скульптур Студыя Залатога Рэжысёра MB STATUE GDS & VS праводзіць кастынг у тэатр. Досвед працы не патрабуецца.
▪️Далучайцеся да community chat ініцыятывы @sekktor. Там можна шукаць працу, размесціць абвестку пра культурніцкае мерапрыемства і інш. Падрабязнасці і правілы тут.

📢 Вынікі другога туру конкурсу праграмы #ArtPowerBelarus: 12 праектаў атрымалі міні-гранты на суму каля €50 тыс., 25 чалавек — выправяцца ў прафесійныя вандроўкі.
Гэтым разам у конкурсе ўдзельнічалі 93 заяўкі на міні-гранты (агульная сума €417 тыс.) і 17 заявак — на праграму мабільнасці са сфераў літаратуры, кіно, тэатру, адукацыі, музыкі, выяўленчага мастацтва, захавання спадчыны, традыцыйнай культуры, міждысцыплінарныя праекты.
▪️"Прыняць канчатковае рашэнне было няпроста. Aдборачная камісія нават пашырылa першапачатковыя межы фінансавай падтрымкі ў межах гэтага кола, і замест планаваных 5 заявак удалося падтрымаць 12. Спадзяёмся, гэтае рашэнне ўспрымецца як знак высокай якасці заявак і сведчанне, што беларуская культура развіваецца, нягледзячы ні на што", — кажа Лізавета Дубінка-Гушча, рэгіянальная дырэктарка Дацкага інстытуту культуры.
ArtPower Belarus доўжыцца: кол на мідзі-гранты абвесцім увосень 2023 г., заяўкі на міні-гранты прымаюцца да 13.11.23 (разгляд у студзені 2024 г.).

☑️ Магістрат "Кнігаўка", які @radakultury запусціла летась, падвёў вынікі.
Каб дапамагчы Андрэю Янушкевічу аднавіць выдавецкую дзейнасць за мяжой, за 6 месяцаў дзеяння магістрата да "Кнігаўкі" далучыліся 325 чалавек, якія заданацілі 103 тыс. злотых (больш за 23 тыс. еўраў).
▪️За гэты час выйшлі 13 кніг, сярод якіх новыя апавяданні і ўспаміны Альгерда Бахарэвіча, перавыданні "Гары Потэра", пераклад рамана Эрнэста Хемінгуэя.
Беларускія кнігі пачалі рэгулярна з’яўляцца на польскіх кніжных кірмашах, выдавецтва распрацавала некалькі кніжных серый, хутка запусціць сайт і — самая гучная падзея — заключыла дамову са Стывэнам Кінгам!
▪️"Дзякуючы вашай падтрымцы "Кнігаўка" будзе цяпер лётаць яшчэ вышэй і далей:) Мы верым, што толькі супольнымі дзеяннямі беларусы змогуць пабудаваць моцную Беларусь", — кажа кіраўнік @bielmahistrat Цімафей Акудовіч.
"Кнігаўка" скончылася, але магістраты працягваюцца: проста цяпер вы можаце падтрымаць падлеткавы клуб Spadčyna і платформу аўдыягідаў ULegend.

29 ліпеня пройдзе 12-гадзінны онлайн-марафон салідарнасці з палітвязнямі "Нам не ўсё адно".
Яго мэта — сабраць грошы для палітычных зняволеных і іх сем'яў.
Данаты размяркуюцца паміж ініцыятывамі, якія дапамагаюць палітзняволеным і іх родным — @radakultury будзе адной з іх. Кантраляваць размеркаванне сродкаў будзе назіральная рада прадстаўнікоў медыяў-арганізатараў марафону.
Да эфіру далучацца Святлана Ціханоўская, Павел Латушка, Вольга Гарбунова, а таксама іншыя вядомыя беларусы і беларускі: Мікіта Мелказёраў, Аляксандр Івулін, Наста Роўда, Маргарыта Ляўчук, Кацярына Ваданосава, Піт Паўлаў, Юрый Стыльскі, Аляксандр Чарнуха, Ганна Златкоўская, Кацярына Сныціна, Арцём Шрайбман і шмат хто яшчэ.
Дзе: глядзіце трансляцыю на нашым youtube-канале.
Калі: 10.00-22.00 (мінскі час).
Заданаціць ужо цяпер і даведацца больш пра марафон
❗Гледачоў з Беларусі арганізатары просяць паклапаціцца пра сваю бяспеку (не рэпосціць, не лайкаць, не каментаваць, данаціць толькі праз замежныя карткі).

Беларуская Рада культуры
29 ліпеня пройдзе 12-гадзінны онлайн-марафон салідарнасці з палітвязнямі "Нам не ўсё адно". Яго мэта — сабраць грошы для палітычных зняволеных і іх сем'яў. Данаты размяркуюцца паміж ініцыятывамі, якія дапамагаюць палітзняволеным і іх родным — @radakultury…
"Нам не ўсё адно!": 12-цігадзінны марафон салідарнасці з палітвязнямі распачаўся!
Далучыцца да прагляду
Падтрымаць палітвязняў (або наўпрост праз Stripe)
Данаціць можна ад 5 еўра. Збор скончыцца 30 ліпеня ў 23:59 па мінскім часе.
❗ Дзеля вашай бяспекі не рабіце пераводаў з картак беларускіх ці расійскіх банкаў.

“Нам не ўсё адно!”: онлайн-марафон салідарнасці з беларускімі палітвязнямі
Падтрымаць беларускіх палітвязняў https://salidarnasc.com
12-гадзінны ўсебеларускі онлайн-марафон салідарнасці “Нам не ўсё адно!” ставіць мэтай сабраць грошы для палітычных зняволеных і іх сем'яў. Да эфіру далучацца блогеркі і блогеры, палітыкесы і палітыкі…

▪️Да 4 жніўня можна падаць заяўку на KRAINA Sandbox - адукацыйную праграму ад Kraina Media і RAZAM па стварэнні беларускага кантэнта.
▪️АртКропка — творчы курс ад арт-групы “Чырвоны Баршчэўнік” па вышыўцы, калажы, перформансу і тэксту. Дэдлайн — 3 жніўня.
▪️ Кінафэст Bulbamovie прымае заяўкі! На конкурс 2023 года можна падаць ігравыя і дакументальныя фільмы. Дэдлайн — 11 лістапада.
🔻 Паўдзельнічайце ў апытаннях:
✔️Да 2 жніўня працоўная група ў складзе Каардынацыйнай Рады збірае інфармацыю пра цяжкасці, з якімі сутыкаліся стыпендыяткі і стыпендыяты праграм EU4BELARUS, SALT-I, SALT-II на любым з этапаў.
✔️@sekktor цікавіцца, наколькі часта сёння бываюць выпадкі адмовы ва ўдзеле ў тым ці іншым мерапрыемстве праз грамадзянства краіны-суагрэсара ў паўнамаштабным уварванні Расеі ва Украіну.
✔️Якая тэматыка курсаў і мерапрыемстваў запатрабавана? Якія фарматы нефармальнага навучання найбольш пасуюць беларускай дыяспары? Чакаюць адказы ад беларусаў/ак замежжа 18-35 гадоў.

⚡ Вядомы новы прамежкавы дэдлайн для заявак на гранты мабільнасці ў межах праграмы ArtPower Belarus.
Калі гэтай восенню ці ў пачатку зімы вы плануеце здзейсніць вандроўку з мэтай прафесійнага развіцця (узяць удзел у выстаўцы, зладзіць невялікія гастролі ці папрацаваць у замежных архівах) — спяшайцеся падаць заяўку да 10 жніўня 2023 года.
Пасяджэнне адборачнай камісіі, якая і прыме рашэнне адносна прапанаваных праектаў на гранты мабільнасці, адбудзецца напрыканцы лета.
▪️ Даведацца больш пра мабільнасці і падаць заяўку можна на сайце Рэсурснага цэнтра Беларускай Рады культуры.
За час рэалізацыі праграмы ArtPower Belarus прафесійныя вандроўкі ўжо здзейсніла ці да іх рыхтуецца больш як 30 дзеячаў беларускай культуры.
#ArtPowerBelarus рэалізуецца @radakultury і Дацкім інстытутам культуры пры фінансавай падтрымцы Еўразвязу.