Paville | Pavilenščyna
848 subscribers
1.07K photos
10 videos
57 links
Pavilenščyna – гэта канал, у якім распавядаецца пра Астравецкі, Ашмянскі, Валожынскі, Маладзечанскі, Вілейскі, Мядзельскі і Смаргоньскі раёны. Іх гісторыя, цікавыя мясціны і іншыя
Download Telegram
16 жніўня 1874 года ў Вялейцы нарадзіўся Аляксандар Уласаў — беларускі грамадска-палітычны і культурны дзеяч, выдавец і публіцыст.

У снежні 1904 года заснаваў першую беларускую палітычную партыю — Беларускую сацыялістычную грамаду, зьяўляўся сябрам ейнага Цэнтральнага камітэту. У 1908 годзе — адзін з заснавальнікаў выдавецтва «Наша Хата».

З сьнежня 1906 года і да траўня 1914 года зьяўляўся галоўным рэдактарам газеты «Наша Ніва». За гэты час Уласаў прыцягнуў да супрацоўніцтва з газетай таленавітых беларускіх літаратараў, сярод якіх быў і Янка Купала, які пазней стаў новым рэдактарам газеты.

За сваю грамадска-палітычную дзейнасць і публікацыі ў 1909 годзе быў асуджаны царскімі ўладамі да 4 месяцаў зьняволення.

Браў удзел у Першым Усебеларускім зьездзе. У 1918 годзе ўвайшоў у склад Рады БНР, праз год аднавіў дзейнасць Беларускага навуковага таварыства ў Вільні «Наша хатка». Уласаў выдаваў таксама часопісы «Лучынка» для дзяцей і «Саха» для сялянаў.

На момант заключэння Рыскае дамовы знаходзіўся ў Радашкавічах, якія апынуліся на тэрыторыі Польшчы. Пазней у Радашкавічах Уласаў стварыў беларускую гімназію імя Францішка Скарыны, узначальваў Таварыства беларускай школы. У 1922—1927 гадах меў мандат сенатара першага тэрміну са спісу Блоку нацыянальных меншасцяў у польскім Сенаце. Адзін з заснавальнікаў Беларускага кааператыўнага банку.

У верасні 1939 А. Уласаў вітаў паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь. Выказваўся за адкрыццё беларускай сярэдняй школы ў Радашковічах. У кастрычніку 1939 году быў арыштаваны НКВД і перавезены ў Менск. У лістападзе 1940 году асуджаны на 5 гадоў канцлагераў. Памёр у зняволенні 11 сакавіка 1941 года ў м. Марыінск Кемераўскае вобласці РСФСР.

#вілейшчына
#нашвядомызямляк
16 жніўня 1903 года ў вёсцы Сычавічы пад Радашкавічамі нарадзіўся Мікола Абрамчык — беларускі грамадскі і палітычны дзяяч, публіцыст, інжынер. Прэзідэнт Рады БНР.

Навучаўся ў Радашкавіцкай беларускай гімназіі, адначасова атрымаў мандат упаўнаважанага БНР у Вялейскім павеце. З мэтаю каардынацыі дзеянняў з менскімі незалежнікамі быў пасланы ў савецкую Беларусь. За два гады ён блізу 30 разоў нелегальна пераходзіў мяжу БССР і Польшчы, ува ўмовах канспірацыі сустракаўся з прафесарам Усеваладам Ігнатоўскім, тагачасным наркамам асветы, які ўвёў яго ў менскі антыбальшавіцкі асяродак.

Працягваў адукацыю ў Празе (з 1923), вучыўся там жа ў сельскагаспадарчай акадэміі, быў дзеячом Аб’яднання беларускіх студэнцкіх арганізацыяў. У Чэхаславаччыне зблізіўся з прадстаўнікамі ўраду БНР (Пятром Крэчэўскім, Васілём Захаркам і інш.). У 1930 пераехаў у Францыю, заснавальнік і кіраўнік Аб’яднання беларускіх рабочых «Хаўрус беларускай працоўнай эміграцыі» (1932), выдавец яго перыядычных выданняў «Бюлетэнь» і «Рэха». У 1941—1943 дзяяч Беларускага камітэта самапомачы (БКС) у Бэрліне, рэдактар газеты «Раніца» (1939—1944), арганізатар і лектар курсаў беларусазнаўства, выдавец кніг Якуба Коласа «Сымон-музыка» і Ларысы Геніюш «Ад родных ніў». Працаваў у Камітэце самапомачы ў Беластоку. Прыканцы 1943 арыштаваны ды вывезены ў Парыж пад хатні арышт. 2 снежня 1944 абараніў на філалагічным факультэце Сарбоны дысертацыю пад назвай "Крытычнае ўвядзенне ў вывучэнне беларускай гісторыі" (Introduction critique à l'étude de l’histoire bélarussienne).

Старшыня (прэзідэнт) Рады БНР (1943; снежань 1947—1970).

Ад 15 жніўня 1945 года быў старшынём Беларускага нацыянальнага цэнтру ў Нямеччыне. Цягам 1945–1947 гадоў Мікола Абрамчык паступова стварыў сабе арганізаванае кола прыхільнікаў. Да арганізацыйнага супрацьстаяння дадаліся моўны і царкоўны аспекты, у выніку чаго зьявіліся дзве мянушкі: «крывічы» (для прыхільнікаў Міколы Абрамчыка) і «зарубежнікі» (для прыхільнікаў Радаслава Астроўскага). Апошнія паступова былі выціснутыя з БНЦ.

Быў праціўнікам пераходу беларускіх праваслаўных епіскапаў у РЗПЦ і адным з ініцыятараў адраджэння БАПЦ у 1948.

Удзельнічаў у паваенным антыкамуністычным руху, аўтар брашуры «I accuse Kremlin of Genocide of My Nation» (Я абвінавачваю Крэмаль у генацыдзе майго народу; ЗБК, Таронта, 1950). У 1950—1960-я быў прэзідэнтам Лігі за вызваленне народаў СССР (League for the Liberation of the Peoples of the USSR (Paris Bloc)).

Пахаваны ў Парыжы на могілках Пэр-Ляшэз. З-за таго, што на магільнай пліце не было надпісу, а магіла значны час не даглядался, месца пахавання М. Абрамчыка было згубленае. Намаганнямі сяброў супольнасці «Беларуская нацыянальная памяць» магіла была адшуканая ў 2008 годзе.

#маладзечаншчына
#нашвядомызямляк
Нястанішкі, свіран. 1939 год.

#смаргоншчына
Forwarded from Спадчына
У Валожыне да Дажынак пачалі ўсталёўваць указальнікі для турыстаў. Месца для беларускай мовы зноў не знайшлося.

#Валожын
Paville | Pavilenščyna
Камень, былая званіца. Спалена ў маі 1944 года падчас сутыкнення паміж савецкімі партызанамі і Арміяй Краёвай. #івянеччына
Званіца ў мястэчку Камень праз прызму часу.

Міжваенныя гады ды 2024 год.

На фоне званіцы на першым здымку — вежа драўлянага касцёла. Пабудаваны ў 1679 годзе, спалены разам са званіцай ды паловай мястэчка падчас нападу партызан у 1944 годзе.

#івянеччына
Paville | Pavilenščyna
Photo
18 жніўня 1942 года на Калыме памёр Лявон Лявонавіч Більдзюкевіч — беларускі педагог, матэматык ды грамадскі дзяяч з Івянца.

#івянеччына
#нашвядомызямляк
Касцёл у Міхалішках.

З’яўляецца найстарэйшай пабудовай аўгусцінцаў на Беларусі. Кляштар заснаваны тут у 1622 годзе, уладаром мястэчка, Янам Бжастоўскім.
Спачатна, гэта быў драўляны храм, які ў 1635 г. перабудавалі ў каменны касцёл у стылі сармацкага барока. У крыпце храма размяшчаўся нэкропаль Бжастоўскіх.
Дарэчы, ордэн аўгусцінцаў у эпоху найбольшага росквіту, у пачатку XVI ст., налічваў 30000 сяброў і каля 2000 манастыроў. Марцін Лютэр быў
сябрам ордэна. З часоў французскай рэвалюцыі гэты ордэн паступова страчвае сваё значэнне.
У 1782 інфлянцкі біскуп Ю.Касакоўскі дамогся ад рымскага папы закрыцця кляштара. Аўгусцінцы папрасілі дапамогі ў гаспадара Міхалішак графа Міхала Бжастоўскага, які адпісаў на касцёл і плябанію 20 тыс. злотых, валоку зямлі, аднак у далейшым сам захапіў уладанні кляштара. У 1839 са скасаваннем ордэна аўгусцінцаў у Рас. імперыі кляштар зачынены. Касцёл стаў парафіяльным, у 1 сусв. вайну ў 1915 пацярпеў ад пажару ў выніку ваен. дзеянняў, у 1920-я г. адрэстаўрыраваны.

#астравеччына
Вязынка, памежная брама. Міжваенныя гады.

#маладзечаншчына
Forwarded from Paville | Pavilenščyna
22 жніўня 1801 года ў Валожыне нарадзіўся Бенедыкт Эмануіл Тышкевіч — беларускі арыстакрат, граф, уладальнік Чырвонага Двара, калекцыянер ды мецэнат.

#валожыншчына
#нашвядомызямляк
23 жніўня 1901 года ў Ракаве нарадзіўся Аляксандр Анісімавіч Дзяруга — беларускі дзеяч самадзейнага мастацтва.

У гады вайны жыў у Смаргоні, удзельнічаў у партызанскім руху. Аўтар шэрагу апрацовак для цымбальнага аркестра, у тым ліку беларускай народнай песні «Лянок» і польскай «Трамблянка». Напісаў «Марш піянераў Смаргоні», вальс «Нарач», «Святочную» і іншыя. Зрабіў шмат запісаў беларускага песеннага і інструментальнага фальклору («У Марцінавым саду», «Залескія прыпеўкі», «Смаргонская полька»).

Пахаваны на старых могілках у Смаргоні. Ганаровы грамадзянін Смаргоні з 1993 г.

#івянеччына
#смаргоншчына
#нашвядомызямляк
"М. Молодэчна. Віленск. губ. Вілейск. пав. Тут у нас завелася варажбітка і абірае народ. Людзі лятуць, як моль на агонь!...

Янка К-і."

"Наша Ніва", № 11, 1910 год.

#маладзечаншчына