Forwarded from Палявая пошта
#Валожын, ешыва
пач. ХХ ст. / 2024
... Бадай, ніводнага жыда няма на свеце, каторы не знаў бы ці хаця бы не чуў а Валожыне. Найважнейшая тут жыдоўская духоўная школа, і найважнейшымі лічацца валожынскія рабіны. Не толькі з усёй Расеі чы Еўропы, але з усяго свету — з Амерыкі, Японіі нават прыязджаюць сюды вучыцца на рабінаў... (паводле "Лісты з Дарогі", Ядвігін Ш., 1910 г.)
📷 Свежае фота з аднаўлёньня знакамітага ешыбота ў Валожыне. Першы этап рэканструкцыі пачаўся ў траўні мінулага года. Калі паглядзець зімовы допіс калег са Спадчыны, бачым, праца паціху ідзе.
У перспектыве, тут будзе музейна-адукацыйны комплекс, дзе турысты змогуць даведацца больш пра габрэйскую спадчыну горада і рэгіёна. Пазычым посьпехаў гэтаму амбітнаму праекту.
(фота ад падпісчыцы @poshtabel)

Forwarded from Спадчына
У Валожыне да Дажынак прама паміж двухсотгадовымі будынкамі касцёла Святога Іосіфа і палацам Тышкевічаў разбілі велізарную паркоўку. Пад яе хацелі знесці і міжваенны дамок на плошчы Свабоды, але яго паспелі ў новым праекце зон аховы пазначыць як каштоўную забудову.
Мне проста цікава, чаму ў нашых гарадах такая танная зямля, што дагэтуль будуюцца плоскасныя паркоўкі. Не паркі і зоны адпачынку, а паркоўкі!
А галоўнае для каго? Прама насупраць райвыканкама на плошчы ўжо ёсць вялікая паркоўка; за выканкакам некалькі парковак і малазадзейнічаны двор; тэрыторыя палаца Тышкевічаў, занятага пад ментуру - цалкам закатаная ў асфальт з парковачнымі месцамі.
І на спадарожнікавых здымках не бачна, каб яны ўсе былі забітыя пад звязку.
Прабачце, у горадзе 10 тысяч чалавек усяго, а парковак на адным лапіку як перад сталічным гіпермаркетам. Для чаго? У адзін дальні край 2 км, у іншы - 2 км. Тут веласіпеда больш чым дастаткова. Адкуль гэтая гвалтоўная аўтамабілізацыя ў малых гарадах, якая разбурае звыклы ландшафт? За тыя грошы, што пайшлі на гэтую паркоўку, можна было падарыць гораду веладарожку.
#Валожын

Як адраджалі Валожынскі ешыбот 1806 года пабудовы. Фотапараўнанне з 2022 года па кастрычнік 2024 года, калі яўрэйская акадэмія зноў адчыніла свае дзверы ў адноўленым выглядзе.
Фота Рамана Забелы з навукова-праектнага цэнтра «Рэстабіліс», які рабіў рэстаўрацыйныя рашэнні па фасадах.
#фотапараўнанні #рэстаўрацыя #Валожын #яўрэйскаяспадчына