Paville | Pavilenščyna
845 subscribers
1.13K photos
11 videos
61 links
Pavilenščyna – гэта канал, у якім распавядаецца пра Астравецкі, Ашмянскі, Валожынскі, Маладзечанскі, Вілейскі, Мядзельскі і Смаргоньскі раёны. Іх гісторыя, незвычайныя мясціны і іншыя цікавінкі
Download Telegram
22 жніўня 1801 года ў Валожыне нарадзіўся Бенедыкт Эмануіл Тышкевіч — беларускі арыстакрат, граф, уладальнік Чырвонага Двара, калекцыянер ды мецэнат.

#валожыншчына
#нашвядомызямляк
18 кастрычніка спаўняецца 117 гадоў з дня нараджэння Алеся Салагуба — беларускага паэты і публіцысты.

Родам паэт быў са Смаргоншчыны, дакладней — вёскі Зарудзічы. Вучыўся ў Вільні, дзе зблізіўся з дзеячамі беларускага руху і далучыўся да іх дзейнасці.

Паэт адносіў пачатак сваёй свядомай творчасці да 1924 года — года, калі ён трапіў у турму ў Лукішках. Паводле даследчыкаў заходнебеларускай паэзіі змест твораў створаных у той час складаюць разважанні маладога палітвязня.

Пасля вызвалення паэт нелегальна перайшоў польска-савецкую мяжу і паступіў у Белдзяржуніверсітэт, быў аспірантам Інстытута літаратуры Акадэміі навук.

Быў арыштаваны ў 1933 годзе, магчыма, з-за зместу пісем, што пісаў сябрам у Заходнюю Беларусь. У 1934 годзе паэт быў расстраляны.

Быў рэабілітаваны ў жніўні 1956 года. Паводле даведкі аб рэабілітацыі, Алесь памёр у 1941 годзе з-за запалення лёгкіх.

#смаргоншчына
#нашвядомызямляк
У гэты дзень, 21 кастрычніка 1672 года ў в. Касута нарадзіўся Піліп Орлік. Гетман войска Запарожскага, укладальнік першай украінскай канстытуцыі, якая была напісана ім за некалькі дзесяцігоддзяў да амерыканскай канстытуцыі 1787 году.

Адукацыю атрымаў у Віленскім езуіцкім калегіюме. Быў даверанай асобай Івана Мазепы, удзельнічаў у вайне супраць Пятра I, пасля бітвы пад Палтавай — эміграваў у Асманскую Імперыю
У пачатку 1711 году Орлік пачынае агульны паход запарожцаў, татараў, шведаў і палякаў супраць расійскіх войскаў ва Украіне. У сакавіку 1711 года аб’яднаныя войскі пад камандаваннем П. Орліка падышлі да добра ўмацаванай Белай Царквы, дзе знаходзіўся маскоўскі гарнізон. Пачалася аблога горада, але ні адзін са штурмаў не быў паспяховым.

У Касуце яму ўсталявалі памятны камень. Жыццё Піліпа Орліка і яго сувязь з Беларуссю даследваў вілейскі краязнаўца Анатоль Рогач.

#вілейшчына
#нашвядомызямляк
За сваю дзейнасць пераведзены вікарыем у Ліду.

У 1928 годзе арыштаваны, а пасля вызвалення падаўся за мяжу, у ЗША. Пражыўшы там 3 гады, вырашыў вярнуцца на Радзіму, абгрунтоўваючы гэта наступнымі словамі: “Але добра птушцы ў залатой клетцы, ды лепей ёй на зялёнай ветцы.”

Вярнуўшыся, быў прызначаны вікарыем у Харошчы на Беласточчыне, дзе, з-за розных абставінаў, быў змушаны падпарадкавацца патрабаванням уладаў.

Пачаў займацца літаратурнай дзейнасцю. Напісаў 5-актовую драму пра хрысціянства на Беларусі і хацеў напісаць п’есу пра Вітаўта. Выдаў “Маёвую чытанку” — кніжачку для касцельнага набажэнства. Таксама апрацаваў брашуру, дзе сабраў беларускія калядныя песні.

У 1944 годзе перабіраецца ў Мінск, дзе пачынае служыць у Чырвоным касцёле. Праз год яго арыштоўваюць і трымаюць да 1955 года.

Пасля вызвалення ў Калодзішчах арганізоўвае таемную падпольную царкву. Пасля атрымаў парафію ў Барысаве. Памёр 1 сакавіка 1960 года, пахаваны на старых Барысаўскіх могілках.

#смаргоншчына
#нашвядомызямляк
140 гадоў таму, 30 кастрычніка 1883 нарадзіўся Янка Быліна (в. Лакцяны, цяпер Астравецкі р-н) — беларускі каталіцкі святар, паэт і драматург.

Друкаваўся з 1917 года ў газеце «Гоман», у перыядычных выданнях Заходняй Беларусі, у т.л. у рэлігійных («Krynica», «Chryścijanskaja Dumka»), сатырычных (часопісы «Авадзень» і «Маланка»), дзіцячым (часопіс «Пралескі», пад псеўд. Ядловец).

За ўжыванне беларускай мовы ў казаннях праследаваўся польскімі ўладамі. Арыштоўваўся НКУС у канцы верасня 1939 года. Апошнія гады жыцця правёў на Беласточчыне.

На фота: Янка Быліна, Адам Станкевіч і Казімір Сваяк

#астравеччына
#нашвядомызямляк
Ад 1928 года з'яўляецца прафесарам тэалагічнага факультэта Віленскага ўніверсітэта імя Стэфана Баторыя, дзе стаіць ля вытокаў новай манаскай Кангрэгацыі Сясцёр Міласэрнасці Езуса Хрыста. Выконваў абавязкі рэктара касцёла Арханёла Міхала, быў спаведнікам сястры Фаўстыны Кавальскай.

Пасля Другой Сусветнай Вайны — прафесар у духоўнай семінарыі ў Беластоку. Памёр у тым жа самым горадзе 15 лютага 1975 года. Беатыфікаваны праз 23 гады, 28 верасня 2008 года ў Беластоку.

#валожыншчына
#нашвядомызямляк
17 лістапада 1906 года ў вёсцы Гірбінята Ашмянскага павета нарадзіўся Янка Антонавіч Багдановіч — беларускі паэт, празаіст і публіцыст.

У 12 гадоў памерлі яго бацькі, таму малы Янка быў змушаны жыць у Барунскім і Віленскім дзіцячых прытулках, што былі арганізаваны беларускай інтэлегенцыяй падчас Першай сусветнай вайны.

У 1927 годзе ён скончыў Віленскую беларускую гімназію, да 1941 года працаваў у друкарні імя Ф. Скарыны.

У гады 2-й сусветнай вайны вучыўся ў Віленскай настаўніцкай семінарыі. У жніўні 1952 года арыштаваны і сасланы ў Варкуту.

Рэабілітаваны ў верасні 1956 года вярнуўся ў Вільню, дзе працягваў працу настаўнікам.

Напісаў кніжку ўспамінаў, якая выйшла пасля яго смерці.

Пахаваны на віленскіх могілках Саўлес.

#валожыншчына
#нашвядомызямляк
Paville | Pavilenščyna
Photo
17 мая 1934 года ў Мінску па справе Беларускага нацыянальнага цэнтра быў расстраляны Алесь Салагуб — беларускі паэт і публіцыст з вёскі Зарудзічы на Смаргоншчыне.

Водле даведкі аб рэабілітацыі (жнівень 1956 года), Алесь памёр у 1941 годзе з-за запалення лёгкіх.

#смаргоншчына
#нашвядомызямляк
“Ды пры Монтэ-Касына нас – беларусоў – было тры чвэрці!” – кажа Аляксандар Шэкаль. Хіба што мы толькі лічыліся палякамі. Але ж я па-польску і гаварыць толкам ня ўмеў. Толькі Богу маліцца. Нам жа палякі не казалі, што мы беларусы. Мы й ня ведалі”.

Вайна скончылася для Аляксандра Шэкаля ў Велікабрытаніі. Ён не паехаў на Радзіму, бо не хацеў ізноў у ГУЛАГ. Наступныя 25 гадоў рабіў рабочым на заводзе, пабудаваў двухпавярховы катэдж пад Лонданам, выйшаў на пенсію.

У 1990-я гады ён вярнуўся ў Беларусь, каб, як казаў ён родным, «памерці на роднай зямлі».

На 100-годдзе Аляксандар Шэкаль атрымаў віншавальны ліст ад каралевы Велікабрытаніі.

Аляксандр Шэкаль быў узнагароджаны польскім Крыжам Монтэ-Касіна, брытанскай Вайсковай Зоркай 1939-1945, Зоркай Італіі і медалём Pro Memoria.

Вельмі ганарыўся тым, што беларус, пра што дазнаўся адносна нядаўна — у 1990-х.

Памёр у ліпені 2011 года ва ўзросце 105 гадоў. Пахаваны Шэкаль на могілках каля івянецкага касцёла Св. Аляксея.

#івянеччына
#нашвядомызямляк
31 траўня 1988 года нарадзіўся вялейскі краязнаўца Аляксей Лужынскі.

Школьнікам далучыўся да нефармальнага края знаўчага руху, які гуртаваўся вакол самвыдата «Волат». З часам стаў сам выпускаць гэты гісторыка-краязнаўчы альманах.
Аляксей скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт, гістарычны факультэт. Яго вялікім за цікаўленнем была этнаграфія. Ён і ва ўніверсітэце надаваў перавагу даследаванню свайго краю, калі пісаў курсавыя, дыпломную работы. Летам 2014 года адправіўся ў вялікую этнаграфічную экспедыцыю па Вілейшчыне. Акурат займаўся апрацоўкай сабраных матэрыялаў.
У Вілейцы ён рэалізаваў дзясяткі ініцыятыў. Ад выданняў каляндарыкаў і паштовак з помнікамі архітэктуры, да сумесных вандровак па Беларусі. Разам з жонкай Элай ён арганізоўваў народныя святкаванні Масленіцы, Багача, Купалля.
Дзякуючы ў тым ліку і яго намаганням, у Вілейцы адбываліся акустычныя выступы музыкаў Аляксандра Памідорава, Аляксандра Куліновіча, Яўгена Барышнікава, гурту «Людзі на балоце»... Вілейку з прэзентацыямі наведалі пісьменнікі Уладзімір Арлоў, Андрэй Хадановіч, гісторык Алег Латышонак...
Ён — прыклад для іншых грамадскіх дзеячаў. Нажаль, лёс не даў Аляксею магчымасці выкарыстаць увесь яго вялізны патэнцыял паэта, публіцыста этнографа і моладзевага лідара. 1 сакавіка 2015 году ён памёр ад цяжкой і працяглай хваробы.

#нашвядомызямляк
#вілейшчына
13 чэрвеня 1888 года ў вёсцы Кабылле нарадзіўся Антон Аўсянік — беларускі палітык і дыпламат, дзеяч БНР. Удзельнік нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі, пасол сейма Польшчы першай кадэнцыі (1922—1927), сябра Беларускага пасольскага клуба.

#вілейшчына
#нашвядомызямляк
10 ліпеня 1895 года ў Вішневе (Валожынскі раён) нарадзіўся Нахум Гольдман — жыдоўскі грамадскі дзяяч, юрыст, філосаф, адзін з лідэраў сіянісцкага руху, заснавальнік і прэзідэнт Сусветнага жыдоўскага кангрэсу.

#валожыншчына
#нашвядомызямляк
19 ліпеня 1915 года ў вёсцы Якелеўшчына нарадзіўся Антон Шукелойць — беларускі грамадска-палітычны дзяяч.

Падчас вучобы ў Ашмянскай гімназіі быў сябрам беларускага гуртка сацыялістычнай моладзі. У Вільні далучыўся да групы студэнтаў, якая выдавала часопіс беларускай сацыялістычнай думкі «Золак». Ва ўніверсітэце быў сябрам Беларускага студэнцкага саюза, Таварыства прыяцеляў беларусаведы (дзе быў старшынёй). Спяваў у беларускім студэнцкім хоры пад кіраўніцтвам Рыгора Шырмы.

Арганізаваў у Ашмянах першую беларускую сярэднюю школу, настаўніцкія курсы і каля 90 беларускіх школ на тэрыторыі былога Ашмянскага павета пасля падзеяў 1939 года. Выкладаў беларускую мову ў гімназіі, дзе раней вучыўся сам. У 1940 годзе стаў дэпутатам Ашмянскага гарадскога савета, загадчыкам гарадскога аддзела народнай асветы і школьным інспектарам-метадыстам Ашмянскага раёна.

23 чэрвеня 1941 года арыштаваны органамі НКУС, вызваліўся з турмы ў выніку налёту нямецкай авіяцыі.

Падчас нацысцкай акупацыі працаваў у аддзеле асветы і культуры Менскае гарадское ўправы, дзе ўпарадкоўваў архівы ЗАГСа, часткова знішчаныя ў выніку ваенных дзеянняў. Затым стаў загадчыкам Беларускага гістарычнага музея (потым — Краязнаўчы музей). Далучыўся да падпольнай Беларускай незалежніцкай партыі, удзельнічаў у заснаванні Менскага камітэта Беларускае незалежніцкае партыі. Пасля арганізацыі ў Менску Беларускага культурнага згуртавання А. Шукелойця прызначылі кіраўніком аддзела краязнаўства галоўнай управы. Урэшце быў школьным інспектарам пры аддзеле Беларускай цэнтральнай рады.

Пасля вайны працаваў у сістэме адукацыі ў лагерах для перамешчаных асоб у Германіі, спрабаваў адшукаць у Баварыі сляды вывезеных туды беларускіх музейных каштоўнасцей.

У пачатку 1950-x гадоў пераехаў у ЗША. Актыўны ўдзельнік жыцця беларускай дыяспары ў ЗША, шматгадовы старшыня Беларуска-Амерыканскага задзіночання, сябра рэдакцыі газеты «Беларус», сябра Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку.

Аўтар дзясяткаў артыкулаў, успамінаў ды некралогаў.

Памёр 7 студзеня 2017 года. Пахаваны 14 студзеня 2017 года на беларускіх могілках Божай Маці Жыровіцкай у Іст-Брансуіку ў штаце Нью-Джэрсі.

#ашмяншчына
#нашвядомызямляк
7 жніўня 1932 года ў вёсцы Расолы нарадзіўся Адам Мальдзіс — беларускі літаратуразнавец, гісторык, пісьменнік і журналіст. Даследаваў гісторыю беларускай культуры і літаратуры XVII-XIX стагоддзяў, беларуска-польскія і беларуска-летувіскія літаратурныя ўзаемасувязі.

Аб'ездзіўшы мноства бібліятэк і архіваў, адшукаў дзясяткі сведчанняў таго, што і ў даўнія часы па-беларуску складаліся і вершы, і цэлыя паэмы, што прадстаўнікі шляхты фіксавалі народную творчую спадчыну і самі спрабавалі пісаць па-беларуску. Вынікі сваіх даследаванняў публікаваў у дзясятках кніжак і артыкулаў.

Патрыярх беларускай гуманітарыстыкі. Быў жывым злучвом між Беларуссю і беларусазнаўцамі ўсяго свету.

На здымку — Ян Чыквін, Віктар Швед ды Адам Мальдзіс у Доме творчасці пісьменнікаў «Іслач» пад Ракавам. Прыблізна 1980-ыя гады.

#астравеччына
#нашвядомызямляк
16 жніўня 1874 года ў Вялейцы нарадзіўся Аляксандар Уласаў — беларускі грамадска-палітычны і культурны дзеяч, выдавец і публіцыст.

У снежні 1904 года заснаваў першую беларускую палітычную партыю — Беларускую сацыялістычную грамаду, зьяўляўся сябрам ейнага Цэнтральнага камітэту. У 1908 годзе — адзін з заснавальнікаў выдавецтва «Наша Хата».

З сьнежня 1906 года і да траўня 1914 года зьяўляўся галоўным рэдактарам газеты «Наша Ніва». За гэты час Уласаў прыцягнуў да супрацоўніцтва з газетай таленавітых беларускіх літаратараў, сярод якіх быў і Янка Купала, які пазней стаў новым рэдактарам газеты.

За сваю грамадска-палітычную дзейнасць і публікацыі ў 1909 годзе быў асуджаны царскімі ўладамі да 4 месяцаў зьняволення.

Браў удзел у Першым Усебеларускім зьездзе. У 1918 годзе ўвайшоў у склад Рады БНР, праз год аднавіў дзейнасць Беларускага навуковага таварыства ў Вільні «Наша хатка». Уласаў выдаваў таксама часопісы «Лучынка» для дзяцей і «Саха» для сялянаў.

На момант заключэння Рыскае дамовы знаходзіўся ў Радашкавічах, якія апынуліся на тэрыторыі Польшчы. Пазней у Радашкавічах Уласаў стварыў беларускую гімназію імя Францішка Скарыны, узначальваў Таварыства беларускай школы. У 1922—1927 гадах меў мандат сенатара першага тэрміну са спісу Блоку нацыянальных меншасцяў у польскім Сенаце. Адзін з заснавальнікаў Беларускага кааператыўнага банку.

У верасні 1939 А. Уласаў вітаў паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь. Выказваўся за адкрыццё беларускай сярэдняй школы ў Радашковічах. У кастрычніку 1939 году быў арыштаваны НКВД і перавезены ў Менск. У лістападзе 1940 году асуджаны на 5 гадоў канцлагераў. Памёр у зняволенні 11 сакавіка 1941 года ў м. Марыінск Кемераўскае вобласці РСФСР.

#вілейшчына
#нашвядомызямляк
16 жніўня 1903 года ў вёсцы Сычавічы пад Радашкавічамі нарадзіўся Мікола Абрамчык — беларускі грамадскі і палітычны дзяяч, публіцыст, інжынер. Прэзідэнт Рады БНР.

Навучаўся ў Радашкавіцкай беларускай гімназіі, адначасова атрымаў мандат упаўнаважанага БНР у Вялейскім павеце. З мэтаю каардынацыі дзеянняў з менскімі незалежнікамі быў пасланы ў савецкую Беларусь. За два гады ён блізу 30 разоў нелегальна пераходзіў мяжу БССР і Польшчы, ува ўмовах канспірацыі сустракаўся з прафесарам Усеваладам Ігнатоўскім, тагачасным наркамам асветы, які ўвёў яго ў менскі антыбальшавіцкі асяродак.

Працягваў адукацыю ў Празе (з 1923), вучыўся там жа ў сельскагаспадарчай акадэміі, быў дзеячом Аб’яднання беларускіх студэнцкіх арганізацыяў. У Чэхаславаччыне зблізіўся з прадстаўнікамі ўраду БНР (Пятром Крэчэўскім, Васілём Захаркам і інш.). У 1930 пераехаў у Францыю, заснавальнік і кіраўнік Аб’яднання беларускіх рабочых «Хаўрус беларускай працоўнай эміграцыі» (1932), выдавец яго перыядычных выданняў «Бюлетэнь» і «Рэха». У 1941—1943 дзяяч Беларускага камітэта самапомачы (БКС) у Бэрліне, рэдактар газеты «Раніца» (1939—1944), арганізатар і лектар курсаў беларусазнаўства, выдавец кніг Якуба Коласа «Сымон-музыка» і Ларысы Геніюш «Ад родных ніў». Працаваў у Камітэце самапомачы ў Беластоку. Прыканцы 1943 арыштаваны ды вывезены ў Парыж пад хатні арышт. 2 снежня 1944 абараніў на філалагічным факультэце Сарбоны дысертацыю пад назвай "Крытычнае ўвядзенне ў вывучэнне беларускай гісторыі" (Introduction critique à l'étude de l’histoire bélarussienne).

Старшыня (прэзідэнт) Рады БНР (1943; снежань 1947—1970).

Ад 15 жніўня 1945 года быў старшынём Беларускага нацыянальнага цэнтру ў Нямеччыне. Цягам 1945–1947 гадоў Мікола Абрамчык паступова стварыў сабе арганізаванае кола прыхільнікаў. Да арганізацыйнага супрацьстаяння дадаліся моўны і царкоўны аспекты, у выніку чаго зьявіліся дзве мянушкі: «крывічы» (для прыхільнікаў Міколы Абрамчыка) і «зарубежнікі» (для прыхільнікаў Радаслава Астроўскага). Апошнія паступова былі выціснутыя з БНЦ.

Быў праціўнікам пераходу беларускіх праваслаўных епіскапаў у РЗПЦ і адным з ініцыятараў адраджэння БАПЦ у 1948.

Удзельнічаў у паваенным антыкамуністычным руху, аўтар брашуры «I accuse Kremlin of Genocide of My Nation» (Я абвінавачваю Крэмаль у генацыдзе майго народу; ЗБК, Таронта, 1950). У 1950—1960-я быў прэзідэнтам Лігі за вызваленне народаў СССР (League for the Liberation of the Peoples of the USSR (Paris Bloc)).

Пахаваны ў Парыжы на могілках Пэр-Ляшэз. З-за таго, што на магільнай пліце не было надпісу, а магіла значны час не даглядался, месца пахавання М. Абрамчыка было згубленае. Намаганнямі сяброў супольнасці «Беларуская нацыянальная памяць» магіла была адшуканая ў 2008 годзе.

#маладзечаншчына
#нашвядомызямляк
Paville | Pavilenščyna
Photo
18 жніўня 1942 года на Калыме памёр Лявон Лявонавіч Більдзюкевіч — беларускі педагог, матэматык ды грамадскі дзяяч з Івянца.

#івянеччына
#нашвядомызямляк
Forwarded from Paville | Pavilenščyna
22 жніўня 1801 года ў Валожыне нарадзіўся Бенедыкт Эмануіл Тышкевіч — беларускі арыстакрат, граф, уладальнік Чырвонага Двара, калекцыянер ды мецэнат.

#валожыншчына
#нашвядомызямляк
23 жніўня 1901 года ў Ракаве нарадзіўся Аляксандр Анісімавіч Дзяруга — беларускі дзеяч самадзейнага мастацтва.

У гады вайны жыў у Смаргоні, удзельнічаў у партызанскім руху. Аўтар шэрагу апрацовак для цымбальнага аркестра, у тым ліку беларускай народнай песні «Лянок» і польскай «Трамблянка». Напісаў «Марш піянераў Смаргоні», вальс «Нарач», «Святочную» і іншыя. Зрабіў шмат запісаў беларускага песеннага і інструментальнага фальклору («У Марцінавым саду», «Залескія прыпеўкі», «Смаргонская полька»).

Пахаваны на старых могілках у Смаргоні. Ганаровы грамадзянін Смаргоні з 1993 г.

#івянеччына
#смаргоншчына
#нашвядомызямляк