Paville | Pavilenščyna
875 subscribers
1.22K photos
12 videos
64 links
Pavilenščyna – гэта канал, у якім распавядаецца пра Астравецкі, Ашмянскі, Валожынскі, Маладзечанскі, Вілейскі, Мядзельскі і Смаргоньскі раёны. Іх гісторыя, незвычайныя мясціны і іншыя цікавінкі
Download Telegram
Paville | Pavilenščyna
Photo
17 мая 1934 года ў Мінску па справе Беларускага нацыянальнага цэнтра быў расстраляны Алесь Салагуб — беларускі паэт і публіцыст з вёскі Зарудзічы на Смаргоншчыне.

Водле даведкі аб рэабілітацыі (жнівень 1956 года), Алесь памёр у 1941 годзе з-за запалення лёгкіх.

#смаргоншчына
#нашвядомызямляк
Брукаванка ў вёсцы Свірыдавічы і Светач (Сянкевічы)

#смаргоншчына
Падборка найцікавейшых нямецкіх помнікаў Павілля.
Колькі месцаў для вас знаёмыя?

#смаргоншчына #мядзельшчына #смаргоншчына #валожыншчына
У траўні 1382 года супраць Кейстута паўстаў ноўгарад-северскі князь Карыбут. Амаль адначасова ў Вільні ўспыхнула паўстанне прыхільнікаў Ягайлы. Паўстанцы авалодалі местам, увесь гарнізон быў знішчаны. Ягайла прыбыў у сталіцу з Віцебска. На яго баку выступілі і крыжакі, якія ўварваліся ў Літву.

Сіл, якія ўдалося сабраць Кейстуту і яго сыну Вітаўту, аказалася недастаткова для таго, каб разлічваць на перамогу ў бітве.

Кейстут пагадзіўся на перамовы і быў падманам захоплены ў палон разам з Вітаўтам і заключаны ў Крэўскі замак, дзе яго задушылі 15 жніўня 1382 года. Таксама была патоплена жонка Кейстута Бірута і закатаваны яе сваякі Відмант і Бутрым, Вітаўту ўдалося збегчы з палону. Афіцыйна Ягайла абвясціў, што Кейстут быў знойдзены, калі ён здзейсніў самагубства, аднак гэтаму мала хто паверыў.

Цела Кейстута было перавезена з Крэва ў сталіцу і ўрачыста спалена ў Вільні водле паганскага абраду.

#смаргоншчына
Нястанішкі, свіран. 1939 год.

#смаргоншчына
23 жніўня 1901 года ў Ракаве нарадзіўся Аляксандр Анісімавіч Дзяруга — беларускі дзеяч самадзейнага мастацтва.

У гады вайны жыў у Смаргоні, удзельнічаў у партызанскім руху. Аўтар шэрагу апрацовак для цымбальнага аркестра, у тым ліку беларускай народнай песні «Лянок» і польскай «Трамблянка». Напісаў «Марш піянераў Смаргоні», вальс «Нарач», «Святочную» і іншыя. Зрабіў шмат запісаў беларускага песеннага і інструментальнага фальклору («У Марцінавым саду», «Залескія прыпеўкі», «Смаргонская полька»).

Пахаваны на старых могілках у Смаргоні. Ганаровы грамадзянін Смаргоні з 1993 г.

#івянеччына
#смаргоншчына
#нашвядомызямляк
Forwarded from Paville | Pavilenščyna
1 верасня 1928 года ў вёсцы Касута на Вілейшчыне ў сям’і праваслаўнага святара нарадзіўся Расціслаў Лапіцкі — кіраўнік антыкамуністычнага руху на Мядзельшчыне і Смаргоншчыне.

Арганізацыяй выдаваліся антысталінскія ўлёткі з прызывамі не ўступаць у калгасы і супраціўляцца рэжыму. Удзельнікаў высачылі і арыштавалі. Расціславу быў прысуджаны расстрэл.

У памяці школьнікаў і знаёмых Расціслаў Лапіцкі застаўся як надзвычайная асоба, надзеленая многімі талентамі, са шчырай і добрай душой, адкрытай на чужы боль. Ён выдатна маляваў, добра спяваў і граў на музычных інструмэнтах. Меў здольнасці да майстравання і вынаходніцтваў - рабіў радыёпрыймачы, ездзіў на самаробных роварах.

#вілейшчына
#мядзельшчына
#смаргоншчына
Смаргонь, Рынак. На фоне — царква-мураўёўка. 1916 год.

#смаргоншчына
План мястэчка Смаргонь (Смургоні), канец XIX ст.

#смаргоншчына
Касьцёл у Аславянятах. Раней быў пажарным дэпо і касцёлам стаўся толькі ў 1990-я. У часы Другой Сусьветнай у дэпо і ва ўсёй вёсцы быў, так бы мовіць, санаторый для немцаў.
На першым фота памятная шыльда ў гэтым будынку, у гонар незалежнасці Польшчы.

#смаргоншчына
Forwarded from Paville | Pavilenščyna
У гэты дзень, 25 верасня 1765 году ў Гузаве Мазавецкага ваяводства нарадзіўся Міхал Клеафас Агінскі — кампазытар, дзяржаўны й вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага й Рэчы Паспалітай. Удзельнік паўстання Тадэвуша Касцюшкі. Аўтар знакамітага палянэзу «Развітанне з Радзімай», які найчасцей за ўсё ўзгадваецца як «Палянэз Агінскага».

З 1802 па 1806 гады жыў у Залессі тагачаснага Ашмянскага павету, цяпер Смаргонскі раён, дзе збудаваў новы палац, і, верагодна, напісаў легендарны Палянэз "Развітанне з Радзімай".

Падчас рэйду на Меншчыну ў 1794 годзе, у год паўстання Тадэвуша Касцюшкі вызваліў мястэчкі Камень, Вішнева, Івянец, Валожын ды іншыя мясцовасці Валожыншчыны й Івянеччыны.

#смаргоншчына
#ашмяншчына
#валожыншчына
#івянеччына
Крэва, вуліца Зарэчная. 1917 год.

#смаргоншчына
Працуты, забудова вёскі й крыж. 1915-1918 гг.

#смаргоншчына
Смаргонь, кальвінскі збор па маскоўскай перабудове. 1916 год.

#смаргоншчына
18 кастрычніка 1906 году нарадзіўся Алесь Салагуб — беларускі паэт і публіцыст.

Паходзіў паэт з вёскі Зарудзічы на Смаргоншчыне. У 1922—1927 гадох вучыўся ў Віленскай беларускай гімназіі, дзе зблізіўся з дзеячамі нацыянальнага руху й далучыўся да беларускае справы.

Браў удзел у руху Грамады, Таварыстве беларускае школы.

Некалькі разоў быў зняволены польскімі ўладамі ў турме (1924, 1927—1928).

Паэт адносіў пачатак свае свядомае творчасці да 1924 году — году, калі ён трапіў у турму ў Лукішках. Змест твораў створаных у той час складаюць разважанні маладога палітвязня.

Пасля вызвалення паэт нелегальна перайшоў польска-савецкую мяжу й паступіў у Белдзяржунівэрсытэт, быў аспірантам Інстытута літаратуры Акадэміі навук.

Быў арыштаваны ў 1933 годзе па справе Беларускага нацыянальнага цэнтру. У 1934 годзе, як і шматлікія іншыя прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі ў СССР, паэт быў расстраляны.

Быў рэабілітаваны ў жніўні 1956 году. Паводле даведкі аб рэабілітацыі, Алесь памёр у 1941 годзе з-за запалення лёгкіх.

Друкаваўся як публіцыст з 1920 году, як паэт — з 1925. Выдаў зборнік паэзіі «Лукішкі» (1929). У Менску выступаў з артыкуламі пра літаратурны рух у Заходняе Беларусі. Перажытае ў польскай турме адлюстраваў у «Лукішскім дзёньніку» (урыўкі апублікаваныя ў «Полымі» ў 1961 годзе). Аўтар апавяданняў, п’есы «Вясельле» (у рукапісах).

#смаргоншчына
#нашвядомызямляк
Forwarded from Paville | Pavilenščyna
27 кастрычніка 1890 году ў вёсцы Шутовічы тагачаснага Ашмянскага павету (цяпер Смаргонскі раён) нарадзіўся Віктар Шутовіч — беларускі каталіцкі святар і публіцыст.

Паходзіў з набожнае сялянскае сям’і. Маладым вучыўся ў Ашмянах, у 1909 паступае ў Віленскую духоўную сэмінарыю. Скончвае вучобу ў 1913-м годзе і адразу становіцца святаром.

Віктар мае магчымасць атрымаць сваю парафію і служыць у якім-небудзь касцёле, але абірае інны шлях і пераязджае ў Пецярбург, дзе дзейнічала духоўная каталіцкая акадэмія, дзе з 1912 года дзейнічаў беларускі гурток, што займаўся паглыбленнем ведаў аб Беларусі.

З-за фінансавых праблем Віктар змушаны спыніць вучобу і перабіраецца ў Беларусь, дзе ў 1917 годзе быў накіраваны віленскім біскупам на пасаду пробашча ў Барадзенічы Браслаўскага павету.

У парафіі Святога Язэпа стаў аматарам беларусізацыі касцёла й пашырэння беларушчыны ў грамадзкім жыцці, арганізоўваючы беларускія школы й пашыраючы беларускія газэты.

За сваю дзейнасць пераведзены вікарыем у Ліду.

У 1928 годзе арыштаваны, а пасля вызвалення падаўся за мяжу, у ЗША. Пражыўшы там 3 гады, вырашыў вярнуцца на Радзіму.

Вярнуўшыся, быў прызначаны вікарыем у Харошчы на Беласточчыне, дзе, з-за розных абставінаў, быў змушаны падпарадкавацца патрабаванням уладаў.

Пачаў займацца літаратурнай дзейнасцю. Напісаў 5-актовую драму пра хрысціянства на Беларусі і хацеў напісаць п’есу пра Вітаўта. Выдаў “Маёвую чытанку” — кніжачку для касцельнага набажэнства. Таксама апрацаваў брашуру, дзе сабраў беларускія калядныя песні.

У 1944 годзе перабіраецца ў Менск, дзе пачынае служыць у Чырвоным касцёле. Праз год яго арыштоўваюць і трымаюць да 1955 году.

Пасля вызвалення ў Калодзішчах арганізоўвае таемную падпольную царкву. Пасля атрымаў парафію ў Барысаве. Памёр 1 сакавіка 1960 года, пахаваны на старых Барысаўскіх могілках.

#смаргоншчына
#нашвядомызямляк