#верш
#госць
#пава_рамонак
ЛІЛІ
каменні вядуць мяне да берага,
дзе калісьці спаткаўся з Лілі.
нібы быў пад праклёнам…
і ўсё пагубіў…
цяпер я гляджу яеныя канцэрты,
сумую па тым летнім часе,
што тады са мною была?
чаму пакінуў радную Лілі???
той дзень я памятаю цудоўна…
усё нібы як учора,
а ўжо прайшло шэсцьдзясят год…
не стаў без яе я шчаслівым.
я мёртвы ў целе жывога,
але ў маіх пакутах ёсць хараство…
(з мінізборніку "ТРОХКУТНІК") ❤
#госць
#пава_рамонак
ЛІЛІ
каменні вядуць мяне да берага,
дзе калісьці спаткаўся з Лілі.
нібы быў пад праклёнам…
і ўсё пагубіў…
цяпер я гляджу яеныя канцэрты,
сумую па тым летнім часе,
што тады са мною была?
чаму пакінуў радную Лілі???
той дзень я памятаю цудоўна…
усё нібы як учора,
а ўжо прайшло шэсцьдзясят год…
не стаў без яе я шчаслівым.
я мёртвы ў целе жывога,
але ў маіх пакутах ёсць хараство…
(з мінізборніку "ТРОХКУТНІК") ❤
Audio
#пераклад #песня
#Алесь_Гулевіч
Спеў Прысцылы
Шлях пальцам пракладзі, па скуры паміж шнараў,
Каб нашы зліць шляхі, нягледзячы на лёс.
Каб залячыць дзясяткі маіх ранаў,
Хай складзяцца яны ва ўзорны плёс.
З маіх сноў уцячэш пад ранак,
Церпка як агрэст, сладка як бэз.
Хачу сніць вочы колеру фіялак.
Чарноту тваёй пасмы, што не мае меж.
Па воўчым следзе я пайду ў завеі
І сэрца ўпартае ранкам даганю.
Праз гнеў ды смутак, што закамянелі,
Я вусны запалю, замерзлы на вятру.
З маіх сноў уцячэш пад ранак,
Церпка як агрэст, сладка як бэз.
Хачу сніць вочы колеру фіялак.
Чарноту тваёй пасмы, што не мае меж.
Не знаю ці маё наканаванне.
Ці лёс сляпы я мушу шанаваць.
Калі прамовіў трэцяе жаданне,
Ці спраўды магла мяне ты пакахаць?
З маіх сноў уцячэш пад ранак,
Церпка як агрэст, сладка як бэз.
Хачу сніць вочы колеру фіялак.
Чарноту тваёй пасмы, што не мае меж.
P.S. Арыгінал: Pieśń Priscilli з вядзьмара 3 Дзікае паляванне (the Witcher 3). Пераклад выконваўся з польскай мовы.
https://t.me/aleshulevic
#Алесь_Гулевіч
Спеў Прысцылы
Шлях пальцам пракладзі, па скуры паміж шнараў,
Каб нашы зліць шляхі, нягледзячы на лёс.
Каб залячыць дзясяткі маіх ранаў,
Хай складзяцца яны ва ўзорны плёс.
З маіх сноў уцячэш пад ранак,
Церпка як агрэст, сладка як бэз.
Хачу сніць вочы колеру фіялак.
Чарноту тваёй пасмы, што не мае меж.
Па воўчым следзе я пайду ў завеі
І сэрца ўпартае ранкам даганю.
Праз гнеў ды смутак, што закамянелі,
Я вусны запалю, замерзлы на вятру.
З маіх сноў уцячэш пад ранак,
Церпка як агрэст, сладка як бэз.
Хачу сніць вочы колеру фіялак.
Чарноту тваёй пасмы, што не мае меж.
Не знаю ці маё наканаванне.
Ці лёс сляпы я мушу шанаваць.
Калі прамовіў трэцяе жаданне,
Ці спраўды магла мяне ты пакахаць?
З маіх сноў уцячэш пад ранак,
Церпка як агрэст, сладка як бэз.
Хачу сніць вочы колеру фіялак.
Чарноту тваёй пасмы, што не мае меж.
P.S. Арыгінал: Pieśń Priscilli з вядзьмара 3 Дзікае паляванне (the Witcher 3). Пераклад выконваўся з польскай мовы.
https://t.me/aleshulevic
#верш
#госць
#пава_рамонак
ШЧАСЦЕ
дзякуй клён, што разлучыў нас!
не ведаю, як бы з ім жыла!
шчасце цяпер, гэта мая сямейка:
цудоўны муж, дзве дачунькі,
а колькі ж унукаў!
я шчасліва, мне ўсяго стае!
не хачу я больш лунаць у месцы,
дзе брыдкім клён усё зрабіў,
спадзявалася, што ўсё будзе файным,
але ж пабачыла гора і слёзы той,
што разбіла маё першае каханне…
дзяўчына, дзякуй табе!
табе я шчыра ўдзячна!
дзякуй з шчасце,
дзякуй за ўсё!
цябе б абняла,
бо за ўсё я ўдзячна!
і ляжу я на ложку,
адчуваю маргану,
і малюся, дзяўчына, за цябе!
дзякуй табе за маё падарожжа,
будзь шчаслівай і прабач за агіды,
бо той дзень зрабіў шчаслівай мяне…
(з мінізборніку "ТРОХКУТНІК") ❤
#госць
#пава_рамонак
ШЧАСЦЕ
дзякуй клён, што разлучыў нас!
не ведаю, як бы з ім жыла!
шчасце цяпер, гэта мая сямейка:
цудоўны муж, дзве дачунькі,
а колькі ж унукаў!
я шчасліва, мне ўсяго стае!
не хачу я больш лунаць у месцы,
дзе брыдкім клён усё зрабіў,
спадзявалася, што ўсё будзе файным,
але ж пабачыла гора і слёзы той,
што разбіла маё першае каханне…
дзяўчына, дзякуй табе!
табе я шчыра ўдзячна!
дзякуй з шчасце,
дзякуй за ўсё!
цябе б абняла,
бо за ўсё я ўдзячна!
і ляжу я на ложку,
адчуваю маргану,
і малюся, дзяўчына, за цябе!
дзякуй табе за маё падарожжа,
будзь шчаслівай і прабач за агіды,
бо той дзень зрабіў шчаслівай мяне…
(з мінізборніку "ТРОХКУТНІК") ❤
#верш
#Хросная
Пралятаючы над
гняздзечкам
зязюхі
Я заўважыла
"Які сягоння ранак
Каб забыцца на ўсе беды і няшчасці
і паспрабаваць дамоў
тады вярнуцца!"
На што адказала мне зязюха:
"Вельмі позна ўспомніла, малая.
Зараз не магу я ўжо вярнуцца:
У мяне малыя зязюняты,
электрычнасць, новыя шпалеры,
інтэрнэт і
іпатэка за гняздзечка"
Сумна паглядзела на гняздзечка
і пайшла я
кудысь далей лётаць
А зязюха мая тым ранкам
працягнула дзетак
малых
гушкаць.
#Хросная
Пралятаючы над
гняздзечкам
зязюхі
Я заўважыла
"Які сягоння ранак
Каб забыцца на ўсе беды і няшчасці
і паспрабаваць дамоў
тады вярнуцца!"
На што адказала мне зязюха:
"Вельмі позна ўспомніла, малая.
Зараз не магу я ўжо вярнуцца:
У мяне малыя зязюняты,
электрычнасць, новыя шпалеры,
інтэрнэт і
іпатэка за гняздзечка"
Сумна паглядзела на гняздзечка
і пайшла я
кудысь далей лётаць
А зязюха мая тым ранкам
працягнула дзетак
малых
гушкаць.
Forwarded from mova.how
Вітаем, сябры. Некалькі апошніх дзён беларусы актыўна спрабуюць звярнуць увагу распрацоўнікаў платформы Twitter на адсутнасць у ёй беларускай лакалізацыі.
Першым крокам сталі масавыя звароты да акаўнтаў @Twitter і @TwitterSupport пад хэштэгам #BelarusianLanguage, які ўжо нават выйшаў у трэнды па краіне. Далей, грунтуючыся на гэтых запытах, можна будзе звяртацца да кампаніі на іншых узроўнях (прынамсі, ідэя ў ініцыятараў такая).
Тых, хто карыстаецца сацсеткай, запрашаем паўдзельнічаць і таксама зрабіць допіс на сваёй старонцы (напрыклад, такі) ці ў рэплаях да іншага запыту ад беларуса, на які акаўнт службы падтрымкі ўжо адказаў, — гэта здараецца даволі рэдка, таму гэтым спрабуюць скарыстацца.
Імавернасць поспеху кампаніі не вельмі вялікая, але ж і ўдзел у ёй амаль што не зойме ў вас часу. Запрашаем.
Першым крокам сталі масавыя звароты да акаўнтаў @Twitter і @TwitterSupport пад хэштэгам #BelarusianLanguage, які ўжо нават выйшаў у трэнды па краіне. Далей, грунтуючыся на гэтых запытах, можна будзе звяртацца да кампаніі на іншых узроўнях (прынамсі, ідэя ў ініцыятараў такая).
Тых, хто карыстаецца сацсеткай, запрашаем паўдзельнічаць і таксама зрабіць допіс на сваёй старонцы (напрыклад, такі) ці ў рэплаях да іншага запыту ад беларуса, на які акаўнт службы падтрымкі ўжо адказаў, — гэта здараецца даволі рэдка, таму гэтым спрабуюць скарыстацца.
Імавернасць поспеху кампаніі не вельмі вялікая, але ж і ўдзел у ёй амаль што не зойме ў вас часу. Запрашаем.
#верш
#госць
#ананімна
у цемры, у няволі, за кратамі,
без мар, жаданняў, святла,
знямоглы, бальны і памяты -
народ мой, краіна мая.
і кожны, хто побач праходзіць,
смяецца і кажа: "ганьба!
прайграў і не будзеш шчаслівы.
божа, бальная зямля!"
сябра, паслухай сэрца.
чуеш песні вятроў?
чуеш, грымяць у акенца?
зягляне яшчэ яно. зноў.
#госць
#ананімна
у цемры, у няволі, за кратамі,
без мар, жаданняў, святла,
знямоглы, бальны і памяты -
народ мой, краіна мая.
і кожны, хто побач праходзіць,
смяецца і кажа: "ганьба!
прайграў і не будзеш шчаслівы.
божа, бальная зямля!"
сябра, паслухай сэрца.
чуеш песні вятроў?
чуеш, грымяць у акенца?
зягляне яшчэ яно. зноў.
#верш
#госць
#пава_рамонак
ТАНЮША
як ты там, мая Танюша?
па табе я вось сумую...
прайшло ўжо колькі год,
ўсе гады я па табе сумую...
чаму я так тады зрабіла,
але як ёсць, ужо ж нічога не зменіш,
мае пачуцці люцца ракою,
а сорам за тое шчэ ва мне жыве,
і нічога не зраблю з сабою...
я хачу тое пакінуць, хачу забыць, Танюша, ці ты чуеш мяне?
дапамажы матулі, родная дачуня...
я спадзяюся, што ты чуеш,
я спадзяюся, што ты бачыш...
калі ласка, дапамажы ты маці!
ты бачыш, як мне цяжка,
калі ласка, прабач мне тваё вокамгненнае жыццё,
ты знаеш, што я ўсё рабіла,
але цябе забралі ад мяне,
і сумую кожны дзень,
нашу цукеркі, твой любы сок…
спі спакойна, мая дачуня,
спі спакойна, кроханька мая…
(з мінізборніку "ТРОХКУТНІК" і зборніку "3 (выданне новага ўзросту)", які выйдзе 29 кастрычніка 🍁)
#госць
#пава_рамонак
ТАНЮША
як ты там, мая Танюша?
па табе я вось сумую...
прайшло ўжо колькі год,
ўсе гады я па табе сумую...
чаму я так тады зрабіла,
але як ёсць, ужо ж нічога не зменіш,
мае пачуцці люцца ракою,
а сорам за тое шчэ ва мне жыве,
і нічога не зраблю з сабою...
я хачу тое пакінуць, хачу забыць, Танюша, ці ты чуеш мяне?
дапамажы матулі, родная дачуня...
я спадзяюся, што ты чуеш,
я спадзяюся, што ты бачыш...
калі ласка, дапамажы ты маці!
ты бачыш, як мне цяжка,
калі ласка, прабач мне тваё вокамгненнае жыццё,
ты знаеш, што я ўсё рабіла,
але цябе забралі ад мяне,
і сумую кожны дзень,
нашу цукеркі, твой любы сок…
спі спакойна, мая дачуня,
спі спакойна, кроханька мая…
(з мінізборніку "ТРОХКУТНІК" і зборніку "3 (выданне новага ўзросту)", які выйдзе 29 кастрычніка 🍁)
#верш
#Рэб_Эліэзэр
Тры гарожы.
Сасновы лес.
Без варотаў і даху гараж.
Запраўка.
Ну а ты нахалеру туды палез?
Што ў хвоі шукаў?
Закладку?
Пяць мацэ́ваў.
Каменных. Нямых.
Адна шэпча: ішá зкaнá.
Я стаю сярод мёртвых,
Маўклівых, чужых,
Нібы зь імі я разам сканаў.
———————
Мацэва - габрэйскі надгробак.
Іша зкана (іўр. אשה זקנה) - старая жанчына. Такія адсылкі да веку памерлых характэрныя для габрэйскіх пахаваньняў.
#Рэб_Эліэзэр
Тры гарожы.
Сасновы лес.
Без варотаў і даху гараж.
Запраўка.
Ну а ты нахалеру туды палез?
Што ў хвоі шукаў?
Закладку?
Пяць мацэ́ваў.
Каменных. Нямых.
Адна шэпча: ішá зкaнá.
Я стаю сярод мёртвых,
Маўклівых, чужых,
Нібы зь імі я разам сканаў.
———————
Мацэва - габрэйскі надгробак.
Іша зкана (іўр. אשה זקנה) - старая жанчына. Такія адсылкі да веку памерлых характэрныя для габрэйскіх пахаваньняў.
#верш
#Хросная
Цела маё - турма мая.
І
Нават калі
Я
вазьму
прыгожы нож
навастру яго
сваім гневам
Памыю яго
сваімі слязьмі
А потым
аддзялю метадычна
кожнае рабро ад мяса майго
Калі я
ачышчу кожную косць
ад мяса майго
Аддзялю
галаву маю
ад мяса майго.
калі я
ласкава раскрыю
рэбры мае
насустрач сонцу -
Я знайду там
вантробы мае,
А не знайду -
душы маёй.
"Справа
нумар тры.
Справа
Аянамі Рэй.
Ты -
Несапраўдная.
І душа твая
-
фальшыўка"
#Хросная
Цела маё - турма мая.
І
Нават калі
Я
вазьму
прыгожы нож
навастру яго
сваім гневам
Памыю яго
сваімі слязьмі
А потым
аддзялю метадычна
кожнае рабро ад мяса майго
Калі я
ачышчу кожную косць
ад мяса майго
Аддзялю
галаву маю
ад мяса майго.
калі я
ласкава раскрыю
рэбры мае
насустрач сонцу -
Я знайду там
вантробы мае,
А не знайду -
душы маёй.
"Справа
нумар тры.
Справа
Аянамі Рэй.
Ты -
Несапраўдная.
І душа твая
-
фальшыўка"
#творы
#дзяўчына_якая_марыць
#люмін_жадае_адпачыць
Вы не чакалі, а я зноў тут) Прапаную прачытаць вам працяг майго фанфіка па гульне "Геншын Імпакт", які я пераклала зусім нядаўна. Дарэчы, акрамя гэтага я маю яшчэ адну цудоўную навіну: нарэшце твор атрымаў асабістую вокладку, якую намалявала Bardeban. Убачыць яе вы зможаце ў Пралогу.
#дзяўчына_якая_марыць
#люмін_жадае_адпачыць
Вы не чакалі, а я зноў тут) Прапаную прачытаць вам працяг майго фанфіка па гульне "Геншын Імпакт", які я пераклала зусім нядаўна. Дарэчы, акрамя гэтага я маю яшчэ адну цудоўную навіну: нарэшце твор атрымаў асабістую вокладку, якую намалявала Bardeban. Убачыць яе вы зможаце ў Пралогу.
#верш
#Nichto_Absalutna
Я спаткаў чалавека...
Я спаткаў чалавека. Памёр ён даўно.
Не даўней, чым астатнія людзі.
Помніць тое, чаго ў жыцьці не было,
Верыць у тое, чаго больш ня будзе.
Попел горкі застыў у ягоных вачах,
Голас хрыплы, бясьсільны, нячутны,
Усё навокал раней дзівам ён наракаў,
А цяпер сьвет яму што атрута.
Ён ідзе і яго не хвалюе куды,
Больш нічога яго не хвалюе.
За сабой несучы гнётам цяжкім гады,
Быццам цень, трансцэндэнтна вандруе.
#Nichto_Absalutna
Я спаткаў чалавека...
Я спаткаў чалавека. Памёр ён даўно.
Не даўней, чым астатнія людзі.
Помніць тое, чаго ў жыцьці не было,
Верыць у тое, чаго больш ня будзе.
Попел горкі застыў у ягоных вачах,
Голас хрыплы, бясьсільны, нячутны,
Усё навокал раней дзівам ён наракаў,
А цяпер сьвет яму што атрута.
Ён ідзе і яго не хвалюе куды,
Больш нічога яго не хвалюе.
За сабой несучы гнётам цяжкім гады,
Быццам цень, трансцэндэнтна вандруе.
#госць
#верш
#ананімна
здаецца, і ніколі не было.
не існавала і не мела жыцця.
не марыла, не трапіла ў палон,
не ведала, што будзе з ёй.
дапамажыце.
здаецца, і ніколі не было
ні песень, ні вачэй,
ні цёмных ночак,
ні цёплых слоў і рук,
што далі сон.
дапамажыце. ёй дапамажыце.
здаецца, і ніколі не было,
і больш не будзе тут, на гэтым свеце.
і толькі унутры ціхенькі стогн:
"дапамажыце. калі ласка.
памажыце"
#верш
#ананімна
здаецца, і ніколі не было.
не існавала і не мела жыцця.
не марыла, не трапіла ў палон,
не ведала, што будзе з ёй.
дапамажыце.
здаецца, і ніколі не было
ні песень, ні вачэй,
ні цёмных ночак,
ні цёплых слоў і рук,
што далі сон.
дапамажыце. ёй дапамажыце.
здаецца, і ніколі не было,
і больш не будзе тут, на гэтым свеце.
і толькі унутры ціхенькі стогн:
"дапамажыце. калі ласка.
памажыце"
#госць
#верш
#Марыя_Шкляр
нетры мінска. трымаю хватку
я трываю шчэ. я ў парадку
true пачуцці? толькі траўмы
я трывожуся. тэлю маме
трэба трошкі табе бліжэй быць
або проста трэ мне адступіць
нетры мінска ўпадабала
ды цябе.
але гэтага мала
восень, веру вар’яту ветру
іх варункі маіх партрэтаў
не люструюць мае нетры
ох, вар’ятка, паверыла ветру!
вастрыня і лязо віроў
ветры хочуць,як я,дамоў
варта творцу даверыць вір
бо ўсе вернемся проста ў жвір
восень, востра вяртаюся ў горад
не трываю, няма трывогі
атрымаем па нашай веры
разварочваю новую эру
#верш
#Марыя_Шкляр
нетры мінска. трымаю хватку
я трываю шчэ. я ў парадку
true пачуцці? толькі траўмы
я трывожуся. тэлю маме
трэба трошкі табе бліжэй быць
або проста трэ мне адступіць
нетры мінска ўпадабала
ды цябе.
але гэтага мала
восень, веру вар’яту ветру
іх варункі маіх партрэтаў
не люструюць мае нетры
ох, вар’ятка, паверыла ветру!
вастрыня і лязо віроў
ветры хочуць,як я,дамоў
варта творцу даверыць вір
бо ўсе вернемся проста ў жвір
восень, востра вяртаюся ў горад
не трываю, няма трывогі
атрымаем па нашай веры
разварочваю новую эру
#музыка #пераклад #ютуб
#дзяўчына_якая_марыць
#замежны_беларускамоўны_спеўнік
Я тут выхаджу на новую пляцоўку, буду час ад часу рабіць лурыкс-версіі сваіх перакладаў. Прапаную падтрымаць спробу.
Адэль - Скочваньне ўглыбіню (Bel_Sub)
#дзяўчына_якая_марыць
#замежны_беларускамоўны_спеўнік
Я тут выхаджу на новую пляцоўку, буду час ад часу рабіць лурыкс-версіі сваіх перакладаў. Прапаную падтрымаць спробу.
Адэль - Скочваньне ўглыбіню (Bel_Sub)
#Анатоль_Мікулін #верш #четырохрадкоўе
....
Засталася нуда
Яна ператвараецца ў лёд
І ціхенька гурчыць рака.
І мне не па забыць не павольных карэт.
....
Засталася нуда
Яна ператвараецца ў лёд
І ціхенька гурчыць рака.
І мне не па забыць не павольных карэт.
#верш #Анатоль_Мікулін #руская
Дивные сны
Дорога из лунного света
Печально, что скоро угаснет...
Она тоскует и видит красивые сны,
Два красивых друга были влюблены.
Распахнулись шинели, предчувствуя сладость весны,
В плеть тугую, сердца соединенны.
Дивные сны
Дорога из лунного света
Печально, что скоро угаснет...
Она тоскует и видит красивые сны,
Два красивых друга были влюблены.
Распахнулись шинели, предчувствуя сладость весны,
В плеть тугую, сердца соединенны.
#birdcherry #малюнак
я жывая ого!!!
і зноў аватарка для чароўнай t.me/laomiu 😼💗
тг канал: t.me/birdcherrybliiiiiiiiiin
інст: birdcherryblin
тт: _birdcherry
я жывая ого!!!
і зноў аватарка для чароўнай t.me/laomiu 😼💗
тг канал: t.me/birdcherrybliiiiiiiiiin
інст: birdcherryblin
тт: _birdcherry
#верш #лаянка
#Алесь_Гулевіч
Соль табе ў вочы, аглобляю ў плечы,
Драны мярзотнік, брыдоткі пацук.
Мала цябе было б нават знявечыць.
Брэшаш хлусліва, гадлівы шчанюк.
Пранцы цябе каб узялі знянацку.
Трасца каб стаў ты ў халоднай начы.
Слова б не ўмовіў бы больш па-казацку.
І не схавацца, і не ўцячы.
Пеўні цябе каб тапталі ў пекле.
Шкардзь мардалысая, годзе ужо?
Каб твая скура ад голаду зблекла.
І ў наваколлі адно мужыччо.
https://t.me/aleshulevic
#Алесь_Гулевіч
Соль табе ў вочы, аглобляю ў плечы,
Драны мярзотнік, брыдоткі пацук.
Мала цябе было б нават знявечыць.
Брэшаш хлусліва, гадлівы шчанюк.
Пранцы цябе каб узялі знянацку.
Трасца каб стаў ты ў халоднай начы.
Слова б не ўмовіў бы больш па-казацку.
І не схавацца, і не ўцячы.
Пеўні цябе каб тапталі ў пекле.
Шкардзь мардалысая, годзе ужо?
Каб твая скура ад голаду зблекла.
І ў наваколлі адно мужыччо.
https://t.me/aleshulevic
Telegram
Алесь Гулевіч
Аўтарскія вершы, пераклады, субцітры і агучкі. Для сувязі @AlesHulevich
#верш
#Хросная
Засынай, маё дзіцятка
Воўкі выюць на луну
Ноч збірае ўжо манаткі
Я, бадай што, не засну
Май, дзіцятка, сон здаровы
Дзесьці ўжо пяе каса
Пойдзем хутка на Пакровы
Гушкаць зоркі ў валасах
Прачынаюцца ўжо гоні
Лашчыць берагі рака
І на пашу пойдуць коні
Льецца песня жаўрука...
Ціха ходзіць дзень па ганку
Граюць сонца прамяні
Цені ночы знікнуць ранкам
будуць сонечнымі дні.
Хутка знікнуць усе жахі
Што палохалі ўначы
Кветкамі лятаюць птахі
Ціха, ціха... Не крычы...
Засынай, маё дзіцятка
Воўкі выюць на луну
Ноч збірае ўжо манаткі
Я, бадай што, не засну
#Хросная
Засынай, маё дзіцятка
Воўкі выюць на луну
Ноч збірае ўжо манаткі
Я, бадай што, не засну
Май, дзіцятка, сон здаровы
Дзесьці ўжо пяе каса
Пойдзем хутка на Пакровы
Гушкаць зоркі ў валасах
Прачынаюцца ўжо гоні
Лашчыць берагі рака
І на пашу пойдуць коні
Льецца песня жаўрука...
Ціха ходзіць дзень па ганку
Граюць сонца прамяні
Цені ночы знікнуць ранкам
будуць сонечнымі дні.
Хутка знікнуць усе жахі
Што палохалі ўначы
Кветкамі лятаюць птахі
Ціха, ціха... Не крычы...
Засынай, маё дзіцятка
Воўкі выюць на луну
Ноч збірае ўжо манаткі
Я, бадай што, не засну