Новы свет 🌞
681 subscribers
609 photos
10 videos
2 files
494 links
Інфа: https://t.me/masvet_by/7

Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!

Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot
Download Telegram
#верш
#Nichto_Absalutna

Хай адбудзецца дый забудзецца
Над парэпанай громам глебаю.
Пад бульдозэрам, па-над вечнасьцю,
Сьцежка скепіцца - не расскепіцца.
Недзе дзейкаюць, ды ня верыцца,
Сьцены скепяцца - не расскепяцца.
#пераклад #верш #раман

О сэрца стой!

О сэрца, стой! Ня біся у трывозе
І з грудзяў ты маіх ня рвісь далоў
Стрымаць сябе я ўжо зусім ня ў змозе
О сэрца, стой! Не пачынай наноў

О сэрца, стой! Пасля цяжкое працы
Ці можа стацца ўсё было дарма?
Спакойна, сэрца, годзе турбавацца
Ў мітрэнзе марнай мудрасці няма

Л.Л. Замэнгоф - ініцыятар міжнароднай мовы эспэранта
1887

Пераклад Раман
#верш
#Хросная

Што такое дом?
Будаўнічая канструкцыя?
Разумовая абстракцыя?

Аперацыйна-белы вакуум
Які трэба называць домам
па факце прапіскі

"ириски и риски"
...

Сцены інтэрнацкага пакоя
Абрастаюць мохам
малюнкаў і постэраў
каб быць звёрнутымі
і складзенымі ў торбы
з прозвішчам. і няправільна
напісаным нумарам пакоя
у якім я жыла два гады

Ён ужо таксама
выглядае
аперацыйным
пасля ўборкі

Новы пакой. У які ўрываешся
як у бурбалку. і сутыкаешся
з тым, што цябе адкідвае назад
сілай абарончага поля
наладжанага быта
тутэйшых гаспадынь
іх занятых паліц і размоў
пра адносіны
з супрацьлеглым
полам.
(супрацьлеглым у сэнсе
раён на раён
сценка на сценку)

((гетэра сапраўды
трэба забараніць))

Цябе быццам зносіць назад
вузказцю міжложкавай
прасторы,
замураванымі ў сценах
шафамі
і сталом над ложкам

І ты са сваім наборам
рэчаў і звычак
проста чакаеш
Калі цябе змые
прыліўной хваляй
адсутнасці ўключэння
ў дадзены хранатоп



Пералічваеш ва ўспамінах
Сувой розных пакояў
і думаеш
Што такое дом?
#верш ##пан_які_прапаў

Згода

Вялікшага нямае скарбу, быццам,
Чым сваім быці на сваёй зямліцы!
Калі б я і хацеў дзе канцавіны распрастаць,
Дык толькі тут, у водары ігліцы.
Ці можа у палёх, дзе ворыва як хлеб,
Раллі пасыпаны мышастаю мукой,
Дамову зладзьма, слухай жа, Эрэб:
Я тыя відзежы бяру у мроі –
Ты бярэш мяне з сабой.
#Былы_Сын_Былой_Краіны #верш

Мы з табой абдымалісь гарэзна
бы ў утульным да дрыжыкаў сне,
валасы твае пахлі бэзам -
так каханне цяпер пахне мне!

Сонца ўсмешка скакала юрліва
ў тваіх ледзь адкрытых вачах.
Водар скуры тваёй - апельсінавы,
й зараз гэта майго шчасця пах!

Усе мінаюць дажджы й навальніцы,
калі ты ля мяне блізка так.
Твае вусны смакуюць клубніцамі -
й гэта мой найулюбёнейшы смак!
#пан_які_прапаў #верш

Што грае у паэты на душы,
Як не сусьветнага этэру турбаваньні?
Чульлівы да містычных закліканьняў,
Мастак у сэрцы не цярпіць іржы.

Разнасьцежыў ён дзьверы - госьці тутай:
Пані Бяссоньніца, спадарыня Натхненьне
(хто зь іх кідаў пісьменьніцтва насеньне
дакладна невядома на'т і мне),
Пан Глузд ня тут, бо ёсьць атрутай,
Яму ўсё аб лайне ці аб вайне;
Затое спадар Досьвед ужо тут!
Заўсёды ў новай вопратцы прыходзіць,
Бо з ёймасьцю Натхненнем карагодзіць;
А тая знае, як каханачка адзеці,
Каб сам ня быў, як жмут,
ды і былі прыбраны вершы-дзеці.

Хоць іх ўсяго чацвёра: гаспадар ды госьці,
Балююць, танчаць слаўна ягамосьці!
Трункі-радкі ліюцца цераз край;
Шкада адно: пісьменьніцкі той рай
Адбыўся недзе а чацьвёртай ночы;
Бядуе творца: піша й спаць ня можа!
#ліза_с #верш

* * *
у небе зазіхацелі зоры,
недзе шуміць настойліва мора,
а ты ўсё хаваеш сваё гора,
ціха, спакойна, каб не дайшло ні да кога.

марныя ночы праводзіш у выгнанні,
збіраеш расчараванні і хваляванні.
а мора разліло твае спадзяванні,
шырока і бяскрайна;
шаптала табе пра выратаванне.

нязначнасць.
аб ёй каму раскажаш ты ў свеце, як не зорам?
ды зноўку маўчыш.
а яны ахінаюць святлом
і цябе, і твой дом.


тгк аўтаркі
інстаграм
#верш
#Nichto_Absalutna

Дарога дадому

Маё цела складаецца з зорных парэшткаў,
Рукі - зь неадданай касіркамі рэшты,
Голас - з досьвітных песьняў,
Ступні - з пратэктара,
Сьцёртага небам.
Нарэшце.
#пан_які_прапаў #верш #пераклад

Падрадковы пераклад летувісскае вайсковае песні "Oi Šermukšnio"

Ой, рабіна, дрэвушка, як ты ў багнішчы расла?
(Гэй, гэй, ай-яй-яй, як ты ў багнішчы расла?)
Як ты ў багнішчы расла, ды ўся цвіллю парасла?
(Гэй, гэй, ай-яй-яй, ды ўся цвіллю парасла?)
Ой матуля, для чаго ўзгадавала ты мяне?
(Гэй, гэй, ай-яй-яй, ўзгадавала ты мяне?)
Ўзгадавала мяне ты каб аддаці ў жаўняры?
(Гэй, гэй, ай-яй-яй, каб аддаці ў жаўняры)
Каб аддаці ў жаўняры ды скаваці тры трубы?
(Гэй, гэй, ай-яй-яй, ды скаваці тры трубы)
Першая труба загула, калі са двара з'язджаў.
(Гэй, гэй, ай-яй-яй, калі са двара з'язджаў)
Дру‌гая тады загула, калі браму праяжджаў.
(Гэй, гэй, ай-яй-яй, калі браму праяжджаў)
Трэцяя труба загула, як я войска дасягаў.
(Гэй, гэй, ай-яй-яй, як я войска дасягаў)
Конь мой кінуўся наперад, жаўняроў ўсіх перагнаў.
(Гэй, гэй, ай-яй-яй, жаўняроў ўсіх перагнаў)
Я наперадзе скакаў, шыхт за мною паспяваў.
(Гэй, гэй, ай-яй-яй, шыхт за мною паспяваў)
Адылі нам стрэўся швед, што змагаўся быццам леў.
(Гэй, гэй, ай-яй-яй, швед змагаўся быццам леў)
Ў полі мы перамаглі, шведаў ўсіх пабілі мы!
(Гэй, гэй, ай-яй-яй, шведаў ўсіх пабілі мы)
Наш Хадкевіч дужым быў,
Каралём ён добрым слыў!
Гэй, гэй, ай-яй-яй,
Каралём ён добрым слыў!
#верш #Сьвятлана_Зьнічка

«Жылка»
Д.
*
Сваю зюкню я кіну наапашкі,
укрыўшы белых плечаў хараство,
наўмысна й для мяне
адкрытых на Раство.
Хоць плямкі ейныя,
як быццам бы манашкі,
трымцяць пад сарамлівым прусаком,
іх, бы трафей сямейны, я
цішком
сьцяне прыдам ды буду цалаваць.
Адну, другую, трэцюю...
Пляваць,
калі пазьней яны ў полымі згараць!..

А покі я ў радоўцы шчаснай жыткі
малёгаць не саромелася наўды,
плыла вышэй ад малімоньня
жылка
па Моры Годнасьці, па Моры Праўды...
Я прыхілілася к яе дрыгкому ўлоньню,
укленчыла, як дазваляла сілка,
каб падабраць далоню...
У ёй маўкліва пульсавала жылка.

* * *

«Пад жылкай»

*
...Ліхтар праз пыл каханую фігуру
пялегаваў дапытлівым сьвятлом,
калі ступнёй я цалавала дол,
намацваючы жылку языком,
ды раптам галаву працяў укол:
а што пад ёй?
Там халадок нахабна лез пад скуру,
здаволены няшчаднай глыбінёй
ды – ён драпежнік – і сабой,
а я...
сачыць за тым была ня здольная.
Нашто зьнясільваць беднае дзяўчо
у лапах чужака, калі я ўжо
на плямках граю мяккі паланэз?
Адна, другая, трэцяя гучаць...
Кратацца іх ня мог
нат сам Вялес,
а я
танюткі лён сьцялю кульком ля ног.
Занідзьбела ад ціхае любосьці,
аліж, каханая,
зусім ня бачна штосьці
па выгінах тваіх агністых плямак,
каб ты хацела ператрушчыць косьці
да злосьці
ад мілосьці.
А я хачу, і енк ружовых ямак
мяне таўхае жылку разадраць.
Ў зубах – кулай,
крыві – акрай
і хутка будзе гаць...
А раць, а кэй яе
цьвяточкі пакласьцё вы на труне!..
Ну што, мая красуня, неўстаюшкі?
Ня прыйдуць болі ў хату твае дружкі,
ня ўбачаць етых захмялелых воч,
ані растушкі,
ані пацягушкі
не перарвуць надосталь тваю ноч.
Задрочыла я ём ружовых ямак
ды спапяліла засьць агністых плямак...
Прысьпеў твой кон,
збрадлівы палкі ўлон.
Мне на калені языком бы лістам
знурыўся лён, што не чакаў на скон,
ды, шчыра, я плявала на ўсё чыста
акрыма тога, што білося ў ёй.
Там холад збайсаў заўсяе настырні,
упіўшыся крывёй,
ой-ёй,
здаволіўся няшчаднай глыбінёй –
часіна мне спатоліцца і ёй.
Мне стрэлася цяпло ў ейным целе,
назьдзіў яго дасюль ня зьелі
пакуты забіцьця.
І разяваты час астаўся ззаду,
і пошасьці адзінага чуцьця
зь ім аніякага ня мелі ладу,
калі мая мілосьніцкая сілка
дазволіла апошні раз укленчыць...
А мілка,
а ты зноўку енчыць?..
У ёй маўкліва пульсавала жылка...

Творчы канал аўтаркі 🫁
#верш
#Хросная

У палацы светлым, залатым
Памірала гожая багіня
Дні яе сыходзілі, як дым
У палацы светлым, залатым
Тонкія абрысы ціхіх ліній
І сляза бурштынамі застыне
Быццам бы лілея на карціне
У палацы светлым, залатым
Памірала гожая багіня.

У палацы светлым, залатым
Там царква з'ядала яе сілу
Дні яе сыходзілі як дым
У палацы светлым, залатым
Самы час для вогнішча і вілаў
Косы ёй абрэзалі і крылы
Дабрынёю выцягнулі жылы
У палацы светлым, залатым

Быццам бы лілея на карціне
У палацы светлым, залатым
Памірала гожая багіня
#верш
#Максім_Крывіч

Вы
— тыя, хто любяць мяне,
Вы
— тыя, хто мной пагарджаюць,

Я тут,

перад вамі,

распяты,

з душою, расчыненай свету.

У ёй — мая роль чалавека:
настаўніка,
воя,
паэта.

Сячыце, кляніце яе,
цалуйце ў халодныя вусны:
за светам яна не заплача,
усмешка яе не кране.

Пацешцесь у светлым падмане
вы
— тыя, хто мной пагарджалі,
і вы,
хто любілі мяне.

• • •
#верш
#Maksim_Kryvich

Белы свет,
белы дзень,
белы падаконнік.
Расцвітае ў полі бэз
і стракоча конік.
Сонца з гор смяецца нам,
свет здаецца раем,
толькі дым струменіць там,
дзесь за небакраем...

• • •
#верш
#Nichto_Absalutna

Незвычайнае неба на Наваградчыне,
Там лунаюць духі страчанай спадчыны,
Над руінамі замкаў - аблокаў валы
Зь несканчоных пагоркаў цікуюць дубы.

Край зямлі пачынаецца за дваццаць крокаў,
То за пяць кілямэтраў, то няўглядна далёка.
На бусьліныя гнёзды
Анягож, часьцяком
Тут бракуе слупоў.
І шляхетна трымаюцца нават хрушчоўкі.

Па-над шпіляў касьцёлаў -
Плынных формаў мастацтва,
Над чырвонай дахоўкаю
Ўсьцяж разьясьняецца
Незвычайнае неба на Наваградчыне.
#верш
#Хросная

Калі шмат думаць
- можна дадумацца
Дваіцца
Траіцца
Чацвярыцца
Жрыца ці Жніца?
Пераварыцца
Перасварыцца з сабою

Тое, што ў галаве
Падзялі на дзве
сябе

Ножанькі-ножкі
Абыйшлі дарожкі
Прыдумалі словы
Ды ілжывай мовы

Калі шмат думаць
Можна дадумацца
Дадыміцца

Вадзіца-сястрыца
Дай мне напіцца
Каб бачыць уночы
Каб бачыць уранку
з'ядаці маланку
ў галаве

Тое, што ў галаве
Падзялі на дзве
сябе
#верш
#Nichto_Absalutna

Суворы беларускі даўншыфтынг

Калі я наемся шырэнных праспэктаў,
Калі надакучаць мэтро ды мэдцэнтры...
Я, знаеш, ў Карэлічы пераеду.
Як да мяне Карэлічы
Хутчэй
Не пераедуць.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#верш
#куткі

Чаму ня сьпіце?

Пакуль цела глыжаком качаецца,
Знутры нешта выдрацца жадае.
А давайце выклікаем сьвятара?
Я апантаныя, патрэбна вызваляць!
Прыйдзе й выгукне нешта па-лацінску,
Дык вось чаму вучаць на медыцынскім!
А цяпер чарга мілагучнай медытацыі,
Якая заплюшчыць трывожную чакру!
А можа прэч ляноту й выпіць лекі?
Яны ніколі не падводзілі,
Чым саманазваныя знаўцы.

─────────≪✷≫────────
Больш іншай творчасьці
#А_Б #верш

На выспах,
Астравах,
Абтоках,

Схаванае,
Вядомае,
Цёмнае,

Шуканае,
Блізкае,
Новае,

Тваё,
Маё,
Наша.

─────────≪✷≫────────
Канал аўтара
#пан_які_прапаў #верш

Жыхар


Шызыя скрыні, пляскатыя стрэхі,
Што вы, труна наша ці ўратаваньне?
Вецер у студнях, трубаў гуканьне,
Крыкаў зьнямелых скажонае рэха.
Шызыя сьцены тунэляў падземных,
Цьвільлю парослыя, гнільлю пажэртыя;
Тамака, дзе паражніны разьвертыя,
Бачыў ліхтарыкі вочаў няземных.

З моманту тога зьмяніўся мой побыт,
Вочы паўсюдна за мною сачылі:
Зь вентыляцыйнае шахты глядзелі,
Ўночы у вокнах ліхтарыкі дбалі,
Зьліў рукамыйніка лупіў вачыма,
Вокны суседняга дома спачатку
Згасьлі усе, потым зноў засьвяцілі
Вочамі-лямпамі у маю спальню.

Неяк убачыў ва ўласнай я ваннай
Тое, што й заразь вяртаецца жахам:
Дужая лапа вісела пад дахам,
На сучляненьнях лапы пачварнай
Гронкамі вочы расьлі без павекаў
Сьцёбнуў па іх кулаком без кумекаў
Лапа затрэслася й зьнікла у цемры
Трубаў, напэўна, ідучых у пекла.

Ў вёсцы спыніўся
У месьце ня жыцьму
Бо, калі ў ночы,
З машынаў ды з вокнаў
Паверху трыццатага,
З люкаў ды з будак,
Зрэнкі віжуюць -
Страчваеш розум.