Белсат
20.2K subscribers
61.8K photos
19.4K videos
38 files
47.7K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
📌 Беларусы – на другім месцы сярод замежнікаў, якія набываюць кватэры ў Польшчы

На першым украінцы.

Прычыны, якія паўплывалі на рост попыту на нерухомасць - вайна ва Украіне і польская ўрадавая праграма крэдытавання пад 2%.

Праз VPN  Без VPN
😳 У Нямеччыне разглядаюць магчымасць вяртання да абавязковай вайсковай службы

Паводле выдання BILD, прапануецца тры варыянты:

◾️Першы – наогул не прадугледжвае абавязковай павіннасці. Улады будуць збіраць дадзеныя па грамадзянах, якія дасягнулі 18 гадоў, і накіроўваць ім інфармацыйныя матэрыялы з мэтай прыцягнуць да службы на добраахвотнай аснове.

◾️Другі – выбарчы падыход. Усе мужчыны прызыўнога ўзросту ў абавязковым парадку, а жанчыны добраахвотна будуць запаўняць апытальнікі. Улады будуць выбіраць кандыдатаў, якія найбольш падыходзяць для службы.

◾️Трэці – вяртанне да паўнавартаснай вайсковай павіннасці. Яна закране як мужчын, так і жанчын, і запатрабуе змены Канстытуцыі краіны.

👉 Абавязковы воінскі прызыў у Нямеччыне адмянілі ў ліпені 2011 году. Кіраўнік Мінабароны Нямеччыны Барыс Пісторыус назваў гэты крок памылкай, але прызнаў, што яе нельга выправіць у самыя кароткія тэрміны.
😰 Беларус адмовіўся прадаваць расейцу спісаныя вайсковыя цяжкавікі, а той напісаў на яго данос у КДБ

На сайце motolko.help паведамляецца, што ў 2023 годзе грамадзянін Расеі хацеў набыць у беларуса спісаную вайсковую тэхніку (БАЗ-АСА і УРАЛ-лазня).

😡Пры сустрэчы расеец распавёў беларусу, што машыны яму патрэбныя для вайны супраць Украіны.

👉 На што беларус не стрымаўся і адказаў, што Пуцін – забойца, а Лукашэнка – вораг свайго народу, іх абодвух неабходна расстраляць. І ў выніку адмовіўся прадаваць машыны пакуль не атрымае распіску, што яны не будуць выкарыстаныя на вайне ва Украіне. За гэта расеец накатаў на беларуса данос у КДБ.

Далейшы лёс беларуса невядомы.
💥 #галоўнае за 11 траўня

✔️Расея перайшла ў наступ на Харкаўшчыне. Ці плануе акупоўваць сам Харкаў – пакуль пытанне

✔️Абстрэлы Данецку і Белгарада. У Данецку «прылёт» па лакацыі, адкуль планавалі распачаць аўтапрабег да 10-годдзя «ДНР»

✔️Доналд Туск наведаў вайскоўцаў на мяжы з Беларуссю і паабяцаў умацоўваць фартыфікацыі на гэтым участку

✔️Скандал на Еўрабачанні: прадстаўніка Нідэрландаў адхілілі ад удзелу ў фінале

✔️Уначы жыхары Беларусі (і некаторых іншых краінаў Еўропы) назіралі палярнае ззянне

✔️ У Музеі вольнай Беларусі прэзентавалі выставу праекту «Minsk Anti Zoo. Red Mark»

#рэпрэсіі:

▫️Затрыманым у Шуміліне каталіцкім святарам прысудзілі адміністрацыйны арышт

▫️У Бярозаўцы сілавікі зладзілі чарговы рэйд на шклозаводзе «Нёман»
🎙 Швейцарыя стала пераможцаю Еўрабачання-2024

Найлепшым у сёлетнім конкурсе, які адбываўся ў Мальмё, стаў спявак Nemo, які сумарна набраў 591 пункт па выніках галасавання журы і гледачоў.

Другое месца ў Харватыі, трэцяе заняла Украіна.
Добрага дня, сябры!

Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Сабралі для вас 3 найбольш цікавыя матэрыялы, якія вы маглі прапусціць:

🔹Як чысціць тэлефон перад пераходам мяжы

Праз VPN

Парады «Кіберпартызанаў» і «Кібербабра».

🔹Знаёмімся з кандыдатамі ў Каардынацыйную раду: выбарчы спіс № 12 «Моладзевы наступ»

Праз VPN

«Белсат» працягвае цыкл публікацый з нагоды выбараў у Каардынацыйную раду трэцяга склікання.

🔹Знішчыць антызаапарк. У Варшаве адкрыўся праект «Minsk Anti Zoo. Red Mark»

Праз VPN

Мы пабывалі на адкрыцці праекту. Распавядаем, як яно прайшло

#штопачытаць
🔹У Грузіі адбыўся самы маштабны мітынг за апошнія гады

Увечары 11 траўня ў Тбілісі прайшла акцыя пратэсту супраць закону «Аб празрыстасці замежнага ўплыву». Людзі патрабуюць ад уладаў адмовіцца ад закону, а таксама спыніць самавольства паліцыі і пераслед актывістаў.

З вечара 12 траўня грузіны плануюць правесці начную акцыю пратэсту каля парламенту «Давайце чуваць дзеля Грузіі». Пратэстоўцы маюць намер усталяваць намёты і блакаваць працу парламенту ў панядзелак 13 траўня.

Пратэсты супраць закону трываюць ужо больш за тры тыдні – з 15 красавіка.
👆Кандыдаты ў КР: выбарчы спіс № 1 «Салідарнасць»

Мы працягваем распавядаць пра спісы, якія прэтэндуюць на месцы ў Каардынацыйнай радзе. Прэзентуем спіс «Аб’яднанне палітычных партый Народная Грамада і Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя «Салідарнасць».

Ці падтрымліваюць удзельнікі спісу інтэграцыю Беларусі ў Еўрапейскі Звяз і ў NATO, ці лічаць неабходнай люстрацыю і дэкамунізацыю ў Беларусі, чытайце ў нашым артыкуле

Праз VPN Без VPN
😶Дзяцей з самаабвешчаных «ДНР» і «ЛНР» прывезлі ў санаторый на Магілёўшчыне

Разам з украінскімі дзецьмі прыехала дарадца кіраўніка «ДНР» па правах дзіцяці Элеанора Федарэнка.

Праўладныя СМІ пішуць, што акрамя праходжання рэабілітацыі, для дзяцей падрыхтавалі праграму азнаямлення з Магілёўскай вобласцю.

👆Афіцыйны Менск разам з Беларускім Чырвоным Крыжом рэгулярна вывозяць дзяцей з акупаваных Расеяй тэрыторыяў Украіны і апраўдваюць гэта аздараўленнем.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📍Дроны зноў атакавалі нафтазавод у Расеі. Ужо трэці за тыдзень

Кіраўнік Валгаградскай вобласці Андрэй Бачароў паведаміў пра выбух і пажар на мясцовым НПЗ. Паводле яго, пажар ужо зліквідаваны, а ахвяраў няма.

Гэты НПЗ атакуюць другія содні запар.

Раней на гэтым тыдні беспілотнікі атакавалі нафтазаводы ў Калужскай вобласці Расеі і Башкартастане.
Белсат
🎙 Швейцарыя стала пераможцаю Еўрабачання-2024 Найлепшым у сёлетнім конкурсе, які адбываўся ў Мальмё, стаў спявак Nemo, які сумарна набраў 591 пункт па выніках галасавання журы і гледачоў. Другое месца ў Харватыі, трэцяе заняла Украіна.
🔹У шведскім Мальмё адбылося самае скандальнае Еўрабачанне апошніх гадоў – падсумоўваем вынікі конкурсу

Упершыню на ім перамагла небінарная асоба. Для Швейцарыі гэта трэці поспех пасля першай імпрэзы ў 1956 годзе і перамогі 1988-га, калі краіну рэпрэзентавала Сэлін Д'ён.

Чытайце на старонцы:

Праз VPN Без VPN
Белсат
☝️Зноў абстраляны Белгарад. Паведамляецца пра аднаго загінулага і 14 параненых Пашкоджаныя жылыя дамы, лякарня, гандлёвыя цэнтры. Некалькі аўтамабіляў згарэлі. 📹 Відэа: @bazabazon, @bletgorod
☝️У Белгарадзе абваліўся цэлы пад'езд жылога дому

Меркавана, пад заваламі знаходзіцца шмат людзей. Распачалася аперацыя па іхным ратаванні.

Губернатар рэгіёну Гладкоў сцвярджае, што па доме было прамое патраплянне снараду.

❗️УВАГА! ВІДЭА ЎТРЫМЛІВАЕ НЕНАРМАТЫЎНУЮ ЛЕКСІКУ

📹 Фота і відэа: @bletgorod
📷 Нашая традыцыйная падборка фотаздымкаў тыдня

Сёння ў ёй – паводкі ў Кеніі ды Бразіліі, марш памяці ў Асвенціме, чарговыя кадры з вайны ва Украіне.

Болей фатаграфій глядзіце на старонцы:

Праз VPN Без VPN
📍Гайд па «карце паляка»: хто можа атрымаць і якія перавагі яна дае?

Гэты дакумент для людзей, якія маюць прыналежнасць да польскага народу, але не маюць грамадзянства ці ВНЖ Польшчы, з'явіўся ў 2007 годзе.

Цягам 2010-х гадоў зрабіць сабе гэты дакумент паспелі многія жыхары заходніх (і не толькі) раёнаў Беларусі, аднак цяпер «карта паляка» выклікае непрыхаванае раздражненне ў прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі – яе ўладальнікам у РБ нярэдка пагражае звальненне з працы, а то і больш сур'ёзныя рэпрэсіі.

Чытайце на старонцы:

Праз VPN Без VPN
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
😡 «У дзіцячых дамах пры манастырах рэжым хоча выхоўваць салдатаў»

У Беларусі пры манастырах з'явяцца дзіцячыя дамы. Гэтую практыку Наталля Качанава прывезла з Расеі. Ці гэта добрая ідэя?

Разбіраемся ў нашым відэа, паглядзіце!