Белсат
20.1K subscribers
61.8K photos
19.4K videos
38 files
47.7K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
#рэпрэсіі Асноўнае за 13 чэрвеня

🔻На Віцебшчыне за паслявыбарчыя пратэсты і каментары ў падтрымку Украіны затрымалі мужчыну. У РАУС яго прывезлі ў адным хатнім халаце

🔻Яшчэ адно затрыманне за інтэрнэт-каментары з падтрымкаю Украіны – у Мар'інай Горцы

🔻Пачалі судзіць жыхара Гомля, якому інкрымінуюць адразу чатыры крымінальныя артыкулы («абраза Лукашэнкі», «паклёп на Лукашэнку», «абраза прадстаўніка ўлады», «распальванне варожасці»). Падобна, што і тут справа ў інтэрнэт-каментарах

🔻Праваабаронцы: у траўні па «палітычных» крымінальных справах асудзілі не меней за 145 чалавек
💥 #галоўнае за 14 чэрвеня

✔️Сёння стартуе чэмпіянат Еўропы па футболе. У апошні момант стала вядома, што ў Беларусі яго ўсё ж пакажуць, прычым цалкам легальна

✔️Пуцін агучыў свае ўмовы для пачатку мірных перамоваў з Украінаю. Ва Украіне іх разглядаць не збіраюцца

✔️МЗС Арменіі папрасіла афіцыйны Менск не ўлазіць ва ўнутраныя справы краіны. І «патроліла» Лукашэнку

✔️Ці папросіць Лукашэнка прабачэння ў Пашыньяна і як будуць развівацца далей адносіны Менска з Ерэванам?

✔️У Шабекіне Белгарадскай вобласці абрынуўся пад'езд жылога дому. Пад заваламі шукаюць людзей

✔️Вывучылі вакансіі з беларускай глыбінкі. Зарплата ў большасці выпадкаў уражвае (са знакам мінус)

#рэпрэсіі:

▫️Актывістку Галіну Лагацкую пакаралі 2,5 гадамі «хатняй хіміі»

▫️Чарговае затрыманне за каментары. Мужчыну абвінавачваюць у тым, што «пісаў пагрозы забойствам беларусам і прадстаўнікам улады»

▫️1407 палітвязняў. Праваабаронцы прызналі яшчэ 10 асобаў палітычнымі зняволенымі
💥 #галоўнае за 15 чэрвеня

✔️ Пацвердзіць беларускую адукацыю ў Польшчы стане прасцей

✔️ Відэагульня «Hamster Kombat» абяцае гульцам рэальныя грошы, аднак не ўсё так проста

✔️ Навукоўцы пацвердзілі, што пасля пандэміі каронавіруса людзі сталі хварэць часцей

✔️ Лукашэнка абвінаваціў габрэяў у прывілеяваным становішчы

✔️ Вераніка Цапкала абвінаваціла Офіс Ціханоўскай у кантролі СМІ

✔️ The New York Times упершыню апублікавала праект мірнага пагаднення, які Расея і Украіна амаль узгаднілі ў красавіку 2022 года

✔️ Рэжым карыстаецца базамі Інтэрпола, каб аб'яўляць у вышук палітычных эмігрантаў

✔️ У Беларусі збіраюцца ліквідаваць аб'яднанне садзейнічання беларуска-расейскай інтэграцыі

✔️ У Швейцарыі пачаўся Глабальны саміт міру

#рэпрэсіі:

▪️ Напрыканцы чэрвеня пачнецца яшчэ адзін завочны суд на пяццю ўдзельнікамі дэмакратычных сілаў

▪️ Прызначана дата апеляцыі па справе палітвязня Дзмітрыя Рэзановіча

▪️ Арышты за адмову адчыніць дзверы сілавікам

▪️ У Беларусь не пусцілі замежніка з-за карцінак пра вайну і палітыкаў

▪️ У Беларусі хочуць ліквідаваць фонд, які выпускаў часопіс «Дзеяслоў», і саюз крытыкаў
💥 #галоўнае за 16 чэрвеня

✔️ Беларускі журналіст Андрэй Гнёт распавёў, як адрэагаваў на рашэнне аб дэпартацыі ў Беларусь

✔️ У Растове тэрарысты захапілі закладнікаў у СІЗА

✔️ Колькасць мігрантаў, якія трапляюць у Нямеччыну «беларускім маршрутам», расце чатыры месяцы запар

✔️ Апублікаваны спіс краінаў, якія падпісалі сумеснае камюніке саміту міру

✔️ У Гамбургу мужчына кінуўся на людзей з кіркай залатога колеру

✔️ Праз хакерскую атаку ў Лонданскіх больніцах адмянілі больш за 800 планавых аперацый

✔️ У Нідэрландах затрыманы беларус. Яго падазраюць у нанясенні нажавых раненняў траім мужчынам

✔️ Доналд Трамп назваў Уладзіміра Зяленскага «найвялікшым гандляром сярод усіх палітыкаў»

✔️ Навукоўцы выявілі ген, адказны за распаўсюд раку

#рэпрэсіі:

▪️ У Баранавічах па «народным» артыкуле будуць судзіць адразу восем чалавек

▪️ Як былы палітвязень спрабаваў аднавіцца на гістфаку БДУ пасля вызвалення

▪️ Стала вядомая дата новага суда над палітвязнем Аляксандрам Францкевічам

▪️ «Усёй камерай чулі, як яго збіваюць». Экс-палітвязень пра катаванні ў жодзінскай турме
Белсат
#рэпрэсіі Асноўнае за 12 чэрвеня 🔻Распачаўся завочны суд над праваабаронцам Леанідам Судаленкам. Вось як ён пракаментаваў гэта ў нашым эфіры ⬆️ 🔻За пратэсты-2020 затрыманы жыхар Салігорска. Ён, да таго ж, быў адміністратарам «экстрэмісцкага чату» (прынамсі…
#рэпрэсіі Асноўнае за 17 чэрвеня

🔻 У беларускай калоніі сядзіць палітзняволеная з разладам аўтыстычнага спектру

🔻 «Дармаедаў» афіцыйна будуць ангажаваць да працы на карысць абароны

🔻 Беларуса затрымалі за тое, што ён даслаў у «Чорную кнігу Беларусі» інфармацыю пра суддзю Кастрычніцкага раёну Мінска

🔻 Вынеслі завочны прысуд праваабаронцу Леаніду Судаленку

🔻 Індывідуальнага прадпрымальніка затрымалі за заклікі блакаваць рух транспарту ў 2020-ым годзе

🔻 Чарговае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў

🔻 У Беларусі пяць новых палітзняволеных
#рэпрэсіі Асноўнае за 18 чэрвеня

🔻Сёння – роўна 4 гады з моманту затрымання Віктара ды Эдуарда Бабарыкаў

🔻Вязням бабруйскай калоніі № 2 забаранілі чытаць кнігі з волі

🔻У Магілёве адразу пяцярых асудзілі за ўдзел у пратэстах-2020

🔻Дырэктара студыі гуказапісу асудзілі на 2,5 гады «хатняй хіміі» за ўдзел у пратэстах

🔻Школьны настаўнік з Баранавічаў быў затрыманы за каментары пра сілавікоў і Лукашэнку

🔻Таксама за каментары хочуць пакараць супрацоўніка бабруйскай ЦЭЦ
#рэпрэсіі Асноўнае за 19 чэрвеня

🔻Сілавікі зладзілі «хапун» у Лідзе на заводзе Haver. За «экстрэмісцкія» падпіскі затрымалі ажно 9 супрацоўнікаў

🔻У Горадні за «здзек з дзяжсімволікі» асудзілі дзвюх маладых дзяўчын. Ім далі па адным годзе калоніі кожнай. Суд адбываўся ў выязным пасяджэнні на юрфаку ГрДУ

🔻У Калодзішчах затрыманы 35-гадовы мужчына, які сарваў чырвона-зялёны сцяг з мясцовай крамы

🔻Яшчэ адзін мужчына затрыманы за пратэсты-2020. Тады ён нібыта «перакрываў рух транспарту», а яшчэ пісаў негатыўныя каментары пра прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі

🔻За ўдзел у паслявыбарчых пратэстах затрымалі кур'ерку «Яндэкс Дастаўкі». «Крамольныя» здымкі знайшлі ў ейным Google-акаўнце

🔻З траіх фігурантаў «справы Аўтуховіча» спагналі кампенсацыю «нанесенага ўрону»
#рэпрэсіі Асноўнае за 20 чэрвеня

🔻Паводле прысуду лукашэнкаўскіх суддзяў Франак Вячорка «накіраваўся адбываць пакаранне» ў выглядзе 20 гадоў калоніі. Завочна

🔻У Горадні затрымалі вакаліста праваслаўнага хору Даніэля-Ландсей Кэйта. Яго змусілі прызнацца ва ўдзеле ў пратэстах-2020 ды ў напісанні негатыўных каментароў пра міліцыю і расейскіх вайскоўцаў

🔻Затрыманая бабруйчанка, якая, паводле сілавікоў, «сваімі відэаздымкамі дастала ўвесь горад». Яна вяла акаўнт у TikTok, дзе лукашэнкаўцы знайшлі «экстрэмізм»

🔻Жыхарцы Магілёва, якая ў 2020-м годзе зняла на відэа парушэнне на выбарчым участку, прысудзілі 1,5 года калоніі

🔻Проста ў дзень народзінаў затрымалі выкладчыка аднаго са сталічных універсітэтаў. Ён нібыта перасылаў нешта ў «Чорную кнігу Беларусі»

🔻Віцебскі суд зліквідаваў найстарэйшую жаночую арганізацыю ў абласным цэнтры
Лекарку Алену Церашкову асудзілі на 3 гады хатняй хіміі

Жанчыну абвінавацілі ў «парушэнні грамадскага парадаку». Цяпер яна дома з дзецьмі.

Алена – сястра вядомага актывіста «Эўрапейскай Беларусі» Максіма Вінярскага, асуджанага на 5 гадоў. Церашкова актыўна займалася грамадскай дзейнасцю, была сябрам Партыі БНФ, брала ўдзел у выбарчых кампаніях.

Падчас затрымання, пра якое стала вядома 20 траўня, яна знаходзілася ў новым будынку менскага следчага ізалятару ў Калядзічах.

#рэпрэсіі
😡 «Праца сістэмная і вядзецца на планавай аснове. Мы яе спыняць не збіраемся»

Старшыня Следчага камітэту Дзмітрый Гара пахваліўся, што крымінальныя справы заведзеныя на 108 беларусаў. Усе яна з'ехалі праз палітычны пераслед.

Служка рэжыму падкрэсліў, што асобны акцэнт следчыя робяць на выяўленні маёмасці, «з мэтай далейшай канфіскацыі і звароту ў даход дзяржавы ў якасці кампенсацыі прычыненай шкоды».

☝️ Нагадаем, дыктатар у ліпені 2022 года падпісаў закон аб зменах у Крымінальна-працэсуальны кодэкс, якія дазваляюць судзіць беларусаў, якія знаходзяцца за мяжой, завочна і нават прыгаворваць іх да расстрэлу.

Праз VPN Без VPN

#рэпрэсіі