Белсат
20K subscribers
62.1K photos
19.5K videos
38 files
48K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
💥 #галоўнае за 20 чэрвеня

✔️«Маглі з беларускімі памежнікамі закурыць цыгарэту». Як жыве польскае памежжа з буфернай зонай – наш рэпартаж

✔️У Вільні адбылася сустрэча Святланы Ціханоўскай і міністра замежных справаў Арменіі

✔️Дзяўчына з Беларусі, якую судзілі ў Польшчы за шпіянаж, атрымала 13 месяцаў зняволення

✔️Дзяржаўны памежны камітэт РБ заўважыў на ўкраінскім баку мяжы павялічаную колькасць вайскоўцаў і тэхнікі

✔️Беларускага добраахвотніка з пратэрмінаваным пашпартам усё ж выпусцілі з Украіны. У яго былі праблемы і з тым, каб патрапіць у Польшчу – вырашыць праблему дапамог у тым ліку «Белсат»

✔️Беларускія турыстычныя аўтобусы ў Грэцыі размалявалі літарамі Z

✔️Сёння – Сусветны дзень уцекача. Дзень, які ўжо актуальны і для беларусаў, хоць усяго 5 гадоў таму немагчыма было такое ўявіць
💥 #галоўнае за 21 чэрвеня

✔️ Крыміналку завялі на беларускага блогера за дрон, знойдзены ў сумцы

✔️ Ільхам Аліеў прапанаваў спыніць дзейнасць Менскай групы АБСЕ «каб «цалкам закрыць старонку канфлікту» з Арменіяй

✔️ Японія ўвяла санкцыі супраць кітайскай кампаніі, што дапамагала беларускаму прадпрыемству абыходзіць санкцы

✔️ Арменія прызнала Палестыну незалежнай дзяржавай

✔️ ЗША дазволілі наносіць удары па любых расейскіх сілах, якія атакуюць Украіну

✔️ У Беларусь прыляцеў прём'ер Эсватыні каб наладжваць дыпламатычныя адносіны. Што вядома пра гэтую краіну?

✔️ Польскія памежнікі будуць вучыцца ў Паўднёвай Карэі ахоўваць мяжу

✔️ У фільме «Пашпарт для беларуса» паказалі, як выглядае гісторыя Беларусі праз прызму змены пашпартоў яе жыхароў

✔️ У Еўразвязе да гэтага часу не дамовіліся аб адзіным спісе санкцыяў супраць Беларусі, што ўключаў бы забарону на ўвоз люксавых аўтамабіляў

✔️ Ці змогуць беларусы атрымліваць пенсіі ў Польшчы?

✔️ ААН заснавала групу экспертаў па правах чалавека ў Беларусі

✔️
💥 #галоўнае за 22 чэрвеня

✔️ Мінімум 3 чалавекі загінулі ў выніку расейскага авіяўдару па Харкаве

✔️ «Ты разбурыла ўсё маё жыццё». Як дзеці перажываюць эміграцыю?

✔️ Пуцін вырашыў стварыць сваю асабістую альтэрнатыву Захаду і NATO

✔️ Павел Латушка звярнуўся ў Камісію фінансавага нагляду Польшчы з-за таго, што банк Santander блакуе рахункі. Яму прыслалі адказ.

✔️ У турмах каб сачыць за асуджанымі будуць выкарыстоўваць дроны

✔️ Іспанская паліцыя арыштавала злачынную групоўку, якая прадавала жанчын у сексуальнае рабства

✔️ Расея атакавала ракетамі Украіну праз тэрыторыю Беларусі

✔️ Стасункі паміж афіцыяльнымі Менскам і Ерэванам значна пагоршыліся

✔️ У Каліфорніі абралі пераможцу конкурсу «Самы страшненькі сабака ў свеце»

✔️ CROPP запускае калекцыю вопраткі, створанай у супрацы з беларускім мастаком Дзмітрыем Каштальянам

✔️ Польшча разглядае магчымасць закрыцця ўсіх пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю

#рэпрэсіі:

▪️ Велаактывістку Святлану Кароль перавялі ў гомельскую калонію
📢 Не паспелі ўсачыць за навінамі на выходных?

У нас маецца дадатковы канал з максімальна сціслым апісаннем асноўых падзей ➡️ (НЕ)АПОШНІЯ НАВІНЫ.

Вынікі дня, падборкі найлепшых і найважнейшых матэрыялаў. Абяцаем не спаміць, далучайцеся да @vynikidnia

#галоўнае
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
💥 #галоўнае за 23 чэрвеня

✔️ Польшча можа закрыць апошнія два памежныя пераходы з Беларуссю. Павел Латушка падтрымлівае гэтую ідэю

✔️ Альгерд Бахарэвіч распавёў «Белсату» пра сваю новую кнігу «Капітан Лятучая Рыба»

✔️ Беларускія зенітчыкі паабяцалі абараніць краіну ад НЛА

✔️ У Тасманіі стартаваў праект, які прапануе незвычайную сезонную падпрацоўку

✔️ Беларусы Варшавы адсвяткавалі Купалле на беразе Віслы

✔️ У Менску падлетак нагамі выштурхаў з аўтобуса і потым збіў цемнаскурага хлопца

✔️ У горадзе Дэрбент, што ў Дагестане, узброеныя баевікі напалі на паліцэйскіх і падпалілі царкву і сінагогу. Паводле медыяў, 9 чалавек загінулі, 25 атрымалі раненні.

#рэпрэсіі:

▪️ Паліну Шарэнда-Панасюк трымаюць у невыносных ўмовах

▪️ 500 дзён нічога не вядома пра Мікалая Статкевіча

▪️ Каталіцкі святар Анджэй Юхневіч не выйшаў на волю. Ён быў арыштаваны чацвёрты раз запар.
💥 #галоўнае за 24 чэрвеня

✔️БРСМ патрапіў пад санкцыі Еўразвязу праз датычнасць да вывазу ўкраінскіх дзяцей. Таксама ўведзеныя санкцыі супраць больш як 100 расейскіх фізічных ды юрыдычных асобаў

✔️Мінус прыватная ВНУ: у Менску закрываецца Інстытут прадпрымальніцкай дзейнасці

✔️Ці чакаць закрыцця Польшчаю апошніх памежных пераходаў з Беларуссю? Спыталі ў польскага ды беларускага журналістаў

✔️Ад серады падаваць дакументы ў візавыя цэнтры Польшчы ў Горадні ды Лідзе змогуць толькі жыхары гэтых гарадоў

✔️Памерла даследчыца беларускай літаратуры Лідзія Савік, дзякуючы якой вярнуліся ва ўжытак імёны рэпрэсаваных у сталінскія часы пісьменнікаў

✔️«Беларусьфільм» здыме моладзевы фільм пра прапагандыстаў
💥 #галоўнае за 25 чэрвеня

✔️Апублікаванае новае расследаванне пра сілавікоў Лукашэнкі: вось хто катаваў людзей у паслявыбарчыя дні ў Маскоўскім РУУС сталіцы

✔️Міжнародны крымінальны суд выдаў ордэр на арышт Шайгу ды Герасімава

✔️Губернатар Ленінградскай вобласці спадзяецца, што параненыя на вайне расейскія вайскоўцы будуць аднаўляцца на курортах Беларусі

✔️Пра што гаварылі ў Пекіне Анджэй Дуда і Сі Цзінь Пін (і да чаго тут Беларусь)? Чытайце агляд

✔️Міністэрства інфармацыі выпадкова апублікавала дакумент, які не павінен быў патрапіць у інтэрнэт. Вось што за ён

✔️Кіраўнік шведскага МЗС сустрэўся ў Варшаве з прадстаўніком НАУ ды паабяцаў далейшае падтрыманне беларускай грамадзянскай супольнасці
💥 #галоўнае за 26 чэрвеня

✔️Валер Кавалеўскі абвесціў пра свой сыход з Аб'яднанага пераходнага кабінету. Яго заменіць Уладзімір Астапенка

✔️Памёр былы амбасадар Беларусі ў Нямеччыне Дзяніс Сідарэнка. Адна з версіяў смерці – самагубства

✔️Святлана Ціханоўская сустрэлася з Жузэпам Бурэлем

✔️Марк Рутэ зацверджаны ў якасці новага генсека NATO

✔️Джульян Асанж на волі − ён вярнуўся на радзіму ў Аўстралію

✔️У Беларусі, насуперак негатыўным прагнозам, расце эканоміка ды павялічваюцца заробкі. Спыталі ў эканаміста пра прычыны гэтага «цуду»

✔️Ці камфортна цяпер жыць беларусам у Літве і ці варта думаць пра пераезд? Чытайце вялікі разбор на нашай старонцы

✔️У аўторак на беларуска-латвійскай мяжы выявілі труп мігранта з Індыі

✔️Дэлегацыя Арменіі не прыедзе на «Славянскі базар»
💥 #галоўнае за 27 чэрвеня

✔️ Чыноўнік рэжыму Лукашэнкі прыехаў у Брусэль

✔️ ЕЗ аслабіў санкцыі супраць Беларусі праз ціск з боку Нямеччыны і Францыі

✔️ Лукашэнка правёў кадравы дзень – адбылося шмат прызначэнняў

✔️ Польшча ўсё ж зачыніць пераходы на мяжы з Беларуссю?

✔️ У Грузіі забараняюць «прапаганду ЛГБТ»

✔️ КНДР накіруе вайскоўцаў ва Украіну?

#рэпрэсіі:

▪️ Палітзняволенай Паліне Шарэнда-Панасюк прызначылі ўжо чацвёртую псіхіятрычную экспертызу

▪️ «Вязням, асабліва палітычным, сядзець будзе горш». Чаго чакаць ад новых зменаў у КК Беларусі

▪️ Пасля размовы з правакатарам у чат-рулетцы затрымалі беларуса

▪️ У Рэчыцы арыштавалі супрацоўніка метызнага завода

▪️ Жыхара Маладзечна асудзілі ў Магілёве за абразу прадстаўніка ўлады і Аляксандра Лукашэнкі

▪️ У Горадні за ўдзел у пратэстах затрымалі сямейную пару

▪️ Палітзняволенага журналіста Ігара Карнея этапавалі ў шклоўскую калонію
💥 #галоўнае за 28 чэрвеня

✔️Байдэн і Трамп сышліся адзін з адным на дэбатах – было горача

✔️Пяцёра барцоў з пашпартамі РБ адмовіліся ехаць на Алімпіяду ў нейтральным статусе, хоць ім прапанавалі такую магчымасць

✔️Арцыбіскуп Антэ Ёзыч пакідае Беларусь і накіроўваецца на Каўказ

✔️У чацвер распачалася ўступная кампанія ў беларускія ВНУ. Вось якія яна мае асаблівасці сёлета

✔️Як цяпер жыве і чым займаецца легенда беларускага плавання? Вялікае інтэрв'ю з Аляксандрай Герасіменяй

✔️У Азербайджане пройдуць пазачарговыя парламенцкія выбары – Аліеў распусціў дэпутатаў

✔️У Варшаве памёр беларускі праваабаронца

#рэпрэсіі:

▫️Лідарцы прафсаюзу «Нафтан» Вользе Брыцікавай прысудзілі тры гады калоніі

▫️У Гомлі за «здраду дзяржаве» асудзілі цэлую сям’ю

▫️Індэкс забароны катаванняў: Беларусь – найгоршая сярод постсавецкіх дзяржаваў