This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
😵💫 Увага! Не глядзіце гэтае відэа, калі вы любіце салодкае
Але, калі шчыра, такія рэкорды нам патрэбныя 🤭

🥰6🔥4⚡1❤1😱1
☝️Літоўскія мытнікі не прапусцілі ў сваю краіну беларускі аўтобус. Усё праз уведзеныя днямі новыя абмежаванні
Пра сітуацыю даведаліся журналісты @zerkalo_io.
Адзін з пасажыраў рэйсу Менск-Каўнас расказаў, што аўтобус вырушыў у Літву сёння а 4-й раніцы з менскага аўтавакзалу «Цэнтральны». Аднак у пункце пропуску «Мядзінінкай» мытнікі забаранілі яму далейшы рух. Прычына – зацверджаныя літоўскім Сеймам абмежаванні, якія запрацавалі з 3 траўня: у Літву з Беларусі цяпер забаронена ўвозіць больш як 200 літраў паліва ў стандартных аўтамабільных баках.
Суразмоўца @zerkalo_io ў выніку быў вымушаны ісці на найбліжэйшую запраўку ды выклікаць адтуль таксі да Вільні, бо спяшаўся ў аэрапорт. Ці прапусцілі аўтобус у Літву пазней, ён не ведае.

😁7👏3🙈3❤1😢1
💬 «Пацверджанняў высылкі людзей з ЗША ў Беларусь няма, але гэта не азначае, што такога не было»
Сузаснавальніца Асацыяцыі беларусаў Амерыкі Надзея Нортан сустрэлася ў польскай сталіцы з беларусамі Варшавы.
Пасля прыходу да ўлады Доналда Трампа рызыкі для нашых землякоў, што жывуць у Злучаных Штатах, рэзка выраслі – уключэнне «жорсткага рэжыму» міграцыйнай палітыкі ставіць пад пагрозу ў тым ліку тых людзей, якія пакінулі Беларусь з палітычных прычынаў.
Раней у нашым эфіры Надзея адзначала, што цяпер у міграцыйных турмах ЗША (detention center) знаходзіцца каля 100 беларусаў.
👉 Чытайце наш рэпартаж
🔗 Каб матэрыял быў дасяжны з Беларусі – націскайце сюды

😡9🤔5🍾2🤬1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🥲 Сапраўдны скарб міленіялаў
Для цяперашніх дзяцей гэта проста круглыя кавалкі кардону 💁🏻♂️

🔥13😁2❤1🤔1🗿1👾1
Белсат
☝️Напярэдадні візіту Святланы Ціханоўскай у Арменію там затрымалі беларуса, якому на радзіме пагражае палітычны пераслед Паводле інфармацыі выдання pozirk.online, мужчына заязджаў у Арменію з Грузіі наземным шляхам у другой палове дня 3-га траўня. Ён быў…
🇦🇲 Дык ці бяспечная ўсё ж Арменія для беларускіх палітэмігрантаў? Разбіраемся разам з дарадцам Ціханоўскай
«Як мы разумеем, рэжым даволі часта ўпісвае фальшывыя звесткі, прыпісвае людзям наркатычныя артыкулы, эканамічныя... Армянскія ўлады затрымліваюць і пытаюцца: “А што так, што вы там ўчынілі?” І ў гэты самы момант трэба далучацца нам альбо праваабаронцам».
👉 Матэрыял цалкам шукайце па спасылцы
🔗 Націскайце сюды, каб прачытаць з Беларусі

belsat.eu
Рызыкоўны візаран: як працуе механізм дапамогі затрыманым беларусам у Арменіі
Напярэдадні візіту Святланы Ціханоўскай у Арменію на армянскай мяжы быў затрыманы беларус, які выязджаў з Грузіі. Дзякуючы намаганням армянскіх праваабаронцаў і Офісу Святланы Ціханоўскай яго...
✍4❤1🤪1
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Святлана Ціханоўская працягвае ўдзел у падзеях саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці ў Ерэване
🔸Лукашэнка спрабуе ратаваць стратныя цэментныя заводы, у якія ўжо ўкладзены мільярды
🔸Фінансы Людмілы Няронскай цяпер – дзяржаўная падатковая таямніца
🔸На «Горадня Азоце» скончыў жыццё самагубствам намеснік начальніка цэху
🔸Спёку ў Беларусі зменяць навальніцы і пахаладанне
🔹У студыі абмяркуем рэакцыя МЗС на словы спікера Армянскага парламенту пра Беларусь. А таксама рэакцыю прапаганды на візіт Ціханоўскай у Ерэван. Ці паляціць Лукашэнка на парад у Маскву пасля заяваў Зяленскага пра дроны на парадзе? Пагаворым і пра імавернасць спынення рэпрэсій ды ўгоду рэжыму з ЗША.
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/DzVKRfOy_HM

YouTube
Лукашэнка спыніць рэпрэсіі: прагноз Шрайбмана. Удар ад Ціханоўскай! Рэкордная смяротнасць у Беларусі
Святлана Ціханоўская на саміце ў Ерэване. Старонку Мікалая Статкевіча прызналі "экстрэмісцкай".
Трагедыя на «Горадня Азоце»: загінуў супрацоўнік, у якога засталіся двое дзяцей. Аляксандр Лукашэнка крытыкуе чыноўнікаў і стратныя цэментныя заводы, у якія ўжо…

❤2⚡2✍1
💁🏻♂️ У Воршы знікла візітоўка гораду – мурал з Караткевічам. Часова ці не – пакуль няясна
Партрэт пісьменніка быў створаны мясцовым мастаком Дзмітрыем Талкачовым. Яго ўрачыста адкрылі ў лістападзе 2020 года, да 90-х угодкаў нараджэння Уладзіміра Караткевіча.
Цяпер будынак, на якім месціцца мурал, праходзіць праз «рэнавацыю», якая ў тым ліку прадугледжвае ўцяпленне сценаў. Таму партрэт Караткевіча цяпер схаваны за накладнымі будматэрыяламі.
Ці адкрыюць яго зноў для вачэй гараджанаў – незразумела.

🤬21😡5😢1😨1
🔥 Гэты быў адзін з самых удалых «палітычных праектаў» супраць Масковіі
У Генштабе Рэчы Паспалітай не дурні сядзелі. Прыкінулі, чаго з Масквой ваяваць? Можна падсунуць ім свайго цара.
☝🏻Чым скончылася гэтая гісторыя, распавядаем у новым выданні нашай праграмы «Каса на камень».

Самая паспяховая спецаперацыя ВКЛ супраць Масквы. Лжэдзмітрый І і Марыя Мнішак. Каса на камень
Як пачалася Смута і Лжэдзмітрый І здолеў узяць Маскву, Марыя Мнішак стала першай каранаванай рускай царыцай? Чаму зрабіць Маскву часткай Еўропы не атрымалася і як ВКЛ правяло самую паспяховую спецаперацыю. Гісторыя ад "Каса на камень"
00:00 Лжэдзмітрый І…
00:00 Лжэдзмітрый І…
❤7
💃 Якімі яркімі вобразамі ўражвае Met Gala сёлета
У Нью-Ёрку ў Metropolitan Museum of Art прайшло вялікае моднае мерапрыемства Met Gala-2026, пра якое цяпер шмат пішуць у медыя.
Met Gala прысвечана касцюму і яго гісторыі ды штогод збірае вядомых актораў, музыкаў, дызайнераў, якія прыходзяць у незвычайных, часта вельмі экстравагантных вобразах. Сёлета тэма звязаная з мастацтвам, таму вобразы былі натхнёныя творамі сусветнага мастацтва. Сабралі некаторыя з іх ☝🏻

❤3
💵 ЗША выплацяць 100 млн долараў на аднаўленне сістэмы ядравай бяспекі Чарнобылю
☝🏻Пра гэта паведаміла ў сваіх сетках амбасада ЗША ў Менску.
«Па ацэнцы G7, кошт аднаўлення аркі Новага бяспечнага канфайнмента, пашкоджанай у выніку ўдару беспілотніка ў мінулым годзе падчас бессэнсоўнай вайны паміж Расеяй і Украінай, складае 500 мільёнаў долараў», – гаворыцца ў паведамленні.

🤔2❤1
💥 #галоўнае за 5 траўня
✔️Жыхароў Берасця ўначы напалохаў дзіўны гул. Толькі раніцай стала вядома, што гэта было
✔️Напярэдадні візіту Святланы Ціханоўскай у Арменію там затрымалі беларуса, якому на радзіме пагражае палітычны пераслед. Праблему ўдалося вырашыць
✔️Дык ці бяспечная ўсё ж Арменія для беларускіх палітэмігрантаў? Разбіраемся разам з дарадцам Ціханоўскай
✔️«Рабочы рух»: на «Горадня Азоце» намеснік начальніка цэху здзейсніў самагубства пасля «разносу» на планёрцы
✔️Літоўскія мытнікі не прапусцілі ў сваю краіну беларускі аўтобус. Усё праз уведзеныя днямі новыя абмежаванні
✔️«Пацверджанняў высылкі людзей з ЗША ў Беларусь няма, але гэта не азначае, што такога не было». Сузаснавальніца Асацыяцыі беларусаў Амерыкі Надзея Нортан сустрэлася з беларусамі Варшавы
✔️Са свабодаю прэсы цяпер вельмі кепска па ўсім свеце. Але Беларусь «вылучаецца» нават на гэтым фоне
✔️Ватыкан больш не ў прыярытэце? Падобна, амерыканскія пратэстанты цяпер цікавяць рэжым Лукашэнкі больш
✔️Украіна ўначы атакавала шэраг расейскіх НПЗ і абаронных прадпрыемстваў
✔️У Воршы знікла візітоўка гораду – мурал з Караткевічам. Часова ці не – пакуль няясна
✔️Чыноўнікі пабачылі адсылку да «фалічных сімвалаў» у рэкламе шакаладных палачак на менскім вакзале
#рэпрэсіі:
▫️За «садзейнічанне экстрэмізму» асуджаны 35-гадовы Максім Вайцяховіч з пошукавага атраду «Анёл»
▫️22-гадоваму палітвязню з Гомля павялічылі тэрмін за «непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі»
▫️Мікола Статкевіч атрымаў пісьмовае абгрунтаванне, чаму ягонае старонка ў Facebook «экстрэмісцкая»
▫️Яшчэ 7 чалавек прызнаныя палітвязнямі

❤1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🌼 «Аказваецца, фіджыйскія ігуаны вельмі любяць беларускія дзьмухаўцы»
У Гарадзенскім заапарку – вясна!
У Гарадзенскім заапарку – вясна!