Белсат
20K subscribers
62.1K photos
19.5K videos
38 files
48K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
Дабрыдзень, сябры!

Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы, якія вы маглі прапусціць:

🔻Ці здолеюць правыя партыі зрабіць разварот Еўропы?

Праз VPN

Падрыхтавалі тлумачальны матэрыял пра тое, што гэта за выбары, каго на іх абіраюць і для чаго. А таксама, хто можа святкаваць перамогу на гэты раз.

🔻Вызвалены з калоніі расказаў, як катуюць Віктара Бабарыку, Ігара Лосіка і Анджэя Пачобута

Праз VPN

Мужчына, які нядаўна вызваліўся з наваполацкай калоніі, расказаў пра тое, каго з палітвязняў бачыў у няволі і што чуў пра здзекі з іншых.

🔻Дэмсілы ствараюць рэестр канфіскаванай маёмасці

Праз VPN

Як яе будуць вяртаць і ў каго забяруць?

#штопачытаць
Вітаем, сябры!

Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:

🔻Улады не разлічваюць на беларусаў, якія з'ехалі

Праз VPN

Міграцыйная палітыка робіць стаўку на замежнікаў

🔻Даследаванне BEROC: беларусы пачалі меней эканоміць на харчах і забаўках

Праз VPN

Эксперты зафіксавалі мінімальную долю беларусаў, якія заявілі пра падзенне сваіх прыбыткаў.

🔻«Убачылі белую паперку з чырвонай ізастужкаю – выклікалі спецназ»

Праз VPN

Хрысціянскі прапаведнік Сергій Мельянец – пра содні і тых, з кім іх правёў.

#штопачытаць
Добрага панядзелку, сябры!

Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Сабралі для вас 3 найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:

🔹Фотападборка гадоўных падзеяў тыдня

Праз VPN

Рост колькасці спробаў нелегальна патрапіць з Беларусі ў Польшчу і паводка праз праліўныя дажджы на поўдні Нямеччыны.

🔹Яны равуць пра смерць, палітвязняў і каліноўцаў

Праз VPN

Вялікае інтэрв’ю з мэталістамі «Dymna Lotva».

🔹Як змяніць жыццё ў 30, 40, 50 гадоў?

Праз VPN

Шукаем адказ на гэтае пытанне з беларусамі, якія змянілі сваё жыццё, і з псіхолагам.

#штопачытаць
Дабрыдзень, шаноўныя!

Гэта дастаўка ранішняй прэсы! Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:

🔸«Сілавікі не бачаць у дзецях дзяцей»

Праз VPN

Прапаганда паведаміла пра «падлеткаў-тэрарыстаў», якія нібыта збіралі бомбы і «рыхтаваліся да жахлівага». Як узрыванне слоікаў з-пад ёду ператварылася ў тэрарызм.

🔸Як вынікі выбараў у Еўрапарламент паўплываюць на Еўропу, Украіну і Беларусь?

Праз VPN

Паводле папярэдніх вынікаў, на выбарах у Еўрапарламент перамаглі правацэнтрысты.

🔸Што новага ва ўступнай кампаніі ў беларускія ВНУ

Праз VPN

«Белсат» глядзіць, што новага прыдумалі, каб абітурыентам не было сумна паступаць, і колькі куды возьмуць вучыцца.

#штопачытаць
Добрай серады, сябры!

Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Прынеслі вам найбольш цікавыя артыкулы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:

🔸Не толькі баршчэўнік

Праз VPN

Якія «няродныя» для Беларусі расліны нясуць пагрозу.

🔸Допыты на мяжы: што варта спраўдзіць пасля корпання сілавікоў у смартфоне

Праз VPN

«Кіберпартызаны» на просьбу «Белсату» далі парады, што варта зрабіць пасля такога правярання.

🔸«Працаўнікам калоніі забаронена хадзіць у рэстараны»

Праз VPN

Жыхар Наваполацку – пра рэпрэсіі і ўцёкі з радзімы.

#штопачытаць
Добрай нядзелі, сябры!

Гэта дастаўка ранішняй прэсы! Прынеслі вам 3 найбольш цікавыя матэрыялы, якія вы маглі прапусціць:

🔹Рух расейцаў і лакальныя поспехі ЗСУ

Што адбываецца ва Украіне? Распавядаем пра галоўныя падзеі на фронце.

🔹Адказ каліноўцам, PR і рэпрэсіі

У Беларусі за год з’явілася дзесяць новых атрадаў спецназу. Паспрабавалі даведацца, чым займаецца беларускі спецназ і навошта яго так шмат.

🔹Што за «Hamster Kombat», які абяцае беларусам грошы ні за што?

Відэагульня, у якой амаль нічога не трэба рабіць, абяцае гульцам рэальныя грошы – мільёны вераць у гэта.

#штопачытаць
Дабрыдзень, сябры!

Гэта дастаўка ранішняй прэсы. Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:

🔸Слезацечны газ і вадамёты на пратэстах у Аргентыне і паводкі і апоўзні ў Чылі

Сабралі важныя здымкі за тыдзень.

🔸«Трэцяга лютага ў Берліне я закахаўся»

Пісьменнік Саша Філіпенка шчыра паразмаўляў з поўнай залай у Варшаве.

🔸Класічны адпачынак, аздараўленне ці вучоба?

Распавядаем, куды можна паспець адправіць дзіця на вакацыі.

#штопачытаць
Дабрыдзень, сябры!

Гэта дастаўка ранішняй прэсы. Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:

🔸 У палітэмігрантаў канфіскуюць маёмасць у Беларусі. Якім можа быць адказ?

Што можна канфіскаваць у Беларусі за мяжой?

🔸 У Польшчы хочуць працягнуць спрошчаныя ўмовы атрымання праязнога дакументу для беларусаў

Як доўга будуць выдаваць польскі праяздны дакумент на спрошчаных умовах?

🔸 Якім мае быць парламент вольнай Беларусі: як яго выбіраць і колькі трэба дэпутатаў?

А што будзе, калі беларусам дадуць выбраць сабе паўнавартасны нацыянальны парламент?

#штопачытаць
Добрай суботы, сябры!

Гэта дастаўка ранішняй прэсы! Сабралі для вас 3 найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:

🔻Запуск Запарожскай АЭС нясе вялікую пагрозу

У фінальным камюніке саміту міру было закранутае пытанне ядравай бяспекі Украіны. Было падкрэслена, што Запарожская АЭС мусіць працаваць пад поўным суверэнным кантролем Украіны. Якія пагрозы цяпер ёсць на ЗАЭС?

🔻Апошняя манархія, беднасць 60% і масавая эпідэмія ВІЧ – чым вядома Эсватыні?

Што трэба Беларусі ад краіны, у якой 60 % насельніцтва – за рысай беднасці.

🔻«Напрошваецца павышэнне пенсійнага веку»

Улады шукаюць, як заахвоціць пенсіянераў працаваць.

#штопачытаць
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Дабрыдзень тым, хто ўжо прачнуўся!

Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:

🔹«Ты разбурыла ўсё маё жыццё»

Існуе папулярная думка, што дзеці прасцей за дарослых перажываюць пераезд. Не заўсёды гэта так. Запыталіся ў псіхолагаў – што зрабіць, каб для ўсёй сям’і эміграцыя прайшла прасцей.

🔹Арменія прамяняла Лукашэнку на Ціханоўскую

Стасункі ўладаў Арменіі і беларускіх дэмакратычных сілаў імкліва паляпшаюцца на тле рэзкага іх пагаршэння паміж Ерэванам і Менскам.

🔹«Героі не паміраюць»

У палку Каліноўскага развіталіся з загінулым байцом.

#штопачытаць