Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF
2.39K subscribers
2.18K photos
305 videos
2 files
2.62K links
Download Telegram
❗️Нарвегія адмовілася прымаць штогадовы кангрэс Міжнароднай федэрацыі гімнастыкі (FIG), калі ў ім будуць удзельнічаць прадстаўнікі Беларусі і Расіі.

FIG вырашыла перанесці кангрэс у іншую краіну, каб на ім змаглі прысутнічаць і беларуская, і расейскія дэлегацыі. Цяпер федэрацыя шукае іншае месца правядзення.

Нагадаем, што FIG адхіліла ад спаборніцтваў беларускіх і расійскіх гімнастак у сакавіку 2022 года, але не афіцыйныя асобы дзвюх краін, якія ўваходзяць у розныя камітэты арганізацыі.

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Матывацыі вам ў стужку🔥

Свабодны спарстмен Віталь Гуркоў падзяліўся тым, як праходзіць яго трэніроўка✊🏻

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
🔥Карына Казлоўская прыме ўдзел у спаборніцтвах па стральбе з лука ў Кракаве.

Запрашаем усіх неабыякавых беларусаў прыйсці на спаборніцтвы і падтрымаць свабодную спартсменку!

Яны будуць праходзіць 30-31 ліпеня, у суботу і нядзелю. Папярэдне пачатак спаборніцтваў 30 ліпеня ў 11:00. За актуальнай інфармацыяй аб часе спаборніцтваў можна сачыць у акаўнце Карыны 👈🏻

📍Strzelecki Klub Sportowy Płaszowianka Kraków.
Stróża Rybna 19, 30-962 Кракаве

Давайце разам падтрымаем нашу спартсменку!✊🏻
✊🏻Былы гімнаст і артыст цырка «Дзю Салей» Сямён Букін ў інтерв'ю "Нашай ніве" распавёў пра Антываенную дэкларацыю:

🗣Працягваю змагацца за Беларусь, я веру ў перамогу. Па-першае, адкрыта выказваюся ў сацсетках і шмат што падтрымліваю інфармацыйна, а другая частка маёй барацьбы — наш Фонд спартыўнай салідарнасці. Зараз мы працуем над падпісаннем Антываеннай дэкларацыі спартсмена. Паколькі я сам гімнаст, я пішу гімнастам і прапаную ім падпісаць дэкларацыю.

🗣Гэты дакумент — прыклад таго, як спартсмены маглі б дэманстраваць сваё стаўленне да вайны. У будучыні было б добра, калі б падпісантаў дэкларацыі праз гэта маглі вызваляць ад забароны на міжнародныя турніры, пад якой зараз большасць расійскіх і беларускіх спартсменаў.

🗣Як беларусы і рускія могуць спаборнічаць ці неяк яшчэ сябе прадстаўляць на міжнародным узроўні, калі тыя ж украінцы гэтага пазбаўленыя? Усю спартыўную і не толькі інфраструктуру ў іх разбамбілі, разбураюць усё, звязанае з культурай — гэта знішчэнне народа! І якія могуць быць спаборніцтвы з удзелам беларусаў і рускіх, калі яны спрыяюць гэтаму?

Калі вы з'яўляецеся прадстаўніком спорту, вы таксама можаце падпісаць міжнародную Антываенную дэкларацыю. Зрабіць гэта можна па спасылцы👈🏻
🔥Беларускі дзюдаіст Дзмітрый Шэршань у інтэрв'ю тэлеграм-каналу "О, спорт! Ты — мир!" распавёў пра верагодны ўступ Беларусі ў вайну з Украінай:

🗣Зразумела, што Лукашэнку зараз моцна трымаюць за горла, але, думаю, ён цудоўна разумее, што калі ўвядзе войскі, то ва Украіне наўрад ці нешта зменіцца. Калі «другое войска» свету абасралася, то што казаць пра беларускае войска? А ўнутры краіны, Беларусі, гэта прывядзе да новага народнага выбуху, незадаволеных будзе вельмі шмат. За гэтым рушаць услед новыя рэпрэсіі. Цалкам магчыма, гэта ўсё стане трыгерам.

🗣Думаю, калі Лукашэнка знойдзе спосаб, як супрацьстаяць ціску Пуціна, ён наўрад ці добраахвотна ўвядзе войскі ва Украіну. А яго словы аб тым, што ён з Расіяй да канца, у адным акопе, — усё гэта шляпа. Ён — "ватны" патрыёт да вызначанага моманту. Ну а калі не ўдасца супрацьстаяць ціску, тады Беларусь ужо можна смела пераназываць у расійскую губерню.
🔥Чэмпіён свету і Еўропы Раміль Гуліеў далучыўся да міжнароднай Антываеннай дэкларацыі!

Раміль — турэцкі лёгкаатлет, спрынтар, чэмпіён свету і Еўропы, двухразовы чэмпіён Міжземнаморскіх гульняў, чэмпіён летняй Універсіяды, рэкардсмен чэмпіянату Еўропы на 200 метраў і трохразовы ўдзельнік Алімпійскіх гульняў.

На сённяшні дзень да Антываеннай дэкларацыі спартсменаў далучылася ўжо больш за 500 чалавек з 30 краін свету. Мы выстаўляем патрабаванні аб спыненні баявых дзеянняў, вывадзе войскаў з тэрыторыі Украіны і Беларусі і прыцягненні да адказнасці ўсіх вінаватых у злачынствах супраць чалавецтва.

❗️Вы можаце далучыцца да аб'яднанага голасу спартовай супольнасці, падпісаўшы міжнародную Антываенную дэкларацыю спартоўцаў. Зрабіць гэта можна па спасылцы👈🏻
🔥Карына Казлоўская заваявала 3 залатыя медалі на чэмпіянаце Польшчы і паставіла два рэкорды! Свабодная спартсменка пракаментавала для SOS BY сваю перамогу і фідбэк ад беларусаў:

🗣Лічу, што прайшло ўсё проста выдатна. Я думала, што проста патраплю ў добры вынік, але я не думала, што змагу пабіць свой рэкорд і два рэкорды Польшчы паставіць у катэгорыі ад 21 да 24 гадоў. Я вельмі радая, таму што апошні раз я ставіла свой рэкорд 3 гады таму.

🗣Гэта быў 2019 год, і пасля гэтага колькі я ні спрабавала прыйсці ў форму, у мяне не атрымлівалася. Недзе з-за стрэсу, недзе з-за перажыванняў, недзе з-за ціску. А недзе мы не маглі выбудаваць нагрузкі на трэніроўках так, каб я заставалася ў спаборніцкай форме. У нас былі рознагалоссі з трэнерам і галоўным трэнерам. Калі я пачынала павялічваць нагрузкі, у мяне пачынала нешта хварэць ці з'яўляліся нейкія траўмы. Я лічыла, што пасля Алімпіяды мая спартыўная кар'ера скончаная, таму што кваліфікацыю я адстраляла агідна, але цяпер я паказала выдатны вынік.

🗣Я прыемна здзіўлена, што пасля пераезду мой вынік пайшоў у гару. Я перажывала, што, магчыма, я дарма з'ехала, трэба было там застацца, каб памяняць умовы. Але тут я адчула сябе значна вальней і лягчэй. У мяне павялічылася нагрузка, але трэніроўкі ідуць у задавальненне. Я зноў адчула, што гэта маё пакліканне. Я вельмі рада, што вырашылася на такі крок. Няхай цяпер для мяне закрыты ўезд у краіну. Нічога страшнага, пачакаем, калі выйдзе сонца з-за хмар.

🗣Калі я напісала ў Інстаграм, што будуць спаборніцтвы, я падумала, што будзе нядрэннай ідэяй сустрэцца з беларусамі Кракава, паразмаўляць. Бо я сумую па Беларусі і па беларусах. Праўда, гэтая ідэя прыйшла мне ў галаву вельмі позна, на жаль, таму прыйшоў толькі адзін мой знаёмы, мы з ім пабалбаталі, ён мяне падтрымаў. Але мне вельмі шмат людзей напісалі ў дырэкт словы падтрымкі, жадалі поспехаў. І зараз шмат чалавек напісалі, што я малайчына і яны мной ганарацца. Гэта вельмі прыемна і дае такі вялікі стымул, што я і праўда малайчына, што я ўсё раблю правільна.
✊🏻Свабодны спартсмен Іван Ганін у інтэрв'ю ютуб-каналу "ЧеснтОК" распавёў пра беларусаў, стаўленне да Пуціна і хейт да дэмакратычных сіл:

🗣Не трэба падзяляць беларусаў на тых, хто там і хто тут. Галоўнае — гэта рабіць сваю справу эфектыўна і дапаўняць адзін аднаго. Тое, што нельга рабіць з Беларусі, трэба рабіць тут, а тое, што нельга рабіць тут, трэба рабіць у Беларусі. Зразумела, што ў Беларусі зараз усё пад плінтусам, аднак рух ідзе, я гэта дакладна ведаю.

🗣Яшчэ да 24 лютага ў мяне было нейтральнае стаўленне да Расіі. Я разумеў, што гэта наш сусед, і нам давядзецца з ім лічыцца. А зараз з'явіўся шанец, што Расея разваліцца нафіг, і мы будзем добра жыць. Усё жыцьцё Лукашэнка быў нейкім шутом, а Пуцін – старэйшым братам, які інтэлігентна глядзеўся побач з Лукашэнкам. А тое, што Пуцін стане галоўным клоунам, я нават не мог уявіць. Цяпер акрамя як з чырвоным носам я яго ўявіць сабе не магу.

🗣Што да хейта да дэмсілаў, то раней за мяне гэта крыўдзіла. Я лічу, што крытыка — гэта нармальна. Сварыцца адзін з адным — гэта таксама нармальна. Галоўнае — гэта мэта. Галоўнае — умець дамаўляцца адзін з адным. Калі б яны пасварыліся і зрабілі пасля нешта эфектыўнае, было б добра, я б ім апладзіраваў. Але калі ад гэтага ідзе толькі дэструктыў, гэта сумна.

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
🥀Сёння герою Беларусі Раману Бандарэнка магло споўніцца 33 гады.

Увечары 11 лістапада 2020 года Раман Бандарэнка напісаў у чаце жыхароў Плошчы пераменаў «Я выхожу», але больш ніколі не вярнуўся дадому. 12 лістапада Раман памёр, не прыходзячы ў прытомнасць.

Рамана жорстка збілі да смерці прыхільнікі Лукашэнкі. Імёны гэтых здраднікаў знаёмыя ўсім: экс-старшыня Федэрацыі хакея Беларусі Дзмітрый Баскаў; шматразовы чэмпіён свету па тайскім боксе і кікбоксінгу Дзмітрый Шакута; баец-цяжкавагавік змешанага стылю Яўген Ціманоўскі.

Мы верым у тое, што справядлівы суд абавязкова адбудзецца ў Новай Беларусі. Але сёння мы з горыччу ўспамінаем імя нашага героя, які загінуў за нашу з вамі свабоду.
✊🏻Выканаўчы дырэктар BSSF Аляксандр Апейкін выказаўся наконт таго, што Беларусь заняла апошняе 55-е месца ў еўракубкавым рэйтынгу УЕФА:

🗣10-ці мільённыя краіна, з не самай благой спартыўнай інфраструктурай, з якімі ніякімі футбольнымі традыцыямі скацілася на апошняе месца рэйтынгу. Калі б Беларусь развівалася як звычайная краіна з рыначнай эканомікай, наш футбол быў бы на ўзроўні Чэхіі, Славеніі, Нарвегіі ці Аўстрыі. Гэта пры простым стабільным развіцці, без надрыву. Футбол — гэта люстэрка сацыяльна-эканамічнага развіцця ў краіне.

🗣Прычынай такога катастрафічнага заняпаду як краіны, так і футбола з'яўляецца неверагодна некампетэнтнае кіраўніцтва. Адміністрацыйная антыселекцыя, улада горшых.

🗣Пры гэтым, у краіне хапае футбольных адмыслоўцаў, здольных вярнуць "Белыя Крылы" на былыя вышыні, а беларускіх заўзятараў на трыбуны. Яны проста чакаюць свайго часу. Неўзабаве час, калі 40 тысяч ізноў прыйдуць на стадыён Дынама, каб сказаць "Жыве Беларусь" настолькі гучна, каб гэта пачулі ва ўсім свеце.

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
❗️ Прадстаўнік BSSF Міхаіл Залеўскі пракаментаваў рэкамендацыі Мінспорту Польшчы для допуску беларускіх і расійскіх спартсменаў на спаборніцтвы:

Міжнародная спартыўная супольнасць выступіла рашуча ў падтрымку Украіны і асудзіла расейскую агрэсію.

Згодна з рашэннем МАК, рэкамендуецца не запрашаць і не дазваляць удзел расійскіх і беларускіх спартсменаў у міжнародных спаборніцтвах. Таксама на падставе заявы міністраў спорту еўрапейскіх і нееўрапейскіх краін аб спартыўных санкцыях, уведзеных супраць Расіі і Беларусі пасля агрэсіі супраць Украіны, Міністэрства спорту і турызму Польшчы заклікае польскія спартыўныя асацыяцыі і арганізатараў мерапрыемстваў прымяняць рэкамендацыі, якія змяшчаюцца ў гэтых дакументах.

1️⃣Удзел асоб у якасці "нейтральных удзельнікаў", дазволіць у Польшчы, пры ўмове, што ад такога ўдзельніка атрымана пацвярджэнне, што:

а. Ён не выступае ў якасьці прадстаўніка расейскай ці беларускай дзяржавы;
b. Не атрымлівае фінансавання, звязанага з расейскай або беларускай дзяржавай, уключаючы спансіраванне кампаніямі, якія кіруюцца або кантралююцца асобамі, звязанымі з расейскай і/або беларускай дзяржавай, і/або арганізацыямі, уключанымі ў санкцыйны спіс, уведзены Еўрапейскім Саюзам;
c. Не выказваў і не мае намеру выказваць падтрымку нападу на Украіну, расейскаму рэжыму ці беларускаму рэжыму ці іх лідэраў. Гэтае пацверджанне можа быць зроблена ў розных формах (напрыклад, інтэрв'ю ў СМІ, далучэнне да Антываеннай дэкларацыі).

2️⃣Прыняць меры для забеспячэння нейтралітэту асобных спартсменаў з Расіі і Беларусі, уключаючы, але не абмяжоўваючыся:

a. Адсутнасць расейскага і беларускага сцягоў падчас прэзентацый, трансляцый у СМІ ці часткі экіпіроўкі спартсменаў;
b. Не выконваць гімн Расіі ці Беларусі;
c. Выключыць магчымасць рабіць прарасейскія ці прабеларускія заявы або дэманстраваць сімвалы (напрыклад, знак "Z", знак "V", георгіеўская стужачка).

МСІТ высока ацэньвае дзейнасць Свабодных беларускіх спартсменаў і іх удзел у барацьбе беларускага народа за дэмакратыю ў Беларусі. Міністэрства спорту і турызму рэкамендуе польскім спартыўным асацыяцыям і арганізатарам мерапрыемстваў, уключаючы мерапрыемствы аматарскага характару і мерапрыемствы, арганізаваныя для дзяцей і моладзі, супрацоўнічаць і выкарыстоўваць вопыт BSSF, каб забяспечыць магчымасць удзелу ў спартыўных спаборніцтвах беларускіх спартсменаў, якія адпавядаюць крытэрыям гэтай рэкамендацыі.
✊🏻Вадзім Крывашэеў, экс-кіраўнік дэпартамента па правядзенні спартыўнай рэформы BSSF, у інтэрв'ю тэлеграм-каналу "О, спорт! Ты — мір!" расказаў пра стан спорту ў Беларусі:

🗣На мой погляд, спорту ў Беларусі ўжо не засталося. Тое, што там адбываецца, гэта мыльная бурбалка, якую нейкім чынам спрабуюць паднесці і прадаць. Для 14-гадовых спартсменаў тыя спаборніцтвы, якія засталіся ў РБ, магчыма, і дастатковыя, але калі мы гаворым аб спорце вышэйшых дасягненняў, аб прафесіяналах, то іх удзел у першынстве лазні… Не ведаю, ці можна ўвогуле ўсё гэта называць спортам.

🗣Калі зірнуць на тое, што адбываецца ва Украіне, то, вядома, санкцыі справядлівыя. Як можна па-іншаму на ўкраінскія падзеі рэагаваць? Да калектыўнай адказнасці можна ставіцца па-рознаму, але давайце пагаворым аб тых людзях, якія зараз знаходзяцца ва Украіне. Усяму, чаму яны падвяргаюцца, нельга знайсці апраўданне. Беларусь і Расія з'яўляюцца краінамі-агрэсарамі ў гэтай вайне. Таму, паўтаруся, усё справядліва.

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
❗️Зборная Украіны па тайскім боксе не выступіць на чэмпіянаце свету з-за допуску да спаборніцтваў спартсменаў з Расіі і Беларусі.

У заяве федэрацыі сказана:

🗣Украінская федэрацыя тайскага бокса з першых дзён пачатку поўнамаштабнай агрэсіі патрабуе поўнай ізаляцыі расіян і беларусаў ад сусветнага спорту і пазбаўлення іх спартсменаў права ўдзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах.

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
🔥Двухразовая чэмпіёнка Беларусі па кікбоксінгу Вікторыя Двараніновіч далучылася да міжнароднай Антываеннай дэкларацыі!

Вікторыя — беларуская кікбаксёрка і кандыдатка ў майстры спорту Беларусі па канкуры. Яшчэ ў 2020 годзе дзяўчына выйшла на рынг з бел-чырвона-белым сцягам на турніры ММА ў Кітаі.

Мы выказваем падзяку кожнаму, хто падтрымаў аб'яднаны голас спартыўнай супольнасці і выказаў сваю выразную пазіцыю супраць вайны. Злачынствы супраць чалавецтва, якія здзяйсняе Расія пры падтрымцы беларускага рэжыму, павінны быць неадкладна спынены, а ўсе вінаватыя павінны панесці справядлівае пакаранне.

❗️Вы можаце падтрымаць Антываенную дэкларацыю, паставіўшы свой подпіс па спасылцы👈🏻
✊🏻Футбольны агент Валерый Ісаеў раскрытыкаваў выказванне галоўнага трэнера азербайджанскага «Сумгаіта» Аляксея Багі аб тым, што яму шкада, што расійскія клубы не дапусцілі да ўдзелу ў еўракубках:

🗣У мяне тры пытанні да Аляксея. "Вядома, вельмі шкада, што так выйшла" Што? Што выйшла? Адхілілі "Зеніт" ад еўракубкаў ці тое, што гінуць людзі і ў тым ліку ўкраінскія спартсмены, якія абараняюць сваю зямлю? Чаму, Аляксей, ты сумуеш па тым жа «Зеніту» Семака, а не па менскім «Дынама» Чалядзінскага, да прыкладу? Тое ж «Дынама» з Гурэнкам рвала зад таму ж «Зеніту» ў еўракубках, і БАТЭ ў свой час на роўных гуляла з імі.

🗣Нічым асаблівым расійскія клубы не адрозніваліся ад нашых у еўракубках. Ну, можа толькі тым што бюджэт аднаго «Зеніта» — гэта чатыры бюджэты ўсяго нашага футбола. Ты спадзяешся, што сітуацыя ў хуткім часе вырашыцца. Дапусцяць расійскія клубы ў еўракубкі ці скончыцца вайна? Што для цябе важней, Аляксей?

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
❗️Адбыўся працоўны візіт дэлегацыі Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці ва Украіну.

У рамках візіту прайшлі сустрэчы і перамовы з кіраўніцтвам Міністэрства моладзі і спорту Украіны, кіраўніцтвам Паралімпійскага камітэта, Усеўкраінскай федэрацыі каратэ, Дэпартамента маладзёжнай палітыкі і спорту Кіеўскай гарадской рады.

Дасягнуты дамоўленасці аб паглыбленні гуманітарнага супрацоўніцтва і каардынацыі дзеянняў на міжнароднай арэне ў галіне санкцыйнай палітыкі ў адносінах да спартсменаў з Беларусі і Расіі. Падчас сустрэч асабліва адзначалася практыка Польшчы, дзе з удзелам спецыялістаў BSSF былі прыняты дакладныя рэкамендацыі па допуску спартсменаў з краін-агрэсараў. BSSF накіраваў свае прапановы па крытэрыях допуску спартыўнаму кіраўніцтву Украіны.

Асобна абмяркоўвалася пытанне інклюзіўнага аказання дапамогі дзецям, якія пацярпелі ад канфлікту, і выкарыстання магчымасцей спорту па інтэграцыі дзяцей у грамадстве краін вымушанай эміграцыі. Таксама падчас візіту была дасягнута дамоўленасць аб рэалізацыі амбіцыйнага сумеснага праекта ў сферы аказання матэрыяльнай дапамогі ЗСУ.

📲Падрабязнасці візіту з'явяцца найбліжэйшым часам у нашых сацыяльных сетках.
💥14 жніўня ў Варшаве пройдзе Кубак Івуліна!

У гонар палітвязня Аляксандра Івуліна, які ўжо больш за год знаходзіцца за кратамі, Беларускі Дом у Варшаве @belaruskidom робіць футбольны турнір, каб беларусы маглі выказаць салідарнасць з Аляксандрам.

Аляксандр Івулін — беларускі журналіст, аўтар праекта "ЧестнОК" і гулец футбольнага клуба "Крумкачы". Ён быў затрыманы 3 чэрвеня 2021 года, а 19 студзеня прыгавораны да двух гадоў калоніі.

Нягледзячы на ціск рэжыму і жахі зняволення, ён заўсёды застаецца жыццярадасным і ўпэўненым у нашай перамозе. Саша абавязкова выйдзе, а гэты турнір стане напамінам аб яго барацьбе.

Турнір пройдзе 14 жніўня ў Варшаве, у ім прымуць удзел 16 аматарскіх футбольных каманд.

Мы запрашаем усіх неабыякавых беларусаў далучыцца і падтрымаць гульцоў і Аляксандра Івуліна!

📍14 жніўня ад 10:00 да 20:00
Спартыўны комплекс Orlik
Przy Bażantarni 3, Warszawa

📲Сачыце за навінамі ў нашых сацыяльных сетках.
✊🏻Беларускі журналіст Дзмітрый Сіняк увайшоў у трэнерскі штаб украінскага ўдзельніка жаночай Лігі чэмпіёнаў «Житлобуда-2».

Зміцер заняў пасаду трэнера-аналітыка.

У сезоне 2021/22 клуб з Харкава ішоў на першым месцы ў табліцы чэмпіянату Украіны да таго, як ён быў перапынены з-за вайны, якая працягваецца Расеяй ва Украіне з 24 лютага з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі. Да таго «Житлобуд-2» станавіўся чэмпіёнам Украіны ў 2016-м, 2017-м і 2020-м.

У ЛЧ клуб выступіць пад назвай «Ворскла-Харкаў-2».

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
❗️Выканаўчы дырэктар BSSF Аляксандр Апейкін выказаўся наконт Канферэнцыі дэмакратычных сіл Беларусі ў Вільне:

🗣Нажаль, не атрымалася фізічна патрапіць на канферэнцыю ў Вільні. Цалкам падтрымліваю ідэю стварэння альтэрнатыўнага ўрада. Стаўлю свой подпіс пад тэзамі Паўла Латушкі, Вадзіма Пракоп'ева, Аляксандра Азарава і Дзмітрыя Шчыгельскага. Актыўна выступаў за гэтую ідэю яшчэ ад верасня 2020 года. Галоўнае, каб было не позна.

🗣Калі такі ўрад ці кіруючы кабінет будзе створаны, гатовы ўзяць адказнасць за дасягненне неабходных вынікаў у сваёй прафесійнай галіне, а таксама ўжыць усе свае досвед і кампетэнцыю, каб дапамагчы калегам у справе вызвалення Беларусі.

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
Вікторыі Азаранка, беларускай тэнісістцы, не выдалі візу ў Канаду.

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці правёў і працягвае праводзіць вялікую працу, звязаную са спартыўнымі санкцыямі ў дачыненні да спартсменаў, якія падтрымліваюць беларускі і расейскі рэжымы.

Яшчэ вясной 2022 года пасля пачатку ваеннага ўварвання Расеі ва Украіну з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі BSSF накіраваў зварот у Міністэрствы замежных спраў шэрагу краін Еўропы, ЗША і Канады.

🗣Мы просім вас падтрымаць нашу ініцыятыву па ўзмацненні ціску на дыктатарскі рэжым Лукашэнкі шляхам адмены дзейных віз, якія даюць права на ўезд у ЗША, Вялікабрытанію, Канаду і краіны Шэнгенскага пагаднення, і адмовы ў выдачы віз па новых запытах спартсменам і менеджэрам, якія адкрыта падтрымліваюць рэжым Лукашэнкі, ці якія не могуць прадставіць доказы і гарантыі таго, што яны выступаюць супраць палітыкі Лукашэнкі, якая дапамагае Пуціну ў ваеннай агрэсіі супраць вольнага ўкраінскага народа і незалежнай Украіны.

❗️BSSF выказвае вялікую падзяку Міністэрству замежных спраў Канады за неабыякавасць да барацьбы беларусаў супраць дыктатарскага рэжыму.

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
✊🏻Украінскі лёгкаатлет Андрэй Працэнка выказаўся пра бан беларускіх і расейскіх спартсменаў:

🗣Цалкам падтрымліваю міжнародны бан. Спартсмены — гэта таксама людзі, якія рэкламуюць сваю краіну, кіраўніцтва сваіх дзяржаў, праводзімую там палітыку. Спорт неад'емная частка ўсёй гэтай машыны. Таму раз Расея пачала вайну ва Украіне, а Беларусь ёй у гэтым дапамагае, то суцэль справядліва, што спартсменаў з гэтых краін забанілі. І прынамсі да канца вайны іх не павінны пускаць на міжнародныя спаборніцтвы. А лепш, каб гэтыя санкцыі дзейнічалі яшчэ далей — пакуль у Расеі і Беларусі не зменіцца кіраўніцтва і праводзімая палітыка.

🗣Вельмі цяжка зразумець, хто шчыра асуджае вайну, а хто проста робіць выгляд. Хтосьці можа сказаць патрэбныя словы, каб яго дапусцілі да турніраў, а насамрэч ён так не думае. Трэба было казаць і выказваць свае пазіцыі раней, а зараз няхай санкцыі застаюцца такія, якія ёсць.

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд