Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF
2K subscribers
2.3K photos
308 videos
2 files
2.66K links
Download Telegram
⚡️Футбольны клуб "Кёльн" заклікаў УЕФА выключыць каманды Беларусі з еўрапейскіх спаборніцтваў.

"Кёльн" згуляе ў кваліфікацыі Лігі канферэнцый, дзе можа сустрэцца з клубамі з Беларусі. У сувязі з гэтым клуб накіраваў ліст прэзідэнту УЕФА Аляксандэру Чаферыну. У лісце сказана:

🗣ФК "Кёльн" заклікае УЕФА да рашучых дзеянняў з прычыны палітычнай сітуацыі. Мы рашуча асуджаем адкрытую блізкасць Беларусі да Расіі ў яе сувязі з вайной ва Ўкраіне. Падтрымка Беларусі ваеннага ўварвання супярэчыць не толькі каштоўнасцям і нормам ФК "Кёльн", але і ўсяго спорту. Мы заклікаем УЕФА выключыць не толькі расейскія, але і беларускія каманды з усіх еўрапейскіх спаборніцтваў. Рашэнні УЕФА правесці гульні з удзелам каманд з Беларусі на нейтральным полі проста недастаткова.

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
🔥Запрашаем неабыякавых беларусаў на дабрачынны баскетбольны матч у Варшаве!🔥

Матч пад назвай "CHARITY BASKETBALL GAME" пройдзе 23 ліпеня ў спартыўнай зале Hala Koło у Варшаве. У ім прымуць удзел артысты, комікі і зоркі NBA. Сярод іх – беларускі стэндап-комік Слава Камісарэнка.

❗️Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці падчас матчу правядзе спецыяльны конкурс сярод гледачоў, у якім можна будзе выйграць брэндаваныя футболкі, а таксама галоўны прыз — мяч з аўтографамі зорных удзельнікаў і знакамітых спартсменаў.

📍Варшава, спартыўная зала Hala Koło

🕗23 ліпеня, 20:00

Усе атрыманыя сродкі ад продажу квіткоў пойдуць на дабрачыннасць. Квіткі можна купіць па спасылцы👈🏻

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
🔥Свабодны спартсмен Сцяпан Папоў на YouTube-канале "Баявыя батанікі" падрабязна распавёў аб мэтах Антываеннай дэкларацыі і звярнуўся да спартсменаў:

🗣Многія ўкраінскія спартсмены маўчаць, не спяшаюцца рабіць заявы. Баяцца, што пераможа рускі свет. Вось і прычына, па якой усім украінскім спартсменам варта падпісаць дэкларацыю — гэта будзе іх дакладная пазіцыя.

🗣Гэта не петыцыя тыпу ChangeOrg: націсніце кнопачку, падпішыся, зьбярыце тысячу подпісаў. Гэта дэкларацыя, якая нам, беларусам, дазваляе размаўляць з украінскімі спартсменамі і паказваць, што мы таксама супраць вайны.

🗣Цяпер спартсмены з Беларусі і Расіі чакаюць, што яны будуць выступаць, што ўсё скончыцца, усё вырашыцца без іх, а ім трэба адсядзецца. Трэба поўнасцю забаніць увесь спорт, каб яны разумелі, што ў іх не будзе шанцаў. У іх зараз ёсць шчыліны, дзе выступаць. Калі яны зразумеюць, што не будзе чэмпіянатаў свету і Еўропы, яны пачнуць дзейнічаць.

🗣Я заклікаю ўсіх спартсменаў не забываць, што вы асобы, што вы для многіх з'яўляецеся звышлюдзьмі, на вас раўняюцца не як на баязлівых прыхільнікаў рэжыму, якія падтрымліваюць вайну і забойствы, а як на супергерояў, якія могуць спыніць вайну і змагацца з несправядлівасцю.

Рэкамендуем паглядзець поўную дыскусію Сцяпана Папова з Яўгенам Кірылавым. Зрабіць гэта можна па спасылцы👈🏻

❗️А таксама заклікаем падзяліцца са сваімі знаёмымі інфармацыяй аб Антываеннай дэкларацыі. Спасылку на яе можна знайсці тут👈🏻

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
❗️Міністэрства спорту і турызму Польшчы апублікавала рэкамендацыі па ўдзеле спартсменаў з Расіі і Беларусі ў спартыўных спаборніцтвах Польшчы.

Дакумент быў падрыхтаваны працоўнай групай, у склад якой уваходзіць Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці, НАК Польшчы, Паралімпійскі камітэт Польшчы і Міністэрства спорту і турызму Польшчы.

🗣Міністэрства спорту і турызму адназначна асуджае беспрэцэдэнтную ў XXI стагоддзі і неапраўданую жорсткую вайну ва Украіне з боку Расіі. Ва ўмовах вайны неабходны рашучыя і максімальна шырокія меры міжнароднай супольнасці па падтрымцы Украіны і спыненні расійскай агрэсіі, якія ахопліваюць усе сферы грамадскага жыцця, у тым ліку спорт.

Асноўныя пункты рэкамендацый:

🔺Спартсмен не прадстаўляе на спаборніцтвах беларускую або расійскую дзяржаву і не фінансуецца імі.

🔺Спартсмен не выказваў падтрымку вайны ва Украіне, расійскаму і беларускаму рэжыму.

🔺На мерапрыемствах павінны адсутнічаць сцягі, гімны і сімволіка ў любым выглядзе, а спартсмен абмежаваны ў магчымасці рабіць праўладныя заявы.

Рэкамендацыі былі накіраваныя польскім спартыўным асацыяцыям. Паглядзець дэталі можна па спасылцы👈🏻
🏀Кацярына Сныціна і Алена Леўчанка запрашаюць беларусаў Варшавы згуляць у баскетбол!

Свабодныя спартсменкі правядуць гульню разам з неверагоднымі беларусамі і запрашаюць вас далучыцца.

📍24 ліпеня, у нядзелю, у 12:00 па мясцовым часе Кацярына і Алена чакаюць вас на баскетбольнай пляцоўцы па адрасе Wawelska 3.

Не забывайце пра спартыўны абутак і зручнае адзенне, а добры настрой і выдатную кампанію вам забяспечаць нашы баскетбалісткі🤍
🔥BSSF і знакамтыя спартсмены наведаюць дабрачынны баскетбольны матч у Варшаве🔥

Матч пад назвай "CHARITY BASKETBALL GAME" пройдзе сёння, 23 ліпеня, у спартыўнай зале Hala Koło у Варшаве. У ім прымуць удзел артысты, комікі і зоркі NBA. Сярод іх – беларускі стэндап-комік Слава Камісарэнка.

Матч наведаюць супрацоўнікі Фонду спартыўнай салідарнасці і вядомыя беларускія спартсмены: Сцяпан Папоў, Алена Леўчанка, Андрэй Краўчанка, Дзмітрый Шэршань, Іван Ганін, Яна Максімава, Віталь Гуркоў і іншыя.

📍Матч пачнецца ў 20:00 у спартыўнай зале Hala Koło.

Нагадваем, што BSSF на матчы правядзе конкурс сярод гледачоў, у якім можна выйграць брэндаваныя футболкі і галоўны прыз — мяч з аўтографамі свабодных спартсменаў.

Усе атрыманыя сродкі ад продажу квіткоў пойдуць на дабрачыннасць. Квіткі яшчэ даступныя па спасылцы👈🏻
🔥Фонд спартыўнай салідарнасці і свабодные спартсмены прынялі ўдзел у дабрачынным баскетбольным матчы ў Варшаве.

Каманда BSSF у перапынку правяла конкурс сярод гледачоў і разыграла баскетбольны мяч з аўтографамі свабодных спартсменаў, якой уручылі Віталь Гуркоў і Алена Леўчанка.

Акрамя іх матч наведалі таксама Сцяпан Папоў, Андрэй Краўчанка, Яна Максімава, Дзмітрый Шэршань і Іван Ганін.

🏀Сярод гульцоў на матчы "CHARITY BASKETBALL GAME" прысутнічалі зоркі НБА, знакамітыя артысты і беларускі стэндап-комік Слава Камісарэнка. Усе сродкі, атрыманыя ад продажу білетаў, пойдуць на дабрачыннасць.
🥀У баі з расійскімі акупантамі загінуў 27-гадовы футбаліст са Львова Павел Кірычэнка.

Пра гэта паведамілі ў Львоўскай асацыяцыі футбола:

🗣На 28-м годзе жыцця ў зоне баявых дзеянняў трагічна абарвалася жыццё абаронцы Украіны, выхаванца львоўскіх «Карпат» (выхаванец Уладзіміра Шчэрбы і Рамана Дзяркача), экс-футбаліста юнацкай каманды «Кулікова» Паўла Кірычэнкі.

Развітацца з Паўлам можна будзе 25 ліпеня, у панядзелак, у 11:00 у Гарнізонным храме святых апосталаў Пятра і Паўла па адрасе вул. Театральній, 11 у Львове.

Выказваем глыбокія спачуванні родным і блізкім Паўла.
🏀Баскетбалісткі Кацярына Сныціна і Алена Леўчанка правялі сустрэчу з беларускай дыяспарай у Варшаве!

Да яе таксама далучыліся іншыя свабодныя спартсмены: Андрэй Краўчанка, Дзмітрый Шаршань, Віталь Гуркоў, Сцяпан Папоў, Іван Ганін, Яна Максімава.

Выдатных беларусаў сабралася так шмат, што прыйшлося дзяліцца на 7 каманд, каб разам згуляць у баскетбол. Каманда свабодных спартсменаў дзякуе кожнаму, хто прыйшоў пагуляць і правесці час разам🤍

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
🔥Былы гулец «Лэйкерз» Станіслаў Мядвядзенка прадае два чэмпіёнскія пярсцёнкі НБА, каб сабраць грошы для Украіны.

Выручаная ад продажу пярсцёнкаў сума адправіцца ў фонд украінскага экс-гульца НБА Fly High Foundation. Яго мэта — аднаўленне спартыўнай інфраструктуры школ і запуск сеткі грамадскіх спартыўных клубаў.

Вось што ён кажа:

🗣Нам трэба шмат грошай, каб адрамантаваць школы. І спартыўныя залы будуць апошнімі ў чарзе на рамонт. Калі надыдзе зіма, дзецям трэба гуляць у памяшканні.

Аўкцыён праходзіць на пляцоўцы SCP Auctions, ён пачаўся на мінулым тыдні і працягнецца да 5 жніўня.
✊🏻Выканаўчы дырэктар BSSF Аляксандр Апейкін выказаўся наконт судовага разбіральніцтва BSSF з UEFA:

🗣Завершыць кейс BSSF з UEFA — прынцыповае пытанне. Па сутнасці, мы сутыкнуліся з неверагодна крывадушнай сістэмай, дзе адной рукой дэкларуюць "антыдыскрымінацыю і правы чалавека", а другой рукою з лёгкасцю фінансуюць карупцыйную футбольную федэрацыю, якая трымаецца на рэпрэсіўным механізме. Агулам за сезон 2020/2021 UEFA пералічыла ў краіну, дзе забівалі і катавалі людзей, звальнялі і запалохвалі тых жа самых футбалістаў, не менш за 6 млн еўра, плюс яшчэ 2,4 млн еўра "салідарных выплат" за сезон 2021/2022. Гэта больш чым наданацілі ўсе беларусы за гэты ж перыяд на падтрымку палітвязняў і рэпрэсаваных.

🗣Нямецкі футбольны клуб "Кёльн" з здзіўленнем даведаўся, што магчыма яму прыйдзецца гуляць з клубам краіны-суагрэсара ў вайне і пачаў біць у званы. Кіраўніцтва клуба і ўявіць не магло, што UEFA дапусціў да еўракубкаў клубы з Беларусі. Ну што ж сябры, welcome to the brave new world! Спадзяюся, разам у нас нарэшце атрымаецца.

🗣Сапраўдная місія беларусаў і ўкраінцаў сёння — гэта не толькі барацьба за сваю незалежнасць. Гэта яшчэ і ўсталяванне новых каштоўнасных стандартаў у Еўропе. Гэта жорсткае патрабаванне ад еўрапейскай цывілізацыі, да якой мы належым, трымацца сваіх фундаментальных прынцыпаў, "каб не ўмёрлі".

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
✊🏻Колишній захисник збірної України Артем Федецький розповів про своє ставлення до білорусів:

🗣Москалі нам ніхто. Абсолютно. А білоруси нам набагато ближчі. Я вважаю, що там більш свідома нація, більш свідомий народ, який не зробить зайвих кроків, керуючись думкою дебільного диктатора Лукашенка. Ми знаємо, як він прийшов до влади, що він витворяє в країні. Це просто підстилка Путіна. Він ведеться на всі його шалені ідеї. Ми віримо, що білоруси нам рідний народ, свідомі люди, з головою, що вони в усякому разі не підуть на Україну. А якщо, не дай бог, щось їм переклинить, і вони підуть, то вони будуть лягати всі, як лягають орки.

🗣Якщо мене, можливо, побачить білоруський народ, то знайте, що Білоруси і українці — рідні народи. Я вважаю, що ця нація більш свідома, ніж нація рашистів, і ви ні в якому разі не підете з війною на Україну. А якщо підете, то перед тим подивіться, що витворяє наше ЗСУ. Ви будете добривом для нашого чорнозему. Включайте мізки, не ведіться на пропаганду. Якщо до нас прийдете з мечем, то від нього і поляжете. Тут вас очікує пекло і смерть.

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
✊🏻Лёгкаатлетка Надзея Астапчук падзялілася думкамі пра ЧС-2022, які прайшоў у ЗША па лёгкай атлетыцы:

🗣Першы чэмпіянат па лёгкай атлетыцы без нас. Ужо наўскідку можна назваць гэты чэмпіянат адным з лепшых, калі не самым лепшым у гісторыі. Лакдаўн (першы ЧС на вуліцы з 2019), месца правядзення, час. Усё разам узятае так паўплывала на тое, што адбываецца, але, факт: узровень вынікаў і колькасць розных рэкордаў проста зашкальвае!

🗣Вельмі цікава назіраць, як працягвае разбураецца старажытны саўковы міф пра «старых за 30». А людзі проста выходзяць і ў 35 перамагаюць на 100 метраў з рэкордам ЧС! Або выйграюць 5-й запар ЧС у молаце і 3-й у вышыні. А амерыканская кідальніца дзіды ў свае 36 наогул заваявала свой першы медаль на ЧС!

🗣Гэтак жа хочацца адзначыць Андрэя Працэнку, які цудам вырваўся з акупаванага Херсона. Трэніраваўся з тым, што трапілася пад руку ў выглядзе палак, колаў ад аўто і прутоў ад шклярніцы. І змог заваяваць на ЧС бронзавы медаль. Гэта пацвярджае, што галоўнае ў спорце - гэта сіла волі і характар.

🗣І напрыканцы, загадзя жадаецца адказаць будучым каментарам тыпу: «Без нас ЧС быў непаўнавартасным...», «Свята ЛА без нас не сапраўднае...» і да т.п. На гэтым свяце ЛА нашу адсутнасць нават і не заўважылі... А калі і далей ісці цяперашнім курсам, то пра нашае існаванне хутка там забудуць наогул.

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
🔥Беларускі хакейны агент Святаслаў Кісялёў у інтэрв'ю галоўнаму штотыднёвіку Латвіі "SestDiena" распавёў аб абароне правоў спартсменаў, якія выступаюць супраць вайны і рэжыму:

🗣Мы зараз спрабуем па ўсіх магчымых каналах, выкарыстоўваючы ўсе нашы кантакты, знайсці інструмент, які мог бы дапамагчы вырашыць праблему. Наша Антываенная дэкларацыя магла б паслужыць каталізатарам. Спартсмены з Беларусі і Расіі, якія падпісалі гэты дакумент і адкрыта выступаюць супраць расійскай агрэсіі ва Украіне, маглі б быць дапушчаны да спаборніцтваў як нейтральныя спартсмены.

Таксама ён распавёў пра тое, чаму сярод падпісантаў Антываеннай дэкларацыі няма беларускіх хакеістаў:

🗣Сярод спартсменаў, якія падпісалі дэкларацыю, беларускіх хакеістаў амаль няма — гульцы баяцца. Калі б яны атрымалі 100% імунітэт, а таксама іх сем'і, якія жывуць у Беларусі, то, думаю, знайшліся б людзі, якія захацелі б падпісаць Антываенную дэкларацыю.

🗣Калі пачалося расійскае ўварванне ва Украіну, там працавала шмат беларускіх хакеістаў і трэнераў. У першыя дні вайны яны ўцякалі ад страху. Яны страцілі працу і магчымасць зарабляць. Я казаў ім, што ёсць магчымасць падпісаць дэкларацыю і даць інтэрв'ю аб жахах, якія яны бачылі ва Украіне. Але яны баяліся выказвацца нават у гэтай сітуацыі, не адважыліся назваць вайну вайной. Можа, гэта было жаданне дагадзіць абодвум бакам, але так далёка не з'едзеш — трэба называць рэчы сваімі імёнамі. Цяпер прыярытэтам з'яўляецца дасягненне міру.
🔥Кацярына Сныціна ў інтэрв'ю Еўрарадыё падзялілася думкамі пра спрэчкі сярод беларусаў:

🗣Я ў адной камандзе са Святланай, я ў адной камандзе з Пракоп'евым, я ў адной камандзе з мільёнам людзей — мне ўсё робім нешта супраць рэжыму, мы зараз робім гэта з розных бакоў і з рознай інтэнсіўнасцю, але ў нас ёсць адзін вораг, адна мэта, куды накіравана наша энергія.

🗣Я не падзяляю беларусаў на тых, хто з'ехаў, і тых, хто застаўся. Бо з абодвух бакоў ёсць людзі, якія працягваюць змагацца. Нас спрабуе падзяліць рэжым, а я не хачу дапамагаць яму ў гэтым. Мы ўсё робім тое, што можам.

🗣Змяняць краіну трэба не з таго, хто будзе сядзець у крэсле, а з нас саміх. Ніхто нікому нічога не павінен, і нам трэба гэта прыняць. І змяніць сваё мысленне на тое, што, нават калі не атрымліваецца, мы ўсё роўна павінны адно аднаму дапамагаць. Інакш ніяк.

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд