Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF
2K subscribers
2.3K photos
308 videos
2 files
2.66K links
Download Telegram
🇺🇦Віншуем Вольгу Саладуху з абраннем на пасаду прэзідэнта Федэрацыі лёгкай атлетыкі Украіны!

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці віншуе Вольгу Саладуху з зацверджаннем на пасадзе прэзідэнта ФЛАУ. Сёння, 10 кастрычніка, у Кіеве адбылася справаздачна-выбарчая канферэнцыя федэрацыі лёгкай атлетыкі, на якой абсалютнай большасцю галасоў была падтрымана кандыдатура чэмпіёнкі Еўропы і свету, алімпійскай прызёркі Вольгі Саладухі.

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці двойчы выступаў партнёрам дабрачыннага дзіцячага турніру Вольгі Саладухі "Кубак Белай пантэры" у Кіеве, які кожны раз збіраў больш за 200 юных удзельнікаў з усіх рэгіёнаў Украіны. Таксама ўвесну 2023 года разам з грамадскай арганізацыяй "Дабрачынныя ініцыятывы Вольгі Саладухі" і НАК Эстоніі была рэалізавана гуманітарная акцыя ў падтрымку рэгіянальных спартыўных школ ва Украіне.

З пачатку абрання Вольгі Саладухі на пасаду выканаўчай абавязкі прэзідэнта ФЛАУ у чэрвені 2023 года спецыялісты Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці аказвалі ФЛАУ тэхнічную і кансультацыйную дапамогу. У прыватнасці, спецыялісты фонду падрыхтавалі для ФЛАУ заяўку на правядзенне Чэмпіянату Еўропы па бегу на шашы (марафон, паўмарафон, 10км) у Кіеве на 2029 год для Еўрапейскай федэрацыі лёгкай атлетыкі, а таксама рэалізавалі шэраг удалых юрыдычных, маркетынгавых, спонсарскіх і грантавых ініцыятыў.

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці зычыць спадарыне Вользе поспехаў у працы, а ўкраінскай лёгкай атлетыцы вялікіх перамог!
🏟 Падрабязны гайд для аматараў футбола на матч паміж «Легіяй» і «Дынама Мінск»

Плануеце наведаць футбольны матч «Дынама» з «Легіяй» у Варшаве?

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці зрабіў для вас падрабязный гайд аб тым, як дабрацца да стадыёна, што наведаць перад ці пасля матчу, дзе застацца на начлег і павячэрыць.

Шукайце гайд на нашым афіцыйным сайце па спасылцы:

🔗 https://bssf.eu/gajd-dlya-amatarau/
НБА ВЕРНЕЦЦА Ў КІТАЙ

Камісар НБА Адам Сільвер мяркуе, што ліга вернецца ў Кітай, праз пяць гадоў пасля скандалу вакол пратэстаў за дэмакратыю ў Ганконгу, які прывёў да негатыўнай рэакцыі на кітайскім рынку. У 2019 годзе генеральны менеджар "Х'юстан Рокетс" Дарыл Моры размясціў у сацсетках паведамленне ў падтрымку пратэстаў у Ганконгу, што выклікала абурэнне ў Кітаі. У выніку Кітай перастаў трансляваць гульні НБА, а спонсары сышлі, што прывяло да значных фінансавых страт лігі.

Чытаць падрабязней на афіцыйным сайце БФСС:
https://bssf.eu/nba-verneczcza-u-kitaj/
⚽️ Ці адбудзецца матч паміж Паўночнай Ірландыяй і Беларуссю ў Белфасце?

Пакуль застаюцца пытанні, ці адбудзецца матч Лігі нацый паміж Паўночнай Ірландыяй і Беларуссю ў лістападзе на стадыёне Віндзар Парк у Белфасце. Нявызначанасць выклікана тым, што ўрад Вялікабрытаніі яшчэ не прыняў рашэння наконт выдачы віз беларускім гульцам і персаналу.

Папярэдняя сустрэча паміж Паўночнай Ірландыяй і Беларуссю прайшла пры пустых трыбунах у венгерскім горадзе Залаэгерсег з-за абмежаванняў, накладзеных УЕФА на беларускія каманды.

Прадстаўнік Міністэрства ўнутраных спраў Вялікабрытаніі ў панядзелак пракаментаваў сітуацыю наступным чынам:

🗣Наша палітыка — не каментаваць асобныя выпадкі. Без дадатковай інфармацыі пра кожнага члена нацыянальнай зборнай Беларусі мы не можам пацвердзіць ці будзе ім адмоўлена ва ўездзе.

Калі ўрад Вялікабрытаніі адмовіць у выдачы віз беларускім гульцам, матч давядзецца пераносіць у нейтральную краіну. Адзін з варыянтаў – стадыён ЗТЕ ў Венгрыі, дзе папярэдняя сустрэча завяршылася нічыёй 0:0.

Футбольная асацыяцыя Паўночнай Ірландыі паведамляе, што знаходзіцца «ў кантакце з адпаведнымі прадстаўнікамі УЕФА і ўрадамі» для вырашэння сітуацыі.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🏅 Рут Чэпнгетіч з Кеніі пабіла сусветны рэкорд у жаночым марафоне ў Чыкага.

Кенійка Рут Чэпнгетіч у Чыкага здзейсніла гістарычны забег, пабіўшы сусветны рэкорд у жаночым марафоне з часам 2:09:56, амаль на дзве хвіліны хутчэйшы за папярэдні. Гэты выдатны вынік стаў для Чэпнгетіч трэцяй перамогай у марафоне ў Чыкага і пабіў рэкорд, усталяваны эфіёпкай Тыгст Асэфай (2:11:53) у мінулым годзе ў Берліне. Яе час спачатку быў зафіксаваны як 2:09:57, але пазней карэктаваны на адну секунду.

Яе суайчыннік Джон Корір таксама перамог на мужчынскім марафоне з часам 2:02:44.

Чэпнгетіч хутка адарвалася ад саперніц, пакінуўшы іх ззаду ўжо на сярэдзіне дыстанцыі. Эфіёпка Сутуме Кебедэ фінішавала другой, адстаўшы на цэлых 7 хвілін і 36 секунд, а трэцяй стала кеніійка Ірын Чэптай з вынікам 2:17:51.

Рут прысвяціла сваю перамогу памяці земляка Келвіна Кіптума, які ўстанавіў сусветны рэкорд у марафоне ў Чыкага летась, але загінуў у аўтакатастрофе праз чатыры месяцы.

🗣 Гэта была мая мара, якая ажыццявілася. Сусветны рэкорд быў у маёй галаве. Чыкага, як я казала раней, для мяне як дом.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Білі Джын Кінг адзначае 50 гадоў барацьбы за правы жанчын у спорце.

Фонд жаночага спорту, заснаваны праз год пасля знакамітай "Бітвы палоў", у якой Кінг перамагла Бобі Рыгса, ператварыў інвестыцыю памерам 5 000 долараў у больш чым 100 мільёнаў для падтрымкі жаночага спорту.

Амерыканка Білі Джын Кінг, легенда тэніса, якой зараз 80 гадоў, кажа:

🗣Калі чытаеш гісторыю, здаецца, што ўсё пралятае хутка. Але калі жывеш ёй, усё ідзе павольна і цяжка. Неабходныя цярпенне, настойлівасць і запал, каб дасягнуць сваіх мэтаў. Без гэтага вы не вытрымаеце.

Нягледзячы на радыкальныя змены ў жаночым спорце, Кінг прызнае, што яшчэ шмат працы наперадзе. Асабліва яна падкрэслівае недахоп жанчын-трэнераў на вышэйшым узроўні спорту:

🗣Нішто не было б лепшым, чым не мець патрэбы ў фондзе, але, на жаль, ён па-ранейшаму неабходны. Жанчыны і дзяўчаты ўсё яшчэ значна адстаюць. У нас шмат працы.

Фонд адзначыць сваё 50-годдзе гала-вечарам у Нью-Ёрку сёння, 16 кастрычніка.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❗️ FIFA зменіць правілы трансфераў ❗️

FIFA распачала перамовы са спартыўнымі дзеячамі пасля таго, як Еўрапейскі саюз прызнаў некаторыя аспекты яе трансфернай сістэмы незаконнымі. У адказ яны абвясцілі, што гатовы вырашаць гэтую праблему.

Згодна з дзеючымі правіламі, гулец, які датэрмінова скасоўвае кантракт "без апраўданай прычыны", павінен выплаціць кампенсацыю клубу, а калі гулец пераходзіць у новы клуб, ён будзе разам адказваць за выплату гэтай кампенсацыі.

Аднак Еўрапейскі суд правасуддзя (CJEU) 4 кастрычніка прызнаў гэтыя палажэнні незаконнымі.

Эміліа Гарсія Сільвера, галоўны юрыст і службовец па пытаннях захавання норм FIFA, падкрэсліў:

🗣 FIFA імкнецца развіваць свае рэгламенты, прыслухоўваючыся да меркаванняў і ўкладу ўсіх адпаведных бакоў. Міжнародная трансферная сістэма ўключае шмат элементаў: правілы датычна перыядаў рэгістрацыі; трансферы і рэгістрацыю гульцоў; прымяненне спартыўных санкцый у некаторых выпадках; кампенсацыі за навучанне і механізмы салідарнасці для ўзнагароджання навучальных клубаў; міжнародныя трансферы непаўналетніх; сістэму вырашэння спрэчак, каб абараніць гульцоў і клубы ў выпадку парушэння кантрактаў па ўсім свеце; абарону жаночых гульцоў, трэнераў, нацыянальных каманд і іншае.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤔 Ці змогуць беларускія атлеты ўдзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах?

Чытайце аўтарскі матэрыял дырэктара Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці Аляксандра Апейкіна, дзе ён апісвае тры сцэнарыі, па якіх будзе развівацца пытанне ўдзелу спартоўцаў.

🗣На сённяшні дзень адпаведна з крытэрыямі нейтральнасці МАК амаль усе міжнародныя федэрацыі (за выключэннем World Athletics) дапусцілі беларускіх спартоўцаў. Пад крытэрыі нейтральнасці не падпадаюць камандныя віды спорту, таму мы не бачым выступ зборных па хакеі, гандболе, валейболе, баскетболе і гд. Выключэнне зрабіў толькі УЕФА, дапусціўшы зборную Беларусі з абмежаваннем гуляць хатнія матчы. Міжнародныя федэрацыі па іншых гульнявых відах трымаюць бан.

🗣Тым не менш, ужо зараз можна прадбачыць некалькі сцэнарыяў, па якіх будзе развівацца пытанне з допускам. Натуральна, усе яны залежаць у тым ліку ад развіцця геапалітычных падзей.

Чытайце матэрыял па спасылцы:

🔗 https://bssf.eu/blog/try-sczenaryi-dopusku-belarusau/
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⚽️ Экс-форвард зборнай Беларусі Віталь Кутузаў – пра беларускі футбол.

🗣Наш футбол у стагнацыі, якая пачалася даўно. Рэанімаваць яго было варта яшчэ "пазаўчора". Цяпер гэта значна цяжэй, бо сусветная футбольная індустрыя развіваецца хуткімі тэмпамі, і мы вельмі адстаем.

Хочаце даведацца больш пра тое, як легенда беларускага футбола перажывае новыя выклікі і дзе знаходзіць натхненне?

Чытайце інтэрв’ю на сайце Betnews і дзяліцеся сваёй думкай у каментарах! 💬

🔗 https://betnews.by/futbol-hokkej-moda-seks-vitalij-kutuzov-otvetil-na-voprosy-bolelshhikov/
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🥅 Трэнер зборнай Паўночнай Ірландыі выступіў супраць пераносу матча з Беларуссю

Галоўны трэнер зборнай Паўночнай Ірландыі па футболе Майкл О'Ніл выказаўся наконт магчымага пераносу матча Лігі нацый з Беларуссю на нейтральнае поле:

🗣Насамрэч, гэта будзе несправядліва ў адносінах да нас, калі нам не дазволяць гуляць на «Віндзор Парку» у Белфасце. У такім выпадку мы правядзем чатыры выязныя матчы, два з якіх — на нейтральнай пляцоўцы, якая далёкая ад ідэалу.

🗣Гульцам павінна падабацца гуляць тут. Я сказаў ім перад матчам, што ў нас, верагодна, не будзе магчымасці згуляць тут у лістападзе, таму трэба даць заўзятарам нешта запамінальнае. Яны дакладна зрабілі гэта з пункту гледжання ўзроўню выступлення. Самае галоўнае, каб была вера, калі вы выходзіце гуляць за сваю краіну.

Раней паведамлялася, што зборную Беларусі могуць не пусціць на тэрыторыю Паўночнай Ірландыі праз санкцыі з боку Вялікабрытаніі. Канчатковае рашэнне яшчэ не прынятае.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
ФІФА ПАД АГНЁМ З-ЗА ПЕРАГРУЗКІ ФУТБОЛЬНАГА КАЛЯНДАРА

Сусветны футбол апынуўся на мяжы крызісу. ФІФА працягвае павялічваць колькасць матчаў, уключаючы пашыраны Клубны чэмпіянат свету 2025 года, і гульцы разам з лігамі выступаюць супраць гэтага перагрузу. Гэтым тыднем FIFPro і еўрапейскія лігі падалі юрыдычную скаргу супраць ФІФА, абвінавачваючы ў зловым карыстанні паўнамоцтвамі.

Гульцы, у тым ліку Родры з «Манчэстэр Сіці», ужо гавораць пра магчымасць страйку. Перагружаны графік вядзе да выгарання і траўмаў, а ФІФА ставіць прыбыткі вышэй за здароўе гульцоў. Як доўга гэта будзе працягвацца? Відавочна адно: дастаткова значыць дастаткова.

Чытайце падрябязней на афіцыйным сайце БФСС:

🔗 https://bssf.eu/blog/fifa-pad-agnyom-futbol-peragruzhany/
🎾 Арына Сабаленка стала першай ракеткай свету.

Жаночая тэнісная асацыяцыя (WTA) абнавіла рэйтынг у адзіночным разрадзе — беларуска Арына Сабаленка зноў узначаліла рэйтынг з 9706 ачкамі. Пасля яе ідзе тэнісістка з Польшчы Іга Свёнтэк (у яе 9665 ачкоў).

На трэцяе месца трапіла амерыканка Коры Гаўф, набраўшы 5963 ачкоў.

Яшчэ адна беларуска, Вікторыя Азаранка, займае 21-е месца.

🏆 Сабаленка ў гэтым сезоне заваявала тры тытула: у жніўні стала лепшай на турніры ў амерыканскім Цынцынаці, у верасні ўпершыню атрымала перамогу на US Open, а ў кастрычніку стала першай у кітайскім Ухане.

Канчатковы вынік сезону можна будзе пабачыць у пачатку лістапада на выніковым чэмпіянаце WTA у аравійскім Эр-Рыядзе.
📢 Слухайце новы выпуск беларускамоўнага падкаста пра гандбол!

Вядучыя падкаста «Сведкі левай рукі Гідсэля» абмеркавалі самае галоўнае, што здарылася на мінулым тыдні ў гандбольным свеце. А менавіта:

👉 “Швенту войну” і яе наступствы;

👉 Феномен сіняй карткі: чым яна адрозніваецца ад чырвонай і навошта ўвогуле патрэбная;

👉 Трэнерскія прызначэнні ў зборных Швецыі і Чарнагорыі;

👉 Патэнцыйнае вяртанне Арана Палмарсана ў “Веспрэм”;

👉 Пранікненне тэхналогій у гандбол і тое, ці варты ўвагі статус самага хуткага гульца.

“Сведкі левай рукі Гідсэля” — гэта падкаст на беларускай мове пра галоўныя падзеі ў еўрапейскім і сусветным гандболе ад экс-журналістаў Івана Сапегі і Ірыны Целяпнёвай.

Слухайце новы выпуск на любой зручнай платформе:

🔗 https://gidselschurch.taplink.ws/
🙌 Выказваем шчырую падзяку за падтрымку Уладзіслава Кавалёва!

Дарагія сябры, мы радыя паведаміць, што збор на платформе Athletes for Freedom Foundation для гросмайстра беларускай школы шахмат Уладзіслава Кавалёва быў паспяхова закрыты дзякуючы вашай падтрымцы!

Уладзіслаў зараз рыхтуецца да Чэмпіянату Еўропы, які адбудзецца з 7 па 20 лістапада ў Петроваце, Чарнагорыя.

Усе сабраныя кошты ў памеры 2000 долараў пакрыюць выдаткі на падрыхтоўку, размяшчэнне і арганізацыйныя пытанні пад час удзелу шахматыста ў Чэмпіянаце Еўропы.

Дзякуем кожнаму, хто далучыўся! 👏
🏀 Стэф Кары абышоў Леброна Джэймса як найбольш высокааплатны гулец НБА ў гэтым сезоне.

Паводле Sportico, сумарны даход зоркі «Голден Стэйт Уор’ярс» Стэфа Кары, лідара НБА па колькасці дакладных трохачковых кідкоў, з заробку і рэкламных кантрактаў складзе 155,8 мільёна долараў, абганяючы Леброна Джэймса, які атрымае 133,7 мільёна долараў. Гэта азначае канец 11-гадовай гегемоніі Джэймса як галоўнага фінансавага лідара НБА.

Партнёры Кары ўключаюць JPMorgan Chase, Panini і Fanatics, а яго праекты ў медыя і венчурным бізнесе уносяць значны ўклад у яго даходы.

Таксама ў топ-спісе найбольш аплатных гульцоў: Яніс Адетакумпа, Кевін Дюрант і Дэміан Лілард.

Агулам, топ-15 гульцоў НБА у гэтым сезоне заробяць 1,13 мільярда долараў — гэта на 11% больш, чым у мінулым годзе.
⚽️ Учора прайшла прэсс-канферэнцыя ФК "Дынама" (Мінск) у Хельсінкі.

Клуб ужо прыбыў у Фінляндыю — сёння, 24 кастрычніка, беларусы згуляюць з фінскім HJK на другім матчы Лігі Канферэнцый.

Трэнер ФК "Дынама" (Мінск) Вадзім Скрыпчанка адразу заявіў, што не будзе гаворыць пра палітыку, а засяродзіцца выключна на матчы.

🎙Вы праводзіце свае хатнія матчы Лігі канферэнцый у Азербайджане. Як гэта ўплывае на каманду? Чаму была абраная гэтая краіна? Якое гуляць фактычна без заўзятараў? А што вы думаеце аб тым, што у Беларусі не дазволілі праводзіць хатнія матчы?


🗣 Я на першую частку пытання адкажу. Што тычыцца таго, што мы хатнія матчы праводзім у Азербайджане, тут два моманты. Першае тое, што летась мы гулялі ў Лізе канферэнцый і былі ў Азербайджане. Нас прымала гэтая краіна. Пакінула добрае ўражанне падрыхтоўка да матчу там. Ніякіх пытанняў не ўзнікла. Таму мы выбралі гэты кірунак. Другі аспект — гэта лагістыка. З Мінска мы можам прамым рэйсаў дабрацца да Баку.

🎙Калі нейкая каманда адмовіцца гуляць з вамі па палітычных прычынах, то якая будзе рэакцыя? І як вы да гэтага паставіцеся?

🗣 Мы не жывем умоўным ладам ”калі”. Мы ўдзельнічаем у сур'ёзным турніры, таму мы рыхтуемся да кожнага канкрэтнага матчу.

Крыніца: Yle
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⚽️ Зборная Беларусі па футболе захавала сваё месца ў рэйтынгу ФІФА.

Міжнародная футбольная федэрацыя ФІФА на афіцыйным сайце абнавіла рэйтынг нацыянальных зборных па футболе.

Згодна з ім, зборная Беларусі захавала свае пазіцыі і па-ранейшаму займае 97-е месца.

Лідэрам рэйтынгу застаецца зборная Аргенціны (1883), таксама ў топ‑3 уваходзяць Францыя (1859) і Іспанія (1844).

Нацыянальная зборная Беларусі пад кіраўніцтвам іспанскага спецыяліста Карласа Аласа Ферэра ў кастрычніку 2024-га года правяла два матчы Лігі нацый са зборнымі Паўночнай Ірландыі (0:0) і Люксембурга (1:1).
🤲 Падтрымайце беларускіх спартоўцаў у выгнанні!

Сябры, наша арганізацыя атрымлівае ўсё больш запытаў на фінансавую дапамогу ад прадстаўнікоў спартыўнай супольнасці, якія вымушана апынуліся за мяжой ці страцілі права на прафесію ў Беларусі. Нажаль, не ўсе з іх разлічвалі на такі працяглы перыяд існавання ў новых нязвыклых умовах. Нашы рэсурсы заўсёды былі абмежаваныя, але мы рабілі ўсё, каб дапамагчы.

З 2020 году Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці (BSSF) прадастаўляе разнабаковую дапамогу шматлікім беларускім спартоўцам і спартыўнаму персаналу. Гэта свабодныя атлеты, якія ў Беларусі патрапілі пад рэпрэсіі і былі вымушаныя пакінуць радзіму за сваю грамадзянскую пазіцыю. Яны – адважныя людзі, многія з якіх прадстаўлялі Беларусь на міжнароднай арэне. Але цяпер яны апынуліся ў цяжкім становішчы за мяжой: многім з іх не хапае сродкаў на жыццё, аплату арэнды і рахункаў.

Таму мы запускаем гэты тэрміновы збор сродкаў. Кожны ваш унёсак пойдзе непасрэдна на дапамогу беларускім спартоўцам і іх сем'ям, якія знаходзяцца ў крытычным становішчы. Гэта людзі, якія былі вымушаны пакінуць усё — кар'еру, дом, супольнасць — толькі таму, што яны не маглі маўчаць. Ім патрэбна наша агульная падтрымка зараз як ніколі.

⚡️Вы можаце зрабіць ахвяраванне і падзяліцца гэтым заклікам са сваімі знаёмымі праз сацыяльныя сеткі.


Ахвяруйце праз афіцыйную старонку БФСС:

🔗 https://bssf.eu/terminovy-zbor-dlya-atletau/
⚡️ Аляксей Коласаў стаў першым беларускім брамнікам у гісторыі НХЛ!

Дэбют 22-гадовага беларуса адбыўся ў ноч з 27 на 28 кастрычніка. Зараз Аляксей з'яўляецца першым беларускім брамнікам і 16-м беларусам у гісторыі НХЛ.

Флаерз» беларуса саступілі «Манрэалю» з лікам 3:4. Коласаў правёў на лёдзе крыху больш за 58 хвілін і зрабіў 20 сэйваў пасля 24 кідкоў.

Галоўны трэнер «Філадэльфіі» станоўча ацаніў дэбют беларуса. Вось што сказаў Джон Тортарэла:

🗣Я думаю, што ён добра згуляў і зрабіў некалькі сапраўды добрых сэйваў.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM