Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF
2K subscribers
2.3K photos
308 videos
2 files
2.66K links
Download Telegram
✊🏻Былы беларускі велагоншчык Канстанцін Сіўцоў расказаў пра сваё стаўленне да Беларусі пасля выбараў 2020 года:

🗣 У мяне 9 жніўня дзень нараджэння. Думаў, што перамены два гады таму стануць цудоўным падарункам. Я на баку народа. Імідж, імя краіны фармуюць людзі, якія там жывуць, а не адзін чалавек.

🗣Мне здавалася, што гадоў дзесяць таму ў Беларусі яшчэ было развіццё за кошт таго ж IT, але ў апошнія гады — суцэльны застой, што добра відаць па спорце. Прычым, ведаеце, ствараць рэпутацыю можна вельмі доўга, а вось разбурыць яе — у адзін дзень. І вярнуць усё назад потым будзе вельмі складана.

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
Супольнасць свабодных спартсменаў Беларусі і Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці вітаюць рашэнне Святланы Ціханоўскай аб стварэнні Аб'яднанага пераходнага кабінету ў прапанаваным складзе!

Пераходны кабінет ствараецца з мэтай дэакупацыі краіны і правядзення свабодных выбараў. У склад пераходнага кабінета увайшлі:

▪️Павел Латушка — прадстаўнік кабінета па транзіце ўлады.
▪️Аляксандр Азараў — прадстаўнік па пытаннях аднаўлення правапарадку.
▪️Валерый Сахашчык — прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы.
▪️Валерый Кавалеўскі — прадстаўнік па замежных справах.

Прадстаўнікі абіраюцца ў кабінет на 6 месяцаў. Цалкам кабінет будзе створаны да канца верасня.

У выпадку адсутнасці Святланы Ціханоўскай яе прадстаўнікамі будуць Павел Латушка і Валер Кавалеўскі.

Жадаем кабінету плённай працы і дасягнення пастаўленых задач!

Жыве Беларусь!
❗️Вікторыя Азаранка згуляе ў дабрачынным матчы ў падтрымку Украіны.

8 жніўня Тэнісная асацыяцыя ЗША (The USTA) аб'явіла, што яны арганізуюць выставачны матч як частку іх заяўкі на арганізацыю найбуйнейшай спартыўнай ініцыятывы па зборы сродкаў для падтрымкі Украіны.

Азаранка заявіла:

🗣Гэта выбар тэнісіста, і я хачу згуляць.

Нагадаем, што раней Вікторыі не выдалі візу ў Канаду, з-за чаго спартсменка прапусціць турнір у Таронта.

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
❗️Прэзідэнт МАК Томас Бах выступіў супраць правядзення міжнародных спартыўных спаборніцтваў у Беларусі і Расіі.

Ён таксама лічыць, што не трэба запрашаць спартсменаў з гэтых краін на міжнародныя спаборніцтвы ў іншых краінах.

Бах падкрэсліў, што ўдзячны міжнародным асацыяцыям за санкцыі супраць спартсменаў, якія падтрымалі вайну.

Крыніца: Zeit Online

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
🤍Сёння Аляксандру Івуліну, футбалісту "Крумкачоў" і журналісту, споўнілася 30 гадоў!

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці віншуе Аляксандра з днем нараджэння і жадае яму хутчэйшай перамогі, сілы духу і няўхільнай веры ў лепшае.

Саша абавязкова выйдзе, а пакуль вы можаце падтрымаць яго лістом па адрасе:

📩Брэсцкая вобласць, Івацэвіцкі раён, ст. Даманава, ВК №22, а/с 20, 225295
Івуліну Аляксандру Мікалаевічу

А таксама нагадваем, што 14 жніўня ў Варшаве пройдзе футбольны турнір у падтрымку Аляксандра. У ім прымуць удзел 16 аматарскіх футбольных каманд, каб выказаць сваю салідарнаць з сумленным футбалістам і журналістам.

Мы запрашаем усіх неабыякавых беларусаў далучыцца і падтрымаць гульцоў і Аляксандра Івуліна!

📍14 жніўня
Спартыўны комплекс Orlik
Przy Bażantarni 3, Warszawa

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
💥Каманда BSSF прыме удзел у Кубку Івуліна!

Каб падтрымаць палітвязня Аляксандра Івуліна, які ужо больш за год знаходзіцца за кратамі, Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці выступіць на Кубку Івуліна, які пройдзе 14 жніўня ў Варшаве.

Мы сабралі каманду з сумленных свабодных спартсменаў і прадстаўнікоў Фонду, каб выказаць падтрымку Аляксандру.

Мы запрашаем усіх неабыякавых на гульню, каб падтрымаць Аляксандра Івуліна і гульцоў!

📍14 жніўня а 10:00
Спартыўны комплекс Orlik
Przy Bażantarni 3, Warszawa

📲Сачыце за навінамі ў нашых сацыялных сетках.

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🔥Каманда Фонду спартыўнай салідарнасці згуляе на Кубку Івуліна ў сімвалічнай форме!

Кожны нумар на форме гульцоў будзе звязаны з падзеямі ў Беларусі, каб нагадаць кожнаму беларусу аб тым, што адбывалася на працягу двух гадоў. На самой форме будзе размешчаны прынт з іменамі ўсіх палітвязняў.

Гульцы ад каманды BSSF выйдуць пад наступнымі нумарамі:

9.8 — дата, якая не патрабуе каментароў;
10 — дзень, калі загінуў герой Беларусі Аляксандр Тарайкоўскі;
7 — першыя санкцыі ад МАК да беларускага спорту;
12 — дзень памяці Рамана Бандарэнка, а таксама першы жаночы марш у Мінску;
11 — месяц, калі загінуў Раман;
20 — год, які аб'яднаў усіх беларусаў;
2 — столькі гадоў працягваецца наша барацьба с рэжымам;
23.34 — лічбы, пра якія летам 2020 года даведалася ўся Беларусь;
18 — у 18:00 кожны беларус чуе свой гадзіннік у хвіліну памяці палітвязняў;
17 — першая заява УЕФА аб беларускім футболе;
25 — нумар Сашы Івуліна, а таксама дзень Волі.

Далучайцеся да турніру, прыходзьце падтрымаць Аляксандра Івуліна і гульцоў, бо толькі разам мы пераможам!

📍Чакаем вас 14 жніўня а 10:00 па адрасе:
Спартыўны комплекс Orlik
Przy Bażantarni 3, Warszawa
🔥Беларускія трэнеры Дзяніс Парэчын і Сяргей Міхайлаў прымуць удзел у Кубку Івуліна ў камандзе BSSF!

Кубак Івуліна пройдзе 14 жніўня ў Варшаве. Мэта турніра — падтрымаць Аляксандра Івуліна, які ўжо больш за год знаходзіцца за кратамі, і выказаць салідарнасць беларусаў з сумленным журналістам і футбалістам.

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці таксама прыме ўдзел у турніры. Склад нашай каманды — гэта прадстаўнікі Фонду і сумленные спартсмены, якія не могуць заставацца ўбаку, гледзячы на бесперапынныя рэпрэсіі ў Беларусі. Беларускія трэнеры Дзяніс Парэчын і Сяргей Міхайлаў таксама далучыліся да нашай каманды.

Дзяніс Парэчын — былы трэнер "Дынама Мінск" і маладзёжнай зборнай Беларусі, які зараз працуе ў польскам ФК "Сталева Воля".

Сяргей Міхайлаў — чэмпіён Беларусі, які зараз працу трэнерам ФК "Вісла Кракаў".

Абодва футбалісты з'яўляюцца падпісантамі Адкрытага ліста спартсменаў супраць гвалту і за новыя выбары, а таксама Антываеннай дэкларацыі.

Нагадаем, што каманда BSSF згуляе ў турніры ў сімвалічнай форме, дзе кожны нумар гульцоў будзе звязаны з падзеямі ў Беларусі.

Мы запрашаем беларусаў Варшавы таксама падтрымаць Аляксандра Івуліна і гульцоў! Чакаем вас па адрасе:

📍14 жніўня а 10:00
Спартыўны комплекс Orlik
Przy Bażantarni 3, Warszawa

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
🔥Шматразовы чэмпіён свету па тайскім боксе Віталь Гуркоў вярнуўся да трэнерскай працы ў Кіеве!

Цяпер Віталь рыхтуе бронзавую прызёрку чэмпіянату Еўропы па тайскім боксе Марыю Бярко да спаборніцтваў, а таксама працуе трэнерам у Athlete Fight Club.

Жадаем Віталю і Марыі поспехаў на будучых спаборніцтвах, а таксама поспехаў ў трэнерскай працы✊🏻

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
🔥Свабодныя спартсмены запрашаюць беларусаў на спартыўны пікнік у Дзюсельдорфе!

Нашы выдатныя спартсмены Дзьмітрый Шэршань, Андрэй Краўчанка, Яна Максімава, Аляксандр Вахавяк і Галіна Шэршань запрашаюць вас 14 жніўня на спартыўны пікнік, каб пазнаёміцца, пагутарыць ды прыемна сумесна пабавіць час.

🤍Яны падрыхтавалі заняткі для дзяцей і дарослых! З сабой бярэм спартыўную форму, усё для пікніка і добры настрой, а таксама рыхтуемся правесьці выдатны летні выходны разам.

Усіх прысутных чакаюць:

▫️паказальны выступ дзюдо з Дзьмітрыем і Аляксандрам, у якім зможа паўдзельнічаць кожны жадаючы;
▫️акрабатыка з Галінай;
▫️актыўнасці ад Яны і Андрэя;
▫️актыўныя гульні для дзяцей;
▫️запальныя танцы з Тацьцянай (развучым міні-флэшмоб);

❗️Таксама ўсе жадаючыя смогуць напісаць лісты да палітвязняў.

🍡Пасьля актыўнай дзейнасьці, для аднаўлення сіл магчымы грыль (калі прывязем з сабой вугаль, мяса, гародніну альбо нешта на свой густ).

Звяртаем вашу ўвагу: будзе вельмі спякотны дзень, таму бярыце больш вады, крэм ад сонца і капялюшы!

📍Чакаем вас 14 жніўня а 15:00 па адрасе:
Volksgarten (Düsseldorf)

Будзем радыя бачыць усіх вас! Створым добры настрой РАЗАМ! Да сустрэчы!

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
🔥Беларускі футбаліст Дзмітрый Байдук згуляе на Кубку Івуліна ў камандзе BSSF!

Дзмітрый — беларускі футбаліст, падпісант міжнароднай Антываеннай дэкларацыі спартсменаў. 25-гадовы паўабаронца раней выступаў за дубль БАТЭ, а пазней гуляў за брэстскае "Дынама". Дзмітрый таксама неаднаразова выклікаўся ў маладзёжную зборную Беларусі.

У 2020 годзе беларускі футбаліст зрабіў свой выбар і выступіў супраць гвалту і беззаконня ў Беларусі, актыўна выказваў сваю грамадзянскую пазіцыю і падпісаў Адкрыты ліст спартсменаў.

✊🏻У Кубку Івуліна прымуць удзел 16 футбольных каманд, адной з якіх будзе каманда Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці. Гульцы каманды выйдуць на поле ў сімвалічнай форме, дзе кожны нумар будзе звязаны з падзеямі ў Беларусі.

Чакаем неабыякавых беларусаў далучыцца і падтрымаць гульцоў і Аляксандра Івуліна 14 жніўня а 10:00 па адрасе:

📍Спартыўны комплекс Orlik
Przy Bażantarni 3, Warszawa
✊🏻Ілья Шкурын, беларускі футбаліст, выступіць на Кубку Івуліна ў камандзе BSSF!

Ілья — 22-гадовы нападаючы, які раней выступаў за “ЦСКА Масква”, “Дынама Кіеў” і польскі “Ракув”. Футбаліст яшчэ ў жніўні 2020 выказаў сваю пазіцію супраць гвалту і адмовіўся гуляць у нацыянальнай зборнай, пакуль Лукашэнка незаконна ўтрымлівае ўладу, а таксама падпісаў Адкрыты ліст спартсменаў.

Ілья выступе супраць вайны ва Украіне і далучыўся да міжнароднай Антываеннай дэкларацыі спартсменаў.

⚽️ Каб падтрымаць палітвязня Аляксандра Івуліна і павіншаваць яго з днём нараджэння, Ілья Шкурын з задавальненнем адгукнуўся на запрашэнне далучыцца да каманды Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці, якая выступіць на Кубку Івуліна 14 жніўня ў Варшаве.

🔥Раней удзел у Кубку Івуліна ў складзе нашай каманды ўжо пацвердзілі Дзмітрый Байдук, Дзяніс Парэчын і Сяргей Міхайлаў.

Калі вы жадаеце выказаць салідарнасць с Аляксандрам і падтрымаць гульцоў, чакаем вас 14 жніўня а 10:00 па адрасе:

📍Спартыўны комплекс Orlik
Przy Bażantarni 3, Warszawa
🔥Свабодны спартсмен Сцяпан Папоў згуляе за каманду BSSF у Кубку Івуліна!

Кубак Івуліна — гэта турнір салідарнасці ў падтрымку сумленнага журналіста і футбаліста Аляксандра Івуліна, які ўжо больш за год знаходзіцца за кратамі. Ён пройдзе ўжо заўтра, 14 жніўня, у Варшаве.

Міхаіл Залеўскі, прадстаўнік BSSF, падзяліўся:

🗣На этапе падрыхтоўкі да турніру Сцяпан нечакана яскрава праявіў сябе. Ён асабліва эфектыўны ў абарончых дзеяннях каманды і зарэкамендаваў сябе надзейным персанальшчыкам.

Да каманды BSSF ужо далучыліся Ілья Шкурын, Дзмітрый Байдук, Дзяніс Парэчын і Сяргей Міхайлаў. Нагадаем, што каманда Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці выйдзе на поле ў сівалічнай форме, нумары на якой азначаюць асаблівыя лічбы для Беларусі.

Падтрымаць Аляксандра Івуліна і гульцоў можна на турніры. Чакаем вас заўтра, 14 жніўня, а 10:00 па адрасе:

📍Спартыўны комплекс Orlik
Przy Bażantarni 3, Warszawa
💥Легенда беларускага футбола і кіеўскага "Дынама" Аляксандр Хацкевіч выступіць за каманду BSSF на Кубку Івуліна!

Аляксандр — лепшы футбаліст Беларусі 1998 і 2000 гадоў, гулец, а пасля трэнер кіеўскага “Дынама”, былы галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі. Сваю пазіцыю супраць рэжыму Лукашэнкі Аляксандр выказаў яшчэ ў жніўні 2020 года, зараз таксама не маўчыць наконт вайны ва Украіне. Аляксандр Хацкевіч з'яўляецца падпісантам Антывеннай дэкларацыі і выступае за санкцыі супраць беларускіх і расейскіх спартсменаў.

✊🏻BSSF вітае Аляксандра ў сваёй камандзе! Кубак Івуліна пройдзе заўтра, 14 жніўня, а 10:00 ў Варшаве. Наша мэта — падтрымаць сумленнага журналіста і футбаліста Аляксандра Івуліна, які пацярпеў за сваю грамадзянскую пазіцыю і ўжо больш за год знаходзіцца за кратамі.

Раней у нашу каманду ўжо вайшлі Ілья Шкурын, Дзяніс Парэчын, Дзмітрый Байдук, Сяргей Міхайлаў і Сцяпан Папоў.

Арганізатарам Кубка Івуліна выступае Беларускі дом у Варшаве @belaruskidom.

Паглядзець турнір, выказаць сваю салідарнасць с Аляксандрам Івуліным і падтрымаць гульцоў можна 14 жніўня а 10:00 па адрасе:

📍Спартыўны комплекс Orlik
Przy Bażantarni 3, Warszawa
Старшыня Беларускага Дому ў Варшаве Алесь Зарэмбюк распавёў, у чым мэта Кубка Івуліна:

🗣Мы арганізоўваем турнір у гонар палітвязня Аляксанда Івуліна. Ён ужо больш за год знаходзіцца за кратамі. Мэта правядзення гэтага футбольнага турніру — прыцягнуць увагу да несканчаемых рэпрэсій у Беларусі, у тым ліку супраць прадстаўнікоў сусветнага і беларускага спорту.

🗣Нягледзячы на вайну ва Украіне, на тое, што беларускае пытанне зараз стала другасным, для нас беларускія справы і праблемы павінны быць першаснымі і з'яўляюцца актуальнымі. Мы, усе тыя, хто зараз на свабодзе, хто можа свабодна ці падпольна дзейнічаць, павінны рабіць усё магчымае для таго, каб як мага хутчэй вызваліць усіх палітвязняў і не дапусціць арышту новых асобаў. Беларускі дом займаецца гэтым, дапамае з'ехаць з краіны, дапамагае з візавай і юрыдычнай падтрымкай у розных краінах.

🗣А зараз мэта — падтрымаць Аляксандра Івуліна і нагадаць усяму свету, што ў Беларусі працягваюцца рэпрэссі і такія, як Аляксандр, гэта нашы героі, якія кінуты за краты ні за што, сядзяць там без ніякай віны, а толькі за тое, што выказалі сваю грамадзянскую актыўную пазіцыю.

🗣Гэта не першае такога чына мерапрыемства, у мінулым верасні мы арганізавалі ў Беластоку матч зборнай беларускай дыяспары і зборнай беластоцкага клуба "Ягелонія". Тады гульня таксама была прысвечана праблемам палітвязняў і палітычнага пераследу ў Беларусі.

❗️Нагадем, што каманда Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці таксама прыме ўдзел у турніры. Ён пройдзе ў Варшаве заўтра, 14 жніўня, а 10:00 па адрасе:

📍Спартыўны комплекс Orlik
Przy Bażantarni 3, Warszawa

Чакаем неабыякавых беларусаў, якія жадаюць падтрымаць Аляксандра Івуліна і гульцоў.
Forwarded from ЧестнОК
🤩🤩🤩 Каманда Фонда спартыўнай салідарнасці ў поўным складзе на Кубку Івуліна, які сёння праходзіць у Варшаве

Падпісацца на ЧестнОК
🔥Каманда Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці праходзіць у чвэрцьфінал на Кубку Івуліна!

Каманда BSSF перамагла ў групавым этапе турніру наступныя каманды:

"БЕЛСАТ" з лікам 10:0;
"Зубры Падляшша" з лікам 2:0;
"Падбярозавікі" з лікам 5:0.

⚽️Нагадаем, што каманда Фонду гуляе ў сімвалічнай форме з імёнамі палітвязняў, кожны нумар на якой звязаны з падзеямі ў Беларусі, каб нагадаць кожнаму беларусу аб тым, што адбывалася на працягу двух гадоў.

Гульцамі каманды выступаюць прадстаўнікі BSSF, а таксама беларускія футбалісты і трэнеры Аляксандр Хацкевіч, Дзяніс Парэчын, Ілья Шкурын, Сяргей Міхайлаў, Дзмітрый Байдук і свабодны спартсмен Сцяпан Папоў.

У чвэрцьфінале каманда BSSF згуляе супраць каманды "Belarus lives matter". Жадаем нашым гульцам поспехаў і перамогі!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🔥У серыі пенальці каманда BSSF выйграла Кубак Івуліна з лікам 3:2!

Віншуем каманду з перамогай🥳
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
❤️Перамогу камандзе Фонду ў серыі пенальці прынес легендарны беларускі футбаліст і трэнер Аляксандр Хацкевіч

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
🔥Каманда BSSF заваявала Кубак Івуліна!

У серыі пенальці каманда Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці перамагла з лікам 3:2. Фінальны гол забіў у браму суперніка легенда беларускага футбола і кіеўскага "Дынама" Аляксандр Хацкевіч!

Мы выказваем вялікую падзяку кожнаму гульцу, які падтрымаў Аляксандра Івуліна сваім удзелам у турніры. Асабліва дзякуем беларускім трэнерам і футбалістам у складзе каманды BSSF: Ілье Шкурыну, Дзянісу Парэчыну, Сяргею Міхайлаву, Дзмітрыю Байдуку, Аляксандру Хацкевічу і свабоднаму спартсмену Сцяпану Папову.

Нагадваем, што гэты турнір быў арганізаваны ў гонар беларускага палітвязня Аляксандра Івуліна, сумленнага журналіста і футбаліста, які ўжо больш за год знаходзіцца за кратамі.

Мы выказваем падзяку кожнаму, хто падтрымаў гульцоў на трыбунах, а таксама Беларускаму Дому ў Варшаве, які арганізаваў турнір.

Вы можаце падтрымаць Аляксандра Івуліна, даслаўшы яму ліст ці тэлеграму па адрасе:

📩Брэсцкая вобласць, Івацэвіцкі раён, ст. Даманава, ВК №22, а/с 20, 225295
Івуліну Аляксандру Мікалаевічу