Навіны Вілейка
306 subscribers
5.42K photos
121 videos
3 files
1.57K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
Праэкты жылых будынкаў для дзяржаўных чыноўнікаў у Вілейцы. 1925 год.

Але дамы па гэтых праэктах так і не былі пабудаваныя. Затое ў тыя час былі пабудаваныя іншыя і захаваліся.

Вось 2 цікавыя артыкулы пра іх:

https://vk.com/@tap_vialejka-gubernatorskii-ili-panskii

https://kresy-arch.livejournal.com/8761.html

#вілейка #вялейка #вилейка #архітэктура #архитектура
ВУЛІЦА Ў ГОНАР ДЗЯДЗЬКІ КАПЦЮГА

У 2020 годзе ня стала Анатоля Іванавіча Капцюга

Нарадзіўся 3 студзеня 1952, в. Урэчча, Вілейскі раён, Мінская вобласць - памёр 23 лістапада 2020, Вілейка) - беларускі архітэктар, мастак, краязнаўца.

Асноўнай працай яго жыцця была будоўля і дойлідства. На Вілейшчыне ён спраектаваў дзясяткі помнікаў і будынкаў - фантан на Цэнтральнай плошчы, плябань ля Вілейскага касьцелу, малітоўны дом ля Сьвятамарінскай царквы, капліцу на плошчы Свабоды, кавярню "Цяністыя алеі" у парку. Аформіў шмат мемарыяльных дошак і памятных знакаў (Орліку, Ходзьку і шмат іншых). З апошніх, незадоўга перад сьмерцю - турысту Віталю Кастэнку, доктару Маліноўскаму, першаму фатографу Вілейкі Берку Берману.

Душа ляжала ў дзядзькі Капцюга і да краязнаўства - шмат праэктаў зрабіў і шмат артыкулаў ён напісаў.

Многім людзям ён запомніўся сваімі побытавымі малюнкамі сялянскага жыцця з яго "Школкі", што друкавала "Рэгіянальная газета".

Лічым, што неабходна, каб адна з вуліц Вілейкі, якія будуць будавацца ў новым мікрараене "Паўночны-5", была названая ў гонар Анатоля Іванавіча Капцюга.

#вилейка #вялейка #вілейка #архітэктура #архитектура #вилейка #Вилейский #вилейскийрайон #архітэктура #Капцюг #ходзька #орлік #маліноўскі #берман #урэчча #орлик #уречье #вілейскі #Вілейскіраён #архітэктар #архитектор
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📝Проект зон охраны «Остатки бывшей усадьбы Огинского: водоем, остатки двух часовен, церковь» готовится к утверждению в Министерстве культуры. Об этом сообщил Владимир Выростак, главный архитектор проектов РУП «Институт «Белжилпроект» – организации, которая выиграла тендер на проведение научно-исследовательской и проектной работы ✏️✏️по созданию охранных зон в Ручице Нарочанского сельского совета.
К слову, на эти цели из местного бюджета было выделено 6 тысяч рублей.

#Вилейка #вялейка #вілейка #ручыца #ганута #агінскі #Огинский #часовня #архитектура #архітэктура
Год таму на Вілейшчыне рухнула капліца, збудаваная ў 18 стагоддзі італьянскім архітэктарам. Капліца памятала былых гаспадароў маёнтка Ганута - Агінскіх, Валовічаў...

Неабыякавыя вілейчукі год звярталіся ў розныя інстанцыі, каб уратаваць помнік, але...

Падрабязней - https://rh.by/2020/10/18/kaplica/

У жніўні 2021 году вілейскія ўлады паведамілі, што падрыхтаваны праект для рэстаўрацыі капліц:
"Проект зон охраны «Остатки бывшей усадьбы Огинского: водоем, остатки двух часовен, церковь» готовится к утверждению в Министерстве культуры. Об этом сообщил Владимир Выростак, главный архитектор проектов РУП «Институт «Белжилпроект» – организации, которая выиграла тендер на проведение научно-исследовательской и проектной работы ✏️✏️по созданию охранных зон в Ручице Нарочанского сельского совета.
К слову, на эти цели из местного бюджета было выделено 6 тысяч рублей."

#Вилейка #вялейка #вілейка #ручыца #ганута #агінскі #Огинский #часовня #архитектура #архітэктура
Вілейская суполка Таварыства Аховы Помнікаў імя Аляксея Лужынскага надрукавала кішэнныя каляндарыкі з выявай касьцёла з в.Касьцяневічы на Вілейшчыне. Першае ўпамінаньне аб якім было ў 1662 годзе.
За фота і дызайн падзяка вілейскаму фатографу Міхаілу Куляшу.

#вілейка #вялейка #вилейка #костёл #вилейский #вилейскийрайон #Вілейскі #Вілейскіраён #касцяневічы #касцёл #помнік #архітэктура #архитектура
11 лютага спаўняецца 215 гадоў з Дня нараджэньня мастака, кампазітара, удзельніка пўстаньня 1830-1831 гг. Напалеона Орды.

Пасьля вымушанай эміграцыі з 1831 аж па 1856 г. (пакуль не была абвешчана амныстыя), вярнуўся ў Беларусь і даў абяцанне намаляваць усе замкі Беларусі, пакуль яны не разбурыліся.

Ен наведаў шмат мясцін Беларусі, Украіны, Польшчы, Літвы і замалёўваў сотні пейзажаў і помнікаў архітэктуры.

Выявы Мірскага і Нясьвіжскага замкаў, замалёванныя Напалеонам Ордаю, выкарыстаны зараз дзеля афармлення беларускіх грашовых купюраў.

Наведаў Напалеон Орда і землі Вілейшчыны. У выніку зьявілася яго акварэль "Ганута"

Маёнтак Ганута (зараз в.Ручыца на Вілейшчыне) належыла роду Агінскіх. Магчыма, што і паланэз "Разьвітаньне з Радзімай" Міхаілам Клеафасам Агінскім напісаны тут. На момант, калі Орда маляваў будынак (1875-1877 гг.) палац ўжо належыў не Агінскім, а Ржэвускім.

#Орда #Агінскі #Ганута #Ручыца #паланэз #вілейка #вялейка #вілейскі #Вілейскіраён #маёнтак #вилейка #вилейский #вилейскийрайон #ручица #Огинский #архітэктура #архитектура
Год таму збіралі подпісы ў вілейскі райвыканкам, з заклікам аднавіць капліцу ў вёсцы Ручыца (Ганута) Вілейскага раёну, былым маёнтку Агінскіх

18 кастрычніка 2020 года ў Вілейскім раёне, у вёсцы Ручыца рухнула капліца XVIII стагодззя. Капліца ўнесена ў спіс гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Вілейскія краязнаўцы спрабавалі на працягу многіх гадоў захаваць капліцу, самі будавалі ахоўныя прыстасаваньні, прыцягвалі ўвагу ўлады. Яшчэ 2019 годзе вілейскія патрыеты некалькі разоў пісалі ў выканкам, міністэрствы, каб аднавілі капліцу. Але ў выніку ў 2020 годзе капліца разбурылася.

У 2021 годзе з вілейскага райвыканкаму прыйшоў адказ вілейскім актывістам, што пры фарміраванні бюджэту на 2022 год будзе разгледжана пытанне аб выдзяленні грашовых сродкаў на рамонтна-аднаўленчыя работы на аб'екце «Капліца» гісторыка-культурнай каштоўнасці «Рэшткі былой сядзібы Агінскіх» ў в. Ручыца Вілейскага раёна.

Паабяцалі, што ход правядзення работ па аднаўленні гісторыка-культурнай каштоўнасці будзе размяшчацца на сайце Вілейскага райвыканкама і на старонках газеты «Шлях перамогі».

Але лета 2022 года мінае, а капліцы 18 стагоддзя, якія разбурыліся па недагляду вілейскіх уладаў так ніхто і не аднаўляе...

#вілейка #вялейка #вілейскі #вілейскіраён #капліца #Агінскі #Ручыца #Ганута #архітэктура #архитектура #вилейка #вилейский #вилейскийрайон #Нарачанка #ручица #ганута #огинский #часовня
Спроба пабудаваць касцёл у Вілейцы была зроблена ў 1830-х гадах. Пад яго выбралі высокае месца ў колішняй Салдацкай слабадзе на сучаснай вуліцы 1 Мая. Салдацкай слабадой называлі прыгарад, дзе зямлю давалі салдатам. Сдабада знаходзілася на месцы сённяшніх вуліц Молакава і Дзяржынскага. У 1840 годзе быў гатовы праект касцёла (на фота). Але дазвол на яго будаўніцтва так і не далі.

А ў 1846 годзе расейскі імператар Мікалай І зацвердзіў рашэнне аб пабудове ў Вілейцы не храма, а турмы. І месца, якое выбралі пад касцёл, аддалі пад вязніцу.

#Вілейка #вялейка #вилейка #касцёл #архітэктура #архитектура #костёл

Крыніца: https://instagram.com/viliejka.live_history?igshid=YmMyMTA2M2Y=