Навіны Вілейка
311 subscribers
5.42K photos
121 videos
3 files
1.57K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
11 лютага спаўняецца 215 гадоў з Дня нараджэньня мастака, кампазітара, удзельніка пўстаньня 1830-1831 гг. Напалеона Орды.

Пасьля вымушанай эміграцыі з 1831 аж па 1856 г. (пакуль не была абвешчана амныстыя), вярнуўся ў Беларусь і даў абяцанне намаляваць усе замкі Беларусі, пакуль яны не разбурыліся.

Ен наведаў шмат мясцін Беларусі, Украіны, Польшчы, Літвы і замалёўваў сотні пейзажаў і помнікаў архітэктуры.

Выявы Мірскага і Нясьвіжскага замкаў, замалёванныя Напалеонам Ордаю, выкарыстаны зараз дзеля афармлення беларускіх грашовых купюраў.

Наведаў Напалеон Орда і землі Вілейшчыны. У выніку зьявілася яго акварэль "Ганута"

Маёнтак Ганута (зараз в.Ручыца на Вілейшчыне) належыла роду Агінскіх. Магчыма, што і паланэз "Разьвітаньне з Радзімай" Міхаілам Клеафасам Агінскім напісаны тут. На момант, калі Орда маляваў будынак (1875-1877 гг.) палац ўжо належыў не Агінскім, а Ржэвускім.

#Орда #Агінскі #Ганута #Ручыца #паланэз #вілейка #вялейка #вілейскі #Вілейскіраён #маёнтак #вилейка #вилейский #вилейскийрайон #ручица #Огинский #архітэктура #архитектура