Навіны Вілейка
311 subscribers
5.42K photos
121 videos
3 files
1.57K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
🇺🇦 Ва Ўкраіне ўпершыню за тры стагодзьдзі пакажуць арыгінал Канстытуцыі Піліпа Орліка, ураджэнца Вілейшчыны.

Ва Ўкраіне сёньня адзначаюць 25-гадовы юбілей Канстытуцыі краіны і ўшаноўваюць аўтара першай Канстытуцыі Украіны "Пакты і Канстытуцыі правоў і вольнасцяў Войска Запарожскага" Піліпа Орліка, які нарадзіўся ў Беларусі, у пасёлку Касута га Вілейшчыне. Упершыню за 311 гадоў ва Ўкраіну прыбудзе арыгінал Канстытуцыі Піліпа Орліка, які захоўваецца ў Нацыянальным архіве Швэцыі.

#вілейка #вялейка #вилейка #косута #орлик #касута #орлік #канстытуцыя #вілейскі #Вілейскіраён #вилейский #вилейскийрайон #конституция #Украина #Украіна #Україна
Ва Украіне адзначаюць 25-гадовы юбілей Асноўнага закону краіны і ўшаноўваюць аўтара першай у свеце Канстытуцыі Піліпа Орліка, які нарадзіўся ў Беларусі, у пасёлку Касута Ашмянскага павету (цяпер Вілейскі раён Мінскай вобласці).
https://novychas.by/zamezza/va-ukraine-uperszynju-za-try-stahoddzi-pakazuc-ary

#вилейка #вялейка #вилейскийрайон #косута #орлик #конституция #вілейка #вілейскі #вілейскіраён #канстытуцыя #орлік #касута
ВУЛІЦА Ў ГОНАР ДЗЯДЗЬКІ КАПЦЮГА

У 2020 годзе ня стала Анатоля Іванавіча Капцюга

Нарадзіўся 3 студзеня 1952, в. Урэчча, Вілейскі раён, Мінская вобласць - памёр 23 лістапада 2020, Вілейка) - беларускі архітэктар, мастак, краязнаўца.

Асноўнай працай яго жыцця была будоўля і дойлідства. На Вілейшчыне ён спраектаваў дзясяткі помнікаў і будынкаў - фантан на Цэнтральнай плошчы, плябань ля Вілейскага касьцелу, малітоўны дом ля Сьвятамарінскай царквы, капліцу на плошчы Свабоды, кавярню "Цяністыя алеі" у парку. Аформіў шмат мемарыяльных дошак і памятных знакаў (Орліку, Ходзьку і шмат іншых). З апошніх, незадоўга перад сьмерцю - турысту Віталю Кастэнку, доктару Маліноўскаму, першаму фатографу Вілейкі Берку Берману.

Душа ляжала ў дзядзькі Капцюга і да краязнаўства - шмат праэктаў зрабіў і шмат артыкулаў ён напісаў.

Многім людзям ён запомніўся сваімі побытавымі малюнкамі сялянскага жыцця з яго "Школкі", што друкавала "Рэгіянальная газета".

Лічым, што неабходна, каб адна з вуліц Вілейкі, якія будуць будавацца ў новым мікрараене "Паўночны-5", была названая ў гонар Анатоля Іванавіча Капцюга.

#вилейка #вялейка #вілейка #архітэктура #архитектура #вилейка #Вилейский #вилейскийрайон #архітэктура #Капцюг #ходзька #орлік #маліноўскі #берман #урэчча #орлик #уречье #вілейскі #Вілейскіраён #архітэктар #архитектор
Беларусы падтрымліваюць братоў-украінцаў!

11 сакавіка 2022 г. у беларускай вёсцы Касута на Вілейшчыне да памятнага знаку гетману Украіны, стваральніку першай украінскай канстытуцыі Піліпу Орліку, беларускія патрыёты ўсклалі кветкі і запалілі сьвечку на ўспамін ўсіх украінцаў загінуўшых ва расійска-украінскай вайне.

Слава Украіне!

#вілейка #вялейка #вилейка #Орлік #Орлик #Украіна #Кіеў #вайна #расія #россия #Украина #война #Киев #Україна #Київ #Ukraine #Kyiv #Russia #Moscow #Москва #war #невайне #нетвойне #Мінск #Менск #Минск #Беларусь #Білорусь