Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.85K subscribers
22.7K photos
477 videos
88 files
20K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
❗️У судзе над шасцю палітвязнямі ў гомельскім СІЗА абвешчаны перапынак на два тыдні

Пра тое, што ў судзе абвешчаны перапынак, паведаміла ў фэйсбуку жонка палітвязня Міколы Статкевіча Марына Адамовіч.

Суд над Сяргеем Ціханоўскім, Ігарам Лосікам, Міколам Статкевічам, Уладзімірам Цыгановічам, Дзмітрыем Паповым і Арцёмам Сакавым ідзе ў закрытым рэжыме ў будынку гомельскага СІЗА з 24 чэрвеня. Адвакаты далі падпіску аб неразгалошванні, таму пра акалічнасці працэсу нічога не вядома. Усім шасці фігурантам справы пагражае да 12–15 гадоў пазбаўлення волі.

💌Падтрымаць палітвязняў можна па адрасу:
СІЗА №3, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А, 246003
Спіс затрыманых 4 лістапада ў Мінску

1. Бародзіч Вадзім (адпушчаны да суда па 19.11 КаАП)
2. Бялоў Зміцер
3. Кажамяка Сяргей
4. Казадой Вольга
5. Клімовіч Дзмітрый
6. Клімовіч Кацярына
7. Крупеніч-Кандрацьева Анастасія (перазатрымана)
8. Савіч Максім

Пасля 111-сутачнага арышту з ЦІП на Акрэсціна на волю не выйшла палітзняволеная Анастасія Крупеніч-Кандрацьева. На яе склалі новы пратакол, хутка адбудзецца суд.

🔹Хроніка палітычнага пераследу (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/300CxHX

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna
⚡️Iрландскі дэпутат і сімвалічны “хросны” палітвязня Арцёма Баярскага ў межах кампаніі #WeStandBYyou Катал Бэры расказаў пра справу зняволенага падчас выступу ў ірландскім парламенце 3 лістапада:

"Як сябра камітэта Парламента Ірландыі па замежных справах і абароне, я асобна адзначаю справу аднаго палітвязня ў Беларусі – Арцёма Баярскага, студэнта, адзіным злачынствам якога было карыстанне свабодай слова, на што ён мае права. “Суд” над ім распачнецца ў наступныя некалькі тыдняў. Я хачу выказаць сваю салідарнасць і падкрэсліць той факт, што Ірландыя праз Еўрапейскі саюз павінна аказваць максімальны ціск на беларускі рэжым, каб не дапусціць падобных судоў і забяспечыць неадкладнае вызваленне зняволеных".

Падрабязнасці і відэа выступу (з Беларусі — праз VPN) ➡️: bit.ly/3BPlrtn

💌 Падтрымаць палітвязня лістамі салідарнасці
СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
Арцёму Юр'евічу Баярскаму
Праваабарончы цэнтр "Вясна" выступіў з заявай у сувязі з вынясеннем прысуду гомельскаму праваабаронцу "Вясны" Леаніду Судаленку і валанцёрцы Таццяне Ласіцы

🔺Мы, праваабаронцы "Вясны", заяўляем рашучы пратэст у сувязі з гэтым чарговым этапам ціску на арганізацыю, асуджаем выкарыстанне жорсткасці і адвольнага зняволення ў якасці інструментаў ціску на праваабаронцаў і наогул — на ўсе сегменты грамадзянскай супольнасці і пацвярджаем сваю гатовасць працягваць мірную легітымную дзейнасць па абароне і прасоўванні правоў чалавека.

🔺Мы дзякуем міжнародным, нацыянальным і замежным праваабарончым арганізацыям за салідарнасць і безумоўную падтрымку нашых зняволеных калегаў і арганізацыі наогул і заклікаем іх працягваць захады па падтрымцы арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі ў іх імкненні да мірных дэмакратычных пераўтварэнняў, заснаваных на правах чалавека.

🔺Мы патрабуем ад уладаў вярнуцца ў прававыя межы ў адносінах з грамадзянскай супольнасці, неадкладна адмяніць адвольны прысуд у дачыненні да Леаніда Судаленкі і Таццяны Ласіцы, вызваліць узятых пад варту іншых сябраў і валанцёраў ПЦ "Вясна" — Марфу Рабкову, Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча, Уладзіміра Лабковіча, Андрэя Чапюка; вызваліць іншых палітвязняў, пазбаўленых волі за мірнае ажыццяўленне сваіх правоў, перагледзець прысуды іншых палітвязняў.

👉 Заява цалкам (з Беларусі - праз VPN)
⚡️ Беларускія ўлады заблакавалі Магілёўскі часопіс аб правах чалавека MSPRING.MEDIA

3 і 4 лістапада чытачы MSPRING.MEDIA пачалі паведамляць аб недаступнасці сайта з Беларусі. Большасць карыстальнікаў адзначалі, што ён недаступны праз Белтэлекам, А1, МТС і life.

Прычына блакавання невядомая. За апошні час журналісты MSPRING.MEDIA публікавалі матэрыялы пра збіццё ў выхаваўчай калоніі ў Бабруйску, рабскай працы зняволеных у ПК-3 (Віцьба), памылках следчага з Магілёўскага РАСК, пераследзе шматдзетнай маці па "справе лялек" і хвалі палітычных распраў за нібыта распальванне сацыяльнай варожасці супраць сілавікоў.

Варта адзначыць, што MSPRING.MEDIA - гэта люстэрка часопіса MSPRING.ONLINE, які быў заблакаваны ўладамі Беларусі напярэдадні выбараў 2020 года.
У дадзены момант MSPRING.MEDIA даступны з Беларусі праз VPN.
‼️За спробу трапіць на суд над палітвязнем Мікалаем Дзядком мінчанку арыштавалі на 7 сутак

Учора 35-гадовая Ульяна Ягорава прыйшла ў Мінгарсуд на судовае паседжанне па справе палітзняволенага Міколы Дзядка. Спачатку яна забыла пашпарт, таму пакуль хадзіла за ім, суд над Дзядком ужо пачаўся. Пра гэта ёй нагадаў міліцыянт на ўваходзе. Ульяна адказала, што тады пачакае перапынку і зойдзе пасля яго. Але такая настойлівасць не спадабалася міліцыянтам, таму яны вырашылі даглядзець усе рэчы ў яе заплечніку: дасталі ўсё і паклалі на стол. Сярод рэчаў у Ягоравай былі асабістыя паперы з запісамі, якія міліцыянты вырашылі прачытаць. Але пасля адмовы Ульяне прапанавалі прайсці ў службовы аўтамабіль, каб даставіць яе ў Фрунзенскае РУУС.

Ва ўпраўленні на жанчыну склалі пратакол па арт. 19.1 КаАП (дробнае хуліганства) нібыта за тое, што яна на першым паверсе Мінгарсуда каля 10:50 «паводзіла сябе агрэсіўна і задзірліва, гучна крычала, нецэнзурна лаялася, на заўвагі не рэагавала». Сёння ў судзе Фрунзенскага раёна суддзя Марыя Ярохіна разглядзела справу Ульяны. Віну сваю Ягорава адмаўляе. Яна сцвярджае, што рэчы для агляду ўсе прадаставіла, але не разумее, на падставе чаго яна павінна была даваць чытаць міліцыянтам свае асабістыя запісы.

⚖️У выніку, для суддзі Марыі Ярохінай доказаў віны Ульяны хапіла, таму арыштавала яе на 7 сутак.
❗️ На два гады «хатняй хіміі» асудзілі жыхара Салігорска за абразлівы каментар на адрас начальніка мясцовага РУУС

Паводле абвінавачвання, 15 красавіка 2021 года Яўген Лубнеўскі, будучы ў стане алкагольнага ап'янення, з дапамогай мабільнага тэлефона пакінуў каментар у сацыяльнай сетцы "ВКонтакте" пад артыкулам у дачыненні да намесніка начальніка Салігорскага УУС Сяргея Салаўя (у той момант). Пры гэтым ён наўмысна выкарыстаў непрыстойную, зневажальную, абразлівую лексіку, чым прынізіў гонар і годнасць міліцыянта ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў.

Яўген Лубнеўскі прызнаў віну цалкам. Суду растлумачыў, што Салавей - быў участковым, калі абвінавачаны быў школьнікам: міліцыянт паставіў на ўлік Лубнеўскага за дрэнныя паводзіны. Калі ў сацсетцы абвінавачаны ўбачыў публікацыю пра Салаўя, успомніў дзіцячыя крыўды, прачытаў пад постам каментары іншых карыстальнікаў і таксама вырашыў напісаць.

Пацярпелы ўдзельнічаў у працэсе па скайпе, але кабінет, у якім была даступная сувязь, не прадугледжваў месцаў для слухачоў. Якія менавіта былі прычыненыя маральныя пакуты Сергею Салаўю стала вядома толькі ўдзельнікам працэсу, і ён заявіў кампенсацыю маральнай шкоды ў памеры 2000 рублёў.

Падчас спрэчак бакоў пракурор Дзмітрый Міхалковіч прасіў прызначыць абвінавачанаму пакаранне ў выглядзе 1 года і 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу.

⚖️ 4 лістапада суддзя Валерый Рабы агучыў прысуд: прызнаць Яўгена Лубнеўскага вінаватым паводле арт. 369 КК і прызначыць яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову тэрмінам на два гады, спагнаць з яго на карысць пацярпелага 2000 рублёў кампенсацыі маральнай шкоды, а тэлефон абвінавачанага канфіскаваць у даход дзяржавы як сродак учынення злачынства.
‼️Пратэст камеры №15: за што змагаюцца жанчыны, якія абвясцілі галадоўку ў ЦІП на Акрэсціна

У двухмеснай камеры №15 у ЦІПе на Акрэсціна з вечара 3 лістапада галадаюць дзесяць жанчын. З сярэдзіны кастрычніка на іх пачаўся ціск. У сувязі з гэтым арыштанткі камеры №15 абвясцілі галадоўку да выканання ўсіх патрабаванняў: вярнуць затрыманым шпацыры, вадзіць у душ, выключаць у камерах святло на ноч, выдаваць усе неабходныя рэчы згодна з нормамі, вярнуць усе рэчы і лекі. У камеры ўтрымліваліся журналістка Ірына Слаўнікава і палітзняволеная Анастасія Крупеніч-Кандрацьева.

Як стала вядома праваабаронцам, такую дрэнную рэакцыю ў адміністрацыі ЦІПа выклікала нядаўняя скарга на ўмовы ўтрымання адной з былых арыштантак. Падчас "шмону" намеснік начальніка ЦІПа, заявіў, што скаргі, якія арыштаваныя пішуць пасля вызвалення, не дзейнічаюць. Пры гэтым дадаў, што ўмовы ўтрымання будуць пагаршацца, каб "адвучыць" пісаць скаргі.

Былыя арыштанткі распавялі "Вясне", што цяпер адбываецца ў камеры №15 ЦІП на Акрэсціна.
Зняволенаму Рыгору Кастусёву патрэбная тэрміновая аперацыя

Старшыню Партыі БНФ Рыгора Кастусёва, які ад 12 красавіка знаходзіцца пад вартай у СІЗА, пачалі лячыць, аднак яму неабходна тэрміновая аперацыя.

«З 14 кастрычніка мне пачалі хоць нейкае лячэнне. Па два ўколы колюць кожны дзень, куча таблетак, — піша ў лісце Кастусёў. — Кажуць, што сітуацыю можа выправіць толькі аперацыя. Пры гэтым тэрміновая».

14 кастрычніка Рыгору Кастусёву яшчэ раз зрабілі УГД, якое паказала пагаршэнне сытуацыі. Раней у яго выявілі анкалагічнае захворванне.

Паводле слоў Кастусёва, асноўныя следчыя дзеянні «завершаны каля трох месяцаў таму». Ён паведаміў таксама, што 27 кастрычніка на ягоную маёмасць наклалі арышт: на кватэру ў Шклове, на гараж і дом у вёсцы.

Рыгор Кастусёў разам з Аляксандрам Фядутам і юрыстам з ЗША Юрыем Зянковічам стаў фігурантам крымінальнай справы аб «змове з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам».

💌 Падтрымаць:
Галоўпаштамт, а/с 8, Мінск 220050
Кастусёву Рыгору Андрэевічу

Крыніца: naviny.online
❗️ Праваабаронцам "Вясны" вядома, што ў Мінску быў затрыманы

▪️Міхаіл Зубкоў

А ў Слоніме затрыманыя:

▪️3 лістапада - Дзяніс Жукоўскі
▪️5 лістапада - Іван Крывушын. Відавочцы паведамляюць, што затрыманне Івана было вельмі жорсткім і яго павезлі ў бок лесу. Дзе зараз знаходіцца мужчына - невядома.

👉 Хроніка палітычнага пераследу (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3mKUUcu

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna
‼️15 лістапада ў Мінгарсудзе пачнецца суд над палітзняволенай маці пецярых дзяцей Вольгай Залатар

Вольгу будуць судзіць па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч.1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання) і ч. 1 і 2 арт. 342 (арганізацыя і навучанне дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Ёй пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі. Справу палітзняволенай будзе разглядаць суддзя Анастасія Папко.

Жанчыну затрымалі 18 сакавіка, калі яна везла 10-гадовую дачку ў музычную школу. Супрацоўнікі ГУБАЗіКа развярнулі яе машыну і суправадзілі дадому. Там прайшоў ператрус, пасля якога Вольгу забралі ў ізалятар. На волю яна так і не выйшла. У красавіку былы адвакат Залатар Андрэй Мачалаў заявіў, што падчас допытаў Вольгу збівалі і «выбівалі» паролі ад тэлефона. За гэтую заяву адваката Мачалава пазбавілі ліцэнзіі.

🌿Прачытаць гісторыю Вольгі Залатар можна па спасылцы.

💌Падтрымайце Вольгу лістамі і паштоўкамі: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
Мастаку-палітвязню Алесю Пушкіну працягнулі тэрмін утрымання пад вартай да 30 студзеня 2022 года

Ён быў затрыманы 30 сакавіка ў весцы Жылічы і абвінавачаны ў "наўмысных дзеяннях, скіраваных на рэабілітацыю і апраўданне нацызму" за намаляваны партрэт беларускага антысавецкага партызана пасляваенных часоў.

💌 Падтымаць мастака:
Следчая турма №8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А
Аляксандру Мікалаевічу Пушкіну
Спартоваму блогеру і футбалісту "Крумкачоў", палітвязню Аляксандру Івуліну ў чарговы раз працягнулі тэрмін знаходжання пад вартай на адзін месяц

Івулін знаходзіцца ў няволі з 3 чэрвеня і абвінавачваецца ў арганізацыі ці актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак.

💌 Напісаць ліст Івуліну:
СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
Аляксандру Мікалаевічу Івуліну
❗️Да трох гадоў "хіміі" за ўдзел у пратэстах асудзілі палітзняволенага праграміста

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 5 лістапада паводле артыкулу 342 Крымінальнага кодэкса да трох гадоў "хіміі" асудзілі 23-гадовага палітзняволенага праграміста Мікіту Зіміна. Яго абвінавацілі ў блакаванні праезду транспарту ў Мінску 10 жніўня. Пасля двух з паловай месяцаў пад вартай ён выйшаў на волю. Справу разглядала суддзя Вікторыя Шабуня.

Як стала вядома на судзе, сілавікі прыехалі затрымліваць Максіма Несцяровіча, але ягоны сябар Зімін, які быў з ім, сказаў, што ён таксама ўдзельнічаў у масавых мерапрыемствах, таму яго таксама затрымалі. З 17 жніўня Мікіта быў пад вартай.

На судзе ў якасці доказаў віны абвінавачанага паказвалі "пакаяльныя" відэа Зіміна і яго сябра, запісаныя з імі адразу пасля затрымання ў ГУБАЗіКу.

Падрабязнасці (з Беларусі - праз VPN)
👉 bit.ly/3BL35tD
⚡️Палітзняволеную Анастасію Крупеніч-Кандрацьеву арыштавалі ў (!) дзявяты раз на 15 сутак

Сёння асудзіла Анастасію па ч. 2 арт. 19.11 КаАП суддзя Ленінскага раёна Анастасія Ачалава.
⚡️Палітзняволенага Сяргея Крупеніча таксама арыштавалі на чарговыя 15 сутак

Анастасія павінна была выйсці яшчэ ўчора, але за дзве гадзіны да вызвалення дзяўчыну перавялі з ЦІПа ў ІЧУ і склалі новы пратакол. Сяргей сёння таксама не выйшаў на волю.

На сям'ю ў чарговы раз участковыя Ленінскага РУУСа склалі пратакол па арт. 19.11 КаАП за перасылы адзін адному ў прыватных паведамленнях навінаў з «экстрэмісцкіх» тэлеграм-каналаў. Суддзі неаднаразова адмаўлялі адвакатам, каб аб'яднаць пратаколы за розныя рэпосты ў адзін, таму за кожную навіну з «экстрэмісцкіх» каналаў, знойдзеную ў тэлефоны Анастасіі, сям'ю судзяць асобна адразу пасля заканчэння мінулага арышту.

На судзе над Анастасіяй адвакат прасіла прызнаць абавязковым ва ўдзеле ўчастковага Зянкевіча і агледзець тэлефон Анастасіі, бо непасрэдна ён аглядаў тэлефон падчас затрымання і не склаў пратакол на ўсе рэпосты, што пацягнула паступальнае з'яўленне новых пратаколаў і павелічэнне тэрміну.
У 30-дзённы тэрмін тэлефон павінен быць накіраваны для рэалізацыі ў даход дзяржавы. Аднак Зянкевіч утрымлівае тэлефон і складае новы пратакол, што з'яўляецца парушэннем. У кожным з пратаколаў напісана, што тэлефон агледжаны ва ўключаным стане, што немагчыма, улічваючы што тэлефон знаходзіцца ўжо больш за 100 дзён пад арыштам і батарэя не можа быць актыўнай так доўга. Але суддзя Ачалава не задаваліла хадайніцтвы адваката.

Анастасія правядзе агулам за кратамі 126 сутак, а яе муж
127.

У якіх умовах утрымлівалася Анастасія, можна пачытаць ТУТ.
⚡️Эйчара кампаніі Godel асудзілі на 15 сутак за (!) падпіску на «экстрэмісцкі» тэлеграм-канал

Супрацоўніцу HR дэпартамента Godel Technologies Вольгу Казадой затрымалі раніцай 4 лістапада супрацоўнікі САХРа і ГУБАЗіКа. У яе правялі два ператрусы: па месцы жыхарства і месцы рэгістрацыі. Пасля гэтага яе даставілі ў ГУБАЗіК, потым — РУУС і на ноч да суда — у ІЧУ на Акрэсціна.

Сёння яе справу разглядалі ў судзе Фрунзенскага раёна. На Вольгу склалі пратакол паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП. Згодна з ім, яна «захоўвала ў асабістым акаўнце матэрыялы тэлеграм-канала «Баста», які прызнаны эсктрэмісцкім». На судзе жанчына прызнала віну часткова, бо яна «чытае тэлеграм-каналы, але не распаўсюджвае іх».

🤡На судзе дапыталі сведку-міліцыянта з Фрунзенскага РУУС. Ён распавёў, што Вольга была дастаўленая ў РУУС «бо былі падазрэнні, што яна ўдзельнічала ўнесанкцыянаваных масавых мерапрыемствах». Паводле яго словаў, у РУУС супрацоўнікі агледзелі яе тэлефон і ўбачылі, што яна была падпісаная на больш чым на дзесяць тэлеграм-каналаў, якія прызнаны эсктрэмісцкімі. Пасля гэтага на яе склалі пратакол паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП.

Аднак Вольга звярнула ўвагу, што тэлефон у яе забралі яшчэ ў ГУБАЗіКу, таму супрацоўнікі РУУС не маглі аглядзець яго. Тэлефона не было і ў вопісу арышту, таму сведка ніяк не мог азнаёміцца з тэлефонам, бо ён быў выняты раней.

Жанчына распавяла, што ў ГУБАЗіКу з ёй хацелі зняць «пакаяльнае відэа», але яна адмовілася, бо не магла гаварыць праз свой стан.

‼️Адвакатка Вольгі на працэсе адзначыла:
«Падпіска на канал не прыраўноўваецца да захоўвання, а падпіска распаўсюдам быць не можа. За падпіску можна караць, калі мэта распаўсюда будзе даказаная. А ў дадзеным выпадку мэта абазначаная захоўванне ў асабістых мэтах».

⚖️Але, нягледзячы на шматлікія памылкі і несастыкоўкі ў справе, суддзя Фрунзенскага раёна Юлія Блізнюк арыштавала Вольгу Казадой на 15 сутак.
❗️ Памочніца Леаніда Судаленкі і валанцёрка "Вясны" Таццяна Ласіца, асуджаная 3 лістапада да 2,5 гадоў калоніі, сур'ёзна захварэла падчас свайго знаходжання ў СІЗА. На закрытым двухмесячным судовым працэсе Таццяна адчувала моцныя болі, аднак суддзя Сяргей Салоўскі не звярнуў на гэта належнай увагі. Пра гэта "Вясне" паведаміла Марыя Тарасенка.

➡️ bit.ly/3GUWOPR (з Беларусі - праз VPN)

#FreeViasna
⚖️Суды за абразы міліцыянтаў і Лукашэнкі не спыняюцца. Якія тэрміны атрымалі беларусы па дыфамацыі за мінулы тыдзень

Па дадзеных праваабаронцаў, самымі распаўсюджанымі крымінальнымі інструментамі рэпрэсій сёння з’яўляецца пераслед па дыфамацыйных артыкулах: абраза прадстаўнікоў улады, суддзяў, міліцыянтаў, прэзідэнта (арт. 368, 369, 391 КК).

🔹Два з паловай гады «хатняй хіміі» жыхару Баранавічаў за «клас» у «Аднакласніках»;

🔹Жыхарку Заслаўя за абразу прэзідэнта судзілі закрытым судом;

🔹Паўтара года «хатняй хіміі» бацьку траіх дзяцей з Маладзечна;

🔹Двум мужчынам з Рэчыцы прысудзілі абмежаванне волі за абразу даішніка Вольніча;

🔹Паўтара года «хіміі» за абразу гарадзенскага міліцыянта, які ўпаў перад затрыманнем Ціханоўскага.

«Вясна» распавядае, каго і за што за гэты тыдзень асудзілі ў Беларусі па гэтых артыкулах 👉 bit.ly/3CRzsIy
У АБСЕ запусцілі Венскі механізм у дачыненні да Беларусі

35 дзяржаваў-сябраў АБСЕ ініцыявалі запуск Венскага механізму ў сувязі з сур'ёзнымі парушэннямі правоў чалавека ў Беларусі. Адпаведны ліст быў накіраваны Андрэю Дапкюнасу, пастаяннаму прадстаўніку Беларусі пры АБСЕ.

«Пасля публікацыі справаздачы ў межах Маскоўскага механізму амаль год таму сітуацыя ў Беларусі пагоршылася. Нашы дэлегацыі неаднаразова заклікалі беларускія ўлады выканаць рэкамендацыі справаздачы. Мы таксама заклікалі беларускія ўлады прыняць прапановы дзейснага старшынства, былога і дзейснага старшыняў, аб спрыянні сапраўднаму нацыянальнаму дыялогу паміж беларускімі ўладамі і прадстаўнікамі апазіцыі і грамадзянскай супольнасці»

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3BRT4uT